• Газеты, часопісы і г.д.
  • 222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    222 альбомы беларускага року... і ня толькі

    Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 448с.
    Мінск 2006
    105.26 МБ
    Безумоўна, ня надта звыкла чуць новамодны Грандж у славутай песьні Ўладзіміра Алоўнікава «Радзіма мая дарагая», але юная публіка на шматлікіх канцэртах «N.R.M.» ужо прыняла тэты варыянт.
    Цудоўна ўпісаліся ў настрой аль­бома й героіка-патрыятычная ода «Беларуска» Зьміцера Вайцюшкевіча («Крыві») на бліскучыя вершы Ларысы Геніюш. А Лявон Вольскі даволі арыГінальна пераасэнсаваў славуты
    верш Максіма Багдановіча «Пагоня», які раней сьпявалі й з музыкай Ружэ дэ Ліля, і Міколы Куліковіча. Асобны штрых — суровая рэп-замалёўка Алеся Памідорава «Крывавае сьвята», прысьвечаная траГічным падзеям на менскай станцыі мэтро «Няміга», што адбыліся незадоўга перад выхадам альбому.
    «Усё гэта — мы, наша гісторыя, на­ша памяць. Мы нарадзіліся тут», — казаў на адной з прэс-канфэрэнцыяў аўтар канцэпцыі альбому і многіх тэкстаў, бізнэсовец і выдавец Алесь Суша.
    ((Народная Газэта» №46,
    28.02.2001, Менск, В.М.
    Я ЛЮБЛЮ ЛІЦЭЙ:
    Audio-multimedia CD
    2003, Юрыдычны сьвет
    яліцэй
    audfo-multtmArti» CO _
    Праблема беларускага ліцэю імя Я. Коласа сталася для ўсёй Эўропы ілюстрацыяй магчымага й напачатку трэйцяга тысячагодзьдзя дзікунства, калі дзяржава вядзе адкрытае змаганьне з роднай мовай карэннага этнасу: рэпартажы аб дзіцячых пікетах у абарону апошняй навучальнай установы краіны на нацыянальнай мове гучалі на хвалях радыёстанцыяў
    Польшчы, Чэхіі, Нямеччыны, Францыі, Швэдыі... А тэты дыск — першы прыклад, калі барбарскія рысы посткамуністычнага рэжыму абмяркоўваюцца нават у зьмесьце твораў маскультуры.
    Па шчырасьці, я атрымаў тэты дыск перад самым сваім ад’ездам на XIII фэст «БАСовішча» і не пасьпеў нават паслухаць, а кружэлка ўжо прадавалася ў тамтэйшым музычным кіёску. Натуральна, я тады ня мог даць ніякіх парадаў гандляру, калі той зьвяртаўся па кансультацыю наконт дыска, а вось польскія Беларусь! акурат з надзвычайнай цікавасьцю знаёміліся з экстрановым тады выданьнем і набывалі яго даволі імпэтна. Аказваецца, прад’юсэр Франак Вячорка няблага скарыстаў магчымасьці інтэрнэту для прэзэнтацыі альбому, бо зрабіць сур’ёзны канцэрт з гэтай нагоды ўдалося толькі праз год (клюбы вельмі спрытна зрывалі ініцыятыву нескароных рэжыму дзетак).
    Ці ўдасца захаваць апошнюю крыніцу нацыянальнай адукацыі, ці не, але тэты альбом каштоўны ўжо сваім патэнцыялам фіксацыі ўнікальнага прэцэдэнта гісторыі чалавечага існаваньня. Так што, прынамсі, гістарычная ягоная каштоўнасьць бессумніўная: цяпер цяжка будзе напрасткі, па-балыпавісцку хлусіць, маўляў, у нас ніхто ніколі не забараняў беларускую мову, а памерла яна натураль­ным шляхам. Маўляў, народ сам абраў свой лёс.
    Мультымэдыйная й музычная часткі дыску сьведчаць пра моц на­цыянальнай адукацыі, пра гарманічнае суладзьдзе між людзьмі, якіх ду­хова мацуе й стрымлівае ад брыдкіх учынкаў якраз падсьвядомае адчу-
    ваньне свойскасьці. Тое адчуваньне, якое ў Беларусі татальна вынішчана. Але тут мы ня будзем дэталёва аналізаваць прычыны, бо перад намі — музычны дыск, таму замест гутарак пра сацыяльныя аспэкты альбома «Я люб­лю ліцэй» пяройдзем адразу да культуралёгіі й музыкалёгіі.
