222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

222 альбомы беларускага року... і ня толькі

Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
105.26 МБ
Праўда, праз колькі гадоў у Мен­ску выйшаў яшчэ адзін альбом Дан­чыка — «Калядныя песьні» (1998, «BMAgroup»), які зноў уразіў і канцэп-
туальнасьцю мысьленьня выканаўцы, і звыклым бардаўскім шармам.
«Чырвоная зьмена» №43, 17.10.1992, Менск, В.М.
DANCHYK
Калядныя песьні
1998,	BMAgroup
Якой бы ні ўяўлялася Грунтоўнай дыскаГрафія Данчыка, а ўсё ж быў час, калі кожнага чарговага альбо­му пільна чакалі. Пяцігадовы перапынак у дадзеным выпадку быў для шмат каго надзвычай пакутлівым. I ўсё ж чаканьні ня сталіся марнымі: напрыканцы мінулага стагодзьдзя новы рэліз жывой легенды прыйшоў ужо не з Амэрыкі, а ад менскага лэйблу «BMAgroup», хоць пазначаны быў і брэндам знакамітай мюнхэнскай радыёстанцыі «Liberty».
ПраГрама сталася надзвычай насычанай: 23 трэкі самай рознай эмацыйнай і канцэптуальнай напоўненасьці. I хоць гандлёвы брэнд «Калядныя песьні» быў выразна ўмоўным, але ж і памылковым яго не назавеш. Вось як сустрэў новы альбом Данчыка рэцэнзэнт «Музыкальной газеты» Алег Клімаў: «Складана назваць каляднай песьняй “Havanagila» або бітлоўскі «Yesterday»? Безумоўна,
бо гэта як «Трамвай» Слукі й Кавалёва залучыць да песень пратэсту. I ўсё ж Данчык — гэта ўжо больш, чым голас Беларусі ад выканаўцы, які жыве за акіянам і сваймі сьпевамі народ­ных і ненародных беларускіх песень зьдзіўляе саміх Беларусаў. Данчык — гэта сусьветны кантэкст Беларускай песьні. Рэпэртуар дадзенага альбому склалі акрамя іншага й доўга чаканыя гішпанскія, грэцкія, украінскія, французскія кампазыцыі, а нават і папулярныя ў Беларусі песьні славутага амэрыканскага дуэту Саймана й Гарфанкеля. Як заявіў сам сьпявак, у яго шмат родных моваў, але беларуская — найраднейшая».
Беларускімі песьнямі Данчык зрабіў тут і славутую «Ціхую ноч» Фран­ца Грубэра на вершы Ёзэфа Мора (а як цудоўна яе пераклала на нашу мову Геніяльная Натальля Арсеньнева), і песьню «Асеньняе лісьце» з рэпэртуару Эдзіт Піяф. Гарманічна ўвайшлі ў тэты калядны альбом «Саўка ды Грышка», якія, як вядома, ладзілі ду­ду, каб акурат павесяліцца зь ёй на Каляду... Тут Данчык нават выпраўляе прыкрую песьняроўскую памылку, празь якую тыя ж Саўка ды Грыш­ка зьбіраліся разганяць нейкую нуду, калі Каляда за саветамі сталася забароненаю. Не разьбівае сьвяточнага настрою й данчыкаўскі кавэр знакамітай воюшаўскай песьні «Аксамітны вечар». Ну хіба толькі фальклёрная «Хлопец пашаньку пахае» выглядае тут не да сэзону, а мо толькі настальГічным напамінкам зімою пра лета. Дый чарговы варыянт знакамітай «Беларусачкі» (яна ёсьць, здаецца, ці ня ў кожным альбоме Данчыка) ня надта радаснае адкрыцьцё. Праўда, цяпер тут усё ж істотна іншая вэрсыя.
Альбом «Калядныя песьні» ўпершыню прадстаўляе данчыкаўскі канцэпт у форме жывога запісу. Вось што гаворыць пра гэты аспэкт прыгаданы тут музычны журналіст Алег Клімаў: «Жывы канцэрт з такімі лірычнымі й зычлівымі ня толькі песьнямі, але й нават размовамі (праз лагодны сэрцу голас Данчыка) стварае дадатковы прывабны антураж гэтаму прадукту. Гэтыя душэўныя, чульлівыя сьпевы пад акустычную гітару насамрэч можна слухаць і ў радасьці, і ў няшчасьці».
