222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
Усе гэтыя музычныя формы, зафіксаваныя на трыб’юце «Песьнярок», сёньня, амаль празь дзесяцігодзьдзе пасьля ягонага выхаду, уяўляюць сабою надзвычайную цікавасьць для мэляманаў, калекцыянэраў ды музычных крытыкаў. Бо першы беларускі трыб’ют ніколі не перавыдаваўся, ягоны наклад хутка стаўся фанаГрафічнай рэдкасьцю. Таму акурат паўстае патрэба ў перавыданьні гэтага цікавага артэфакту сучаснай беларускай культуры. Тым больш, што многія
беларускія рок-музыкі яшчэ будуць вучыцца ў Песьняра ашчадным адносінам да беларускага слова й мэлясу. I як адзначыў вядомы беларускі рок-выканаўца Зьміцер Вайцюшкевіч: «Уладзіміра Георгіевіча Мулявіна я лічу выдатным чалавекам, дзеячам Беларускага Адраджэньня. I хоць творчы ўзьлёт «Песьняроў» прыйшоўся на савецкія часы, музыкі шмат што трансфармавалі й рабілі гэта прафэсійна. Я лічу сябе ў нейкім сэньсе прадаўжальнікам іхніх мэлядычных тэмаў, мулявінска-песьняроўскай філязофскай ідэі, якая ў той момант толькі нараджалася й дала падставы для нашай сёньняшняй працы» («Літаратура і мастацтва», 07.12.2001).
Думаю, што пад гэтымі словамі падпішацца кожны музыка, які жадаў бы ствараць сапраўдную музыку сучаснасьці, дапамагаць беларускай культуры захоўваць свае лепшыя нацыянальныя рысы ў будучыні. Трыб’ют «Песьнярок» — адна з прыступак да такога разуменьня спадчыны Мулявіна як пачынальніка беларускай рок-традыцыі.
«Наша слова» №20, 04.06.2003,
Менск-Ліда, А.М.
PERSONAL DEPECHE
Belarusian DM tribute
2002, MSH records/EMI music
Упершыню пры фінансавай падтрымцы вядомай галяндзкай фірмы «Philips» лідэры беларускага року выйшлі ў шырокі сьвет у сур’ёзным міжнародным праекце — трыб’ютальбоме, прысьвечаным творчасьці славутага брытанскага гурта «Depeche Mode».
Для пачатку растлумачу, што трыб’ют-альбом — гэта альбом-прысьвячэньне, калі новае пакаленьне супэрзорак аддае даніну павагі каму-небудзь з папярэднікаў, па-свойму выконваючы ягоныя песьні. Першым беларускім трыб’ютам можна лічыць «Песьнярок», прэзэнтаваны вышэй, дзе «Крама», «Троіца», «N.R.M.», Валік Грышко, «Neuro Dubel» etc. інтэрпрэтуюць рэпэртуар гурту «Песьняры». Далей вы прачытаеце й пра трыб’ют гурту «N.R.M.», падчас працы над кнігай рыхтаваўся ўжо й трыб’ют гомельскаму «Gods Tower», дзе ўпершыню ягоныя песьні загучалі па-беларуску, а пакуль — «Depeche Mode», ня менш калярытны брытанскі гурт.
Праўда, клопату тут было болын,
бо права выкарыстаньня якой-небудзь песьні такога супэрмонстра капітуе немалых грошай, а праект задумваўся як цалкам легальны, дзеля чаго й спатрэбілася дапамога «Philips». Затее цяпер і прадстаўнікі «Philips», і самі сусьветныя супэрзоркі не паводле роспаведаў, а на ўласны слых ведаюць гукі беларускага року (Марцін Гор, лідэр «Depeche Mode», асабіста адбіраў прэтэндэнтаў; выбраў іх 15, зь якіх асабліва быў уражаны гуртом «Kriwi»).
Дарэчы, што ж за кумір «Depeche Mode», чаму яго ўсе так любяць? О, гэта эпахальная каманда, якая на пачатку 1980-х гадоў, пасьля доўгіх студыйных экспэрымэнтаў нямецкага «Крафтвэрку», вывела электронную музыку ў канцэртовыя залі. А каму такіх рэГаліяў недастаткова, нават тэты трыб’ют-альбом давядзе, што была ж яшчэ цудоўная музыка, прыгожыя мэлёдыі, якія выдатна гучаць у любым стылі (тут і Грандж, і этнапоп, і панк-рок, і джаз, і нават звычайная папса).
