222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
Адкрывае праГраму альбома песьня «Беларусь мая» (В. Навіцкі — С. Сокалаў-Воюш), шырока вядомая прыхільнікам творчасьці наваполацкага барда над назваю «Аксамітны вечар». Радок зь яе даў і назву альбому:
Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю,
Я вазёрную сінечу вуснамі лаўлю, Моўчкі слухаю у росах песьню салаўя,
Над маім лунае лёсам Беларусь мая.
А над лесам, над сусьветам выпрастаў крыло
Залацісты човен-ветах зорнае вясло,
Стан дзявочы Белай Вежы, подых ручая,
Я адной табе належу, Беларусь мая.
На сумесным альбоме гэтая песьня Сяржука, як і наступны твор «Трэба дома бываць часьцей» (І.Лучанок
— Р. Барадулін) сьпяваецца дуэтам Danchyk/Барткевіч. Прычым трэба зазначыць як цудоўна, бадай, нават ідэальна пасуе вакал абодвух сьпевакоў адзін да другога.
Тое самае можна сказаць і пра песьні «Шумныя бярозы» (Р. Пукст — Я. Купала), новы рымэйк «Беларусачкі» (Ю. Семяняка — А. Ставер), якую раней Данчык запісаў у бардаўскім ключы для свайго першага альбому.
Асобна адзначым цудоўную, экспрэсыўную «Песьню аб Радзіме», якую напісаў сам Лявон Барткевіч на вершы Генадзя Бураўкіна. Тэты поўны захапляльнага мэлядызму твор Барткевіч і Данчык сьпяваюць таксама разам.
Есьць на дыску, натуральна, і сольный нумары. Лявон Барткевіч выступав зь імі ў песьнях «Ядлаўцовы лес» (Я. Магаліф — А. Глёбус), «Як у лесе зацьвіталі» (Д. Лукас — Я. Купала) і «Алеся» (I. Лучанок — А. Куляшоў). Апошняя з названых можа падацца слухачу добра знаёмай паводле рэпэртуару «Песьняроў». Але не сьпяшайцеся з высновамі: упершыню тут вы пачуеце знакаміты тэкст Аркадзя Куляшова без купюраў:
Нашила ты, любая, под гоман жоўтых сосен,
Пайшла маўклівая пад хваль жытнёвых шум
Туды, дзе гойдала зялёнае калосьсе
На сьцежках ростані мой адзінокі сум.
Сольныя нумары Данчыка на дыску — гэта «Не за вочы чорныя» (Ю. Семяняка — А. Русак), «Жураўлі на Палесьсе ляцяць» (I. Лучанок — А. Ставер), яшчэ адна песьня наваполацкага барда С. Сокалава-Воюша «Крыніцы», знакаміты гімн беларус-
кіх ваяроў «Зваяваным» (М. Куліковіч — Я. Купала).
Музычны акампанэмэнт — зноў жа ансамбль у складзе Алесь Кузышын (клявішныя інструмэнты), Багдан Кузышын (бубны), Юрась Турчын (гітара), зь якім мы пазнаёміліся ’шчэ на папярднім данчыкаўскім альбоме. Усе яны працавалі ў дыхтоўнай ню-ёркскай студыі Марка Сыдорака на Мэдысон Эвэню. I калі на анатаваным у кнізе дыску Адама Глёбуса «Песьні» пад творам «Ядлаўцовы лес» напісана «Песьняры», дык асьмелюся сьцьвярджаць, што з «Песьняроў» там адно Барткевіч, а астатнія — вось толькі што названыя музыкі з Амэрыкі.
Над мастацкай аздобай кружэлкі працавалі Алег Вэнгэрчак (coverдызайн), Дэл Малкі (тытульнае фота) і Кэтрын Дудэк (бэк-дызайн). Першае выданьне выйшла на вінылавых лонГплэях у Канадзе ды на касэтах у ЗША, а потым альбом неаднаразова перавыдаваўся на розных фарматах (CD, МС ды інш.) у Полыпчы, Чэхіі, Беларусі. Трэба сказаць таксама, што першы выпуск утрымліваў таксама кароткія біяГрафіі абодвух выканаўцаў — Лявона Барткевіча й Багдана Андрусішына, а таксама асобны буклет з тэкстамі ўсіх дванаццаці песень ды кароткім пераказам іх на анГельскай мове.
«Чырвоная зьмена» №206,
24.10.1989, Менск, В.М.
DANCHYK
Ровесники/Coevals
1991, Duma Music Inc.
Прачытаўшы такі загаловак, мо, не адзін з чытачоў ужо падумаў, ці ня здрадзіў грешным делом наш амэрыканскі кумір нашым жа ўсходнім братам? Але ня трэба ж забываць і цытату з анатацыі да першага альбома выканаўцы (1977): «The traditionally ethnic neighborhood where Danchyk was born nineteen years ago, gave him the unique oportunity to preserve and develop the dual culture he inherited from his parents — Ukrainian on his father’s side and Belarusian on his mother’s». Цяпер (на гэтым альбоме) яму ўжо не nineteen years ago, a ўсе 33, тым ня менш, «Ровесники» трэба чытаць няйначай як «Ровэсныкы». Гэта total Ukrainian альбом нашага залатагалосага беларускага салаўя з-за акіяну. Дый выйшаў ён у Амэрыцы на ўкраінскай фірме «Duma Music Inc.», што ў Ню-Джэрсы, якая, між іншым, раней была й фундатарам запісу некалькіх беларускіх песень на альбоме «Я ад вас далёка» («А ў полі вярба», «Вянок», «Перапёлачка»),
Калі вам здавалася, што вы ведаеце пра Данчыка ўсё, дык без украінс-
кага альбома гэта будзе папросту недакладнасьцю, каб не сказаць болей.
Безумоўна, мы ведалі, што ягоны бацька — Украінец, а маці — Беларуска, што ён сьпявае на шмат якіх мовах сьвету (ангельская, французская, беларуская, гішпанская, румынская...), але пра цэлы ўкраінскі альбом ня чулі нават многія заўзятыя фэны сьпевака. А вось амэрыканскія Ўкраінцы ня проста ведаюць ягоныя беларускія песьи!, але й любяць. Не аднойчы яны нават запрашалі яго на свае этнічныя сьвяты й фэсты ў Амэрыцы.
Над запісам кружэлкі Данчык працаваў са сваім ансамблем у ягоным традыцыйным складзе: сам ён, Багдан Андрусішын (вакал), Алесь Кузышын (клявішныя, вакал), Багдан Кузышын (бубны, вакал), Юрась Турчын (гітара).
У праГраму альбома ўвайшлі 12 разнастайных песень, зь якіх толькі дзьве — фальклёрныя (гэта «Там, дзе Ятрань строма ўецца» і «Ой, на тары белы камень» у аранжыроўках Алеся Кузышына). Ёсьць твор сучаснага клясыка ўкраінскай папулярнай музыкі Ўладзіміра Івасюка «Я — тваё крыло», а таксама папулярныя песьні іншых аўтараў пэрыяду 1940-80-х гадоў: «Ці ведаеш ты?» Р. Купчынскага, «Ой вербачка» Ігара Шамо, «Бярозка» ды «Пойдзем, каханая, у лес» С. Казака, «Галічаначка» С. Шпота, «Мы маладыя» I. Нэдзільскага, «Пры вогнішчы» Я. Пясецкага. А назву альбому дала песьня Аляксандра Білаша на вершы А. Підсухі «Равесьнікі»:
Бацька, мы равесьнікі з табою, Бацька, абарваўся лік тваіх гадоў Бацька, над тваёю дваццаць
трэйцяю вясною
Пралятае вечнасьць зноу.(перакл. В.М.).
Напэўна, ня варта доўга гаварыць пра тое, зь якой дбайнасьцю падыйшлі амэрыканскія выдаўцы да прапануемай імі прадукцыі: тут і прыгожая вокладка з разваротам, і знакі капірайта кожнае песьні з дакладнай інфармацыяй пра час і месца першай публікацыі ды найменьне ўладальніка аўтарскіх правоў, і вычарпальныя выходныя зьвесткі, і проста выдатная якасьць гуку й паліграфіі. Прэса пісала ў час выхаду альбома, што наўрад ці хоць адно падобнае выданьне прапаноўвала савецкім Украінцам «усесаюзная» фірма гуказапісу «Мелодия».
Мастацкая аздоба альбома належыць знаёмаму нам ужо Алегу Вэнгэрчаку, які выкарыстоўваў тут здымкі фірмы «Fromax Photo». Запіс зроблены ў студыі «Electronova Productions», гукарэжысэр Марк Сыдорак (таксама знаёмыя ўжо назвы й асобы).
Прад’юсэрамі альбома «Равесьнікі» сталі сам Багдан Андрусішын і ягоны аранжыроўшчык Алесь Кузышын. Калі гэты рэліз толькі зьявіўся на сьвет, беларуская прэса з захапленьнем пісала: «Застаецца толькі пажадаць, каб Данчык выдаў на дыску й свае чароўныя французскія песьні, якімі ён нядаўна захапіў публіку ў Менску». Новыя альбомы сьпевака выходзілі, але французскіх песень мы дачакаліся толькі ў апошнім live-зборніку «Калядныя песьні», выдадзеным менскім лэйблам «BMAgroup» напрыканцы XX стагодзьдзя.
«Чырвоная зьмена» №35,
22.08.1992, Менск, В.М.
