222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
«Чырвоная зьмена» №13,
03.02.2001, Менск, А.М.
СЭРЦА ЭЎРОПЫ IN ROCK
Розныя выканаўцы
2007, БМАgroup
Прадукцыя менскага канцэртова-выдавецкага лэйбла «EMAgroup» здаўна добра вядомая ня толькі ў Беларусь Дзякуючы фэстывалю «БАСовішча» яна мае найбольш стабільны попыт у Польшчы, дзе атрымалі заслужаны аўтарытэт і прызнаньне сэрыйныя выданьні «Беларускі музычны архіў», «Вольныя танцы», поўнафарматныя альбомы зорак беларускага року «Крама», «Ulis», «Partyzone», «Безь білету», «Neuro Dubel», «Znich». Многія выданьні лэйбла выкарыстоўваліся ў якасьці прызоў шматлікіх конкурсаў Беларускай рэдакцыі «Radio Polonia». I ўсё ж чагосьці відавочна не хапала ў культурным абмене паміж дзьвюма краінамі. А менавіта — канкрэтнага урэчаісьненьня жывых кантактаў, якія завязаліся паміж маладымі творцамі з абодвух бакоў сучаснай лініі Керзона. Мы толькі чыталі, што «Крама» выступала недзе разам зь легендарным гуртом «Kult», a «N.R.M.» нават падрыхтаваў сумесную песьню з славутым гуртом «Proletaryat», але вось паслухаць зо-
рак братняе краіны маглі толькі тыя, хто мае нейкія асабістыя кантакты за заходнім «бугром».
У гэтым рэчышчы зусім натуральным этапам пашырэньня міжнароднай ініцыятывы «BMAgroup» стала выданьне канцэптуальнага беларуска-польскага музычнага праекту «Сэрца Эўропы In Rock», пра зьмест якога гаворыць ужо сама назва. Гэта ня толькі знаёмства зь лякальнымі рокплынямі, а сур’ёзны міжнародны праект, у якім прадстаўлена творчасьць сапраўдных супэрзорак польскага року («Proletaryat», «Jaques de Lousse», «Republika», «Firoflay»), знакамітых беларускіх гуртоў («Крама», «Новае неба», «N.R.M.», «zygimont VAZA»), а нават трапіўся й галяндзкі «Red Light», які разам зь менскім гуртом «Безь білету» (неаднаразовым прызёрам «Рок-Каранацыяў» і таго ж «БАСовішча») запісаў цудоўную песьню на польскай мове «Pozytywne wibracje».
Вось у гэтым i сутнасьць рокавага «Сэрца Эўропы»: выканаўцы зь Беларусі й Галяндыі сьпяваюць тут папольску, а калектывы з Полыпчы («Biely Son», «RIMA», «Homan», «The Dzviery», «Step») уражваюць чароўным i дынамічным беларускамоўем. Менавіта такая ўзаемапавага, як адзначана ў прадмове выданьня, мае гістарычныя карані тут, у сэрцы Эўропы, і спрыяе ўзаемаразуменьню надалей.
Праўда, польскамоўе беларускіх артыстаў мае розныя карані і выяўляе розны зьмест. У сьцёбнай песьні «Польскі бізнэс» гурта «Крама» намалявана гатовасьць наваяўленых постсавецкіх камэрсантаў да любога сынтэтычнага Валяпюку дзеля посьпеху
дробнай кантрабанды. Лявон Вольскі ў трэку «Ja spiewam ро polsku» таксама жартуе, але гэта жарт з гістарычным падтэкстам, накшталт сучаснага школьнага анэкдота: «Дзеці, нада казаць па-руску правільна, чыста: гава-ру». Без усялякіх жартаў выяўляюць добрае валоданьне польскай мовай гарадзенскі «КальЯн» і менскія «N.R.M.» ды «zygimont VAZA», але калі апошні папросту зрабіў цудоўны панкаўскі кавэр з торуньскага нэарамантык гурта «Republika», дык гарадзенцы здолелі выказаць на чужой мове ўласныя сур’ёзныя сацыяльныя перасьцярогі, a «N.R.M.» папросту пераклаў to polish сваю песьню «Чыстаясьветлая».
Што да схільнасьці Беларусаў на кавэры, дык вабіць іх і жаданьне сваіх паінтэрпрэтаваць. Гурт «Новае неба», напрыклад, непазнавальна зьмяніў бардаўскую песьню Андруся Мельнікава «Гэта мы!», ператварыўшы яе ў пераканаўчы гіт інды-рока. Дарэчы, песьня рыхтавалася гуртом яшчэ да ягонага альбому «Цэпеліны» («Каўчэг», 1999), але чамусьці была адкінута выдаўцамі. У альбоме «Сэрца Эўропы In Rock» яна бліскуча выканала ролю ўдарнага фінальнага акорду. A вось Алесь Памідораў дык і ўвогуле зрабіў кавэр сам на сябе — перапрацаваў песьню «Вітальная» з альбому «Сьвята пакрадзенае».
