222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
Бадай, найболып нефарматны гурт — «Аргахіа» з Воршы — даўно ўжо экспэрымэнтуе з выкарыстаньнем роднай мовы ў стылістыцы pagan-metal. Таму на дыску прадстаўлены твор, які вельмі дакладна адпавядае стылістычнаму крэда музыкаў — «Дзікае паляваньне». У ім музыкі спрабуюць асэнсаваць гістарычныя шляхі нашага народа праз прызму творчасьці свайго Геніяльнага земляка Уладзіміра Караткевіча.
Свой уклад у беларускую extremeскарбонку спрабуюць зрабіць музыкі берасьцейскага гурту «Gateward». Іхні неверагодны варыянт «Купалінкі» нясе адгалосак вядомага аўтэнтычнага ўвасабленьня, хоць і ствараўся ў thrash-metal стылістыцы. Спадзяюся, што слухачам і наведвальнікам metalканцэртаў гэтая вэрсыя прыйдзецца даспадобы, як гэта адбылося на прэзэнтацыі дыска, калі ўся заля клюбу «Рэактар» сьпявала разам з гуртом «Gateward»!
Інструмэнтальную музыку ў клясычнай heavy-стылістыцы (speedmetal) прадстаўляе гітарны дуэт Сьпіцын-Чармэн. Віртуозны твор «Хуткасьць» добра вядомы гледачам Беларускага тэлебачаньня паводле цікавага відэакліпу, а самі музыкі атрымалі прызнаньне вартаснасьці сваёй творчасьці й выканаўчага майстэрства пасьля ўдалага выступу разам зь легендарным гуртом «Deep Purple».
Асобным блёкам на дыску можна вылучыць музычныя творы іншых лідэраў беларускай metal-сцэны — гуртоў «Aquamorta», «Vicious Crusade», «Vir». Гэта, сапраўды, эмацыйны цэнтар усяго дыску. Удзельнікі гурта «Aquamorta» як пасьлядоўныя прыхільнікі беларускай мовы ў metal-музыцы прэзэнтуюць цэлую thrash-сюіту «Крочым поплеч» з разгорнутымі інструмэнтоўкамі ды вельмі дакладнымі акцэнтамі ў вакальных партыях.
Безумоўна, на такім дыску павінен быць прадстаўлены й цікавы анГламоўны гурт «Vicious Crusade». Але якую кампазыцыю на тэты суцэльна беларускамоўны дыск вырашылі ўзяць складальнікі, у якіх нават галяндзкі гурт «Third Stone» здолеў хо-
ць пару словаў выказаць па-беларуску? А вось для карэнных Беларусаў давялося зрабіць выключэньне: хоць «Vicious Crusade» прапанаваў на дыск анГламоўную песьню, але з выразным этнічным зьместам. Запісаная яна была зь вядомым дасьледчыкам беларускай дуды й выканаўцам на ёй Тодарам Кашкурэвічам. Таму й названы тэты неверагодна прыгожы ды дасканалы твор «Тодаравай песьняй». Безумоўнай зоркай гэтага трэка трэба лічыць беларускую дуду, якая робіць кампазыцыю такой арыгінальнай і кранальнай.
Завяршае праГраму ўжо клясычны трэк піянэраў беларускага thrashmetal — гурта «Дзіда», памяць пра творчасьць якога жыве яшчэ з часоў легендарных акцыяў, кшталту «Беларуси рок вітае Незалежнасьць!» Дзякуй стваральнікам за напамін пра маладосьць беларускага рок-руху!
Дадам, што дыск «Hard Life — Heavy music» — пічыры заклік успрымаць беларускамоўны рок-extreme як частку сучаснай беларускай культуры. Выдаўцы й музыкі спадзяюцца, што ён своечасова будзе пачуты як слухачам!, гэтак і крытыкамі.
«Літаратура і мастацтва» №30,
02.08.2002, Менск, А.М.
HARD LIFE HEAVY MUSIC II Розныя выканаўцы
2003, BMAgroup
Беларускія калекцыянэры сустрэлі тэты альбом з асаблівым уздымам: нарэшце зьявіліся рэальныя калекцыйныя сэрыі кампактаў і касэтаў для іх. «BMAgroup» сапраўды навучылася іх рабіць. Гэта вам не 3CD «Вольныя танцы», дзе кожны дыск побач зь іншым — проста як у каровы сядло. А вось стылістычная рок-энцыкляпэдыя «BMAgroup» так і правакуе мэлямана паставіць усё гэта побач: «Hard Life — Heavy Music», «Hard Life — Heavy Music II», «НаіДсогеманія: чаду!», нават гіп-гопавы «Пасадзіў DEAD RAPку», хоць апошні дыск аздабляў ужо не П. Ермак (як асноўны дызайнэр сэры!, распрацоўшчык ейнага іміджу, ён вельмі тонка адчувае стыль, ведае куды запіхнуць logo лэйбла, каталёГавы нумар выданьня, тэматычныя рэквізыты), але стыль захаваны.
