• Газеты, часопісы і г.д.
  • 222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    222 альбомы беларускага року... і ня толькі

    Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 448с.
    Мінск 2006
    105.26 МБ
    Гы казала, што уночы
    Не самкнуцца твае вочы.
    Я прыйшоў — цябе няма.
    Падманула, падвяла.
    Як забава, дык бавіцца да раньня, А як скакаці, дык скакаці цэлу ноч. Ты й гуляла да самага сьвітаньня I мінула вось так усенька ноч.
    Песьня, якая дала назву канкрэтна гэтаму альбому — «Бараболі», — таксама ўтрымлівае знакамітыя радкі з фольк-шлягера «А я ўсё дзіўлюся, дзе мая Маруся...», але паводле зьместу зусім не сягае да фальклёрнай аўтэнтыкі. Дый у інструмэнтарыі «Гра­мада» выкарыстоўвае зусім не дуду або гусьлі, а электрагітару, акардэон, сінтэзатары. Шмат якія трэкі ствараюцца мэтадам накладаньня шматканальнага запісу.
    Такім чынам створаны кампазыцыі «Дарма, Ясю, ходзіш», «На небе ме­сяц», «Цыганачка-маргуначка». Гарманічна ўпісаліся ў стылістыку disco­polo й «Беларусачка», «Туман ярам», «Харашуха», вядомыя ў інтэрпрэтацыях самых розных артыстаў (Валіка Грышко, Данчыка, «Алесюкоў», «Песьняроў», «Ліцьвінаў», «Kriwi»), але ў стылі total-pops яны тым больш ня страчваюць вабнасьці.
    Шыкоўную вокладку гэтаму аль­бому «Грамады» распрацаваў Кіпыштаф Вальчак, а прад’юсэрам альбому «Бараболі» быў Цэзары Кулеша. Асабліва вабнае тут само паліГрафічнае ўвасабленьне, якое так і зьзяе лакіраванымі фарбамі. Бадай, і нашым выдаўцам можна было б гэтак сур’ёзна паставіцца да такой папсы, бо нацыянальнай яе ў нас, лічы, й не было.
    «Наша слова» №33, 03.09.2003,
    Менск-Ліда, В.М.
    NEW
    COSMOPOLIS
    Любоў
    1998, БМАдгоир
    Сёньня беларускамоўныя гурты сталі зьявай ня толькі выключна менскай альбо наваполацкай (як гэта бы­ло яшчэ дзесяць гадоў таму). Каманды, якія аддаюць перавагу роднай мове, зьяўляюцца ў розных кутках краіны, дадаючы ўсё новыя фарбы да стылёвай палітры нацыянальнага рок-руху.
    Своеасаблівы музычны калектыў працуе ў найбольш «касьмічным» горадзе Беларусі — Віцебску, горадзе Шагала, Малевіча, Салярцінскага... Таму й назва адпаведная — «New Cosmopolis» альбо «Новае касьмічнае места» (скарочана «NCP»).
    Як і належыць нэафітам беларускамоўнага рок-руху, «NCP» уласьцівыя ўсе тыя хібы, на якія пакутуюць рэгіянальныя рок-праекты: стылёвая размытасьць, эклектычнасьць, наіўная й састарэлая адраджэнская рыторыка ды ідэаляТемы 1980-90 гадоў («...Адам за Літву змагар, Аляксандар Сяргеевіч — сумленьне Расеі!..»). Карацей, ёсьць з чаго сьцебануцца. Падставаў для гэтага можна знай-
    сьці дастаткова й на выдадзеным «BMAgroup» альбоме «Любоў» гурта «New Cosmopolis».
    Але... можна знайсьці й іншае. Вось пра пазытыў у музыцы гурта хацелася б пагутарыць падрабязьней.
    Па-першае, адзначу, што «NCP» — не адзіная віцебская каманда, здабываючая агульнабеларускую вядомасьць. Нагадаю «Грамаду» ды ейны агульнанацыянальны гіт «Гэй, зважай, крокам руш!». Грамадовец Яўген Шэмет, дарэчы, — адзін з удзельнікаў запісу першага альбому гурта «NCP» «Любоў».
    Стыль гурта, паўтаруся, можна ахарактарызаваць як эклектычны. Пры тым, што многія песьні не пазбаўлены й прамога ўплыву такіх расейскіх выканаўцаў, як Булат Акуджава («Сьнег») альбо Юрась Лаза («Ветрык, вей!»).
    Тым ня менш, ужо на гэтым аль­боме трэба адзначыць яркі мэлядызм песень, якія стварае ўдзельнік «NCP» Яўген Савельеў. Мэлёдыі — гэта тое, што адрозьнівае выканаўцаў, робіць гурт адметным у межах абранага стылю (хоць бы гэта была эстрада ці попмэйнстрым).