Апазнавальным элемэнтам coverдызайну альбома акурат і стаў фотаздымак Данчыка падчас аднаго з апошніх гастольных канцэртаў у Бе­ларусь Калі напачатку новага стагодзьдзя сьпявак перадаў выдавецкія правы на поўную сваю дыскаГрафію лэйблу «BMAgroup», самым дзіўным аказалася, што ў абумоўлены рэестр ня трапіў акурат вось гэты «Каляд­ны альбом», у якім «BMAgroup» і бы­ла першавыдаўцом. Маўляў, там няма студыйнай якасьці. Мяркую, самай істотнай выдавецкай памылкай будзе згода з такім падыходам, бо сам памятаю, як яшчэ падчас першых гастроляў Данчыка ў Беларусі людзі чакалі выхаду на кружэлках або на касэтах акурат вось гэтых французскіх, украінскіх, амэрыканскіх песень. Дан­чык сьпяваў іх на біс нават у прамым этэры Беларускага тэлебачаньня канца 8о-х.
Зрэшты, сэрыя перавыданьняў поўнай дыскаГрафіі Вялікай Беларус­кай Зоркі Поп-Музыкі толькі пачынаецца, таму ўсё, натуральна, будзе залежыць ад посьпеху першых рэлізаў. Хто-небудзь сумняваецца ў гэтым
посьпеху? Ну вось, знача, шанцы для аптымістаў стоадсоткавыя.
«Музыкальная газета» №1,
05.01.1999, Менск, В.М.
Лявон БАРТКЕВІЧ Сьпявай мне, дэяўчынка
1989, Electronova Productions
Для ўсіх прыхільнікаў беларускай песьні ня толькі на Радзіме, але й далёка за ейнымі межамі ня трэба доўга прадстаўляць імя гэтага сьпевака. Лявон Барткевіч, лідэр-вакаліст леГендарнага гурта «Песьняры» — і гэтым усё сказана. Ягоныя нумары ў «Песьнярах» і мноства сольных песень сталі цэлай эпохай айчыннай эстраднай песьні: яны шырока гучалі па радыё ў 1970-я, 8о-я, 90-я гады, а сёньня яны б былі экстра-гітамі якога-небудзь «Radio Nostalgic», каб была на тое вышняя воля.
Зрэшты, гаворка не пра Божую во­лю. Плён Божай волі чытач знойдзе і ў песьняроўскіх альбомах з удзелам Лявона Барткевіча, і ў ягоных соль­ных праектах, рэцэнзаваных у гэтай кнізе раней, але няцяжка заўважыць, што гэтыя праекты стартавалі не ў Беларусі, а ў Амэрыцы. Як, зрэшты, і гэ-
ты поўнафарматны альбом. Мо таленту не хапала сьпеваку, каб заслужыць увагу Радзімы? Але запытайце сучасьнікаў, што рабілася на канцэртах Ля­вона Барткевіча ў час ягонага росквіту — Саладухам ды Афанасьевым ня сьнілася. Але які ’шчэ лёс мог чакаць сьпевака, што сышоў зь «Песьняроў», калі пачалася іхняя русіфікаця: ён не сьпяваў Маякоўскага, не сьпяваў рускамоўнага Бёрнса, не сьпяваў «Через всю войну», хоць мог таго ж Бёрнса засьпяваць у арыГінале або ў беларускіх перакладах Язэпа Семяжона. Ды каму гэта было трэба... на родине? А вось амэрыканская Беларусь прыняла яго з шчырымі абдымкамі.
Тэты альбом хоць і выйшаў у 1989 годзе ў ЗША, аднак, запісваўся значна раней у Менску. Многія песьні пасьпелі атрымаць шырокую вядомасьць праз этэр Беларускага радыё й тэлебачаньня. Напрыклад, «Ягада каліна» Алега Чыркуна на верш Ніла Гілевіча, «Час вечаровы» Генрыха Вагнэра (муз. і сл.), «Не судзіла ты мне, доля» Р. Пукста на верш Я. Куналы. Вельмі сымбалічна, напрыклад, апошняя з названых песень гучала напачатку 1990-х у публіцыстычнай тэлепраТраме «Роднае слова».
Прыгожую, кранальную песьню на верш нашага клясыка Міхася Чарота, якая й дала назву альбому — «Сьпявай мне, дзяўчынка» — напісаў кампазытар тады сярэдняга пакаленьня Ўладзімір Буднік:
Сьпявай мне, дзяўчынка, пра кветкі, пра гай,
Пра лепшыя дні, пра вясну,
Пра наша каханъне, галубка, сьпявай -
Пад ціхі твой сьпеў я засну.
Варта пачуць як дасканала справіўся Лявон Барткевіч зь вірлівай, скла-
данай партытурай гэтага твора, стварыўпіы ілюзыю прастаты й даступнасьці.