Але кавэрамі «грашаць» ня толькі Беларусь!. Гурт «Alesiuki» зь БельскуПадляскага, напрыклад, зрабіў прыкольную інтэрпрэтацыю Данчыкаўскай «Беларусачкі».
Адным з экстра-гітоў праграмы стала й кампазыцыя менш раскручанага ў нас беластоцкага гурту «Biely Son» на вершы Ларысы Геніюш. Ча-
роўную мэлёдыю «Зорка» заўважыць і ўпадабае кожны, бо глыбіня мэлядызму проста ўзорная. Мне нават даводзілася назіраць, як у радыёкраме, дзе тэставым дискам акурат служыў альбом «Сэрца Эўропы In Rock», пакупнік забіраў разам з музычным цэнтрам і диск, як толькі даходзіла да песьні гурта «Biely Son».
Болыпасьць з калектываў, прэзэнтаваных на диску, была адкрыта шырокай публіцы менавіта на згаданым вышэй фэстывалі «БАСовішча», таму невыпадкова Газэта «Знамя юности» ў свой час назвала яго (диск) своеасаблівым хатнім варыянтам «БАСовішча» для тых, хто так і ня здолеў пабываць на ім асабіста. Дый увогуле, альбом «Сэрца Эўропы In Rock» выклікаў немалую зацікаўленасьць ня толькі публікі, але й прэсы: неабыякавымі водгукамі адрэагавалі на ягонае зьяўленьне «Музыкальная газета», «Голас Радзімы», «Беларуская маладзёжная», «Ніва», «Наша ніва», «Наша слова», «Переходный возраст», «Чырвоная зьмена» і нават «Кніжны сьвет».
«Камунікат» №19, студзень,
2002, Warszawa, В.М.
БЕЛАРУСКІ ТУРБАМІХЭК
Розныя выканаўцы 2007, БМАдгоир
Знакаміты тэзіс пра тое, што культура не выжыве без свайго неад’емнага складніка — мас-культуры (твораў для шырокіх колаў спажыўцоў папулярнай музыкі й мастацтва) — знаходзіць сваё ўвасабленьне ў Беларусі, дзе ў асноўным пануе поп-прадукт, што экспартуецца з суседніх краінаў. Акрамя неймаверных маральных стратаў такое становішча наносіць непапраўную матэрыяльную шкоду беларускай культуры. Гэта адбываецца таму, што замежныя гастралёры, карыстаючыся буйнымі падатковымі льготам!, вымываюць калясальныя сродкі, што маглі б накіроўвацца на разьвіцьцё нацыянальнай культуры. Па розных прычынах (у асноўным з-за асабістай фінансавай зацікаўленасьці тых, хто імпартуе адтуль або экспартуе сюды тэты музпрадукт) становішча закансэрвавалася, а выйсьце бачыцца ў больш інтэнсіўным разьвіцьці беларускай папулярнай музыкі, у тым ліку й танцавальных напрамкаў. Ствараць канкурэнтнае асяродьдзе — шлях, які прадыктаваны рыначным попытам.
Гэты досьвед і жаданьне пашыраць веды пра беларускую поп-музыку сярод замежных і тутэйшых слухачоў падштурхнулі лэйбл «Бульба-рэкардс» і прад’юсэраў «BMAgroup» стварыць нешта арыгінальнае на рынку дэнсавай клюбнай музыкі. Такім адметным рэлізам у іх рэпэртуарным сьпісе й стаўся зборнік модных рытмаў «Беларускі турбатіхэг», на якім прадстаўлены творы вядомых беларускіх гуртоў ды выканаўцаў у незвычайных электронных ды гіп-гоп-апрацоўках. Адсюль, відаць, і азначэньне «турба», якое падкрэсьлівае «прагрэсыўнасьць» прадстаўленай на дыску музыкі (у адрозьненьне ад стандартаў, якія нам навязваюць, напрыклад, расейскія поп-выканаўцы). Гэта зьяўляецца, безумоўна, фактам звужэньня камэрцыйнай вартасьці зборкі, але не саступкай дрэннаму Густу. Таму ў «Турбатіхэг» зьяўляецца дадатковы камэрцыйны стымул ужо сярод патэнцыйных замежных слухачоў. Вокладка выданьня нагадвае, піто дыск будзе адрасаваны аматарам сэмпліраваных рытмаў у Нямеччыне, Латвіі, Расеі і, зразумела, у Беларусі.
