222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

222 альбомы беларускага року... і ня толькі

Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
105.26 МБ
Чароўная гармонія харавых сыіеваў удала спалучаецца з урачыстымі гукамі аргану, рамантычнасьцю клявэсыну (Вольга Паўлоўская). Прыймалі таксама ўдзел клярнэтыст Уладзімір Глускер, трубач Ігар Кабулашвілі. Музыкі здолелі ўзьяднаць у адзіную культуралягічную канцэпцыю й беларускія народныя мэлёдыі, і агульнаэўрапейскую спадчыну.
«Сьвята Божага нараджэньня, — пішуць укладальнікі альбому, — здаўна цесна перапляталася з шматлікімі народнымі звычаямі ды абрадамі, якія суправаджаліся адпаведнымі сьпевамі. Сьпевы ж на Божае Нараджэньне зьяўляюцца агульным избыт­кам ўсяго хрысьціянскага сьвету. Яшчэ ў Сярэднявеччы яны былі шырока распаўсюджаныя па ўсёй Эўропе. У Беларусі вядомыя з XVI стагодзьдзя.»
Сымптаматычна, што амаль усе творы, сабраныя ў альбоме «Сьвятая ноч» — беларускамоўныя. Нават набыткі апошняга часу, створаныя ва ўмовах імпэрскай або ідэалягічнай акупацыі Беларусі ў польскай або расейскай культурнай традыцыі, перакладзеныя на беларускую мову й вернутыя такім чынам у нацыянальны кантэкст краіны паходжаньня. Такі, напрыклад, тэкст невядомага аўтара XX стагодзьдзя «Ня мелі для Цябе месца» пададзены ў беларускім перакладзе Міколы Гракава, дзе згадваецца скарынаўская духовая традыцыя:
I лісы ўсе маюцъ норы,
А птушкі ўсе маюцъ гнёзды.
Ты ж прытуліўся ў пячоры, Бо мейсца болыи не знайшлося.
Геніяльная мэлёдыя гэтай песьні надзвычай тонка спалучаецца з такім тэкстам у бездакорны, лагодны для душы твор.
Зрэшты, надобны настрой мае, бадай, увесь альбом. I, хоць зьявілася ўжо шмат надобных праектаў, гэта ня зьменшыла жывога памкненьня душ да яго, бо сьвяты прыходзяць і адыходзяць у вечным руху жыцьця, а чаканьне чагосьці новага, неверагоднага застаецца з чалавекам да скону дзён.
Ва ўсе часы, нягледзячы на хуткаплынныя хвалі музычнае мо­ды, альбому «Сьвятая ноч» знойдзецца ўтульнае месца ў вашай хаце. Тым больш, што гукарэжысэр Сяржук Юрынок апрацаваў тэхнічныя парамэтры гэтага аудыёвытвору паводле найдасканалейшых сучасных тэхналёгіяў сыстэмы DDD. Таму слухайце І, як пазначана ва ўступным слове выдаўцоў, — «вясёлых усім сьвятаў!». А сьвяты яшчэ будуць!
«Наша вера» №1, студзень, 2003, Менск, В.М.
НАРОДНЫ АЛЬБОМ
Канцэптуальны праект
М. Анемпадыстава
1997,	Каўчзг/2000, Bulba
records/2003, БМАдгоир
Narodny Aibom
Вось яна, беларуская «нятленка»: лепшы альбом 1997 году (паводле тагачаснай «Рок-Каранацыі»), які выт-
рымаў пасьля таго шэраг выданьняў і ўсё застаецца найбольш папытовым айчынным музычным прадуктам.
А што такое «Народны альбом», які — давялося чуць аднойчы — клерк нейкае канцэртовае залі ў сваёй тэлефанічнай размове наіўна назваў «нейкім фальклёрным праектам»? Статыстычна дык усё проста: 27 трэкаў, 62 з паловай хвіліны музыкі, 26 разнастайных і рознастылёвых выканаўцаў, 6 моваў выкананьня (беларуская, расейская, польская, жыдоўская, нямецкая й трасянка). Але па сутнасьці тэта нефармальная гісторыя Беларусі, той, «которую мы потеряли». Згадайма:
У гады цяжкія, пад прыгнётам панскім,
Пад прыгнётам панскім танчылі, сьпявалі,
Свойскія каўбаскі півам запівалі.
Пад прыгнётам панскім дзетак завадзілі,
Пад прыгнётам панскім грамаце вучылі...
Ну а потым прыйшлі збавіцелі ды ад таго прыгнёту вызвалілі. Мінуў час, і напрыканцы XX стагодзьдзя тых бурлівых катаклізмаў вырасла пакаленьне новых Юзікаў-патрыётаў. Памятаеце?
