222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

222 альбомы беларускага року... і ня толькі

Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
105.26 МБ
пра патэнцыял маладых выканаўцаў. I няхай музыкі робяць высновы наконт таго, якімі шляхамі йсьці далей — капіяваць зорак ці іхніх расейскамоўных апалягетаў ды самім станавіцца трэйцеразраднымі няўдалымі копіямі альбо імкнуцца ўзбагаціць культу­ру свайго народа здабыткамі, якія не страцяць мастацкіх вартасьцяў зь цягам часу.
Увогуле ж, зборнік моднай клюбнай музыкі — толькі пачатак запаўненьня беларускага музычнага рынку айчынным прадуктам. Такіх «Беларускіх турбатіхэг’аў» патрэбна выдаваць некалькі дзесяткаў найменьняў у год, каб зьмяніць сытуацыю ў на­тай краіне на карысьць беларускай папулярнай музыкі. Гэта, відаць, доб­ра разумеюць прад’юсэры «Бульба-рэкардс» і «BMAgroup», калі імкнуцца папоўніць беларускую дыскаГрафію й такімі на першы погляд пацяшальнымі зборнікамі. Але й зборкі могуць быць высокаякаснымі, карыснымі музычнымі выданьнямі. «Беларускі турбатіхэг» здольны ў гэтым пераканаць слухачоў.
« Чырвоная зьмена» №157-158,
27.10.2001, Менск,А.М.
АРМАГЕДОН
БАСовішча 2002
2003, Parachia records
Дзіўная рэч, але рок-фэстываль «БАСовішча» з фатальнай парадкавай лічбай XIII апынуўся найпрадуктыўнейшым для беларускай фанаГрафіі: ужо напрыканцы таго фэстывальнага году выйшаў дэбютны альбом «Трэба рабіць» гурта «Partyzone», куды выдаўцы ўключылі й live-recording-трэк пераможцаў фэсту, а ўвесну наступнага году ў шэрагу музычных крамаў зьявіўся й міні-альбом маладога гур­ту хрысьціянскага року «Армагедон», цалкам складзены зь лепшых фраГмэнтаў выступу калектыва ў Польшчы. Зрэшты, для многіх беларускіх мэляманаў гэта ўжо ня новае імя, бо многія Газэты нашай краіны пасьпелі пазнаёміць з пачаткам іхняга ўдалага творчага шляху. Але ніхто й не спадзяваўся ад 18-25-гадовых юнакоў нейкіх хуткіх рэлізаў, бо нават дасьведчаныя вандроўнікі па джунглях шоў-бізнэсу часам ня ў змозе фінансава апанаваць саліднай студыяй хаця б для вартаснага дэма-запісу. «Армагедону» дапамагло «БАСовішча» зафіксаваць свой даробак на тэты час і
нават выйсьці зь ім у этэр шэрагу радыёстанцыяў.
Бадай, з дасланых польскімі адмыслоўцамі гукарэжысуры фраГмэнтаў «БАСовішча» акурат «Армагедону», які нават ня трапіў у лік прызёраў, пашанцавала найболып тэхнічна зафіксавацца. I хоць некалькі трэкаў давялося адкінуць у брак, пяць песень сталіся вартымі выхаду ў сьвет. У буклеце свайго рэлізу музыкі дзякуюць за пільнасьць Лукашу Стэпанюку, Ігару Янскаму (лічбавы запіс БАСу) ды мясцоваму майстру рэмайстарынгу Аляксандру Кавалераву.
Гляджу на тыльны бок вокладкі з шыкоўным каляровым фотаздымкам і прыкмячаю, што за мінулы нават ад «БАСовішча» час нямала зьмянілася ў іхнім жыцьці: пакінуў гурт гітарыст Яўген Зданкевіч, заменены быў і бубнар Яўген Адамовіч, але на дыску яны яшчэ побач зь Міколам Пташнікавым (гітара, сьпеў), Арцёмам Крышчановічам (скрыпка, клявішныя), Паўлюком Сучынскім (бас) і Віктарам Козелам (вакал).
Упершыню з інфармацыі буклета прыхільнікі калектыву нарэшце даведаліся імя аўтара тэксту самага першага іхняга гіта, які выконвае й ролю своеасаблівай візытоўкі — «Армаге­дон». Болей Алена Рэўзіна, на жаль, не супрацоўнічае з гуртом і мо на­ват ня ведае, што ейны тэкст разам з усім астатнім рэпэртуарам гурту «Ар­магедон» перакладзены на беларускую мову:
Злых дзеяў жудасны праклён Зъняцъ можа Бог. I толькі Ён. Покайся шныра, наўду прэч I нават д’ябла скінеш з плеч.
Дунае лямант. Гэта ён -
Армагедон, Армагедон,
Сьвятых мячоў і дзідаў звон, Армагедон, Армагедон, Апошняй жарсьці перакон, Армагедон, Армагедон, Дуты згібелай горкі стогн.
