222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
ПІЎНЫ АЛЬБОМ
Тэматычны праект
В. Супрановіча
2004, БМАдгоир
Застольныя музычныя праекты займелі ў Беларусі сваю нішу, асабліва пасьля посьпеху дзьвюх «Крам-
бамбуль». Вось і прад’юсэр лэйблу «BMAgroup» Віталь Супрановіч вырашыў дадаць сваю бонду ў гэтую плынь і падрыхтаваў ня што іншае, як «Піўны альбом», скарыстаўшыся дзеля гэтага юбілеем аднаго з беларускіх бровараў, якому спатрэбілася важкая падстава салідна пафэстываліць. А хто, як не «BMAgroup» умее й фэсты арганізоўваць, і канцэптуальныя беларускія альбомы рыхтаваць?
I хоць сярод артыстаў, якія супрацоўнічаюць з «BMAgroup», было ўжо нямала аўтараў піўных песень («У карчме» гурта «Стары Вольса», «Піва маладое» Лявона Вольскага, «Пена цёмнага піва» Зьміцера Сідаровіча, «Тры жалуды» гурта «Камэлот»), а гурт «P.L.A.N.» нават самастойна цэлы тэматычны альбом выдаў пад характэрнай назвай «Вам слова, Джон Ячмень!», але ж не хацелася ператвараць добрую ідэю ў банальную зборачку. I пайпілі ініцыятары праекту сур’ёзным шляхам: праз музычную й моладзевую прэсу далі ўлетку абвестку аб сваіх намерах і заклікалі да супрацоўніцтва ўсіх ахвочых.
Водгук, прызнацца, пераўзыйшоў усе чаканьні: жаданьне прыняць удзел у праекце выявілі й таленавітыя ды ўжо нават вядомыя навічкі кшталту «Кіці Кэт», «zIGZAG», «Бан Жвірба», «Лепрыконсы», і сапраўдныя ГіГанты нацыянальнай поп-сцэны ад «Ляпіса Трубяцкога» да славутых «Сяброў». Ну й як жа без каралёў беларускага року кшталту «Крама», «N.R.M.»!
Цікава, што найбольш у гэтым «Піўным альбоме» пашанцавала «сяброўскай» песьні «Піце піва, мужыкі». Яна хоць і ня трапіла на кружэлку ў арыгінальным выканань-
ні, але затое ў варыяньце зухаватага кавэру гурта «Лепрыконсы» зазьзяла калярытам сучасных фарбаў. Дый загалоўкам рэклямнай кампаніі стаў парафраз на ейныя тэмы — «Піце піва, музыкі». Маўляў, лішні арГумэнт за музычна-піўное братэрства.
Не абыйшлося ў гэтым выданьні й без звароту да клясыкаў нацыянальнай літаратуры, бо гурт «Кіці Кэт» напісаў вясёлую песеньку на верш Уладзіміра Караткевіча «Заяц варыць піва». Прычым, не адмыслова на патрэбу дня напісаў, а так — з уласнага натхненьня, колісь у юнацтве прачытаўшы зухаваты паэтычны зборнічак «Беларуская байка» (Мн., «Мастацкая літаратура», 1986). Песьня нават круцілася пэўны час у гіт-парадзе радыё «Альфа», але ў шырокі тыраж выйшла тут упершыню.
Парадаваў навінкай і гурт «P.L.A.N.», дабраўшыся нарэшце да майго ўласнага верша «Сьветлая галава», бо я сам люблю піва, але не люблю п’янкі, вось і напісаў калісьці гэткую ўхвалу сьветлай галаве, а «P.L.A.N.» увасобіў гэта ў віртуозным гард-блюзе.
Гаворачы пра натуральнасьць і звыкласьць піўной тэматыкі ў цяжкіх рытмах, не магу абмінуць шанц зьдзівіць вас прысутнасьцю ў гэтай кампаніі тонкага лірыка Зьміцера Вайцюшкевіча. У неабдымнай спадчыне паэзіі У. Караткевіча і ён знайшоў піўную тэмку дзеля сваёй арыГінальнай манеры — «Гордыя сосны»:
Роснымі лугамі, полечкам траўлівым
Іду да Абрама на моцнае піва.
Дробненькі дожджык скача ля тына,
Дзе чырванее дзеўка-шыпшына.
Песьня, зрэшты, проста пра кахань-
не, але моцнае піва яму, як бачыце, не замінае. Абы ў меру!
