222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
ца ўзорнай для беларускіх творцаў сучаснасьці, якія сёньня шукаюць тое, што называецца нацыянальным музычным калярытам ці Генатыпам. Пра шлях кампазытара М. Равенскага ў гэтым пошуку беларускай тоеснасьці можа распавесьці гэты ўнікальны рэліз — кампакт-дыск «Магутны Божа». Слухаем жа ў ягонай апрацоўцы народный мэлёдыі «Дарагая мне староначка», «Ды ўжо сонейка», «Аў полі вярба», гумарыстычнае «Вясельле камара й мухі», танцавальную польку «Янку» ды спрабуем зразумець вытокі фэномену стваральніка духоўнага гімну Беларусаў «Магутны Божа» Міколы Равенскага.
Дадамо, што дыск гэты стаў і лепшым зборам увогуле ўсіх беларускіх гімнаў, бо ёсьць тут і «Пагоня», дзе Равенскі па-свойму ўвасобіў твор Багдановіча (а яго ж сьпявалі й з музыкай Ружэ дэ Ліля, і Міколы Куліковіча), і «Мы выйдзем пічыльнымі радамі» У. Тэраўскага ды «Падняты родны сьцяг» М. Іванова ў апрацоўцы Равенскага.
Зборнік «Беларусіка-Albaruthenica» №23, Менск, 2002, «Беларускі кнігазбор», А.М.
Віктар ШАЛКЕВІЧ
Добрай раніцы
2002, БМАдгойр
Як і абяцалі выдаўцы сэрыі кампакт-дыскаў «Беларускі музычны архіў», яна не зьбіраецца быць сумнай і аднастайнай. Асноўны крытэр адбору прэтэндэнтаў — веліч заслугаў выканаўцы менавіта на ніве беларускасьці. I вось, пасьля ўнікальных запісаў славутага на ўвесь сьвет опэрнага тэнара Міхася Забэйды-Суміцкага, бліскучай калекцыі твораў кампазытара й дырыжора беларускага хору ў Бэльгіі Міколы Равенскага ды пяшчотных і мудрых сьпеваў барда Сяржука Сокалава-Воюша нечакана дайшла чарга й да жанру кабарэ, які ў Беларусі найлепей прадстаўляе актор Гарадзенскага лялечнага тэатру бард Віктар Шалкевіч.
Чаму нечакана? Дык жа ў недалёкім савецкім мінулым жанр кабарэ, дзе мудрагеліста перапляліся сатыра, іронія, тэатар і эстрадная песьня, у нас практычна адсутнічаў. Мы былі дасьведчаныя наконт дзікай папулярнасьці Сэржа Гінзбура ў Францыі, чыталі нешта пра Вітаўтаса Кярнагіса ў Літве, камусьці даводзілася
глядзець па «відаку» амэрыканскі фільм Боба Фоса «Кабарэ» з Лайзай Мінэлі, часам нават напаўлеГальна дакатваліся да нас дыскі Паляка Анджэя Расевіча...
Михаил, Михаил, эта песня для тебя,
Чтобы новые реформы Все довел ты до конца. Еще в красной рубашоночке, Но уж хорошенький такой, памятаеце тэты скандальны гіт пра Гарбачова? Толькі ня дай Божа, каб такое ў нас, у стабільна ціхай (проста насьмерць) Беларусі! Ніякага кабарэ. Ніколі! А тым болып: якая сатыра пры камуністах?
I ўсё ж, у той самы час (80-90-я гады XX стагодзьдзя) у адным з гарадзенскіх тэатраў высьпяваў такі цуд, што й Гінзбуру лаўры ня сьніліся, ды нават сьмеласьць Расевіча блякла:
А на Пярэсъпе музыка іграе,
Народ стаіць і толькі пазяхае,
Бо нейкія засранцы папсавалі танцы -
Худыя, як цьвікі. Кажуць, што балыйавікі.
Гэта толькі сьціплы ўрывак з своеасаблівай шалкевічаўскай «Кароткай гісторыі Беларусі» (у скароце «КГБ»). А што там яшчэ было ў той гісторыі — гэта ўжо трэба ўсяго Шалкевіча слухаць.
У зьмястоўнай прадмове да выданьня калярытна распавядаецца й пра ягонае амплюа парадаксальнага анэкдотчыка, але вось самі анэкдоты чамусьці ў выданьне так і ня трапілі.
Зрэшты, шалкевічаўскія песьні часам вастрэйшыя за любы анэкдот. Напрыклад, «Таварыш Сапега» або «Каапэратыў “Сучка, унучка й палучка”», «Zajtshyk» або «Ня пі, сынок»...