Перш чым назваць тых, каго адабраў Марцін Гор, мушу прыгадаць адзін характэрны суб’ектыўны самасуд мясцовых адмыслоўцаў, бо акурат напярэдадні знакамітага фэстывалю «БАСовішча» ў год выхаду гэтага дыска журналіст і музыка Ўлад Бубен нешта расшчыраваўся супраць «нацыяналістаў рока» ў Газэце «Згода» (№25 за 19.07.2002): «БАСовішча» — гэта маленькі фэст мясцовага значэньня, на які запрашаюцца дзьве-тры польскія славутасьці, якія ў самой Польшчы папулярнасьцю не карыстаюцца». Сурова?! Дык вось, з 15 фаварытаў Марціна Гора (зоркі болып прыкметнай за Бубна!) не аказала-
ся ніводнага пратэжэ спадара Бубенцова і яго самога, затое аж іо куміраў «БАСовішча»: «N.R.M.», «Kriwi», «Крама», «Zet», Аляксандр Памідораў, «Garadzkija», «Troitsa», Тодар Вайцюшкевіч, зоркі апошніх гадоў «Імпэт» і «Neuro Dubel». Дадайце да гэтага сьпісу нацыянальна сьвядомых інструмэнталістаў джазу «Apple Tea» ды аўтэнтычны фольк гурта «Guda», і вы зразумееце прыярытэты адбору, якімі карыстаюцца сусьветныя аўтарытэты.
Зрэшты, без праблемаў і тут не абыйшлося, бо ўпадабаная Горам (каторы Марцін) «Крама», таксама неаднаразовы прызёр і зорка «БАСовішча», ня трапіла на першае выданьне разам з усімі (толькі праз пару гадоў у другое), а выйшла асобным «самотнікам», бо месца ейнае заняла нейкая нікому невядомая Людміла, якая раньні супэргіт «See You» (1982) ператварыла ў такую бяссэнсавую nancy, што зь нечым падобным варта было чакаць не «Depeche Mode», а штосьці накшталт «Spice Girls».
Нехта спашлецца на факт, што ня варта, маўляў, параўноўваць сьціплы дзявочы вакальчык з магутнай напругай голасу Дэйвіда Грэма, але ж Вераніка Круглова ў песьні «Бяз гучных словаў» («Freelove», 2001) дараўналася. Дый Дана Жвалік з гурта «Імпэт» (песьня «In Your Room», 1993).
Цікава, што я асабіста адкрыў гурт «DM» даволі пазнавата (у 1986 годзе) і трохі незвычайна: у нейкім замежным часопісе прачытаў рэцэнзыю на сьвежанькі тады альбом «Black Celebration». Маўляў, такі шэдэўр, што ніводнага разу за ўвесь альбом не паўтараецца рытмічны малюнак. Во, думаю, «дэпеша моды электрон-
нага веку», што па-за чыстай мэханікай няма чым і пахваліцца. А тут бац — і прывозяць мне з-за «бугра» сам дыск (тады яшчэ вінылавы, якіх у нашых краёх так і не навучыліся якасна вырабляць). I рытмічны малюнак усіх адзінаццаці трэкаў сапраўды так уразіў, што альбом на доўгія гады стаў для мяне ўлюбёнай працай «Depeche Mode» (хоць больш папулярным лічыцца «Violator», 1990).
Калі маіх больш традыцыйных у Густах сяброў пацешылі «N.R.M.», А. Памідораў, Тодар, нагадаўшы ім альбомы «Violator», «Music For Masses» (1987) у сваіх трэках «Твой Езус», «Ніколі не прыніжай мяне», «Зноў прагну цябе», дык мае настальгічныя ўспаміны абудзіў толькі «Ляпіс Трубецкой» у песьні «Пытаньне часу».
Асабліва пашанцавала песьні «I Feel You» (1993), якая прагучала й па-беларуску (праект Піта Паўлава «Garadzkija»), і па-анГельску (панкгурт «Neuro Dubel») ды яшчэ з фолькавым дадаткам ад гурта «Guda».
Неверагодна фантастычныя алюзыі выклікае «Вольная краіна» (1997) у вэрсыі гурта «Troitsa»; прафэсійна гучаць трэкі гуртоў «Калі Юга», «Flat», «Гаер», Аляксея Шадзько. Адны пераасэнсоўваюць спадчыну «Depeche Mode» на роднай беларускай мове, другія захоўваюць гучаньне першакрыніцы, і толькі чацьвёра зь пятнаццаці зьвярнуліся да расейскіх перакладаў спадчыны «Depeche Mode». Так што факт: альбом выразна паказаў ня толькі структуру беларускага рок-рынку, але й гіерархію нацыянальных прыярытэтаў у року.
«Голас Радзімы» №1-2,08.01.2003, Менск, В.М.