А вось «zIGZAG», які пасьпеў засьвяціцца ў тэлевізійнай кліп-абойме з калярытнымі ўзорамі нацыянальнага арт-року (расчараваўшыся ў анГламоўнай творчасьці, Ігар Загумёнаў рашуча пераарыентаваўся на такі таямнічы, хоць і няпросты для самавыяўленьня беларускамоўны рок), зноў зьдзівіў выбарам жанру: ягоны «П’яны скіфл» не пакінуў і сьледу ад былога арт-рокавага шарму, але сягнуў у гэтак жа экзатычную для нашага музычнага рынку плынь — country.
Прызнацца, стылістычны абсяг «Піўнога альбому» даволі шырокі: кантры ад гурта «zIGZAG» (што акурат і азначае з ІГарам ЗАГумёнавым), рэп ад «Пана Жыжмы» (дзе прапісаўся знакаміты Павал Зыгмантовіч з «IQ48»), cock-rock ад «Ляпіса Трубяцкога» (не хвалюйцеся, гэтыя скаральнікі Масквы таксама могуць пабеларуску), этна-рок ад «Камэлота» (а гэтыя й ня могуць іначай) ды нават самая клясычная эстрада ад «Сяброў», хоць і моцна перапрацаваная «Лепрыконсамі»... Але цэльную праГраму скласьці з усяго гэтага засеву адмыслоўцам «BMAgroup» усё ж удалося, балазе й вопыт быў (хіба менш складаная задача была ў «Візе N.R.M.» або ў «Вольных танцах»?). А рэмайстарынг праводзіўся ў нанова абсталяванай студыі Андрэя Плясанава «P.L.A.N.», дзе ўжо зводзілася нямала знакамітых альбомаў. Так што застаецца толькі даверыцца спраўджанаму Густу дасьведчаных людзей і... слухаць, слухаць, слухаць.
Што да мастацкай аздобы, дык вельмі моцна дызайнэрам Ягору Шумскаму і Андрэю Плясанаву дапама-
гла сама дынамічная эмблема першага патэнцыйнага спонсара выданьня — менскага бровара «Аліварыя». Дый яны, прышпіленыя загадам гэтага самага спонсара то прыбраць пену з вокладкі, якая смачна разьлівалася ў першым варыяньце аздобы, то запіхнуць піўную бутэльку ў лёд (што само па сабе жахліва для бірамана), доўга шукалі ўзорнага выйсьця ў Графіцы, але ўсё ж выплюхнулі ўвесь свой пенны настрой у шрыфт. Атрымалася тое, што й цяпер так прываблівае спажыўца й да альбома, і да піва.
«Белорусский рынок» №10,
14.03.2005, Менск, В.М.
Канцэптуальныя
рэлізы
ПЕСЬНЯРЫ
Песьняры-2ОО1
2001, Каўчзг
На даўно адгрымелай «Рок-каранацыі-2000» кіраўнік ансамбля «Песьняры», народны артыст Беларусі й СССР Уладзімір Мулявін быў названы музыкантам Міленіюму. На постсавецкай прасторы гэта, бадай, адзіны выпадак прызнаньня маладымі за свайго натхняльніка музыканта старэйшага пакаленьня, так бы мовіць, афіцыйна прызнанага.
Гэты піітэт Грунтуецца на асэнсаваньні выдатнага ўнёску артыста ў збудаваньне пантэону сучаснай бела-
рускай песеннай традыцыі, у падвыпіэньне да эўрапейскага ўзроўню выканаўчае культуры, трымаецца на прызнаньні ягонага досьведу ў галіне сынтэзу беларускай мэлёдыкі з сучаснымі музычнымі плынямі...
I хоць фанаГрафія ансамбля складае каля дзесятка альбомаў накладам у мільёны асобнікаў, гэтая ініцыятыва фірмы «Каўчэг» — дыск «Песьняры-2001», які быў прымеркаваны да трыццацігадовага юбілею ансамбля, а таксама да ўсталяваньня памятнага знака калектыву на плошчы Зорак і юбілейных канцэртаў у Беларусі й Маскве — мае сваю трывалую самакаштоўнасьць. Мы папросту не маглі не заўважыць гэтага юбілею, бо напіыя браты з усходу, захаду й поўдня гэтак жа ўшанавалі тых, хто ў свой час арыентаваўся на нашых «Песьняроў»: тады ж, у 2001, напрыклад, кіеўская фірма «Атлантік» выдала ня толькі падобны камбэк-альбом «Повернення» легендарнага гурта «Кобза», але й юбілейны бокс-сэт 5CD з арыгінальнымі вэрсыямі раньніх запісаў.
