222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
Сярод маладых ды імпэтных апынуліся перш за ўсё рок-зоркі, запрыкмечаныя ўжо й сярод улюбёнцаў прыгаданага раней знакамітага фэстывалю «БАСовіпіча» ў Польпічы: менскія «Partyzone», «Tesaurus» ды «Indiga», бярозаўскі «:Б:Н:», берасьцейская «Сьцяна».
Безумоўна, не абыйпілося й без куміраў сёньняшняга дня, якія за-
сьведчылі сваю прысутнасьць у сур’ёзнымшоў-бізнэсе: «N.R.M.», «Крама», «Znich», «Deadmarsh», «P.L.A.N.», «Стары Вольса».
Але моц кожнага дрэва наўпрост залежыць ад трываласьці ягоных каранёў. Для рок-музыкі гэта гістарычныя карані. Ці памятаюць іх сучасныя беларускія рок-заўзятары?
Бадай, гістарычная частка дыска найбольш модная. У сур’ёзны лічбавы выдавецкі фармат трапілі нават тыя сымбалічныя легенды, пра захаваньне й тыражаваньне якіх нельга было й спадзявацца: менская «Мроя», баранавіцкая «Бонда», полацкі «Мясцовы час». Прарочыя песьні «Прыйдзе іх дзень», «Рок — гэта не прызваньне, а пазыцыя», «Наш шлях» («Ды ня згасьне ў нас сьвятая злосьць/Покуль мы на гэтым сьвеце ёсьць») ажылі й натхнілі новае пакаленьне музыкаў, хоць самі іхнія аўтары або адыйшлі ў расчараваньні, або працуюць ужо ў новых гуртах («Zet», «Garadzkija», «Крамбамбуля»), Пераемнасьць пакаленьняў настолькі модная ў гэтай плыні, што да яе далучаюцца нават тыя, хто яшчэ й у назве сваёй пакуль вязьне ў балоце акупацыі (напрыклад «Куклы» зь беларускамоўнай песьняй «Юбер»),
А колісь рускамоўны «Neuro Dubel» нарэшце вярнуў у родную моўную стыхію й сваю галоўную песьню «Belarus Uber Alles».
Гадоў дваццаць таму беларуская музычна-крытычная эліта вылучыла глябальную аксыёму: «Народ, які ня мае сваёй мас-культуры, ня будзе медь у наш тэхнакратычны век культуры ніякай». Усе гэтыя гады беларуская мас-культура вымушана была вытрымліваць барацьбу за выжывань-
не ў няроўных вагавых катэгорыях з татальным прэсынгам мас-культаўскай акупацыі з Усходу (чужая сетка распаўсюду, чужыя радыёфарматы, здрадніцкая палітыка патэнцыйных спонсараў). Жыцьцё трымалася толькі на самаахвярнасьці энтузіястаў. Але сам тэты дыск, які дае красамоўны зрэз усяго лепшага ў беларускай мас-культуры з 1980-х, 90-х гадоў і новага стагодзьдзя, паказвае сапраўдную трываласьць паўсталага дыямэнта, калі ў тыраж выходзіць глябальнае нацыянальнае асэнсаваньне сумарнага жыцьцёвага вопыту.
Старыя рахункі, чужыя стандарты -
Такім будзе, пэўна, й 2005, —
сьпявае ў 2004 берасьцейскі гурт «Сьцяна» ў песьні пра нашае вечнае чаканьне вясны. А яна ўсё не прыходзіць, бо мы так і не спанатрыліся ніяк дагледзець свой нацыянальны тэзаўрус (мову, веру, гісторыю, пераемнасьць традыцыяў). Мы схільныя ў расчараваньні нават кінуць Радзіме «Mein Faterland auf Wiedersehen» («Крама»), хоць яна для нас i «...Uber Alles» («Neuro Dubel»). I ўсё ж, ёсьць у нас «Крыжы-абярэгі» («Znich»), таму «Краіна дурняў» («Zet») неўзабаве «Пакуль сьпяваю» («Ulis») будзе асэнсоўвацца «Ня больш за дым» («Deadmarsh»), бо «Прыйдзе ix дзень» («Бонда»),
Як бачаце, першы зборнік «Генэралы айчыннага року» — гэта гісторыя краіны ў жывых і яркіх песьнях.
«Аншлаг» №8,25.08.2004, Менск, В.М.
БУМЭРАНГ
Беларуская Унія Муэыкаў
2004, БУМ
Вось вам яшчэ адна прыкметная адзнака часу (разам зь відэафільмам «Незвычайны канцэрт» і CD «Быкаў на Свабодзе») папоўніла калекцыйныя паліцы аматараў сучаснай непадцэнзурнай беларускай культуры й рок-музыкі. Зборны альбом «БУМэранГ» назаўсёды стане цудоўным напамінкам музыкам і слухачам пра час забаронаў, спробы аднаўленьня «літаваньня» тэкстаў песень перад канцэртамі, зьняцьця з этэру ды іншых відаў уціску, якія зазналі на сабе лідэры айчыннага року ў 2004 годзе.
