222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
рынок» №21, 02.06.2003, Менск
UZ JSME DOMA
Jaro, peklo, podzim, zima
1996, Uni Jazz
У выглядзе выключэньня з структуры гэтае кнігі, замест рэцэнзыі на дыск я прапаную тут свой рэпартаж з жывога канцэрту калектыва ў Менску, які апублікавала адна з Газэтаў відавочна не канцэртовага профілю. Але ж якая нагода была!
Музычная альтэрнатыва — гэта, аказваецца, ня толькі «BMAgroup». Музычная альтэрнатыва ёсьць і ў дэмакратычных краінах, таму што сапраўднаму разьвіцьцю мастацтва можа шкодзіць ня толькі цэнзура й пастановы пэўных партыяў, але й звычайны шоў-бізнэс — як міжнародны, гэтак і свой. Пра гэта беларуская грамадзкасьць даведалася дзякуючы праведзенаму ў Беларусі этапу міжнароднага праекту «Чэская музыка на шляху» ўвесну 2001 года. Асноўнымі аріанізатарамі акцыі сталі ўсё тая ж «BMAgroup» (з нашага боку) ды «Alternative Music Production» (з чэскага).
Зразумела, у багатым маршруце акцыі (Чэхія, Польшча, Беларусь, Літва, Латвія, Эстонія, Расея) кож-
ны бок набыў свой імідж, але беларуская сталіца вызначылася тут вельмі характэрна: на канцэрты ў Менску публікі сабралося ўтрая менш чым у правінцыйнай Гародні. Праўда, увага сталічнай прэсы да менскага канцэрту была ўсё ж на вартасным узроўні.
«Менскі канцэрт тура «Чэская музыка на шляху» эмацыйна забіў усе папярэднія музычныя акцыі», — пісала ўжо 27 красавіка таго ж году Газэта «Беларуская маладзёжная».
На папярэдняй прэс-канфэрэнцыі, якая прайшла за тры дні перад тым, беларускія журналісты даведаліся, што альтэрнатыўная музыка ў Чэхіі выдаецца тыражамі «ўсяго толькі» 10-15 тысячаў асобнікаў, затое яе падтрымліваюць творчыя саюзы краіны, мастакі, дзеячы кіно й тэлебачаньня. У гэтым аспэкце цікава было пачуць уражаньні гітарыста гурту «UZ Jsme Dorna» Міраслава Ванэка пра ягонае падарожжа ў беларускім рок-інтэрнэце, дзе ён адзначыў «цікавую камэрцыйную музыку гурта «Ulis» зь Менску», ня ведаючы нават, што тыражы гэтага «камэрцыйнага праекту» не перавышаюць у нас 1 тысячы кампактаў ды пары-тройкі тысячаў касэтаў. Што да падтрымкі тэле-кіна-радыёбонзаў, дык Айчына зь іхняе ласкі вымушана жыць толькі маскоўскімі аб’едкамі, а ў кіно мясцовае толькі гурт «Сузор’е» калісьці фра!мэнтарна ўпісаўся (гл. фільм «Д’ябальская карусэль»), што нават колькасна пераўзыйшоў у польскім кіно наш альтэрнатыўны гурт «P.L.A.N.».
Беларусь стала 24-й краінай на маршруце чэскіх рок-зорак (дарэчы, ім выпадаў лёс выступаць на адной сцэне з такімі кітамі сусьветнай рокальтэрнатывы, як Фрэнк Запа, «Velvet
Underground»), прывабіўшы ўвагу такіх уплывовых у гэтай галіне часопісаў, як «Rolling Stone», «Option», «Rock & Pop».
Дарэчы, міжнароднае прызнаньне зусім не замінала Чэхам усюды захоўваць вернасьць роднай мове. Як сказала кіраўніца тура ад «Alternative Music Production» Бланка Штрайблава, «наша мова — гэта адзін з складнікаў нашае самабытнасьці, а з праблемай больш шырокага разуменьня цудоўна спраўляюцца перакладчыкі й камэнтатары».
Гуртом эмацыйнага разагрэву ў той вечар стаў менскі калектыў «Безь білету», які незадоўга перад тым быў названы адкрыцьцём года на чарговай «Рок-Каранацыі». I, трэба сказаць, эўрапейскі хаўрус пайшоў ім на карысьць, бо яны вырашылі паказаць тут толькі беларускамоўную частку сваёй power-pop праГрамы, стварыўшы ілюзыю самасьвядомай творчай адзінкі.
Чэхі пачалі з зусім іншай музыкі — псыхадэлічнага сымфа-року. У нас такое наўрад ці хто граў тады, за выключэньнем хіба што «Зарціпо». А вось «МСН Band» займаецца гэтым ажно з далёкіх 1970-х. Праўда, цэнзура ў ЧССР была не ласкавейшая за савецкую, таму да масавага слухача дыскі гэтай каманды пачалі трапляць на дзесяцігодзьдзе пазьней.