VIZA
НЕЗАЛЕЖНАЙ
РЭСПУБЛІКІ МРОЯ
Belarusian N.R.M. tribute
2003, БМАдгоир
Пасьля брытана-амэрыканскай рэвалюцыі ў папулярнай музыцы, калі шырокім фронтам увайшлі ў яе напрыканцы 1950-ых гадоў мінулага стагодзьдзя электрычныя ды электронный інструмэнты, музычная тэрміналёгія стала пераважна анГламоўнай. Крыху саступілі тут італьянскія словы алеГра, андантэ, піцыката, трэмолё, здаўшы пазыцыі вэрбальнаму шэрагу кшталту панк, рок, ню-вэйв, ню-эйдж. Вось і трыб’юты адтуль жа пайшлі.
АнГельскае слова tribute перакладаецца проста як «прысьвячэньне», а ў музыку яно ўвайшло даволі позна — напачатку 1990-х. Рэч у тым, што рокмузыка доўгі час лічылася выключна аўтарскай дзялянкай творчасьці: хто пісаў песьні, той іх і сьпяваў. Калі гурт сам пісаць ня мог, дык меў прыдворнага кампазытара. Нельга было й чакаць, што «Rolling Stones» выканае што-небудзь з «Beatles».
Аднак, да 1970-х гадоў мінулага стагодзьдзя патрэба пераасэнсаваньня вопыту папярэднікаў узьнікла ўсё ж і ў року: тых жа «Beatles» перасьпёўвалі такія славутыя гурты, як «Ргосоі Harum», «The Mama’s And The Papa’s», «Graffiti», «Manfred Mann’s Earth Band», «Helioween» ды інпіыя. Тэты жанр атрымаў назву кавэр, бо Грунтаваўся на падабенстве толькі зьнешняй абалонкі твора (cover), зьмяняючы — часам вельмі істотна — ягоную сутнасьць.
Такі вопыт стаў цікавым, і к 1990-м гадам пачалі ўжо складацца цэлыя альбомы такіх кавэраў. А паколькі іх аб’ядноўвала нейкая адна зорка, якой усё й прысьвячалася, дык і назвалі такія альбомы трыб’ютамі.
Традыцыя беларускіх трыб’ютаў узьнікла таксама ў 90-х і пра ўсе зь іх вы чыталі вышэй. Трыб’юты трывала ўвайшлі ў моду, таму ідэі ў гэтай сфэры множацца, як грыбы. Важна толькі пралічыць каму варта аддаваць патану, каб удзельнікі праекту не апынуліся больш вядомымі за аб’ект увагі. Такія маркетынгавыя жарты маглі б выліцца ў немалое марнатраўства.
Натуральна, гуртом №1 у Беларусі публіка даўно назвала «N.R.M.»: ён і па Эўропе паезьдзіў (Полыпча, Францыя, Нямеччына), і па ЗША, і ў пт-парадах заўсёды ў лідэрах, і на канцэртах заўжды анпіляГ. Дый традыцыя беларускіх рок-перапевак акурат і пачалася зь песень «N.R.M.». Гурт «Exist» на гэтых песьнях і выхоўваўся, а славуты «Трактар» у сваёй вэрсыі выдаў на касэце яшчэ ў 1996-м.
Ці трэба пасьля гэтага дзівіцца, што «BMAgroup» на прэзэнтацыю гэтай «Візы N.R.M.» сабрала бітком салідную сталічную канцэртовую за-
лю «Менск»? Гэта да пытаньня пра тое, ці ёсьць у беларускім року калектывы, вартыя ня толькі радыёэтэру, але й такога прыкметнага помніка, як альбом-прысьвячэньне.
Аказваецца, неабыякава да гэтага паставіліся самыя розныя калектывы нават паводле стылістыкі, хоць многія зь іх і самі цудоўна вядомыя ня толькі ў Беларусі: «Палац», «Kriwi», «Краски», «Impatt», «Р. L.A.N.», Аня Багданова («Miss Лето»), «Лепрыконсы», «Тяни-Толкай» i г.д. Апошнія нават згадзіліся ў гэтым праекце назвацца па-беларуску «ЦягніШтурхай» і зафіксавалі гэта ў тэксьце ўласнай песьні. I хоць у сапраўднага фаната «N.R.M.» ад такога разгалінаванага рэестра стыляў валасы могуць заварушыцца на галаве (гэта ж трэба, ягонага Гранджавага куміра перапрацавалі каралі папсы, блюза й нават фольк-мадэрну), але ў тым і кайф трыб’юта, бо так можна асэнсаваць нават тое, што здавалася невытлумачальным. Памятаеце, напрыклад, N.R.M-аўскі альбом «Дом культуры», амаль цалкам складзены з зухаватых энэрГетычных гітоў? Вось толькі неяк выпадала з гэтай абоймы песенька «Тры чарапахі-2». Шмат хто думаў тады: «Няўжо Лявона Вольскага, харызматычнага франтмэна калектыву, спасьцігла творчая няўдача?»