222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
Вартасьцю «New Cosmopolis» зьяўляецца, бадай, і тое, што духовыя сьпевы яны спалучаюць з шчырасьцю сваёй душы: у іхняй беларускамоўнай творчасьці няма й ценю кан’юнктурнасьці, калі дзеля адзінае магчымасьці выступіць на прэстыжнейшым рок-фэстывалі «БАСовішча» ў Полыпчы іншамоўныя калектывы натужна перакладалі фраГмэнты свайго рэпэртуару або папросту руйнавалі клясыку сьпешнымі інтэрпрэтацыямі кшталту «Чяму ж мне ні чігірікаць?» або «Полотенца плывут». Мова песень «New Cosmopolis» жывая, натуральная, багатая. Гэтыя песьні прыдаліся б нават як гукавы дапаможнік для тых, хто факультатыўна вывучае беларускую мову.
«На альбоме «Хрыстос уваскрос» адчуваецца значна больш пільнасьці й такту ў спалучэньні музычнай стылістыкі «New Cosmopolis» з абранай удзельнікамі гурта тэматыкай», — такімі словамі сустрэла зьяўленьне гэтага рэліза сталічная прэса, зьвяртаючы ўвагу таксама й на тое, што Яўген Савельеў занадта літаральна ўспрыняў папярэднюю крытыку ягоных твораў на вершы Ларысы Геніюш у некаторых Газэтах (маўляў, гарманічнага сымбіёза, як у Вальжыны Цярэшчанкі, яму не ўдалося дасягнуць) і зусім адмовіўся тут ад клясычнае паэзіі. I хоць гурт, як кажуць, не застаўся без добрага тэкставага матэрыялу, гэта наўрад ці было правільнае рашэньне.
Альбом «Хрыстос уваскрос» запісаны ў віцебскай студыі «Gala X» пры фінансавай падтрымцы Беларускай
Грэка-Каталіцкай Царквы ды асабістых ахвяраваньняў вернікаў. Істотны ўнёсак зрабіла й прадпрыемства «City Art». Дызайн вокладкі, у якім быў выкарыстаны сымбалічны малюнак Эдуарда Асьвяцінскага, зрабіў вядомы віцебскі журналіст і выдавец Сяржук Серабро. Да прадстаўленага ў папярэдняй рэцэнзыі складу гурта гэтым разам трэба дадаць флейтыстку Насьцю Бялевіч, а лідэр-вакаліст, паэт і кампазытар Яўген Савельеў узяў яшчэ ў рукі клясычную гітару. Акрамя ўласных тэкстаў Яўген выкарыстаў таксама ў стварэньні кампазыцыяў гэтага альбому творы Ларысы Сіманёнак, Алены Салтук і Зьміцера Рынкевіча.
«Музыкальная газета» №16,
25.04.2000, Менск, В.М.
NEW
COSMOPOLIS
Gloria Patria Rutenia Alba
7999, БМАдгоир
У рэцэнзіі на альбом «Любоў» віцебскага хрысьціянскага гурта «New Cosmopolis» я адзначаў, што іхняя дэбютная праца мае шэраг недахопаў як у сьветаўяўленчым, гэтак і ў стылістычным аспэктах. Тым ня менш,
альбом меў розгалас сярод вернікаў розных канфэсыяў (у асноўным беларускіх каталікоў, вуніятаў і пратэстантаў), што інсьпіравала музыкаў да далейшага працягу музычна-выдавецкай дзейнасьці. Таму ў адрозьненьне ад «Любові», наступныя альбомы гурта «New Cosmopolis» («Хрыстос нарадзіўся», «Хрыстос уваскрос», «Gloria Patria Rutenia Alba») маюць некалькі прынцыповых адрозьненьняў. Пра сьвяточныя рэлізы Вітаўт ужо выказаўся, таму я разгледжу вось гэты, патрыятычны.
Першае, што кідаецца на слых — узмоцненая хрысьціянская накіраванасьць песень альбому. «Ave Maria» ці не самая дасканалая зь іх, зь пяшчотнай мэлёдыяй, хвалюючым жаночым вакалам і з... «Малітвай за Беларусь» (гл. «Праваслаўны малітоўнік» 1966 году, другое беларускае выданьне якога ажыцьцёўлена ў канадзкім Таронта ў 1990 годзе з дабраслаўленьня арцыбіскупа Мікалая — Першага Ярарха БАПЦ). А гэта ўжо гаворыць пра многае.