Што цікава: па-канструктывісцку складаная маляўнічая музыка зусім не адпалохвала слухача, правакуючы ў сваіх разгорнутых кампазыцыях якраз утульны настрой. А ў гэтым заслуга віртуозных інструмэнталістаў калектыва.
Да больш маладога пакаленьня ветэранаў чэскай альтэрнатывы на-
лежьщь гурт «Echt!», што адчулася і ў ягонай стылістыцы — гэткі гарачы, завадны рокабілі з элемэнтамі кантры. Запытаеце, а ў чым жа тут альтэрнатыва? Можа, у тэкстах («Не жадаю гэтага...»), можа ў інструмэнтальным кантынгэнце (віялянчэль, бас, 2 гітары, бубны, саксафон, вусны гармонік)?.. Ды якая розьніца, калі ўжо разгойдалі нават лянівую йенскую публіку: у скокі пусьціўся й стары, і малады. Дарэчы, мяне ў гэтай стылістыцы зьдзівілі яўныя цытаты з «The Doors», гарманічна ўпісаныя ў структуру ўласных кампазыцыяў. Ну, а інструмэнталісты — зноўку вышэйшая кляса!
I вось нашыя героі ды зоркі сэйшна — «UZ Jsme Dorna». Яны таксама пачыналі ў 1980-х, і таксама любяць саксафон, але ў музы цы — неўтаймоўныя арыгіналы. Мне ўяўляўся то нейкі авангардны панк, то маштабныя палотны пераконвалі ў ляГічнасьці тэрміну сымфа-панк, як ні абсурдальна гэта гучыць, а ўжо дома, слухаючы куплены на канцэрце дыск, я пачуў цудоўны джаз для аматараў року (ці цудоўны ўзор року для фанатаў джазу). Калі памятаеце анэкдот пра малпу, што рэклямуе сэкс як нешта круцейшае за апэльсін, дык паводле гэтай аналёгіі музыка «UZ Jsme Doma» — гэта як нырцаваць у штормавае мора або жаваць мэталёвы гэбаль жалезнымі зубамі. Да дрыжыкаў па скуры!
Дарэчы, згаданы дыск, які вы бачыце тут на здымку, таксама зьяўляецца доказам плённага супрацоўніцтва чэскае рок-альтэрнатывы з кіно. Гэта саўндтрэк да фільму Вацлава Кучэры «Вясна, лета (пекла), восень, зіма» пра мастака Марціна Вэлішака (о,
ВМ! салют, цёзка!), якога ў Чэхіі называюць «маўклівым удзельнікам гурта».
Галоўнае ўражаньне ад цэлага канцэрту, ад набытых там арыГінальных дыскаў, якія ніколі не трапляюць у нашыя крамы: як усё ж мы, сярэднестатыстычныя слухачы камэрцыйнага мэйнстрыму ды FM-фарматаў, зноў адсталі ад Эўропы, дзе нават у попмузыцы ёсьць галоўнае — выбар нечаканых адкрыцьцяў. Я выбіраю альтэрнатыву!
«Кинонеделя Минска» №20,
18.05.2001, Менск, В.М.
ПЕСЬНЯРОК
Belarusian
Песьняры tribute
1997, Пан Рэкардс
Увага да творчай спадчыны ансамбля «Песьняры» ды ягонага кіраўніка Ўладзіміра Георгіевіча Мулявіна апошнім часам узрасла, асабліва пасьля заўчаснай сьмерці Песьняра. Беларусь зьведала на сваім вопыце фэномэн узрыўнога росту цікаўнасьці да пасьмяротнай спадчыны аднаго з сваіх яскравых талентаў...
Цяпер зьяўляюцца новыя прыхільнікі «Песьняроў», якія распавядаюць найневерагоднейшыя байкі з
жыцьця зоркі, выдаюцца кантрафактныя дыскі й расшукваюцца ў архівах музычныя кінастужкі, з рызыкай для волі ствараюцца сайты, прысьвечаныя творчасьці ансамбля ды ягоным песьням. Там можна пазнаёміцца зь невядомымі фактамі з жыцьця беларускіх знакамітасьцяў.
На гэтай хвалі ўвагі да «песьняроўскай» творчасьці вельмі цікавым падаецца старонка біяграфіі ансамбля над назвай: «Песьняры» й беларускі рок-рух».