Дый увогуле Паўлік — здольны хлапец: ня толькі малюе на «кампе», але й сьпявае ажно ў дзьвюх камандах зборніка («Aquamorta» i «Vir»), тэксты піша аж чацьвярым (акрамя названых яшчэ й супэрзорнаму «Vicious
Crusade» ды напорыстаму маладняку «Gloom Art»), а яшчэ й кампазытарствуе ды на басусе грае.
Я, праўда, таксама ўпісаўся ў дыск ня толькі як сгылістычны кансультант, але й аўтар тэксту да несьмяротнага тварэньня «Deadmarsh» пад назвай «Апошні жах» (гэта ж не банальны пераклад іхняй анГламоўнай песьні «Niamiha», а суцэльна новы канцэпт), але нейкаяВольга Рудніцкая так перакалашмаціла мае рыфмы, што канчатковы варыянт (пасьля майго расчараваньня) вымушаны быў дапрацоўваць бубнар гурта Аляксей Гладыш. I ўсё ж выніковы прадукт, бадай, атрымаўся з заяўкай на новую супэрзорку беларускай мэтал-сцэны.
А такіх у «Hard Life — Heavy Music II» ўжо нямала: гэта й «Znich» з новай песьняй «Не сячы, мой татулька», і знакаміты рэчыцкі «Apocryphal» зь неверагоднай інтэрпрэтацыяй Багдановічавай «Пагоні», і іхнія землякі «Evthanazia» зь вельмі жорсткім асэнсаваньнем жыцьця ў сваім творы «Маўкліва й паступова».
Трохі не пашанцавала «Morbid Victory», іо-хвілінная кампазыцыя «Мая зямля» якіх папросту ня ўлезла ў насычаную праГраму CD, затое ў касэце прапісалася вельмі ўтульна. Прад’юсэр Віталь Супрановіч адразу заявіў тады, што гэта зусім не з прычынаў якасьці (маштабны, разгорнуты й дынамічны твор вельмі спадабаўся выдаўцам, але абрэзаць або выкінуць дзеля яго пару-тройку шматабяцальных навічкоў яны не маглі). Адразу было паабяцана, што ў бліжэйшых рэлізах лэйблу CD-вэрсыя песьні «Мая зямля» абавязкова зьявіцца. I гэта будзе відавочна не «Турбатіхэг», а нешта больш сур’ёзнае.
Бадай, і «The Regent», новы праект Lesley Knife, таксама не залічыш да навічкоў, хоць гучыць ён значна мягчэй за «Gods Tower», а знача прэтэндуе на новую, іншую армію слухачоў.
Дыфірамбы на адрас бабруйскага «Straight Land» гучалі ў прэсе яшчэ падчас рассылкі іхняга прома-дыска па рэдакцыях, але не магу не паўтарыць іх з нагоды болып сур’ёзнага выхаду ў сьвет, таму што больш удалага за іхнюю «Зіму» завяршэньня альбому й не прыдумаеш. Гэткая патэтычная кода на высокай ноце, якая пакідае ў душы надзею.
Радуе творчы рост гарадзенскай каманды «Tvar», менскіх «Imprudence» і «Necromant». Але з тэхнічных навічкоў (менскі «Sufferer», барысаўскі «Soncavarot») асабіста мяне больш парадаваў doom-metal апошніх, бо надта ўжо экстрэмальнай атрымалася гэтым разам праГрама зборніка, a «Soncavarot» па-за невыразным гроўлам і ўдарнымі рыфамі здольны прадэманстраваць і вобразную кампазыцыйную структуру, і ўменьне плястычна карыстацца голасавымі дадзенымі.
10% клясычнага hard-n-heavy ў гэтай поўнай экстрыму праГраме падзялілі між сабой «Tryada» (гэткі клён «Арии», толькі па-беларуску) і «Arizona». Апошняя зьдзівіла публіку мэталізаваным кавэрам клясыкі беларускага року — «мроеўскага» гіта «Я — рок-музыкант» (гл. LP «Дваццаць восьмая зорка», М., 1989, «Мелодия»). Прызнацца, у стылістыцы так званага стод-року (перадГранджавай сумесі панку з мэталам) мяне гэты твор больш калдырыў, але ў антуражы віртуозных гітарных запілаў і дакладна
выверанага вакалу тут таксама адчуваецца нейкі шарм.
