222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
Ну што ж, першы прамысловы тыраж праекта «сьпечаны», і «блін» атрымаўся не такім ужо й камяком. Варта паслухаць, бо дзеці цікавыя хоць бы тым, што яны растуць і разьвіваюцца.
«Белорусский рынок» №22,
07.06.2004, Менск, В.М.
КРАМ Б АМ БУЛЯ
Паўлітра добрага настрою
2002, West records
Паводле сваёй структуры й задумы тэты кампакт-дыск можна назваць іранічнай містыфікацыяй. Застольны альбом «Крамбамбуля» ўзьнік пад уплывай віннага смаку, ён прасякнуты ім ды прысьвечаны розным відам сьпірытусавых напояў і культуры іхняга ўжываньня. Дык чаму ж мы назвал! дыск містыфікацыяй? А таму, што пад знарок відавочна мяноўнымі прозьвішчамі аўтараў песень кшталту Б. Дыяніса, Дж. Уокера, Ю. Нацадзіва, К. Кілішкевіча, Б. Гарачкі ці Ф.-А. Куфаля хаваецца асоба даволі вядомая сярод беларускіх рок-музыкаў і прыхільнікаў гурта «N.R.M.» — Лявон Вольскі (як ні прыгадваецца каму з памяці рэальныя асобы беларускай гісторыі кшталту Франца Кушаля, а скрозь тут намёк то на куфаль, то на кілішак, куды нават нейкі МанГол «Нацадзіў» чаго-небудзь ад віначэрпа Бога Дыяніса). Менавіта Лявон, музыка й кампазытар, «пераклаў» словы песень многіх народаў сьвету, прысьвечаных ці то віскі, ці то к’яньці, ці то
кумысу, ці то тэкіле, ці то «Гінэсу» на беларускую мову...
Але «Крамабамбуля» ня толькі таленавітая містыфікацыя, але й ні на што не падобная стылізацыя пад музычныя рытмы народаў сьвету. Удзельнікі праекту, які таксама названы «Крамбамбуля», выявілі шмат выдумкі й прафэсіяналізму для наданьня музычнаму матэрыялу падобнасьці да арыгіналу. Гэта тычыцца й кантры-баляды «Куфаль піва, келіх віскі», і цыганскіх напеваў «Нам гарэлкі будзе мала», і настальгічнай песьні «Абсэнт», аранжаванай у духу рамантызма францускага шансона Джо Дасэна, і трагічнай баляды «Маленькі жаўнерык» у квазі-фальклёрным тырольскім стылі...
На мой погляд, сярод найцікавейшых на дыску могуць лічыцца такія стылізацыі, як «Кумыс», пабудаваны ў незвычайным рэп-стылі на ўсходні манэр. Яшчэ адна адсылка — да савецкіх часоў — песьня «Савецкае шампанскае». Запісана яна пад уплывай спадчыны савецкіх вакальна-інструмэнтальных ансамбляў і іхніх «неўміручых» гітоў, кшталту «Учкудук — тры калодзежы» («Ялла»)...
Беларуская тэма на альбоме «Крамбамбуля» яскрава прагучала ў балядзе «Пане Каханку», стылізаванай пад настальгічнае танГа, якое запісана пад выглядам старой кружэлкі з даваенных фондаў Нясьвіжскага палацу. Што ж да тэксту гэтае песьні, дык яна можа лічыцца ўзорнай адносна іранічнасьці вершаў ды гульні рыфмаў:
Але пагулянка
Народ не дзівіла, Бо Пане Каханку Быў Радзівілам.
Бо быў ён магнатам,
Магнатам богатым, Магнатам вядомым
У сьвеце і дома.
Зноў жа зьдзіўляе слухачоў унівэрсальнасьць асобы Лявона Вольскага, якому так лёгка ўдаецца ўваходзіць у вобразы выканаўцаў розных нацыянальнасьцяў, але пры гэтым захоўваць беларускую душу й мову. Слухачам, безумоўна, будзе цікава занурыцца ў нешта экзатычнае з нашага, беларускага, пункту гледжаньня. Таму стваральнікі «Крамбамбулі» запрашаюць адведаць грэцкіх рытмаў сіртакі ў песьні «Прадай гітару, купі віна», альбо пасмакаваць італьянскага бэльканта й тарантэлы ў кампазыцыі «Грапа, к’янці ды марціні».
Цікава, што тэты альбом Лявона Вольскага й ягоных сяброў быў запісаны ў польскай Лодзі з дапамогай знаёмых музыкаў — удзельнікаў ня менш знакамітага гурта «Proletaryat». Але асаблівую атмасфэру дыску надае ўдзел такіх знаных беларускіх рок-адмыслоўцаў як Сяржук Канановіч, басгітарыст Уладзіслаў Плюшчаў, бубнач Алесь Быкаў, пэркусыяніст Масуд Талібані. Ну а сам Лявон ня толькі сьпяваў, але й граў на гітары, вусным гармоніку, клявішных інструмэнтах (во, нават вопыт «Мроі» спатрэбіўся зноў).
Стваральнікі застольнага альбому «Крамбамбуля» зьвяртаюцца да сваіх патэнцыйных слухачоў: «Давайце сядзем за стол і будзем весяліцца, натуральна толькі, не да поўнага ачмурэньня. Во што ж пра нас падумаюць замежныя госьцікі? Будзем атрымліваць асалоду ад зносінаў, ад букету, ад водару. Ад спалучэньня ўсяго гэтага». Альбом, відавочна, добры дадатак да сяброўскай сустрэчы, да
сяброўскай размовы й добрых пажаданьняў гасьцям і гаспадарам.
Ужо тады Лявон Вольскі паведаміў нам, што хутка трэба чакаць працягу праекту — альбомаў «Крамбамбуля-2, 3, 4», якія таксама абяцаюць нечаканыя сустрэчы з новымі напоямі многіх народаў. Але пра гэта чытайце далей у кнізе, а потым і ў прэсе, бо кнігу трэба неяк скончыць, а музыкі скончвацца відавочна не зьбіраюцца. На завяршэньне дадамо толькі, што рэцэпт напоя «Крамбамбуля» ёсьць толькі на першым дыску, а ідэя была пачэрпнутая (!) з цудоўнай кнігі Э. Зайкоўскага ды Г. Тычкі «Старадаўняя беларуская кухня».
«Літаратура і мастацтва» №38, 27.09.2002, Менск, А.М.
КРАМБАМБУЛЯ 1Уг
Каралі раёну
2003, West records
Найпапулярнейшы музычны рэліз 2002 году, які атрымаў ажно тры кароны на тагачаснай «Рок-Каранацыі» ды вытрымаў на той час ужо два выданьні — «Крамбамбуля». Ягоныя стваральнікі — Лявон Вольскі (тэксты, вакал, гітара, вусны гармонік), Сяржук Канановіч (гітара, дрыля-мандаліна,
духавы гармонік, бэк-вакал), Алесь Быкаў (бубны), Уладыслаў Плюшчаў (бас-гітара, бэк-вакал), Алесь Хаўкін (fiddle, скрыпка, клявішныя, піла звычайная) — вырашылі не спыняцца на дасягнутым і разам з выпускам другога выданьня дэбютнага праекту, не марудзячы, запрасілі новых знакамітых музыкаў Аляксандра Кульлінковіча («Neuro Dubel»), Сяргея Міхалка («Ляпіс Трубяцкой»), Сяргея Ахрамовіча («Народны альбом») ды выпусьцілі ўлетку 2003 году ў сьвет другую сэрыю застольных беларускіх песень.
Калі першая «Крамбамбуля» мела падзагаловак «Паўлітра добрага настрою», дык другая ўжо завецца «Крамбамбуля й/г» (аб’ёмы разьліву, як бачым, растуць) і таксама мае падзагаловак — «Каралі раёну».
Так, сучасныя каралі рок-н-ролу намякаюць на ўспаміны свайго дзяцінства, калі ўсім хацелася быць такімі, як «Slade», «Led Zeppelin»: браліся гітары ў рукі, скідваліся на піва... ды йшла па пад’ездах безнадзейная ў таталітарнай краіне творчасьць. Ім ня зорыла вялікая будучыня, але тое, што кожны падлетак тады ведаў куміра свайго раёну, давала натхненьне.
Я сам памятаю тыя 1960-я гады ў Менску, калі старэйшыя сябры размаўлялі паміжсобку пра таямнічых каралёў раёну: «Алесь, пойдзеш на трактарны «Шпакоў» слухаць?», а ў адказ: «Не, у палітэху ж «Дойліды» выступаюць, а тут яшчэ нейкія новыя «Пані-Браты» на цагляным аб’явіліся...».
Натуральна, і музыка «Каралёў раёну» стылістычна парадыруе ВІА 1960-70-х, яшчэ не заціснутыя брэж-
Супольныя проекты // неўскімі культкантралёрамі, але відавочна архаічныя паводле гуку з-за недаступнасьці якасных інструмэнтаў. Зрэшты, не архаіка ключавое слова сутнасьці альбому, бо нават у віртуознай інструмэнтальнай п’есе Сяржука Канановіча «Krambambula» зьзяюць усе фарбы сучасных традыцыяў аранжаваньня. Ключавое слова — пародыя.
