222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

222 альбомы беларускага року... і ня толькі

Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
105.26 МБ
1978, AMS
Знакаміты «салавей» беларускай песьні з Амэрыкі Данчык свой першы альбом выдаў на ню-ёркскай фірме «AMS Studio» ў 1978 годзе. I тэта быў приз за перамогу ў фэстывалі «Garden State Arts Center» 1977 году. Адчуваеце, якога розгаласу дасягнулі там «песьняроўскія» гастролі 1976 году? I хоць самі Беларуси масава даведаліся пра гэта гадоў праз 20, усё ж армію сваіх прыхільнікаў Данчык пачаў зьбі-
раць на Радзіме сваіх бацькоў ужо тады: экзатычна гучалі ягоныя сьпевы на маскоўскім радыё «Маяк» (па мнагачысьленным просьбам радыёслухачоў, ясна, зь вечна закаркаванае рэспублікі), з Полынчы найбольш порсткія фэны прывозілі газэтныя артыкулы ды нават саму кружэлку (хоць «тавар» быў недазволеным, але сяму-таму ўдавалася), а потым тут яе апантана перапісвалі на бытавыя маГнітафоны (мая «Daina-E29» скача­ла гэты дэбютнік акурат у дзень майго 20-годзьдзя наўпрост з амаль сьвежага вінылу, які сябры ў кошт падарунка дазволілі пакруціць на сьціплым тады прайгравальніку «Вега-319-stereo»).
Выканаўцу тады (у год выданьня) было 19 гадоў. I Данчык — гэта толькі псэўданім (ці дакладней, артыстычнае імя, узятае з сямейных традыцыяў, бо ён жа Багданчык). А запісаў на сваім альбоме ён, тады студэнт НюЁркскага ўнівэрсытэту Багдан Андрусышын, чатырнаццаць беларускіх песень. Тут і творы прафэсійных аўтараў, і фальклёр. Песьні, зрэшты, добра вядомыя ў нас (гэта й твор Ю. Семянякі з А. Ставерам, які даў назву альбому, і песьня «Сонца за хмаркамі» I. Сушко на верш Ніны Тарас, якая, на жаль, на вокладцы першага выданьня дыска пазначана пад Грыфам unknown, і багдановічаўскі верш «Зорка Вэнэра», пакладзены нібыта на народную мэлёдыю, а дакладней — Сымона РакМіхайлоўскага, таму незвычайнасьць кружэлкі ня ў ейным рэпэртуары, а ў асобе самога артыста.
Ужо на вокладцы свайго дэбютнага альбома, а потым і ў шматлікіх інтэрвію, тэты карэнны нюёркер называв сярод сваіх куміраў і натхняльнікаў менавіта беларус-
кі ансамбль «Песьняры». Кранальныя кавэры мулявінскіх песень «Завушніцы» ды «Александрына» сталі эмацыйнай завяршальнай кодай усяго альбому.
Дзіўным для савецкага Беларуса тут магло падацца тое, што слу­хач кружэлкі меў справу не з традыцыйнымі насталыічнымі ўспамінамі якогасьці старога эмігранта, а з выразна апантанай Божым натхненьнем творчасьцю зусім маладога чалавека, які нарадзіўся й вырас далёка ад Беларусі, выхоўваўся на музыцы Пола Саймана, Арта Гарфанкеля і «Бітлз», вучыўся музыцы ў дасьведчаных адмыслоўцаў фартэпіяна, але здолеў пасапраўднаму закахацца ў беларускую песьню, а потым і выконваць яе выдатна пастаўленым голасам.
Праўда, «Беларусачка» прадстаўляе яшчэ ня той залатагалосы дыямэнт, якім Данчык скарыў усю Бела­русь падчас сваіх першых гастроляў тут у 1989 годзе. У дэбютным альбоме пераважаюць хутчэй інтымныя бардаўскія інтанацыі. Дый сьпявае Дан­чык пад уласны акампанэмэнт гітары, і толькі ў некалькіх трэках (народныя «Купалінка» і «Хлопец пашаньку пахае», лучанкоўская «Алеся» на вершы А. Куляшова, «Ты мне вясною прысьнілася» Ю. Семянякі на вершы М. Шушкевіча) яму дапамагае акампаніяваць яшчэ й прад’юсэр кружэлкі Юрась Турчын. Тыповы бардаўскі саўнд якраз і стаў прычынай такой недакладнасьці, што ў рэестры многіх музычных даведнікаў Данчык сьпярша патрапіў як прадстаўнік бардаўскае плыні беларускай песьні. Такое амплюа за ім часам захоўваюць і цяперашнія аўтары, хоць сьпявак значна пашырыў свой творчы дыяпазон,
прайшоў салідную школу прафэсійнага сьпеву.