Усё далей у псыхадэліку пасоўваецца «Partyzone», даводзячы песьняй «Парай дарогу» поўную неабГрунтаванасьць ператварэньня яго ў цень нямецкага «Rammstein» з-за выпадковай параўнаўчай цытаты з польскай прэсы, вынесенай на вокладку дэбютнага альбому «Трэба рабіць». «Partyzone» — гэта рэч у сабе. Гэта рэч!!! Але асабіста я акурат балдзею ад таго дэбютніка.
Рэцэнзэнт прэзэнтацыйнага канцэрту «Hard Life — Heavy Music II» Алена Шаркевіч слушна пісала ў «Музыкальной газете» (№9 за 29.04.2003): «Зборнік сапраўды атрымаўся болып моцным, лепш укамплектаваным за першы». Але ўжо тады якраз першы — ціпа, горшы — немагчыма было знайсьці ў продажы (хіба што толькі праз second hand). Таму рэкамэндую кожнаму сапраўднаму мэляману калекцыйныя зборнікі набываць проста на прэзэнтацыях: і таньней, і болып надзейна.
«Музыкальная газета» №11, 03.06.2003, Менск, В.М.
METALLECTION (HARD LIFE — HEAVY MUSIC) III Розныя выканаўцы
2004, БМАдгоир
Трэці «цяжкарокавы» выпуск «Hard Life — Heavy Music» папулярнай сэрыі стылістычных аудыёэнцыкляпэдыяў прадстаўляе як знакамітых ужо грандаў беларускай metal-сцэны, гэтак і таленавітых навічкоў. Так, магутнасьць і напор гуртоў «Znich» і «Deadmarsh», «Vir» і «Partyzone», «Zygimont VAZA» i «Asguard» даўно вядомыя слухачам. Невыпадкова гэтыя гурты маюць славу лідэраў беларускае экстрэмальнае рок-музыкі. А ўсё ж ім на дапамогу сьпяшаюцца ўжл й таленавітыя маладыя каман, «Dialectic soul», «Kamajedzica», «Euphoria» «Zmiaja»; далей крочаць адкрыцьці мінулых зборнікаў («Straight Land», «Soncavarot»), якія прапаноўваюць слухачам неардынарную музыку. Тут можна заўважыць уплывы ўсіх напрамкаў сучаснай metal-музыкі, а разам і свае адкрыцьці: не цураюцца яны элемэнтаў сымфанізму (з выкарыстаньнем скрыпкі й флейты, арганнага гучаньня клявііпных), а таксама выкарыстоўваюць эле-
мэнты атанальнай і джазавай музыкі, не забываюць нават пра іронію й сарказм, што даволі рэдка заўважаецца на сучаснай рок-сцэне. Прыкметна пашырыўся й дыяпазон лірыкі каманд, што прадстаўлены на диску: «ваярскія» слёганы паступова саступаюць месца гістарычным стылізацыям, філязофскім абагульненьням і эмацыянальным замалёўкам. На жаль, з праГрамы диска зьніклі кампазыцыі адкрыта гумарыстычнай накіраванасьці, якія дадавалі шарму ранейшым дискам сэрыі «Hard life — Heavy music» (хоць тая ж «Zmiaja» ў сваім альбоме «Усё дзеля Вас» выявіла такія здольнасьці, але...). Чамусьці праігнаравалі выдаўцы й важкую плынь нацыянальнага хрысьціянскага мэталу (ці ўжо не патыхае гэта спробамі гульняў у партыйна-ідэалягічную цэнзуру)? Ва ўсялякім разе многіх зьдзівіла адсутнасьць на CD каралёў беларускага грайнд-кору «Goldprick», удалых ню-мэтал дэбютантаў «Tesaurus», дый пра клясыку жанру накшталт архіўных запісаў «Дзіды», «Мясцовага часу», «Рэя» дарэмна сталі забываць.
Але: што выйшла, тое выйшла. Калі ў рэцэнзіях на першы ды другі выпускі гэтай фанаГрафічнай extremeкампіляцыі шмат гаварылся пра лідэраў плыні, дык зараз мы зьвернем увагу на прадстаўнікоў новай Генэрацыі беларускай metal-сцэны. Першым (і асабліва прыкметным) дэбютам гэтага аудыётоміка не без падставаў можна вызначыць кампазыцыю рэчыцкага гурту «Dialectic Soul». Яна мае назву «Сымон-музыка» i створана паводле хрэстаматыйных вершаў Якуба Коласа. Банальна? Але якім рэальна мэталёвым духам прасякнута нібыта знаёмая кожнаму з школы паэзія Ко