Праўда, пародыі першага альбому былі больш адрасныя, лёгка пазнавальныя (ёсьць там і Joe Dassin, і Afric Simone, і Вахтанг Кікабідзэ), а вось тут усё больш агульна, менш востра, хоць і ня менш весела. Ды, зрэшты, сяго-таго з куміраў мінулага пазнаць можна й тут. Хто памятае эпігонскія перайманьні першых савецкіх мэталбэндаў з творчасьці амэрыканскага «ZZ Тор», той лёгка пазнае рысы гэтай моды ў «Безалькагольным піве», а «мальчишек с Малой Бронной и Витьку с Маховой» Марка Бэрнэса мудрагеліста перакаўбасілі сучасныя DJ’s Саша і Сірожа, а Вольскі пераклаў на беларускую мову і настальГічна засьпяваў дуэтам зь Міхалком у трэку «Работа»:
На першае спатканъне
Яны пайшлі ў музэй.
Ён так быў закаханы,
Што кінуў нюхацъ клей.
Прыхільнікі гітоў маладэчанскага гадаванца Юрыя Антонава пэрыяду «Араксу» й «Зямлянаў» пазнаюць сябе ў песьні «Старыя гіпаны», якая скарыла публіку яшчэ на папярэдніх канцэртовых пракатках «Крамбамбулі». I самае цікавае тут тое, што хоць канцэрты рэінкарнаваных тады савецкіх эстрадных зорак праходзілі ў Беларусі на мяжы зрыву, але вось па-
родыі на іх карысталіся ў той жа час грандыёзным посьпехам.
Хто памятае росквіт беларускай радыёжурналістыкі пачатку 1990-х ды знакамітую «Квадраколу» Вольскага, менавіта ў «Крамбамбулі 1У2» адчуе, што талент першага беларускага радыёгумарыста нікуды ня зьнік, а проста пераўвасобіўся ў іншую сфэру дзейнасьці, дзе Беларус яшчэ мае шанц выказацца (радыё даўно забіла кол на краіну, на ейныя таленты).
Што датычыць асабіста мяне, дык найбольш кранулі гэтай самай пазнавальнасьцю пародыі на беларускіх зорак таго часу: саўнд «Верасоў» чуецца ў песьні «Панаехаала гасьцёў», а «Сябры» з савецкім разуменьнем арт-року месцамі праглядаюць у песьні Сяргея Міхалка «Няма». I як прывабна сьмяяцца над грандыёзнымі патэтычнымі песьнямі... ні пра што:
Дзе жа ты, мая зязюля?
Дзе сьвятло маёй душы?
Я нарваў табе люпінаў Да мяне хутчэй бяжы.
I хоць «Марскі чалавек» у выкананьні Аляксандра Кульлінковіча скразіць чымсьці да болю знаёмым, але так і не распазнавальным, ён побач зь «Люблю» Лявона Вольскага ды прыгаданымі раней «Старымі гіпанамі» належыць, бадай, да найбольш ударных гітоў альбому. Магла б трапіць туды й знакамітая французская «Belle» з моднага м’юзыклю, напяяная па-беларуску трыо КульлінковічМіхалок-Вольскі, але выдаўцы ня здолелі своечасова вырашыць пытаньне аб аўтарскіх правох, і песьня вылецела з альбому. Затое трапілі туды dj-міксы Яўгена Алейніка на песьні «Госьці» й «Люблю», прадэманстраваўшы не-
парыўную сувязь сучаснага гіп-гопу з стылістыкай савецкіх гітоў 1960-70-х.
Ідэальна адпавядае той стылістыцы мастацкая аздоба Алены Дашкевіч, якая засьвяцілася ў гэтай дзялянцы яшчэ пры першай «Крамбамбулі». А яшчэ туды калярытна ўпісаліся сяброўскія шаржы Лявона Вольскага на Міхалка, Кульлінковіча й сябе самога.
Цікава, што з выхадам у сьвет альбому «Крамбамбуля 1У2» фірма «ВеІРі» («Беларускае пітво»), якая фінансава падтрымлівала выпуск і гэтага, і іншых беларускіх альбомаў, выпусьціла й сапраўдную «Крамбамбулю» ў бутэльках. Прычым два гатункі: 40° (для моцнай паловы чалавецтва) і 250 (для жанчын). Акрамя таго, выпускаюцца таксама й падарункавыя наборы гэтых напояў, куды ўключаецца й кампакт-дыск.
«Белорусский рынок» №25, 30.06.2003, Менск, В.М.