Варта дадаць, што сьпяваць беларускія песьні пад уплывам гур­та «Песьняры» — гэта адна справа, а вось распачацьцё выданьня ўласных альбомаў у гэтым рэчышчы, высту­пы ў прэстыжных конкурсах і фэстывалях, сольныя канцэрты — куды больш сур’ёзная рэч. Як сьцьвярджае аўтар рэдакцыйнай анатацыі выдань­ня «AMS Studio», да такой ініцыятывы Данчыка падштурхнуў пасьпяховы публічны дэбют з абраным рэпэртуарам на фэстывалі «Garden State Arts Center». Дзякаваць Богу, ініцыятыва сталася надзвычай плённай, бо істотна папоўніла беларускую дыскаГрафію.
«Чырвоная зьмена» №235, 10.12.1988, Менск, В.М.
DANCHYK
Я ад вас далёка
7985, Presswell records/2005, БМАдгоир
Калі першы альбом Данчыка без праблемаў упісваўся ў плынь бардаўскай песьні, дык другая кружэлка стварыла для прыхільнікаў дакладных клясыфікацыяў пэўныя цяжкасьці.
Так, як і раней, Данчык выступав тут выканаўцам-папулярызатарам бе-
ларускае песьні й фальклёру на роднай Амэрыканшчыне. На диску гучаць творы кампазытараў-эмігрантаў («Я ад вас далёка» Міколы Куліковіча, «Каханая» Алеся Карповіча), беларускія пераклады савецкай песеннай клясыкі пра Беларусь («Белавежская путча» Аляксандры Пахмутавай), сапраўдныя эвэрГрыны сучаснай беларускай песьні («Мой родни кут» ды «Бярозка» Ігара Лучанка, «Вы шумеце, бярозы» Эдуарда Ханка, «Не шукай» Ісака Любана), не забыты й фальклёр («А ў полі вярба», «Перапёлачка» «Лянок»), Нават прыхільнікі «N.R.M.» з задавальненьнем знойдуць тут знаёмае прозьвішча Вольскі, толькі гаворка йдзе пра бацьку лідэра культавага гурта — пра паэту Ар­тура Вольскага, які напісаў тэкст да знакамітай калыханкі Юрася Савіна «Змрок ляжыць навокал», якая ў 1990-я гады штодня гучала ў вечаровых перадачах Беларускага тэлебачаньня для дзяцей (якія былі часіны!).
Але акампанэмэнт на тэты раз відавочна не назавеш тыпова бардаўскім: са сьпеваком выступав цэлы ансамбль цудоўных музыкаў. Hiбыта сьпявак імкнецца наблізіцца да эстраднага амплюа, да сваіх куміраў — легендарных «Песьняроў»? Яму ўдаецца гэта (ню-ёрскі таблоід «Star» на­ват рок-зоркай яго назваў у сваім №5 за 30.01.1990), а музыка, тым ня менш, захоўвае тыпова бардаўскую ўтульнасьць, давернасьць ды інтэлектуальны шарм (дый якія паэты задзейнічаны — Купала, Арсеньнева, Гілевіч, Новік-Пяюні). Дык, мо й ня трэба шукаць тут дакладнасьці запазычаных клясыфікацыяў, бо ўсё адно давядзецца выдумляць нешта грувастка сінк-
рэтычнае, кшталту... інтэлектуальнапаэтычная бард-эстрада...
Трэба сказаць, што немалая за­слуга ў стварэньні асаблівай атмасфэры даверу й шчырасьці альбому належыць дасьціпным гукаінжынэрам ню-ёркскай студыі «Angel Sound» Крэгу Брэблі, Стиву Саўбэру і Энджы Сандовалу, якія на працягу некалькіх месяцаў (сакавік-жнівень 1985 году) працавалі разам з выканаўцам над гэтай кружэлкай.
Асобна хочацца спыніцца на адной песьні з гэтага данчыкаўскага альбо­му, якая належыць пяру Сяргея Міхалавіча Новіка-Пяюна (словы й му­зыка).
Дні надходзяць, дні праходзяць, дні лятуць,
Быццам рэк бурлівых хвалі ў даль плывуць.
Колькі год тут на выгнаньні ў чужыне
Трэба мучыцца душой і сэрцам мне?
Ночкай зорачкі на небе мігацяць Быцам зъ неба на мяне яны глядзяць.
Што чуваць, скажэце, зорачкі, вы мне
Ўмаёй роднай, ды далёкой старане?