DANCHYK
Мы яшчэ сустрэнемся
7 992, Trax East Studios
Выхад гэтага альбома беларуская прэса таго часу сустрэла такімі словамі: «Дыскаграфія беларускай папулярнай музыкі выглядае стабільна... пакуль што толькі за мяжой». I гэта было рэальнасьцю, бо не было тады ні «BMAgroup», ні «Каўчэга», ні «West records», ні выдавецкіх ініцыятываў буціка «Kamila», а дыскі ўсё ж выдаваліся — у ЗША, Канадзе, Польшчы, Чэхіі... Вось і пяты альбом ню-ёркскага беларускага сьпевака Данчыка выйшаў на фірме «Trax East Studios» у Саўт-Рывэры (штат Ню-Джэрсы).
Большасьць песень, якія склалі праГраму гэтай кружэлкі, былі ўжо добра вядомымі беларускай публіцы й перад тым (напрыклад, «Пагоня» М. Куліковіча-Шчаглова на верш М. Багдановіча, «Магутны Божа» М. Равенскага на верш Н. Арсеньневай, «Вечар над Шчарай» С. Новіка-Пяюна на ўласныя вершы ды г.д.), але многія з твораў дыска асаблівую шчырасьць, пяшчоту й цеплыню набылі менавіта ў выкананьні Данчыка («Болып табе я не пазваню» з рэпэртуару ансамбля «Сябры», воюшаўскія
творы «Як ты са мной», «Чароўная Ганна» ды нават расейскі шлягер «Хатка па-над рэчкаю» ў перакладзе Н. Арсеньневай).
А зь беларускай народнай песьняй «Харашуха» Данчык (дарэчы ўжо другім разам) пасьпеў нават у кастрычніку 1992 году дабрацца да самага Алімпу гіт-параду радыё «Liberty» (Ню-Ёрк/Мюнхэн).
На вуліцы мокра, а на Ганку суха, Выйдзі, выйдзі да мяне, мая харашуха.
Ехаў да цябе я цераз чыста поле, Сустракалі мяне дзеўкі ў зялёнай дуброве.
Адна дзеўка Ганна, другая — Мар’яна,
А ты лепшая за іх, мая ты кахана.
Нагадаем, што першы раз гэта адбылося роўна за год перад тым, у кастрычніку 1991 года зь песьняй «Крыніцы» Сяржука Сокалава-Воюша, якая паходзіць з ранейшага альбома-спліта Danchyk/Барткевіч. I гэта, трэба сказаць, быў першы супэр-гіт таго плебісцыту.
Кожная з прадстаўленых тут чатырнаццаці песень (дзеля поўнага пераліку трэба назваць яшчэ чарговую калыханку «Сьпіць над лесам аблачынка» Зьм. Яўтуховіча, «Туманы» ды «Два Полацкі» С. Сокалава-Воюша, «На апошняй вярсьце» ды «ТольKi ўчора» Я. Магаліфа, а таксама твор невядомага аўтара «Як ты са мной», да якога напісаў тэкст С. Сокалаў-Воюш) мае немалый патэнцыялы масавай папулярнасьці, у чым і пераканалі месцы ў гіт-парадах. Здаецца, толькі б радавацца гэтаму? Але надта ўжо розныя крыніцы гэтых патэнцыялаў, з-за чаго «Мы яшчэ сустрэнемся» больш нагадвае не альбом, а зборнік
«Greatest Hits». У сувязі з гэтым напрошваецца й крыху іншы погляд на самое амплюа Данчыка.
У Беларусі ёсьць два словы-сынонімы «сьпявак» і «пясьняр». Дык вось ранейшыя альбомы стваралі ў нашым уяўленьні вобраз Данчыка-песьняра, часам наіўнага, але заўсёды шчырага й дарагога сэрцу барда. У альбоме «Мы яшчэ сустрэнемся» ён усё больш ператвараецца ў прафэсійнага сьпевака, тыпова эстраднага выканаўцу, якіх шмат (і Барткевіч, і Ціхановіч, і Скараход...). I пра які канцэптуальны альбом можа йсьці гаворка, калі побач з «Магутным Божа» стаіць «Больш табе я не пазваню» і г.д. Адкуль тэта зьявілася ў Данчыка?
Адказ на гэтае пытаньне знойдзем, прыгледзеўшыся да выходных зьвестак выданьня: упершыню на Данчыкавых кружэлках тут фігуруе пасада музычнага рэдактара. I ім стаў кампазытар Яўген Магаліф, які акурат напачатку 1990-х пераехаў зь Менску ў ЗША. Здаецца, рэдактар і павінен быў паклапаціцца, каб альбом быў альбомам, а не зборам «з бору па сасонцы». Але, відаць, Яўген Магаліф па-за прафэсійнай вышкаленасьцю Данчыка паклапаціўся пра адно: выдаць як найбольш сваіх твораў у прэстыжным выкладаньні папулярнага выканаўцы (а тут амаль палова ягоных кампазыцыяў). Нашыя вушы, праўда, нічога ня страцілі ад гэтага, бо і Данчык выяўляе тут усё болып прафэсійнасьці, і творы зроблены на салідным узроўні. Вось толькі б сэрца ня страціла шчыры вобраз Данчыка-барда.