Так, для «NCP», у адрозьненьне ад іншых выканаўцаў хрысьціянскіх сьпеваў кшалту «Новага Ерусаліму» ці С. Брыксы, рэлігійнасьць — гэта адданасьць хрысьціянскім ідэалам бяз здрады роднаму слову, якое, вядома, дадзена самім Богам, бо было ў Бога спрадвеку. I ўсё гэта — у непарыўнай сувязі зь любоўю да Беларусі, да ейнай гісторыі, культуры. Акурат любоў гэтую музыкі пераканаўча адлюстроўваюць у іншых кампазыцыях альбому: рэквіеме «Ля крыжа», загалоўнай кампазыцыі гэтага канцэпту — гімнападобнай «Gloria Patria Rutenia Alba», у собскім музычным прысьвячэньні знакамітаму падполь-
шчыку-высотніку Мірону пад назвай «Бел-чырвона-белае».
Па-другое, музыкі «NCP» ужо асэнсавана выкарыстоўваюць аранжыроўкі, музычныя фарбы, характэрныя для лепшых выканаўцаў хрысьціянскіх сьпеваў. А гэтыя традыцыі — у гарманічнасьці мэлёдыяў, павольных і кранаючых душу верніка, у аранжыроўках, дзе шмат паліфанічных вакальных партыяў, віртуозных пасажаў акустычнай гітары Ч. Дацэка й солё скрыпкі Ч. Пазьняка. Гучаньне гурта ў гэтых кампазыцыях надзвычай выразнае, добра збалянсаванае. Зрэшты, часьцяком бывае й архаічнае. Сапраўды, часам, для большай эмацыйнай напоўненасьці не стае супэрсучаснага тэмбру сынтэзатара ці рок-рыфа або прыгожага солё электрычнай riтары, вірлівага рытму бубноў. Дарэчы, у гэтым накірунку акурат і рухаюцца большасьць гуртоў хрысьціянскага накірунку ў рок-музыцы (чытайце далей пра «Армагедон», «Tesaurus» і г.д.).
Творчасьць гурта «New Cosmopolis», бясспрэчна, — зьява рэгіянальная, народжаная па-за сталічным хаўрусам і таму вельмі каштоўная для ўсяго беларускага рок-руху сваёй аўтэнтычнасьцю, непаўторным варыянтам сучаснай трансфармацыі этнічнай сутнасьці Беларусаў. Сам гэты працэс вельмі пэрспэктыўны, як і ўвогуле вылучэньне рэгіянальных лідэраў нацыянальнага рок-руху. А тое, што й «NCP» можна залучыць да лідэраў, я зразумеў хаця б з таго, што пачуў іх упершыню на хвалях «Radio Polonia» з Варшавы. Прычым гучалі яны там амаль штодзённа. Так што можаце сабе ўявіць адчуваньні Беларуса, які чуе цалкам незнаёмыя яшчэ тут беларус-
кія песьні з-за бугра. Дзякаваць Богу, напрыканцы XX стагодзьдзя менскі лэйбл «BMAgroup» выправіў гэтую сытуацыю, зрабіўшы песьні «New Cosmopolis» даступнымі й на Радзіме.
«Беларуская маладзёжная» №7, 25.02.2000, Менск, А.М.
BIELY SON
Белы сон
1997, БАС
Са скрухай трэба адзначыць адну ня надта добрую тутэйшую тэндэнцыю: беларуская музычная крытыка, музыкі, выдавецкія й канцэртовыя фірмы зь Беларусі амаль не зьвяртаюць увагу на такую значную мастацкую зьяву як беларускамоўная поп і рок-музыка Беласточчыны. Менавіта тут, на Беласточчыне, у суседняй Польшчы, побач з самабытным фальклёрам, літаратурай і выяўленьчым мастацтвам, ствараюць свой музычны рух маладыя беластоцкія музыкі.
Парадокс, але тамтэйшыя Беларусь! робяць больш для нашых музыкаў, чымсьці мы, Беларусь! з мэтраполіі, для пасьлядоўнікаў «Уліса», «Крамы», «N.R.M.». Узгадаем для прыкладу хоць бы той славуты адзіны беларускамоўны рок-фэстываль «БАСовіш-
ча», і пастаянныя выступы ды запісы Беларусаў у Польшчы...
Ну а што мы можам узгадаць з нашага боку? Толькі адзіны выступ гурта «Альбаросіка» на канцэрце «Рок за Незалежнасьць» ды выступ Юркі Асеньніка з R. F. «ВгаЬа» на прэзэнтацыі чарговага альбому Kaei Камоцкай. Ну пазьней яшчэ была пара маштабных канцэртаў у КЗ «Менск» знакамітых беларускіх рок-зорак з Польшчы «RIMA» й «Zero 85». Атрымліваецца так, што беларускі рок-н-рол стаў ідэйным натхняльнікам рок-руху на Беласточчыне, але сам не зьвяртае дастатковай увагі на адзінакроўную зьяву.