Тэта славутыя «Зорачкі», якія й гадоў празь пятнаццаць новае пакаленьне супэр-рок-зорак не забыла ды цікава пераўвасобіла ў навамодных плынях гранджу для альбому «Я нарадзіўся тут» (2000). Між тым, песьню й цяпер прызнаюць сваёй народнай людзі розных нацыяў (гэтак яна папулярная), але рэальны аўтар падчас таго амэрыканскага бэнэфіса яшчэ жыў у адной з так званых «хрушчовак» беларускай сталіцы, яму было 8о гадоў, а тагачасная сыстэма яго так і не залічыла ні да паэтаў, ні да кампазы-
тараў. Затое ніколі яго не пакідала — да самай сьмерці — юнае пакаленьне адраджэнцаў, якім ён цікава распавядаў пра свае суровыя прыгоды ў польскіх, савецкіх, нямецкіх турмах, дзе й нарадзіліся такія характэрныя, настальГічныя ягоныя песьні.
У выкананьні Данчыка песьня вельмі хутка стала значным беларускім супэр-гітом 1980-х гадоў, але іншыя творы С.М. Новіка-Пяюна, многія зь якіх палюбіліся самому Янку Купалу, калі зь ім перапісваўся юны Сяржук Новік; песьні, якія заслужылі сапраўдную любоў па ўсім сьвеце, так і пражылі свой кароткі век разам з аўтарам у рукапісах, не знайшоўпіы ніколі сур’ёзнага выдаўца на Радзіме. I як ён радаваўся, трэба было бачыць, калі напрыканцы жыцьця трымаў у рукох шыкоўны амэрыканскі дыск ды слухаў салодкія сьпевы Данчыка, а на вачах блішчэлі сьлёзы.
Зрэшты, ня трэба думаць, што сьлёзы — галоўная рэакцыя на песьні ў выкананьні Данчыка. Хутчэй наадварот: альбом прасычаны ўзьнёслым, сьветлым, рамантычным настро­ем, а лёгкае пачуцьцё настальГіі ў некаторых песьнях толькі падкрэсьлівае гэтую аўру. I хоць CD-выданьне падрыхтавана паводле найноўшых тэхналёгіяў лічбавага рэмайстарынгу (рэжысэр Сяргей Лабандзіеўскі) ды ўтрымлівае нават каштоўныя відэаббнусы з запісам трыумфальных гастрбляў Данчыка па Беларусі, я ўсё ж не зьбіраюся разьвітвацца й з шыкоўным амэрыканскім вінылам, прыдбаным у тыя ж 8о-я гады: па-першае, на ім захаваны асабісты аўтограф Геніяльнага сьпевака («Вітаўту з найлепшымі пажаданьнямі, Данчык»), які ён пакінуў, калі ўпершыню прывёз мне з Амэры-
кі гранкі нашай з А.Мяльгуем кнігі «Праз рок-прызму»; па-другое, на­ват самыя дасканалейшыя тэхналёі'іі здольныя жыць толькі праз захаваньне пашаны да першакрыніцы. A LP Данчыка «Я ад вас далёка» — адна з найярчэйшых такіх крыніцаў, што сьведчыць пра Грунтоўную заглыбленасьць беларускай песьні ў сусьветны кантэкст. Дастаткова сказаць, што вбкладкі тых вінылаў захавалі сьведчаньне фарматнасьці беларускай песьні нават для такіх прэстыжных заляў, як «Carnegie Hall» i «Lincoln Center». Гэта меркаваньне тых, хто разумев музыку. А дасягнуў гэтага і Данчык.
«Чырвоная зьмена» №5, 07.01.1989, Менск, В.М.
DANCHYK/ БАРТКЕВІЧ
Мы адной табе належым...
1989, Electronova Productions
Для Данчыка гэта ужо трэці аль­бом, для Лявона Барткевіча — першы спліт, але колькі было славутых рэлізаў у складзе легендарных «Песьняроў»! I вось, дзьве беларускія супэрзоркі — адна зь Менску, другая зь Ню-Ерку — шчыра пасябравалі паміж сабой і... стварылі эпахальны альбом,
які рэальна пачаў руйнаваць муры на Беларусі. Па-першае, перад гэтым Hiкому з савецкіх артыстаў не дазвалялася запісвацца за мяжой, ды яшчэ на пару з ідэалягічна няпэўнымі гадаванцамі так званага «вольнага сьвету». Па-другое, калі гэта ўсё ж сталася, альбом «Мы адной табе належым...» апынуўся першым фірмовым дыскам (ды яшчэ чыстакроўна амэрыканскім), які легальна прадаваўся на паліцах Беларускага дома Грамафонных кружэлак (быў такі ў Менску, толькі перад тым кружэлак беларускіх у ім ніколі не было). У 1990-м годзе рыхтавалася нават на фірме «Мелодия» ўласнае ліцэнзыйнае перавыданьне дыску, але спадзяваньні на Маскву, як зазвычай, ня спраўдзіліся, і перавыданьні зьявіліся толькі ў новым тысячагодзьдзі, калі Беларусь сама аднавіла музычнавыдавецкую ініцыятыву.