Ёсьць у праГраме альбома яшчэ адзін твор згаданага раней Алега Чыркуна — «Сьняжынка», напісаны паводле тэксту знакамітага ў свой час паэта-песеньніка Уладзіміра Карызны. А дзьве песьні для гэтага альбома напісаў Лявону Барткевічу яшчэ адзін кумір свайго часу кампазытар Эдуард Зарыцкі: «Сьцежка юнацтва» на словы Генадзя Пашкова ды «Зорачка» на верш Ніла Гілевіча.
Выконвае тут Лявон Барткевіч і пяць эстрадных апрацовак славутых народных песень. Сярод іх і баляды, і каляндарныя ды абрадавыя песьні: «Ой, зелена-зелена», «А за лесам», «Двору мой», «Тры крынічанькі», «На моры дзяўчына».
Выданьне фірмы «Electronova Productions» вызначаецца цудоўнай тэхналягічнай якасьцю, мае прывабную каляровую вокладку. Прычым, фірма знаходзіцца ў ЗША, а воклад­ку друкавалі ў Канадзе. Вось у гэтых дзьвюх краінах і асеў увесь тыраж альбома. Для распаўсюду на Радзіме выканаўцы ён нават не прызначаўся, таму ўсе надпісы зроблены беларускай лятынкай і маюць пераклад на ангельскую мову.
Ёсьць у буклеце выданьня й кароткая старонка зь біяГрафіі сьпевака, пададзеная выключна па-анГельску: «Лявон Барткевіч, заслужены артыст Беларусі, саліст радыё й тэлебачаньня, сьпявае тут дванаццаць беларускіх песень. У родным Менску, у Беларусі, Лявон жыве з сваёй жонкай, сусьветна вядомай гімнасткай Вольгай Кор­бут і сынам Рычардам, юным кінаакторам (яму ю гадоў)».
Бадай, адным з пэрспэктыўных выпускаў папулярнай CD-сэрыі «Бе­ларуси музычны архіў» павінен стаць збор лепшых песень легенды беларускай эстраднай песьні Лявона Барткевіча.
«Чырвоная зьмена» №39,
19.09.1992, Менск, В.М.
И RAM ADA
Бараболі
1992, Green Star Music
Віцебскі гурт «Грамада» стаў першай леГендай беларускай поп-альтэрнатывы ў музыцы. 3 гэтым імем зьвязаны й першыя «БАСовішчы» (эмблемай фэстывалю ў 1990 годзе акурат і стала з крыламі сьвіньня — гераіня адной парадыйнай песьні «Грамады» на вершы Сяржука Сокалава-Воюша); і першыя замежныя кантракты постперабудовачнай эры (альбомы «Гра­мады» шырока выдаваліся, прадаваліся й гучалі па радыё ў Польшчы, а на Радзіме пра іх толькі легенды хадзілі); і першыя рызыкі творчай эміграцыі (кіраўнік гурта Яўген Шэмет выехаў у сярэдзіне 1990-х у Полыпчу ды заснаваў там поп-фолькавы гурт «Яблынька»).
Сумненьні ў сур’ёзнасьці стаўленьня да чужога ўзору відавочна прыпап-
саванага року разьвеялі мае асабістыя паездкі па Беласточчыне пачатку 1990-х, калі зухаватыя песьні «Грамады» разьляталіся з кожнага вакна, як на Радзіме які-небудзь Алібасаў або Кіркораў.
I вось гадоў празь дзесяць, гасьцюючы на чарговым «БАСовішчы», спанатрыў у крамах новыя перавыданьні гэтых заснавальнікаў цэлага стылю disco-polo. Старыя альбомы прапаноўваліся ўжо як клясыка ў маляўнічай сэрыі «Volume Hit №1». Дык ці гэта ня ўзор сур’ёзнай павагі да нашых творчых набыткаў? Тым больш, што «Грамада», і за бугром ня здрадзіўшы роднай мове, дасягнула большых посьпехаў, чым нашыя батракі расейскага музычнага рынку, ніводзін зь якіх так і ня трапіў (і ня трапіць) у сэрыю накшталт «Легенды русско­го рока».
Зрэшты, лепш вернемся да прыемнага. Гурт «Грамада» знайшоў сваё непаўторнае творчае амплюа ў вольнай, а можна нават сказаць сьмелай інтэрпрэтацыі ўзораў позьняга попфольку часоў пянай расейскай акупацыі. Такі матэрыял выкладаецца ў іх з дапамогай відавочна не традыцыйнага інструмэнтарыя, а з арсэналу сусьветных стылістычных напрацовак.
Вы пэўна ж ведаеце, напрыклад, знакамітую беларускую (і украінскую, калі хто пажадае) песьню «Падманула, падвяла» (берасьцейскі панк-гурт «Knuckleduster» якраз i выконвае яе на ўкраінскі манэр). Дык вось у «Грамады» яна невыпадкова атрымала нават новую назву «Забава», бо гэта зусім іншы твор: