222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
няцца сам пытаньнямі міжнароднага культурнага абмену і...
Напрыканцы 2002 году ўжо ня толькі зьявіліся кампакт-дыскі маднейшых украінскіх гіп-гоп гуртоўу беларускіх крамах («Тартак» — «Демо_ Графічнйй вибух», «Танок на майдані Конго» — «Неформат»), але й адбыліся (дзякуючы лэйблу «BMAgroup») першыя канцэрты. Першыя, але не апошнія.
Цікава, што на музычным рынку Масквы ў райдэрах украінскіх гуртоў закладзены ў пяць разоў большыя сумы, чым паводле наўпроставых сувязяў з украінскімі прад’юсэрамі. Дый ліцэнзыйныя беларускія дыскі ўкраінскіх гуртоў нічым не адрозьніваюцца ад фірмовых, а ад маскоўскіх (параўнайце хаця б зь лепшымі песьнямі гурта «Воплі Відаплясава» на нашым рынку) іх выразна вылучае наяўнасьць шыкоўнага буклета з тэкстамі ўсіх песень, навага да мовы арыгіналу ў мастацкай аздобе перавыданьня, адсутнасьць расейскіх бонусаў у праГраме ды процьма спадарожных радасьцяў.
Апошняе, дарэчы, гэта я пра радасьці відэаманаў, якія знайшлі, напрыклад, на дыску «Танок на майдані Конго» мудрагелісты відэакліп да песьні «Па барабану». А дзе яшчэ вы ўбачыце такія відэакліпы зорак украінскага року й рэпу?
«Кинонеделя Минска» №41,
11.10.2002, Менск, В.М.
ЗАБАРОНЕНЫЯ ВЯРШЫНІ зь нямецкіх архіваў 1 93О-Х гадоў
2003,3CD Ewiges Deutschland/ Ігар Саўчанка
ЗАПРЕТНЫЕ ВЕРШИНЫ
ІІНІНН munis 11.
ЗАПРЕТНЫЕ ВЕРШИНЫ
FRAU REINHOLD'S FAVORITE RECORDINGS
У анГла-амэрыкана-расейскім вэрхале музычнай прадукцыі, які абваль-
ваецца на нас з радыёэтэру ды паліцаў дыскакрамаў, мы часам забываем, што ёсьць іншы сьвет, што гаворыць не паанГельску ці расейску, а, скажам, папольску, па-французску, па-нямецку... Вось пра нямецкую папулярную музыку мы зараз і пагаворам. Прычым папулярную настолькі, што ёй наканавана было ледзь не перавярнуць цэлы сьвет.
Зрэшты, калі нямецкая музыка для вас — гэта нешта кшталту «Scorpions» або мюнхэнскіх дыска-экспэрымэнтаў Фрэнка Фарыяна («Вопеу М», «Eruption»), дык наўрад ці мы знойдзем агульную мову. А вось калі вы ў глыбокім дзяцінстве адчувалі нейкія няўлоўныя ноткі ўнутранай магутнасьці нават у дыскачах «Dschinghis Khan», а сёньня тыя ж пачуцьці будзіць поп-індастрыэл «Rammstein» або doom гурта «Lacrimosa», дык вось вам шанец зразумець, адкуль растуць ногі прынамсі таго самага «Rammstein».
Пакуль нямецкая супэрнова, скарыўшы Амэрыку, з посьпехам гарцуе па ўсім сьвеце, у Беларусь іх ніколі не запрашалі, а ў Расеі білеты прадаваліся ў Маскве, а канцэрты з-за разьбітай футболерамі піўной бутэлькі адкідвалі ў Піцер. Чыста выпадкова...
I ўсё ж дадзенае выданьне нямецкіх маршаў і паходных песень, падрыхтаванае нямецкімі ж адмыслоўцамі Карлам Штурмэрам, Фолькерам Косам, Кёрстын Цэлінгер ды іншымі гісторыкамі й музыказнаўцамі, так і не змагло выйсьці ў сьвет на Радзіме, пакуль да справы не далучыліся беларускія выдаўцы інтэлектуальнай музыкі (бардаўская песьня, аванГардныя накірункі рока) на чале з Ігарам Саўчанкам. Дарэчы, калі
падчас перабудовы вы чыталі менскі часопіс «Крыніца», вам знаёмае гэтае імя.
Цікава: калі заходзіць гаворка пра музыку «Rammstein», заўсёды прыгадваюць нялёгкі лёс кінарэжысэркі Лэні Рыфэншталь, кантравэрсыйнымі кадрамі якой музыкі карыстаюцца ў сваіх кліпах, але чамусьці забываюць на грандыёзныя традыцыі нямецкай маршавай музыкі, якая цяпер у Нямеччыне проста пад забаронаю, але дух ейны жыве й у сучаснай музыцы.