Бадай, гэты твор ня толькі сэнсавая, але й стылістычная візытоўка гурта: дынамічны nu metal з выразна акрэсьленым хрысьціянскім зьместам. Дарэчы, гэтая акалічнасьць дала хлопцам падставы пазнаёміцца болып блізка на «БАСовішчы» зь леГендай польскага року — гуртом «Агтіа». Адзінадумцы знайшлі поўнае ўзаемаразуменьне на ніве хрысьціянскай тэматыкі творчасьці, хоць належаць нават да розных эпохаў у імклівай гісторыі рок-н-ролу: «Агтіа» квітнела на польскай панк-сцэне яшчэ ў 1980х гадох, а «Армагедон» плённа намацвае сваю дарогу ад пачатку новага стагодзьдзя.
Акрамя песьні-візытоўкі дэбютны кампакт-дыск калектыва ўключае такія трэкі, як «Гармідар дзён», «Выбірай», «Наступны крок», «Казалі мне». Адзін зь іх акурат у live-вэрсыі лэйбл «BMAgroup» плянуе ўключыць у больш масавы рэліз — чацьверты выпуск папулярнейшай кампіляцыі «Вольныя танцы», што гурт «Арма­гедон» успрымаў пэўны час як уда­лы пачатак прамоцыі свайго будучага канцэптуальнага альбому «Аднова тэзаўруса». Але сама праца над гэтым альбомам, а таксама зьмены асабовага складу справакавалі музыкаў і да зьмены назвы: з травеня 2003 году яны называюцца «Tesaurus». Бадай, нельга не прызнаць ініцыятыўнасьць і настойлівасьць маладых музыкаў, іхнюю захопленасьць творчым працэсам, якая заўсёды дае плён.
((Переходный возраст» №27,
18.07.2003, Менск, В.М.
СЬЦЯНА
Вядомая берасьцейская каманда «Sciana» пакуль не выдавала свае альбомы ў сталіцы, а робіць гэта пераважна ў сябе на радзіме — у горадзе над Бугам з дапамогай берасьцейскага выдавецтва «Сакавік» і прыватнага выдаўца Яўгена Крука. Самы апошні рэліз гэтага творчага альянсу — зборны альбом гурта «Sciana» пад брэн­дам «BASowiszcza-2005». Гэта своеасаблівы the best, прызначаны для болып эфэктыўнай прапаганды творчасьці калектыву сярод слухачоў і журы гэтага фэсту. Прыдасца ён і для болып поўнага знаёмства беларускіх слухачоў з творчасьцю аднаго зь ярчэйшых прадстаўнікоў рэгіянальнага адгалінаваньня беларускага рок-руху. Прычым мастацкая аздоба кружэлкі нібыта наўпрост гаворыць слухачу, наколькі важным быў для гурта вопыт «БАСовішча»: калі жыцьцё для рок-калектыва — гэта «Sciana», дык «БАСовішча» — гэта дзьверы ў сьцяне.
ПраГрама кружэлкі акрамя прэзэнтацыйнасьці падпарадкавана так­сама прынцыпам храналёгіі. Калі на
першай кампазыцыі «Pradspieu» слу­хач можа ўзгадаць тое, як гучаў гурт ў 2000 годзе, дык наступныя кампазыцыі будуць адлюстраваньнем Генэзысу каманды ад ранейшага захапаленьня джаз-рокам і фанкам да сёньняшняга альтэрнатыўнага гучаньня, як музыкі самі вызначаюць асаблівасьці свайго музычнага стылю.
Але пачатак таго, што слухачы адзначылі як рух каманды да альтэрнатывы, быў пакладзены якраз у 2000 годзе. I кампазыцыя «Piersy Ник» пераконвае слухачоў у гэтым. Даволі сьпелыя філязофскія сэнтэнцыі кшталту: «...спачатку ўзнікла ня Слова, яму папярэднічаў Гук...» укладзены ў даволі складаную кампазыцыйную структуру гэтай песьні, расфарбаванай у сучасныя зыркія аранжыроўкі, з дынамічнай акустычнай атмасфэрай ўсяго твора. Працяг гэтых пошукаў мы зможам адчуць і асэнсаваць у наступных кампазыцыях гэтага альбому: «Slava Pieramozanym» і «Paviesanym 1863 hodu» на вершы Ўладзіміра Караткевіча). У вэрсыі апошняй з названых кампазыцыяў, якую музыкі прапаноўвалі для будучага альбому на вершы У. Караткевіча, празрыстая мэлядычная лінія запеву супрацьпастаўляецца экспрэсыўнай, драйвавай канве прыпеву. Дарэчы, гэтую кампазыцыю можна назваць ня менш удалай за вядомы й раскручаны варыянт Лявона Вольскага пад тою ж назвай. I менавіта дзякуючы асабліва тонкаму асэнсаваньню паэзіі Беларускага Генія дуэтам асноўных на той час вакалістаў гурта — Яўгеньні «Пчолкі» Хіло ды Паўлюка Прохарава.