    Лепшыя песьні з «Любові» маглі б прэтэндаваць на ўзнагароды тэлефэстывалю кшталту «Песьню бярыце з сабою» ці «Зорная ростань». Але відаць, што такая пэрспэктыва не задавальняе музыкаў. Яны не імкнуцца да выпрабаваных шляхоў раскруткі сваіх альбомаў, іхняя стыхія — патрыятычны моладзевы хаўрус, маладыя вернікі, якія імнуцца зь юных гадоў ісьці з Богам. Ім патрэбна вельмі далікатная й настраёвая мэлядычная музы­ка, якая была б дадатковым арГумэнтам на карысьць служэньню паводле
    прынцыпаў абранай канфэсыі. Першы альбом «Любоў» віцебскага хрысьціянскага гурта «New Cosmopolis» — добрая й паўнавартасная заяўка музыкаў на важкі ўнёсак у хрысьціянскую музычную скарбонку Беларусі, дзе шматканфэсыйнасьць спараджае такія розныя, але цікавыя музычныя зьявы, якія больш стасуюцца з экумэністычнай дзейнасьцю. Бо вернік лю­бой канфэсыі зможна знайсьці нешта ўзрушальнае для сябе ў творчасьці гурта «New Cosmopolis».
    «Беларуская маладзёжная» №7,
    25.02.2000, Менск, А.М.
    NEW COSMOPOLIS Хрыстос нарадзіўся
    1998,	БМАдгойр
    S Каладныа сьпевы гурта
    Выпуск сьвяточных музычных альбомаў, як відаць, стаў у Беларусі добрай традыцыяй. Прыгадайце хаця б знакамітыя кампакт-дыскі «Сьвяты вечар’гооо», «Сьвятая ноч», калядны цыкль гурта «Палац» у ягоным зборы «Лепшае», а потым яшчэ й «Палац Сьвяточны»... А вось ужо й «BMAgroup» прапануе падарунак да Вялікай ночы — канцэптуальны альбом гурта зь Віцебску «New Cosmopolis», які прысьвечаны акурат
    тэме Калядаў — «Хрыстос нарадзіўся». Праўда, параўнаньне з «Сьвятым вечарам’гооо», мо, і не зусім дарэчы, бо на нейкую мэтафізычную еднасьць у вашай хатняй фанатэцы гэтыя выданьні прэтэндуюць хіба толькі ў сэньсе тэматыкі, але вось паводле стылістыкі...
    Прызнацца, мяне даўно турбавала думка, чаму нашыя шматлікія этна-рок-зоркі («Палац», «Troitsa», «Ліцьвіны», «Юр’я», «Kriwi») ніяк не накалупаюць з багатага беларускага фальклёру хоць адной канцэптуальнай праГрамы (напрыклад, «Купальле», «Вясельле», «Пахаваньне», «Каляды»), і вось на гэты подзьвіг першым рушыў калектыў, гэтак мовячы, папсова-рэстаранны. Вось вам і адказ на пытаньне аб сур’ёзнасьці творчых памкненьняў: стылістыка тут, як бачым, ні пры чым, затое творчая сьпеласьць куды важнейшая.
    Зрэшты, ня ўсе папярэднія рабо­ты гурта «New Cosmopolis» маглі гарантаваць такую творчую сьпеласьць: калектыў, хутчэй, быў да гэтага часу ў стадыі творчага пошуку, таму з асаблівай пільнасьцю, мо нават перадузятасьцю, даводзілася падыходзіць да гэтых небанальных экспэрымэнтаў. Дык як жа ўдалося гурту вырашыць пастаўленую перад сабой сур’ёзную задачу?
    Скажу проста: калі вам не пад Густ «N.R.M.»aўcкiя рок-апрацоўкі клясыкі, і вы перакананы папсавік, тады вам, безумоўна, лепт будуць пасаваць менавіта рэстаранныя сьвяточныя напевы віцебскай каманды «New Cosmopolis». Тым больш, што гэтая папса дэманструе выразны ўплыў добрага старога року кшталту «Dire Straits» («Усе галовы перад дзіцем схі-
    ляцца», «3 адвечнай думкай аб 1сусе»).
    Варта зазначыць, што сама тради­ция рэлігійнай поп-музыкі была ў Беларусі на пэўны час перарваная, таму ўжо само гэта становіць пэўную перасьцярогу перад публікай. Але, ня будучи сам прыхільнікам лам­бады ў стылі «а ля Хрысьце», «а ля Папа», магу засьведчыць, што «New Cosmopolis» здольны лёгка, але без пустазвонства; проста, але без банальнасьцяў пасяліць сьветлыя Божыя пачуцьці ў душах слухачоў.