Акрамя таго, у буклеце гэтага вы-
даньня згодна з добрай традыцыяй сэрыі «Беларускі музычны архіў» мэляман знойдзе ня толькі апісаньне творчага шляху гарадзенскай попзоркі, але й поўную ягоную дыскаГрафію ды выбраны сьпіс публікацыяў пра сьпевака зь беларускай, польскай, расейскай прэсы.
Выступаючы ва ўтульных залях кабарэ Эўропы (Польшча, Нямеччына, Францыя, Чэхія, Украіна) і Беларусь Віктар Шалкевіч болып вядомы бардаўскаму хаўрусу паводле фэстываляў кшталту «Нябачны мур» у Менску ды ў Гародні, ці «Аршанская бітва» адпаведна ў Воршы. Але ён, бадай, такі ж бард, як і рок-зорка, хоць у 1992 годзе разам з гуртом «Seven В» здолеў «адхапіць» нават прыз знакамітага рок-фэстывалю «БАСовішча» ў Польшчы.
Варта адзначыць, што такая ўнівэрсальнасьць артыстычнага амплюа Віктара Шалкевіча адбілася й на аранжыроўках песень. Часам нават адзін і той жа твор быў вядомы і ў рок-апрацоўцы, і ў шыкоўнай атмасфэры эстраднае аркестры, і ў інтымным бардаўскім ключы. Найболып у гэтым сэньсе пашанцавала песьні «Правінцыя», хоць у праГраму зборніка «Добрай раніцы» яна трапіла толькі ў пяшчотным атачэньні аркестровае гармоніі.
Аднак, ня трэба думаць, што «Добрай раніцы» — гэта ўсяго толькі зборнік, экскурсыя па ранейшых рэлізах. Есьць тут нямала вельмі прывабных песень, якія ніколі нідзе раней не выдаваліся. Напрыклад, «Мы ехалі да МаГілёва», «3 Новым годам, электарат», «Зайчык» і той жа «Каапэратыў “Сучка, унучка й палучка”», фраГмэн-
ты якога толькі друкаваліся ў кнізе «Верш на Свабоду» (Прага, 2002).
Яму ўдаецца ў жыцьці ўсё, нават у кіно ня раз зьняўся. Але галоўнае: Віктар Шалкевіч — бліскучая ды ўнікальная зорка беларускага кабарэ, якое ўсё ніяк ня вылезе з падпольля.
Людзі любяць трапны гумар і гэткую фрывольную лёгкасьць, за якой прасочваюцца срогкія намёкі на навакольную рэчаіснасьць. Гэтага на дыску Віктара Шалкевіча хвілінаў 70. Але, нягледзячы на гэткую шчыльную запоўненасьць, выдаўцы дадалі сюды й эфэктны прамацыйны бонус-трэк, дзе маляўніча прадстаўлена ўся сэрыя «Беларускі музычны архіў». I ў гэтым бонусе пазнаецца голас яшчэ адной супэрзоркі беларускага шоў-бізнэсу — Алеся Памідорава.
«Музыкальная газета» №34,
19.11.2002, Менск, В.М.
Станіслаў МАНЮШКА
Песьні з-над Нёмна й Дзьвіны
2004, БМАдгойр
Дыск «Станіслаў Манюшка. Песьні з-над Нёмна й Дзьвіны на вершы Яна Чачота» з сэрыі «Беларускі музычны архіў» падрыхтаваны з ініцы-
ятывы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Скорабагатава ды «Беларускай музычнай альтэрнатывы» да 185-годдзя з дня нараджэньня Станіслава Манюшкі — кампазытара, чыё жыцьцё й творчасьць цесна зьвязаныя зь Беларусьсю.
Трэба адзначыць, што зноў тут паўтарылася ситуация 2001 году, якая была напярэдадні 115-й гадавіны з дня нараджэньня беларускага кампазытара-эмііранта Міколы Равенскага: дзяржаўныя інстытуцыі тады нават не ўзгадвалі пра гэтую значную постаць музычнай культуры Беларусь I толькі цераз прыватную ініцыятыву гэтая дата была годна адзначана. Прынамсі, беларускія слухачы атрымалі калекцыйны дыск сэрыі «Беларускі музычны архіў», адбылася ягоная цікавая й насычаная прэзэнтацыя... Праз тры гады пры аднолькавых абставінах быў выдадзены дыск кампазытара, які нарадзіўся на беларускай зямлі, жыў тут, пісаў музыку на творы нашых землякоў, з чым і ўвайпіоў у аналы сусьветнай клясыкі.