Цікава, што Ўладзімір Мулявін давол! крытычна ставіўся да творчасьці сваіх болып маладых рок-калеГаў. У адным з сваіх інтэрвію «Музыкальной газете» Уладзімір Георгіевіч даводзіў чытачам наступнае: «Мне давялося некалькі разоў слухаць вялікую колькасьць беларускіх гуртоў. Аднаго разу на канцэрце «Песьнярок» у Менску ў парку імя Янкі Купалы, а другім разам на «Рок-каранацыі» давялося ўсё паслухаць. I ўзровень — не галасавы, а менавіта інструмэнтальны — у іх больш ці менш нармалёвы. Але паказваць гэта за мяжою нельга, таму што гэта вельмі слаба».
I ў той жа час У. Мулявін прызнаваў посьпехі беларускіх рок-музыкаў. Там жа ён адзначыў гурт «Палац»: «Я быў на іхнім сольным канцэрце, яны даюць каласальную экспрэсію. Я атрымаў задавальненьне ад канцэрта» («Музыкальная газета» №50,1999 г.).
Відавочна, што Ўладзімір Мулявін быў неабыякавым, хоць і строгім да выканаўцаў беларускай рок-музыкі. Маладыя беларускія рокеры таксама плацілі Песьняру ўзаемнасьцю: запрашалі ў якасьці ганаровага госьця на «Рок-караныцыю» ў 1999 годзе, каранавалі яго ў намінацыі «Музы-
ка Міленіюму». Але перад тым, у 1997 годзе, з дапамогай выдавецкай фірмы «Пан рэкардс» беларускімі рокмузыкамі быў запісаны й выдадзены трыб’ют з новымі апрацоўкамі твораў рэпэртуару ансамбля «Песьняры». На ягоных гукавых дарожках былі зафіксаваныя такія вядомыя песьні, як «Скажы мне, Ганулька» (У. Мулявін, I. Лучанок — Я. Купала), беларускія народныя песьні «Хлопец пашаньку пахае», «Касіў Ясь канюшыну»... Кожин з слухачоў гэтага рарытэтнага ўжо дыска можа дакладна ўспомніць тое, як гучыць тая ці іншая кампазыцыя «Песьняроў» у першасных мулявінскіх апрацоўках.
Але што ж нас чакала на гэтым трыб’юце? Періпае — вельмі цікавыя стылістычныя распрацоўкі ды экспэрымэнты музыкаў, якія вельмі сур’ёзна паставіліся да ўдзелу ў гэтым праекце. Так сур’ёзна, што для многіх каманд «Песьнярок» стаўся найзначнейшай вехай у іхняй біяГрафіі ды найбольш значным унёскам у беларускую культуру. Напрыклад, цяпер нават цяжка ўявіць, што Аляксей Шэдзько можа сьпяваць вершы Пятруся Броўкі. Бо хоць перад тым музыка й зьвяртаўся да беларускага фальклёру (акцыя «Беларускі рок вітае незалежнасьць»), але ў далейшым прынцыпова грэбаваў беларускім словам. Затое ягоная апрацоўка (сумесная зь Пітам Паўлавым) «Александрыны» гучыць вельмі пранікнёна й арГанічна. Toe ж можна казаць і пра кавэры гуртоў «Пані Хіда», «The Stokes», «Отражение»... Сымптаматычна, што нават яны не шукалі ў спадчыне «Песьняроў» звыклай для іх расейшчыны, хоць маглі.
Такім чынам, другое: для некаторых выканаўцаў праект даў пэў-
ны досьвед працы зь беларускім словам. Маем на ўвазе творчасьць Валіка Грышко. I хоць «Neuro Dubel» усё ж неяк адкапаў сваю «Вологду», але хутка сам жа й адчуў сябе белай варонай у гэтым праекце.
Вельмі цікава сёньня слухаць у выкананьні названых артыстаў лірычную беларускую народную песьню «Што за месяц» або тую самую дзюбелеўскую «Вологду», маючы на ўвазе іхняе далейшае разьвіцьцё й пераканаўчыя ўзоры беларускамоўнай творчасьці.
Акрамя прыкладаў адносінаў да творчасьці «Песьняроў», да роднай мовы, нас цікавіць і тое, якой стылістычнай палітрай карысталіся беларускія музыкі дзеля стварэньня праекту «Песьнярок». Сапраўды, на дыску можна пачуць даволі шмат кавэраў, аранжыраваных і ў стылістыцы Гранджу («N.R.M.» — «Я паставіў коніка»), world-music («Троіца» — «Рэчанька»), кантры-біту («Пані Хіда» — «Хлопец пашаньку пахае»), фольк-блюзу («Крама» — «Скажы мне, Ганулька»), а таксама апрацоўкі ў поп-рокавым кірунку («Ляпіс Трубяцкой» — «За полчаса до весны») і metal-стылістыцы («Тарнада» — «Касіў Ясь канюшыну»)...