Суполка «Беларуская Унія Музыкаў» («БУМ») паўстала як рэакцыя на тэты прэсынг. Само сабою ўзьнікла й сымбалічная назва гэтага дыску — «БУМэранГ». Ужо на першых публічных рэалізацыях грамада заўважыла, як на вачах ён становіцца для беларускіх слухачоў рарытэтнай рэліквіяй. Акурат таму, што адлюстроўвае творчасьць менавіта найболып значных лідэраў беларускай рок-сцэны — гуртоў «N.R.M.», «Zet», «Pomidor/OFF», «Крама», «Neuro Dubel», «Палац», «Drum
Ecstasy» — у неспрыяльны для ix момант разьвіцьця беларускага року.
Наўрад ці складальнікі альбому ды самі музыкі адрасавалі свой «БУМэранГ» уладам ці «культурным» функцыянэрам, якія заўжды робяць усё, каб пра леппіую рок-музыку Беларусі ведала як мага менш моладзі. Палёт «БУМэранГу» хутчэй накіраваны да слухачоў, да іхняе салідарнасьці. На абуджэньне гэтага высокароднага пачуцьця сярод слухачоў і калеГаў-музыкаў скіраваны й зваротманіфэст удзельнікаў «БУМу», што быў прыняты на ўстаноўчым сходзе гэтай музычнай суполкі пасьля падзеяў, зьвязаных з выступленьнем гэтых каманд на апазыцыйным мітынгу 21 ліпеня 2004 года, прысьвечаным ю-годзьдзю дыктатуры (дарэчы, хоць мітынг быў дазволены ўладамі, помета ўдзельнікам была не жартоўная). Акрамя таго, слухачы дадзенага дыску маюць магчымасьць пазнаёміцца з «Храналёгіяй забаронаў», якая, трэба адзначыць, увесь час папаўняецца новым! фактамі ўціску беларускіх рокмузыкаў. (Шкада толькі, што няма тут храналёгіі процістаяньня, якая таксама вельмі сымбалічная: маючы праблемы з выступамі на Радзіме, нашыя зоркі больш імпэтна пачалі скараць сусьветныя канцэртовыя пляцоўкі — Зьміцер Вайцюшкевіч, напрыклад, правёў у красавіку 2005 году гастрольны тур Варшава-Вроцлаў-Кракаў, а лідэр N.R.M. Вольскі ў сакавіку таго ж году дык і ўвогуле сьвет аб’ехаў (Варшава-Беласток-Бэрлін-Дэлавэр-Кліўлэнд-НюДжэрзы-НюЁрк)...
Сымптаматычна, што паводле тэматыкі ўвесь гэты дыск прысьвечаны філязофскай катэгорыі свабоды ды розным формам ейнага існавань-
ня. I калі гэтая тэма ня вельмі канкрэтна прагучала ў інструмэнталістаў «Drum Ecstasy» («Football», «Сьвісткі»), або ў лірычнай фальклёрнай апрацоўцы «Вецер» гурту «Палац», дык у іншых кампазыцыях альбому яе нават цераз край!
Узгадаем хоць бы «крамаўскую» песьню «Свабоды мне дай», драматычныя рок-зонгі «Твая Айчына», «і,2,з» гіпатэтычнага гурта «Zet», а яшчэ «Быць Беларусам» праекту «Pomidor/OFF», «Паляўнічы ды Сайгак» ад панкаў з «Нейра Дзюбелю», riты «Тры чарапахі» й «Лёгкія-лёгкія» легендарных «N.R.M». Гэтыя творы добра знаёмыя беларускім слухачам, але ў новым кантэксьце — першага беларускага «партызанскага» альбому — яны ўспрыймаюцца больпі завостранымі ды эмацыйнымі. Даводзіцца па-новаму глядзець на тыя сымбалічныя акалічнасьці, на якія раней не зьвяртаў увагі.
А ёсьць жа кампазыцыі, якія цікава проста паслухаць, бо некаторыя зь іх раней нават і не публікаваліся ў канцэптуальных альбомах тых або іншых куміраў. Маю на ўвазе энэргічную «Скрыпку Дрыгвы» (на верш У. Караткевіча) гурта «Нейра Дзюбель», кампазыцыю «Праваджала маці сына» гурту «Палац». ЦІ рэп-баляду Аляксандра Памідорава «Цуд на Каляды» з праекту «Сьвяты Вечар’2000». Зрэшты, сымболі свабоды і ў гэтых кампазыцыях — поўнапраўныя гаспадары!