«Ці азначае гэта, што ў тых песьнях сьпершапачатку была прыхаваная нейкая шашлёўня, на падставе чаго яны — большасьцю сваёй вяршыні музычнага мастацтва — і знаходзяцца да гэтага часу пад публічнай і патаемнай забаронаю?» — піша ў шыкоўным буклеце менскага выданьня музыказнаўца Карл Штурмэр.
Першы дыск зСВ-сэрыі «Забароненыя вяршыні» прадстаўляе бездакорныя аркестроўкі нямецкіх архіваў: «Марш Гэрмана Гёрынга», «Lufthansa Marsch», «Ju-88 Lied», «Graf Zeppelin Marsch» ды іншыя. Безумоўна, быў бы дарэчы тут пэўны камэнтар да кожнага трэку, каб у шэрагу імёнаў і сымболяў не паўставаў схэматычны вобраз ворага, які насамрэч быў толькі падманутым прапагандай шчырым патрыётам, адмыслоўцам вышэйшага кшталту (як той жа лётчык-ас Гэрман Гёрынг). Дый нават дзеля Графа фон Цэпеліна мне асабіста давялося лішні раз зазірнуць у буклет альбома «Цэпеліны» менскага гурта «Новае неба», дзе ёсьць пэўныя факты.
Як і першая, другая частка гэтага CD-трайніка традыцыйных нямецкіх маршаў і песьняў Трэйцяга Рэйха з арыгінальных запісаў 1930-х гадоў мі-
нулага стагодзьдзя насамрэч ахоплівае пэрыяд ад напалеонаўскіх войнаў аж да Другой сусьветнай. Былі водгукі, што быццам нічога новага тут няма, калі прыгадаць паўпадпольную расейскую CD-R-сэрыю «Марши и песни 1-й мировой войны». Але рэч у тым, што хоць Трэці Рэйх разгромлены, і пэўныя творы ягонага мастацтва над забаронаю, усё ж аўтарскае права ніхто не ануляваў, і ў менскім выданьні з дапамогай нямецкіх адмыслоўцаў гэтае пытаньне вырашана ў поўнай адпаведнасьці з сусьветным правам: нават уладальнікі правоў ліквідаваных фанаГрафічных монстраў Трэйцяга Рэйха былі знойдзены.
Зрэшты, мо й сапраўды нічога новага, але ў іншым аспэкце. Уключаем пяты трэк «Забароненых вяршыняў2» («Soldaten Sind Immer Soldaten»), a 3 вуснаў пад знаёмую музыку так і зрываюцца словы: «Все выше, и выше, и выше//Стремим мы полет наших птиц//И в каждом пропеллере дышит//Спокойствие наших границ». Вось жа ня толькі Кіркораў бессаромна драў гіты сваіх сучасьнікаў з-за бугра, а былі й больш манструозныя ідэёвыя папярэднікі. Шкада, аднак, што за тупым палітыканцкім тэкстам аб «коммунистической бригаде, где с нами Ленин впереди» мы нават не запасочвалі чужога арыГіналу, натхнёнага чыстымі водамі роднага Рэйна.
Натуральна, як не зразумець прычыны тых унутраных дрыжыкаў і агіды, што ўзьнікаюць пры словах «Трэці Рэйх», «фашызм», «вайсковыя марты нацыстаў», але іншыя пачуцьці будзяць успаміны дзіцяці тых гадоў, а цяпер шматвопытнага адмыслоўца Эрны Нідэрмайер: «Дзьверы ў мой пакой былі прычыненыя, але з-за
Ліцэнзыйныя выданьні 1Ш1к іх усё адно даносілася нейкая сьветлая бравурная песьня — такая ж, як сам той сонечны ранак. Тады я ўжо ведала, што так пяюць салдаты. Песьня, якая гучала тады, мая самая ўлюбёная й цяпер, зь ёй я прыгадваю маму, тату й тое маё шчасьце...»
Давяраючы шчырасьці дзіцячых пачуцьцяў, можам толькі пацьвердзіць іхнюю слушнасьць асабістымі слухацкімі адчуваньнямі.
ПраГрама гэтай сэрыі падабраная зь лепшых Грамзапісаў свайго часу, спраўджаных не адным пакаленьнем слухачоў, і шаблённы вышчур азьвярэлага фашыста, падмацаваны савецкім кінематоГрафам, ніяк не асацыюецца з душэўнымі гукамі «Ruber Uber Den Kanai», «An Der Front Im Westen», не стасуецца да мэлядычнай прыгажосьці «Schlesier Landlied», «Lied Der Baloniere», «Horst Wessel Lied». Дый кампазытары, што стваралі гэтыя ўзоры, абапіраліся на шматвяковую мудрасьць народную, на Густ, выпрацаваны стагодзьдзямі чалавечага досьведу.