На гэтай кружэлцы ансамбля «Песьняры» сабраныя песьні ў выка-
наньні кіраўніка ансабля Ўладзіміра Мулявіна, салістаў Л. Барткевіча, В. Касэнкі, В. Скаражонка, што выконваліся на розных стадыях творчасьці «Песьняроў» ад пачатку кар’еры («Александрына», «Алеся») да сучаснага этапу («Чырвоная ружа», «Ciвы голуб»), аўтарскія песьні Мулявіна, песьні беларускіх кампазытараў I. Лучанка, В. Шарапава, I. Паліводы, А. Моўчана, расейскіх кампазытараў А. Пахмутавай, Д. Тухманава.
Зь першых жа нотаў знакамітай песьи! I. Лучанка «Спадчына» слухачоў ахінае чароўная стыхія супэрпрафэсійных апрацовак, спакойнага эмбіентнага гучаньня электронных інструмэнтаў і бубноў, разгорнутых вакальных партыяў. Стройная ансамблевасьць найболып яскрава стасуецца з голасам саліста В. Скаражонка ў песьні Ўладзіміра Мулявіна «Марыся», а таксама ў знакамітай «Белавежскай пушчы» А. Пахмутавай і М. Дабранравава. Адно шкада: калі Данчык у Амэрыцы знайшоў беларускамоўны варыянт гэтай песьні для свайго кавэру, дык «Песьняры» ў Беларусі выконваюць яе... па-расейску. I ў гэтым бачыцца свая тэндэнцыя, дзеля асэнсаваньня якой прапануем фраГмэнт тэксту песьняроўскай апрацоўкі народнай песьні «Чырвоная ружа» прачытаць больш уважліва:
Чырвоная ружа
Не стой на дарозе, Не стой на шырокай Хто ідзе, той ламае.
Не стой на дарозе, чырвоная ружа, -
Хто ідзе, той ламае, Хто ідзе, той сшыбае. За што, за што, якое дзіва?
За тое, за тое, як ты красіва...
На канцэрце ў Маскве было
аб’яўлена, што тэты твор выконваецца на нейкай агульнай (!) для Беларусаў ды Расейцаў старажытнай рускай мове. Безумоўна, для многіх расейскіх слухачоў гэтая апрацоўка дадала шмат пытаньняў у лінГвістычным сэньсе: што ж на гэтай «рускай» значыць, напрыклад, ключавое слова «ружа»? Ну а для Беларусаў усё зразумела зь першых радкоў песьні — крэўны беларускі фальклёр і родную мову не зблытаць ні зь якімі іншымі па ўсёй Эўропе! (Хоць падсып ты сюды барбарызмаў кшталту красіва).
Асобным блёкам на гэтай кружэлцы «Песьняроў» вылучаюцца песьні I. Лучанка: «Жураўлі на Палесьсе ляцяць», «Паляна», «Алеся». Дзеля юбілейнага выданьня творы гэтага кампазытара перааранжаваны наноў, ад чаго сталі ’шчэ больш пранікнёнымі, лірычнымі, сьветлымі. Ну а завяршаецца праГрама дыска ўзьнёслай песьняй-роздумам на верш Янкі Купалы «Малітва» кампазытара А. Моўчана. I гучыць тут яна як надзея на лепшы лёс нашай Радзімы — нашай сінявокай Беларусі.
Да юбілейных імпрэзаў былі падрыхтаваны й адмысловы кампактдыск, і шыкоўны каляровы буклет камбэк-рэлізу легендаў. У іх, на жаль, з пасьлядоўнасьцю, вартай лепшага ўжытку, чарговым разам паўтараецца цытата зь нявысьветленага амэрыканскага «крытыка» пра творчасьць «Песьняроў» як пра нейкае «рускае» уварваньне на заходнім рок-фронце. I гэта пры тым, што і ў Злучаных Штатах, і ў Расеі «Песьняры» ўспрымаюцца выключна як беларускі культурны фэномэн, а ў беларускага з рускім столькі ж адрозьненьняў, як і ў аўстрыйскага з аўстралійскім ці швэдзкага
з швайцарскім. Упэўнены: надыйшоў ужо час асэнсаваць сёньняшнія рэаліі больш цьвяроза, раз найменьне этнасу «рускі» адыйшло на ўсход ад нас, да тых, хто Скарынаву «Біблію руску» за сваю не прызнае. Па больш навуковыя камэнтары скірую чытача да артикула В. Ластоўскага «Па руску» на стар. 512 ягонага «Расійска-крыўскага слоўніка», чарговым разам перавыдаванага ў 90-х гадох менскім акадэмічным выдавецтвам «Навука і тэхніка». Галоўнае, каб здолелі МЫ цьвяроза ўсьвядоміць: Беларуси мы, нашчадкі Русі Літоўскае! Карацей, Ліцьвіны.
«Літаратура і мастацтва» №14, 23.03.2001, Менск, А.М.
DANCHYK
Беларусачка