Усім прывітаньне, завуць мяне Юзік.
Я хачу жыцъ у Савецкім Саюзе...
Я супрацъ прыгнёту паноў і падпанкаў,
Чакаю з надзеяй на рускія танкі.
Цікава, што сабраў (а часам і напісаў) усю гэтую ерась прадстаўнік рокпакаленьня, аўтар некаторых тэкстаў гурта «Бонда», вядомы мастак, аздабляльнік раньніх улісаўскіх альбомаў — дый самога «Народнага альбому» — Міхал Анемпадыстаў. Яго як аўтара ідэі ды канцэпцыі альбому якраз і
ўганаравала ў 1997 годзе нацыянальная Рок-Карона.
Мяркую, не апошнюю ролю ў посьпеху прадукта адыграла й прысутнасьць сярод тых 26 ягоных рэалізатараў сапраўдных культавых артыстаў Беларусі: «N.R.M.», «Kriwi», «Новае неба», «Ulis», А. Памідораў. Але ёсьць і болып глябальныя прычыны сапраўднага аўтарытэту.
Калі вам надарыцца паслухаць альбом, задайце сабе пытаньне: што можа параўнацца зь ім у трапнасьці музычнага зрэзу беларускага на­роднага жыцьця пэўнай эпохі? Тым болын, калі ўлічыць, што эпоха Miхалам Анемпадыставым абрана са­мая няпростая, калі на пачатку XX стагодзьдзя кароткія эпізоды беларускай незалежнасьці імкліва зьмяняліся рознымі акупацыйнымі рэжымамі (пры ўладзе ў нашай краіне то бальшавікі, то Палякі, то Немцы). Ці не адсюль і рознамоўе народных сьпеваў? Усё гэта не засталося па-за ўвагай люстэрка побытавага гарадзкога фальклёру. Вось такі незвычайны матэрыял дастаўся для інтэрпрэтацыі сучасным рок-зоркам.
Цікава: нягледзячы на такую трывалую заглыбленасьць у кантэкст аль­бому, у ягоную атмасфэру, многія песьні знайшлі свой самастойны лёс, сваё гіт-жыцьцё. Гэта й «Край ты мой, край», і «Простыя словы», і «Песьня кантрабандыста», і «Мой паляўнічы».
Дзіўна, але калярытны трэк «Надзенька» на трасянцы на працягу некалькіх выданьняў настойліва пазначаецца ў выкананьні таямнічага Inkognito, хоць у колах адмыслоўцаў сакрэт даўно ануляваны, і ўсе захапляюцца майстэрствам вакальнай драматурги былога ўдзельніка гурта
«Ліцьвіны» Міколы Труса. А само існаваньне такога пострэвалюцыйнага савецкага фальклёру магло б даць добрае падсілкаваньне сацыяляГічных дасьледваньняў аб лёсе народа, які стрываў выгнаньне сваёй інтэлектуальнай эліты, а потым дазволіў вынішчыць рэшту. НасталЫічныя й патрыятычныя песьні пачалі пісаць і ўзносіць тыя, хто хоць неяк мог зарыфмаваць «кеды/паўкеды», «ганарусь/ уся Русь», «магла/не змагла». Тэта рабілася клясыкай новага часу, і на гэтым выхоўваліся цэлыя пакаленьні.
Нягледзячы на шырокі розгалас, які атрымаў «Народны альбом» у прэсе, ніхто яшчэ не згадваў пра ягоныя жанрава-стылёвыя асаблівасьці. Хоць сярод стваральнікаў мы назвалі шмат славутых прадстаўнікоў розных стыляў року (ад Гранджу да рэпа), характэрных прыкметаў таго або шта­га стылю шукаць тут ня трэба. I перш за ўсё таму, што вытвор атрымаўся надзіва цэльным. Розныя музыкі працавалі нібыта ў адным калектыве. У выніку атрымаўся нейкі нечуваны раней сінтэз кабарэ, гарадзкога фальклёру, року, папсы ды рэпа. А што да жанру, дык «Народны альбом» — ня цыкль, не сюіта, ня зборнік гітоў і, пакуль яшчэ, ня м’юзыкал. Нешта накшталт «Карцінак з выставы» М. Мусаргскага, дзе асобныя мазкі й накіды ўтварылі адно цэлае. I называецца гэтае цэлае надзвычай трапна — Альбом. Ня фолькавы, але Народны.
«Студэнцкая думка» №12, сьнежань, 2000, Менск, В.М.