    Стваралі альбом дзеці, былыя й цяперашнія ліцэісты. Само гэта шмат пра іпто гаворыць. Восем песень, запісаных у студыі «Radio Racyja» (гукарэжысэр Уладзімір Сакульскі) дэманструюць выразны кампазытарскі й асабліва паэтычны патэнцыял юных талентаў. Творы Вольгі Какшынскай, Юлі Крыварот на вершы ўласныя ды Адэлі Дубавец у выкананьні На­сты Клімовіч, Тацяны Сёмухі, Цімоха Сянкевіча, Паўла Супаненкі ды іншых ліцэістаў гучаць зусім ня горш за лю­бую «Фабрыку зорак», хоць у прафэсійную муштру юнакоў ніхто не ўкладаў такіх капіталаў ды не раскручваў праз цэнтральныя тэлерадыёканалы краіны (тут адчуваецца зусім іншая дзяржаўная задача — раскручваць самых здрадлівых беларусцаў, якія жывуць у Беларусі пад дэвізам «Как я ненавіжу этот язык!» — гэта цытата з водгуку на беларускую музыку аднаго з прад’юсэраў радыё «Hit-FM»).
    Усе песьні дыску («У час, калі...», «Тваё каханьне», «Бывайце» ды іншыя) або прысьвечаныя ліцэю, або якім-небудзь чынам зьвязаныя зь ліцэйскім жыцьцём.
    У час, калі вецер калыша галіны,
    I жоўтае лісьце спадав на дол, Калі пад дажджом вымакаюцъ вітрыны,
    / восеньскі горад плыве, як паром, Дзесьці сярод ночы ты расплюшчыш вочы
    I ўбачыш зорнае неба.
    Там жыве ліцэй, там жыве любоў, там жыве Беларусь
    I водар жытняга хлеба.
    Натхняе сам юначы запал самадзейных творцаў, іхняя шчырая вера ў слушнасьць абранай тэмы, правамоцнасьць уласнай трактоўкі яе, падуладнасьць абраных сродкаўувасабленьня. Але кавэр так надакучлівай для ўсіх расейскай папсы («Фабрыка зорак») выразна насьцярожвае:
    Файна, ты прыняты ў ліцэй.
    Гэта лес,
    Гэта фабрыка зорак і мрой.
    Проста, першы курс, зразумей: Кожны з вас
    Шлях да зорак абірае тут свой.
    Сэнс, безумоўна, бездакорны, але ўявіце сабе, што б вашыя дзяды зрабілі з партизанам, які падчас нямецкай акупацыі штодзень вуркоча са­бе пад нос: «Дойчэн зольдатэн унд дэр афіцырэн...». Мімаволі паўстае пытаньне: «Што слухае ўдома ліцэіст унікальнай навучальнай установы?» Краіну акупавалі розныя «Рускія ра­дыё», а ім яшчэ й патрыёты падпяваюць. Лепш бы ўжо які «Rammstein» або «Evanscene» перасьпявалі... А то ж як у показцы атрымліваецца: «Што ямо, тым і спаражняемся». Хоць нельга й не згадзіцца з мудротай, што клін клінам выбіваюць, таму з гэтымі сваімі разважаньнямі спадзяюся толькі на некрыўдлівасьць ліцэістаў.
    «Наша слова» №31,20.08.2003,
    Менск-Ліда, В.М.
    Я ЛЮБЛЮ ЛІЦЭЙ: Веру ў цябе!
    2004, БМАдгоир
    У сусьветнай папулярнай музыцы было нямала прыкладаў дзіцячай ініцыятывы ў шоў-бізнэсе: «Shorts», «Take That», «Jacksons 5» i г.д. Яны, безумоўна, не маглі канкураваць з дарослымі монстрамі сцэны й перасьпяваць якога-небудзь віртуоза вакалу Робэрта Плянта, перайграць гітару Інгві Мальмстына, але заўсёды мелі стабільную папулярнасьць: прадавалі дыскі, перамагалі на фэстывалях (прыгадаем хоць бы той жа бэльгійскі гіт «Comment sa va» названага «Shorts» на адным з «Эўрабачаньняў»). Дый што казаць, калі сёньняшні ГіГант брытанскай папсы Роббі Ўільямс выйпіаў з таго самага дзіцячага праекту «Take That», a «Jacksons 5» i ўвогуле заваліў Джэксанамі ўсю Амэрыку (ад Джанэт да Майкла ўключна). А як з гэтым у Беларусі?
    Раней я пісаў пра спробу такой ініцыятывы ў праекце «Я люблю ліцэй», які прамацыйным накладам ліцэісты коласаўскага беларускага ліцэю здолелі выдаць у 2003 годзе (гл. «Наша слова» №31 за 20.08.2003). Наступ-
    ны выпуск прад’юсэр Франак Вячорка здолеў падрыхтаваць у больш салідных студыйных умовах нават з улікам пэўных крытычных заўвагаў, выказаных у прэсе, і зацікавіў праектам сур’ёзных выдаўцоў — буйнейшага пастаўшчыка беларусікі на сусьветны музычны рынак «EMAgroup».