Ну а «альтэрнатыўнае» сёньня, што нагадвае слухачам nu metal з актыўным выкарыстаньнем духавых
інструмэнтаў (саксафаністы І.Дмуха ды А. Нікалайчык), прадстаўлена больш вядомымі кампазыцыямі «Ja jedu» 3 трыб’юту гурту «N.R.M.» «Viza Незалежнай Рэспублікі Мроя», асабістымі песьнямі «Mozna Ьус» і «Viasna. by» (апошняя — з эпахальнага зборніка «Генэралы айчыннага року»). Тут ёсьць і палкасьць інструмэнтальнага гучаньня, і напруга вакалу, гімнападобныя мэлядычныя лініі, цяжкія рыфы лідэр-гітары й тэксты, якія адлюстроўваюць напружанае чаканьне зьменаў да лепшага ў нашым жыцьці...
Акрамя гэтага на дыску прадстаўлена й мультымэдыйная частка. Яе складаюць відэазапісы live-выступаў гурта на фэстывалях «БАСовішча» й «Генэралы айчыннага року», калі «Sciana» станавілася лаўрэатам гэтых культавых нацыянальных імпрэзаў, відэакліп на песьню «Mozna Ьус», іншая карысная інфармацыя пра жыцьцё й творчасьць калектыву, фотаздымкі...
Нягледзячы на яскравую прэзэнтацыйнасьць, тэты дыск усё ж зьяўляецца папярэдне сіГнальным, бо мае на ўвазе чаканае выданьне чарговага канцэптуальнага альбому вядомага гурта, які будзе адлюстроўваць і новае ягонае гучаньне, і музычныя ды лірычныя пошукі берасьцейскіх музыкаў, і, натуральна, выхад на новыя выдавецкія фарматы.
«Музыкальная газета» №36,
22.09.2005, Менск, А.М.
Генэралы АЙЧЫННАГА РОКУ
Лепшае э 8О-х, 9О-х, ОО-х
2004, БМАдгойр/ВеІрі
Ну вось ён, той гучны зборнік усяго найлепшага ў беларускім року, пра шматтысячную прэзэнтацыю якога нямала пісала прэса, казала радыё. Дый сам дыск, нягледзячы на шматлікасьць розных зборнікаў на айчынным музычным рынку («Вольныя танцы», усялякія «Турбаміксэры» ды стылістычныя энцыкляпэдыі), не застаўся непрыкметным прадуктам. Нехта з журналістаў нават назваў яго «сапраўдным нагрувашчваньнем монстраў», а ню-ёркскі штомесячнік «Беларус» засьведчыў, што гэтае выданьне фіксуе сабой нават зьяўленьне новай традыцыі ў Беларусі — гуртаваньне нацыянальных творчых сілаў пад брэндам вялікага фэсту ўжо не на эміГрацыі (як «БАСовішча»), а ў мэтраполіі. А паколькі ў гэтага брэн­ду зьявіўся й спонсар — гарэлачная кампанія «ВеІРі», — дык і фэст узяў дэвізам слёган, які ўтрымлівае назву лепшай іхняй гарэлкі «Генэрал».
Дарэчы, няхай зьвернуць ува-
гу на апошні факт тыя хуткасьпелыя крытыканы, якія адразу накінуліся на мастацкую аздобу дыска: маўляў, яна скапіявана з маскоўскай фабрыкі зорак. Але ж ва ўсім сьвеце вядомы ужо болып за дзесяць гадоў брэнд беларускай гарэлкі «Генэрал», які акурат і стаў асноўным элемэнтам аздобы. Так што невядома яшчэ, хто ў каго «змаляваў» карцінку.
Улетку 2003 Г0ДУ Ў менскім парку Чалюскінцаў (ці Сківіцоўцаў, як яго называв моладзь) з аншляТам прайшоў трэніровачны тур гэтага Генэральскага параду, які паказаў, што беларускі рок даўно вырас з кароткіх нагавіцаў абмежаваных клюбных пасядзелак і прагне выбрацца на вялікія сцэны.
25 красавіка 2004 тэта й адбылося, калі ў перапоўненай залі Менскага лядовага палацу (3000 месцаў) прайшла прэзэнтацыя першай Тенэральскай складанкі — CD «Генэралы айчыннага року», за ўдзел у якой празь некалькі этапаў папярэдняга адбору змагаліся каля сямі дзесяткаў калектываў з усяе краіны. Былі сярод іх і сьвядомыя прыхільнікі творчасьці ў нацыянальным кантэксьце, і кан’юнктуршчыкі, якія ўпершыню паспрабавалі зрабіць нешта на роднай мове. Натуральна, перамаглі лепшыя, але карысьць бы­ла для ўсіх.