Станіслаў Манюшка ў сьвядомасьці нашых «культурных» дзеячаў, аднак, трывала атаесамляецца з польскай культурай, якая ўсім сваім размахам пазыцыянуе Манюшку як пачынальніка сваёй нацыянальнай опэры. Прэзэнтуемы дыск, бадай, уперіпыню прадстаўляе стваральніка «Сялянкі», «Галькі», «Страшнага двара» ў новым кантэксьце — як беларускага кампазытара. Якія для гэтага існуюць падставы, вельмі пераканаўча даводзяць аўтары прадмовы да дыска літаратуразнавец і перакладчык Уладзімір Мархель ды выканаўца песень С. Манюшкі на гэтым дыску, славуты барытон Віктар Ско-
рабагатаў. Па-іншаму й быць не магло: Станіслаў Манюшка ўсё жыцьцё чуў беларускую мову й песьню ды ня мог не адлюстраваць яе ў сваёй творчасьці. На гэтую акалічнасьць дзейнасьці кампазытара зьвяртаюць увагу аўтары прадмовы: «3 тысячи тэкстаў «сялянскіх песенек», узноўленых Чачотам па-польску, Манюшка адабраў дваццаць адзін. Гэта своеасаблівы дзёньнік кампазытара, ягоны музычны сшытак лірычных замалёвак беларускага вясковага побыту. У гэтым сшытку пададзены ягоныя розныя грані ды ўзроўні — вясельле, жніво, вайна, сіроцтва ды іншае. Героі гэтых песень — ня толькі людзі, але й беларуская прырода, адухоўленая й ачалавечаная («Гай шуміць...», «Дуброва», «Ой, бярозка міла...»), і нават зьвяры ды птушкі («Мядзьведзік», «Салоўка», «Вандроўная пташка»).
Наш літаратурны клясык Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч дадаваў ад імя свайго пэрсанажа Навума Прыгаворкі наступныя словы пра Станіслава Манюшку, якія пацьвярджаюць высновы аўтараў прадмовы да дыска:
Л трэйці дудар між намі ўзрос, ён нам братка,
Яму Менская зямелъка родненькая матка!
Але давайце перагорнем нябачныя старонкі музычнай анталёііі беларускага фальклёру, запісанага Янам Чачотам ды пакладзенага на музыку Станіславам Манюшкам яшчэ ў XIX стагодьдзі. Мяркую, што слухачы гэтай кружэлкі Манюшкавых твораў пагоддзяцца: песьні, прадстаўленыя на дыску, створаныя кампазытарам менавіта зь беларускіх народных крыніцаў.
Варта таксама зьвярнуць увагу на сам унікальны шлях, які прайшлі ў
сваім разьвіцьці ўсё гэтыя песьні: народ стварыў іх на беларускай мове, знакаміты паэта Ян Чачот сабраў іх і пераклаў на польскую мову, а сучасныя беларускія артысты карыстаюцца новымі перакладамі іх на зноў жа беларускую мову. Дзе яшчэ ў сьвеце вы сустрэнеце такі складаны лёс? Але менавіта дзякуючы Манюшку творы гэтыя трапілі ў кантэкст некалькіх культураў.
Паслухаем больш уважліва, напрыклад, песьню «Выбар» (пераклад У. Мархеля), якую выконвае салістка Алена Бундзелева. Лірызм, мэлядычная гарэзьлівасьць, падмацаваная тукам! народных інструмэнтаў Дзяржаўнае акадэмічнае народнае аркестры імя Язэпа Жыновіча (дырыжор — Сяргей Сакалоў), прымушае слухачоў успомніць найлеппіыя ўзоры беларускай музыкі як народнай, гэтак і прафэсійнай. Дый сама тэма песьні вельмі пашырана ў беларускім фальклёры!
Тое ж можна казаць і яшчэ пра шмат якія творы з дыска «Станіслаў Манюшка. Песьні з-над Нёмна й Дзьвіны на вершы Яна Чачота»: «Зязюлька» (салістка Нагіма Галеева), «Казак» (саліст Віктар Скорабагатаў). Вельмі цікавым падаецца дуэт Натальлі Залатаровай (сапрана) і Нагімы Галеевай (мэцца-сапрана), якія так прыгожа й вытанчана выконваюць песьню «Дуброва» ў перакладзе У. Мархеля. Тэты ж дуэт цудоўна выконвае й інпіы твор Станіслава Манюшкі — лірычную песьню «Гай шуміць».
Аматарам мастацкіх параўнаньняў і музыказнаўчых высноваў адрасуюцца два варыянты выкананьня песьні «Вандроўная пташка», піто на дыску прадстаўленая ў вэрсыях хору «Унія» пад кіраўніцтвам Кірылы Насаева ды