Бадай, найбольш дарэчы параўнаць гэтае выданьне з запісаным хорам «Унія» беларускім альбомам «Марты і песьні» (гл. асобную рэцэнзыю). 3 той хіба розьніцай, што Немцы захавалі само гучаньне эпохі, а Беларусам давялося займацца рэканструкцыяй разарванага па шматкох ланцуга гістарычных падзеяў.
Як ні дзіўна, толькі трэці дыск «Забароненых вяршыняў» мае ўласны падзагаловак — «Улюбёныя кружэлкі фрау Райнгольд», — але не адразу й зразумееш, хто такая гэтая фрау? Праўда, вярнуўшыся да буклета другой часткі, мы знойдзем колькі словаў пра яе: «Пляменьнік нашай сусед-
кі фрау Райнгольд, — піша Кёрстын Цэлінгер з г. Зігбурга, — сьпяваў у хоры вэрмахта. Яго бачыла я ўсяго колькі разоў, а фрау Райнгольд казала пра яго вельмі шмат, прыгадваючы, як ён гасьцяваў у яе ў дзяцінстве кожнае суботы; як любіў ейныя булачкі, якімі яна, самотная жанчына, наставала й нас».
Мы можам толькі здагадвацца, як склаліся лёсы гэтых людзей ужо ў наступным дзесяцігодзьдзі крыважэрнага XX веку. Але фрау Райнгольд пакінула па сабе калекцыю Грамафонных плястак, што як найлепей раскажуць і пра яе, і пра пачуцьці людзей таго часу.
«Laura», «Erika», «Marie-Helen», «Veronika», «Rosemarie», «Магіе-МагаMaruschkaka» — тыпова дзявочыя несенья!, але... часоў Трэйцяга Рэйха. I ўжо зусім іначай гучыць простая дзявочая цікаўнасьць да салдатаў, да афіцэраў, да мужчынскага гераізму. I менавіта таму сярод улюбёных песень фрау Райнгольд ёсьць і болып срогкія: «Die Soldaten», «Westerwald», «Marsch Der Gebirgsjader». Але гартаеш дзявочы трэк-сьпіс гітоў Трэйцяга Рэйха, а там усё кветачкі, хлопчыкі ды Радзіма-маці: «Es War Ein Edelweiss», «Schwarzbraun 1st Die Haselnuss», «Schon Bliih’n Die Heckenrosen», «Alte Kameraden»... Дык мо гэта з тае ж опэры, як i тутэйшае выхаваньне: «Калі пяюць салдаты, спакойна дзеці сьпяць»? Вось толькі ў нас, Беларусаў, ёсьць істотнае адрозьненьне ад іншых: нашым дзеткам ніколі не давалі слухаць беларускіх салдатаў — усё толькі або расейскіх, або нямецкіх, або польскіх. ЦІ не таму мы адна зь нямногіх у сьвеце краінаў, насельніцтва якой мае праблемы з роднай мовай.
Але ў Нямеччыне ўсё гэта цяпер таксама забаронена. Нібыта песьні вінаватыя, што нехта ўзяўся кроіць лёсы людзкія, прымяраючы саматугам ролю Бога на сябе. Дзіўна толькі: як выйшла, што, забараняючы песьні, ніхто не забараніў мужчынам хадзіць у штанах? А як жа: сам Гітлер так апранаўся!
Бадай, «Улюбёныя кружэлкі фрау Райнгольд» — найбольш лірычны дыск сэрыі. А гэта ж улюбёныя песьні чалавека, лёс якога катастрафічна ня склаўся: муж рана памёр, яшчэ перад вайной, дзяцей Бог ня даў, дый любы пляменьнік, што сьпяваў у хоры вэрмахта ў 1930-х, наўрад ці ашчасьлівіў ейную старасьць у 50-х...
Таму тым болып каштоўны духовы скарб калекцыі простага чалавека, якому адно песьні — гэтыя песьні — залагоджвалі марнасьць існаваньня.
Зазірнуўшы на сайт выдаўца http:// savchenko.dironweb.com, можна болып падрабязна даведацца пра разьвіцьцё сэрыі «Забароненыя вяршыні», ейныя пэрспэктывы, адно хацелася б пажадаць, каб у гэтых пэрспэктывах неяк праглядаўся й зварот да Беларуса. Рэч у тым, што ўсе тэксты трох буклетаў першага выданьня пададзены на нямецкай, анГельскай, расейскай мовах, але не на беларускай.
Напісана В.М. на замову «Нашай нівы», але апублікавана ў Гаэзце «Белорусский