    Праўда, маштабная прэзэнтацыя гэтага выданьня, плянаваная ў траўні 2004 году на сцэне менскага клюбу «Рэактар» і падтрыманая ўдзелам сапраўдных зорак беларускай рок-сцэны (А. Памідораў, «Zet», «Р. L.A.N.», «Garadzkija»), так i не адбылася. А ў жніўні таго ж году візыт культвертыкальшчыкаў у менскі ж клюб «Бліндаж» здолеў сарваць і паўторную спробу прэзэнтацыі, якая перад тым цэлы месяц шыкоўна рэклямавалася ў мэтро й на радыё, але за дзьве гадзіны перад канцэртам была адменена (нават тое, чаго юнакі дамагліся праз год, атрымалася ў значка больш сьціплым клюбе «Leo»). Нібыта ўлады сапраўды баяцца юначай творчасьці й ваююць зь дзецьмі па-сур’ёзнаму. Але дыск мы ўсё ж маем і на ім ёсьць што паслухаць. А прэзэнтацыйныя скан­далы толькі стварылі яму дадактовы стымул дынамікі продажаў. Больш та­го: падчас ужо той самай першай адмены людзі, нягледзячы на непагадзь, не разыходзіліся, акуратна зьбіраючы квіткі з марай пра будучыя шан­цы, а ліцэйскія музыкі ўзнагародзілі іх ужо тады, паказаўшы з паўгадзінны кавалак праГрамы там жа, на вуліцы, пад дажджом. Вось вам і «за дзецтва шчасьлівае наша спасіба, радная страна». Нібыта наўпрост паводле кнігі Міхаэля Ганіша ў пачатку 8о-х «Vom Singen im Regen» («Пра песьні пад дажджом»)...
    Каб вы не сумняваліся, ці могуць быць тут сапраўдныя супэр -гіты, дык нагадаю, што песьня «Каханьне» яшчэ зь першага ліцэйскага дыску трапіла ў знакамітую аудыёэнцыкляпэдыю рок-стыляў, у томік пад назвай «Пасадзіў DEAD КАРку/Rap Not Dead», які прысьвечаны стылю hip-hop.
    Супэр-гітом новага выпуску, бадай, можна лічыць трэк ліцэістаў старэйшага пакаленьня, які мае назву «Рукі». На мейсцы складальніка кампіляцыі я б зь яго й пачаў альбом (хоць у кампаноўцы прад’юсэра Франака Вячоркі ёсьць свая лёгіка, прадыктаваная сэнсам ліцэйскага жыцьця). Што да аўтараў названага гіта, дык гітарыст Віталь Зыблюк неяк распавядаў мне, як яшчэ школьнікам забег дзесьці ў 1999-м годзе ў ліцэй, бо сябры сказалі, што там будуць выступаць рок-гурты «Exist» і «Млын». Канцэрт так уразіў юнака, што ён адразу вырашыў стаць ліцэістам. Там давялося бліжэй пазнаёміцца з вакалістам і гітарыстам «Млына» Андрэем Карповічам. Потым Віталь пасьпяхова скончыў ліцэй, паступіў у БДУ, а з тым жа А. Карповічам яны стварылі ўласны гурт «Parason», які істотна прапісаўся ў гэтым ліцэйскім праекце.
    Іхні беларускамоўны варыянт самай знакамітай песьні «Eagles» («Hotel California», 1976) называецца «Hotel Belarus» i прываблівае нават тым, што тэкстам тут стала папуры з усяе беларускае паэтычнае клясыкі: Багдановіч, Купала, Караткевіч, Колас, Сыс, Дунін-Марцінкевіч і г.д. Вось з вакалам, праўда, варта было б папрацаваць больш пільна. I хоць голасам Бог не пакрыўдзіў паэта Андрэя Хадановіча, але валодаць такім дарам больш гарманічна ўдаецца, бадай,
    Любе Аношцы («Я не хачу паміраць»), якая па-свойму пераасэнсавала знакаміты гіт Барбры Стрэйзанд «Woman In Love».
    Цікавыя мэлядычна-вакальныя знаходкі ёсьць у песьнях «Лёс», «Кахаю-люблю», джазавымі імправізацыямі ўражвае твор «Мне сумна», а «Трускаўкі» абяцаюць на будучыню пэрспэктывы беларускай поп-дынамікі, у той час як «Некалькі соцень імёнаў» спрабуюць асядлаць энэрГетыку Гранджу.
    Альбом разнастайны, але зафіксаваць увагу на чымсьці канкрэтным немагчыма з розных прычынаў. У прыватнасьці, з-за выдавецкай няпэўнасьці: не пазначаны асобы ні аўтараў тэкстаў, ні кампазытараў, а ў «брацкай магіле» агульных імёнаў цяжка разабрацца без дапамогі староньняга камэнтатара. Тым больш, калі ў песьні «Рукі» я чую адметны голас Андрэя Карповіча («Parason»), а ў рэестры выканаўцаў ю-ы трэк за ім нават не запісаны...