Я НАРАДЗІЎСЯ ТУТ
Канцэптуальны праект А. Сушы
2000, Boutique Kamila/2003, BMAgroup
На штогадовых нацыянальных «Рок-Каранацыях» гэтаму альбому пашанцавала двойчы: паводле вынікаў 2000 году ён аўтарытэтным журы быў прызнаны «Падзеяй году», а за 2001, калі выйшла ў сьвет дру­гое выданьне, прад’юсэр Алесь Суша атрымаў «Галоўную Рок-Карону го­да». Але, ўлічваючы, што меркаваньні спэцыялістаў не заўсёды супадаюць з прыярытэтамі публікі, трэба яшчэ сказаць, што паводле рэйтынгу Менскага клюбу філяфаністых праект Алеся Сушы трывала вытрымлівае канкурэнцыю зь лепшымі фірмовымі выданьнямі. А гэта ж незалежная адзнака тых людзей, якія слухаюць му­зыку не ад выпадку да выпадку, а аддаюць гэтаму віду мастацтва значны кавалак вольнага часу.
Агулам, «Я нарадзіўся тут» — гэ­та тыповы прадукт папулярнай музыкі на мяжы рока, рэгей, эстрады й бардаўскай песьні. Адчуваеце, з чым ужо можна параўнаць усё гэта? Ну, зразумела, зь іншымі супольнымі пра-
ектамі, створанымі ўсё той жа музычна-мастацкай кагортай («N.R.M.», «Крыві», А. Памідораў): «Народны альбом», «Сьвяты вечар’2000» ды іншыя ўлюбёнцы публікі й «Рок-Каранацыяў». Толькі калі ў «Сьвятым вечары» да іх далучыўся гарадзенскі бард Віктар Шалкевіч, дык тут бардаўскую місыю выканаў новапалачанін Сяржук Сокалаў-Воюш, напісаўшы Геніяльны тэкст да незабыўнага беларускага эвэрГрына «Разьвітаньне з Радзімай» М. К. Агінскага.
Але ўсё гэта не азначае, што нехта знайпіоў халяўныя рэцэпты заваяваньня публікі ды бязьлітасна эксплюатуе іх з году ў год. У кожнага з гэтых альбомаў свае адметнасьці, свае крыніцы натхненьня. Адно варта дадаць: «Я нарадзіўся тут» ня мог зьявіцца зьнянацку, раптоўна. Гэта лягічны вынік творчага й сацыяльнага разьвіцьця тых беларускіх артыстаў і прад’юсэраў, якія здолелі трывала прасякнуцца Грунтоўным нацыянальным кантэкстам. Дык у чым жа незвычайнасьць і прывабная моц канкрэтна гэтага рэлізу?
Будучы фурор можна было прадбачыць, калі асобныя гіты альбому абкатваліся папярэдне то ў розных прэзэнтацыйных акцыях (сольныя й зборныя канцэрты), то ў праГрамах замежных беларускіх радыёстанцыяў таго часу («Radio Racyja», «Liberty», «Polonia», «Baltic waves»). Ну як бы­ло не зьвярнуць увагу на бліскучы кавэр славутай песьні «House Of Rising Sun» брытанскага гурта «Animals», куды гарманічна ўвайшло папуры з усіх тэкстаў будучага альбому — Купалы, Багдановіча, Геніюш, Арсеньневай!..
Рэч у тым, што кожны народ мае свой адметны культурны досьвед, які
сьведчыць і пра ягоны характар, і пра ўзровень разьвіцьця. А Беларусам нехта стварыў хлусьлівы вобраз уласнай непаўнавартаснасьці: маўляў, лапці, граблі ды фуфайка іхнія адметныя рысы, а што да культуры, дык нават сваёй мовы ня ведаюць, роднай песьні ня здолеюць засьпяваць у кампаніі.
«Я нарадзіўся тут» гаворыць пра іншае. Маладое рэп-рок-пакаленьне прыгадала й мужныя песьні барацьбы за волю Бацькаўшчыны («У гушчарах» Міколы Куліковіча на вершы Натальлі Арсеньневай, «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» Ўладзіміра Тэраўскага на вершы Макара Краўцова, ён жа Касьцевіч), і шчырыя прызнаньні ў любові да роднага краю («Нёман» Нестара Сакалоўскага на словы Анатоля Астрэйкі, «Люблю наш край» Вячаслава Качанскага на вершы Канстанцыі Буйлы, «А ў бары, у бары» Ўладзіміра Тэраўскага на вершы Янкі Купалы), і славутыя беларускія мэлёдыі, прызнаныя ва ўсім сьвеце («Разьвітаньне з Радзімай» Міхала Клеафаса Агінскага, «Магутны Божа» Міколы Равенскага, «Зорачкі» Сяргея НовікаПяюна) ды сьмелым пераасэнсаваньнем у сучаснай стылістычнай манеры, вярнула сёньняшнім нашчадкам дух тых выдатных традыцыяў.