Што ж прапануе «Беларускі турбатіхэг» сваім спажыўцам — аматарам модных танцавальных рытмаў? Калі паслухаць самы першы нумар дыска ў выкананьні гурта «Палац» і DJ Ray — знакамітую дэнс-апрацоўку беларускай народнай песьні «А ў заенкі», дык можна канстатаваць сапраўдную эўрапейскую прывабнасьць аранжыровак гурта «Палац», разуменьне таго, што патрабуецца для выканаўцы папулярнай музыкі — ненадакучлівага, заваднога рытму, яркіх незабыўных мэлёдыяў (а беларускія традыцыйныя мэлёдыі такімі й зьяўляюцца), выка-
рыстаньня накручаных сэмплаў ды інпіых модных спэцэфэктаў.
Навінка прадстаўляе творачасьць і такіх выканаўцаў беларускай папулярнай музыкі, якім не патрэбныя дыджэйскія «прымочкі», каб быць модным! ды дансантнымі. Напрыклад, гурт «Long Play». Чаго вартае лідэрства іхняе кампазыцыі «Адлятаю-таю» ў гіт-парадзе «Альфа-радыё» на працягу некалькіх месяцаў. (А слухачы й ды-джэі гэтай станцыі ведаюць цымус у «папсе»!) Вось пад такую песеньку й прапануюць выдаўцы альбома танчыць і адрывацца. Пра што й сьведчыць слёган выданьня, зафіксаваны на маляўнічай вокладцы, выкананай ў стылістыцы блізкай да вулічных гіпгоп-мастакоў-райтэраў.
Дарэчы, гіп-гоп-сюрпрызаў на дыску даволі шмат. Асабліва, калі аднесьці да іх ды-джэйскія апрацоўкі твораў такіх папулярных каманд, як «N.R.M.» (у суаўтарстве з ды-джэем Хоку), «Postscriptum», якія сумесна з ды-джэем Egor’aM прапануюць арыгінальны mix вядомай іхняй песьні «Сонейка». Цяпер гэтая цікавая фольккампазыцыя стала прыдатнай для дыскатэк і клюбаў.
Калі б у беларускай папулярнай музыцы існавала намінацыя «Найболып стылёвы музыка», яе б належыла аддаць «найяскравейшаму рамантыку беларускай рок-сцэны». Менавіта такім эпітэтам адзначаюць слухачы й крытыкі творчасьць і сцэнічны вобраз сьпевака Валіка Грышко. На дыску прадстаўлены ягоны твор пад несур’ёзнай назвай «La-La-La» — гэткі мэлядычны «павальняк», своеасаблівая разрадка сярод весялосьці сэмпліраваных рытмаў.
Бадай што, адным з цудоўных сюр-
прызаў дыска можна назваць дэбют у беларускім гуказапісу экспэрымэнтальнага гурта электроннай музыкі «Impedance» пад кіраўніцтвам музыкі-інкогніта, што хаваецца пад творчым псэўданімам Крыстофэр М. Ігіго. «Impedance» прадстаўляе на дыску апрацоўку народнай песьні «Купала» ў трэнсавай стылістыцы, што прымушае нас услухоўвацца ў пералівы старажытнай мэлёдыі, пад якую, магчыма, нашыя продкі сустракалі старажытнае сьвята, вядомае ўсім індаэўрапейскім народам.
3 таго, што клічуць «незразумелкамі», на альбоме з танцавальна-клюбнай канцэпцыяй трэба вылучыць няўдалыя творы гуртоў «По глазам» ды «4exoff». Калі гэтыя каманды шукалі вядомасьці, прадстаўляючы недасканалую музычную прадукцыю, дык можна лічыць, што сваіх мэтаў яны дасягнулі. Дый выдаўцам і складальнікам варта было б больш пільна падыходзіць да адбору музычнага матэрыялу. Калі яны жадаюць мець посьпех сваіх выданьняў.
Таго ж можна было б пажадаць і ў адносінах да рэпэртуару тутэйшых рэпэраў. У рэп-музыцы таксама вітаецца арыГінальнасьць, выкарыстаньне роднай мовы й нацыянальных матываў. Таму ўслухоўваючыся ў чытанкі такіх гуртоў, як «Хлоп-Ч», «Подсевшіе на рітмы», «Повар» уражаньня дасканаласьці, творчага падыходу, арыГінальнасьці не назіраецца. Як кажуць, самаробны Eminem «лезе» з усіх куткоў падсьвядомасьці дамарослых прыхільнікаў рэпа й гіп-гопа. Хоць на трэках «Беларускага турбатіхэг’а» аматар музычных дэклямацыяў абавязкова знойдзе некалькі даволі выразных фраГмэнтаў, якія сьведчаць