    Найбольш удалыя кампазыцыі лідэра калектыву Яўгена Савелье­ва («Маленькае сонейка», «Шчыраю малітва будзе», «Храме сьвяты» й г.д.) вартасна суседнічаюць з клясычнымі ўзорамі («Анёл сказаў пастушкам», «На Ражство Хрыстова», «ХрыстосЗбавіцель»). Дый сыграна гэта зазвычай роўна, зграбна, шчыра, што тым больш настройвае на сур’ёзны лад.
    I калі знаёмства з гэтым альбомам — хаця б паводле кнігі — адбудзецца зусім не ў прызначаны для сьвята час (скажам, улетку або ўвосень), дык не забывайце ж, што час заўсёды рухаецца па сэрпантыне, таму прыкіньце, колькі яшчэ калядных сьвятаў наперадзе, а ў спалучэньні з вышэй разгледжанай музыкай сьвяточны на­строй будзе яшчэ больш трывалым.
    Знаёмства з гуртом «New Cosmopolis» i ягоным альбомам бы­ло б няпоўным, каб напрыканцы мы не пазнаёмілі вас з удзельнікамі ка­лектыву. Такім чынам, гэта: Яўген Савельеў (вакал), Чэслаў Дацэк (акустычная гітара), Міхась Фурс (гітара), Вацлаў Барлеч (бас-гітара), Міраслаў Ласкавы (бубны), Арнольд Прыгожы
    (саксафон), Анатоль Вярэніч і Уладзімір Чэх (клявішныя).
    I хоць Вярэніч тут зусім ня той, пра якога сьпявае славуты гурт «Крама», але й пра гэтага можна сказаць, што ён — «очань чоткі чалавек», як і астатнія музыкі «New Cosmopolis», здольныя прафэсійна рабіць сваю справу. Дадамо: прафэсійна й арыгінальна. Самае цікавае, што крамаўскага Лявона Вярэніча выдаўцы знакамітага альбома «Хавайся ў бульбу» ў першым тыражы 2001 году гэтак і назвалі Ана­толем Вярэнічам. Так што ёсьць нейкая сувязь тут, проста містыка...
    «Беларуская маладзёжная» №15,
    21.04.2000, Менск, В.М
    NEW
    COSMOPOLIS
    Хрыстос уваскрос
    1999, БМАдгойр
    Музыка да сьвята — гэта сьвятое. А да сьвятога сьвята... Ну што ўжо тут казаць! Дык вось: і па Беларусі ад часу адраджэньня ўласнай музычна-выдавецкай дзейнасьці пасыпаўся дождж канцэптуальных сьвяточных музычных альбомаў розных стыляў і накірункаў. Далучылася да гэтага дажджу й віцебская поп-група «New Cosmopolis» або, як яны самі ўдаклад-
    няюць назву на вокладках сваіх рэлізаў — «Новы касьмічны горад».
    Толькі не падумайце, што такая назва сьведчыць пра касмапалітызм у творчасьці калектыву. Хутчэй наадварот: мы ўжо ў папярэднім — калядным — іхнім альбоме пераканаліся, што маем справу з прадстаўніком падкрэсьлена нацыянальнай хвалі ў беларускаай поп-музыцы, які выконвае рэлігійныя песьні выключна на бе­ларускай мове, што вельмі дзіўна для такога ўсё ж касмапалітычнага гораду Беларусі, як Віцебск (прыгадайце такіх сусьветна вядомых ягоных гадаванцаў, як Казімір Малевіч, Марк Шагал).
    Касмапалітызм творчасьці «New Cosmopolis» хутчэй не ў душы музыкаў, а ў зьнешняй абалонцы музыкі, у спосабе звароту да шырокай аўдыторыі. I калі на папярэднім сваім альбоме «New Cosmopolis» у гэтым памкненьні не ўстрымаўся ад сасьлізгваньня да эпізодаў шчырай папсы, ча­сам нават з рэстараннай безГустоўшчынай (хоць і даволі смачнай), дык тут ужо больш гімнападобных інтанацыяў («Пяцёра пакутнікаў полацкіх», «Сьвятая Марыя», «Стары храм»), інтымных душэўных напеваў («Мой Бо­жа!», «Слова», «Калі ў руцэ трымаеш крыж», «Званы Беларусі»),
    Болып Густу выяўляюць у гэтым рэлізе нават кампазыцыі, пазначаныя прыкметамі гітавасьці (загалоўная «Хрыстос уваскрос», «Добры самаранін», «Цела й кроў», «Сьвяты Язафат»). Апошняя песьня — гэта, на жаль, адзіная прыкметная даніна пашаны сьвятому зямлі беларус­кай Язафату Кунцэвічу, парэшткі якога захоўваюцца ў галоўным храме хрысьціянскага сьвету — саборы Сьвя-
    тога Пятра ў Рыме, а дома няма на­ват вуліцы ягонага імя. Дык вось, хо­ць песьня ёсьць.