Шкада, безумоўна, што ў гэтага альбому ёсьць адзіная зьзяючая прагаліна, якая будзе суправаджаць праслухоўваньне «БУМэранГу» — адсутнасьць на ім песень ці апрацовак фальклёру Зьміцера Вайцюшкеві-
ча — выканаўцы, які церпіць за свае перакананьні, за сваю шчырасьць і сьмеласьць ня менш за тых, хто прадстаўлены на дыску. Хоць на агульным здымку «БУМаўцаў» у буклеце ён у цэнтры ўсяе суполкі.
Сам фармат зборнага альбому — напаўмітычнага, напаўпадпольнага (як альбом «3 Новым Годам!» гурта «Zet») нібыта агучвае пасыл музыкаўБУМаўцаў слухачам: будзьце пільнымі, каб у недалёкай будучыні беларускі рок не апынуўся на этапе «хатніх канцэртаў», але ня ў стылі «The Velvet Underground» з acid-тэкстамі, a ў сэньсе «партызанскім» — з патрэбай кансьпірацыі ад падкопаў пільных «цэрбэраў» культуры.
«Белорусский рынок» №5,
07.02.2005, Менск, А.М.
ПРЭМ’ЕР ТУЗІН’2005
Розныя выканаўцы
2005, Тузін гітоў/West records
Калі маладыя энтузіясты беларускага року вырашылі аднавіць традыцыю музычных плебісцытаў (цяперака ўжо ў Сусьветным Павуціньні), дык яны, здаецца, і самі не ўяўлялі канчатковых мэтаў сваёй задумы. Але пасьля пэўнага часу існаваньня
на www.music.fromby.net гіт-параду, які быў названы «Тузін Гітоў», зьявіўся й дыск-складанка зь лепшымі кампазыцыямі, што былі ў ратацыі там за сэзон 2004/05. Разуменьне тузінцы знайшлі ў выдавецкай кампаніі «West records».
Усё музычнае начыньне дыска (а там і традыцыйныя аудыёфайлы, і трз, і фотавідарысы новых попі рокзорак) запакавана ў вельмі зручную мультымэдыйную абалонку (флэшдызайн). Менавіта таму традыцыйны залаты тузін (12 самых гарачых гітоў) удалося разбавіць у фармаце трз яшчэ трыма дзесяткамі кампазыцыяў, якія былі ў лідэрах гэтага плебісцыту хіба менш працяглы час.
Упэўнены, у кожнага наведніка «Тузіна Гітоў» будзе свая ўлюбёная песьня на гэтым дыску. Але нам варта дэталёва разабрацца ў рэцэптуры гэтага 42-гітавага кактэйлю. Як і заўсёды, беларускім слухачам болып даспадобы мэлядычна яркія, экспрэсыўныя песьні, у якіх і тэкст ня проста уяўляе набор няўцямных рыфмаў і мэтафараў, а дае падставу для развагаў, пашырае інтэлектуальныя далягляды, стымулюе ўнутраную палеміку. Гэтымі фактарамі тлумачыцца лідэрства такіх кампазыцыяў, як «Белакрылы анёл» гурту «Zet», «Выйсьце» А. Памідорава з «IQ48», «Лякарня» гурту «zygimont VAZA».
Радуе й камбэк у гарачы гіт-кантэкст крыху прызабытых ранейшых куміраў. Маю на ўвазе не падобны на інпіых гарадзенскі гурт «Айпіа» зь песьняй «Чорны барон». Слухачы ж добра памятаюць і іхнюю перамогу на апошнім «БАСовішчы» мінулага стагодзьдзя, і папулярнасьць іхняй рок-футурыстычнай «Ёкагамы» з
складанкі «Вольныя танцы: альтэрнатыва_Ьу» (2001).
Рамантычныя настроі слухачоў пацешылі сапраўдныя майстры лірычна-баляднага напрамку беларускай рок-музыкі — Зьміцер Вайцюшкевіч («Вясновы дзень»), дуэт Д. Вячэрскі & Руся (салісты «Partyzone» і «Indiga») ў песьні «Маё сэрца», а таксама гурт «J_Mopc» («Так-цік-так»). Затое прагу да сарказму задавальнялі рытмічныя кампазыцыі «Жыцьцё» і «Турысты» гуртоў «Neuro Dubel» і «Крамбамбуля».
Інтэрнэт-наведнікі салідарызаваліся й з творчасьцю маладых камандаў, бачачы ў іх будучыню нацыянальнага рок-руху. Іхнім выбарам у азначаным сэзоне сталі песьні «Людзі» сталічнага «Indiga», «Сьпіралі» бярозаўскага «:В:№» і (для шырокай публікі) адкрыцьцё гэтага дыску — кампазыцыя «Атлянтыда» музычна-правакацыйнага праекту «UltraВожык»...