А пра тое, што ў беластоцкіх музыкаў ёсьць свае ідэі ды амбіцыі, сьведчыць і пастаяннае ўзьнікненьне новых і новых камандаў, і забугровыя прызёры «БАСовішча», і выданьне новых альбомаў нашых рок-братоў па той бок новага мура з Захадам.
Адзін з такіх альбомаў — поўнафарматны рэліз гурта «Белы сон», выдадзены ў Беластоку Беларускім аб’яднаньнем студэнтаў (БАС). Дарэчы, пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры й мастацтва РП ды Польскага Радыё «Беласток». Згадзіцеся, гэта ў параўнаньні з нашымі рэаліямі нейкае ненатуральнае вычварэньне! (Бо нашае міністэрства культуры спакойна НЕ выдае нічога беларускага).
I тым ня менш, перад намі альбом аднаго зь яскравых прадстаўнікоў беластоцкай поп-музыкі. Адразу хочацца адзначыць пранікнёнасьць і вытанчанасьць сьпеваў вакалістаў «Белага сну» Марыі Драль ды Яна Хоха ў песьнях «Вадаспад» (на верш тамтэйшага беларускага паэты В. Стахвюка),
«Сын і матуля» (на верш нашай агульнай Л. Геніюш). Дарэчы, самой назвай сваёй гурт таксама ўдзячны паэзіі Ларысы Геніюш, якую невымерна любіць.
3 прыемных уражаньняў — і павольныя, бязь лішніх наваротаў, гітарныя солё Е. Маліноўскага ў песьні «Зорка».
Здараецца, што псуе ўражаньне спрошчанасьць, нават шаблённасьць мэлёдыяў ды аранжыровак некаторых песень калектыву («У сэрца мне»). Хоць трэба ўсё ж прызнаць, што гучаньне гурта на гэтым запісу пераважна добра збалянсаванае, але нават для часу, у якім рабіўся гэны запіс, ужо ня вельмі моднае ды слаба прыцягальнае для моладзі. Калі музыкі прагнуць вядомасьці па абодва бакі мяжы, ім прыйдзецца творча асэнсоўваць здабыткі карыфеяў жанру: «Дубіноў», «Палацу» ды «Маанаму». Час ідзе наперад, а зь ім мяняюцца Густы публікі, якія трэба ўлічваць, калі граеш поп-музыку.
У цэлым жа, гурт «Белы сон» зьяўляецца прадстаўніком рамантычнапатрыятычнай плыні выканаўцаў, крэда якой вызначана песьняй «Мая маленькая айчына» (на верш Віктара Швэда) — любіць сваю Беласточчыну, не зважаючы ні на якія акалічнасьці тамтэйшага жыцьця.
«Беларуская маладзёжная» №13,
07.04.2000, Менск, А.М.
КУПАЛІНКА
Зорка Вэнэра
1999, Каўчэг
Беларускі фальклёрны напрамак сёньня складаюць шматлікія калектывы, якія прадстаўляюць увесь стылявы спэктар апрацовак, рэканструкцыяў і спробаў аднаўленьня нашай нацыянальнай музычнай спадчыны. Ад традыцыйнага аўтэнтыка й пост-фальклёру гуртоў «Ліцьвіны» ды «Ветах», фольк-мадэрнавых «Палаца», «Kriwi», фольк-рокавага «Postscripum’a» да электронна-індустрыяльнага гурта «Impedance», псыхадэлік-рокавага «Пг’іа» і экстрэмальнага «Зьніча»...
За гэтай стылістычнай разгалінаванасьцю, за спрэчкамі вакол пошукаў новых формаў існаваньня беларускага фальклёру, слухачы й крытыкі неяк перасталі зважаць на тыя тэндэнцыі, якія пачынаюць пераважаць у гуртах фальклёрна-эстраднага кірунку. А выканаўцы з гэтых капэляў у свой час жа шмат зрабілі для папулярызацыі беларускай народнай песьні, стымулявалі пошукі новага ансамблевага гучаньня, адраджэньня напаўзабытых народных інструмэнтаў, штурхнулі новыя пакаленьні энтузыястаў да
чарговых экспэдыцыйных пошукаў і дасьледваньняў.
Сёньня героі фальклёрнай і фолькпапсовай сцэны былых гадоў усё болып нацягваюць на сябе чырвоныя разанскія «рюбашкі ў гарёшку» ды зацягваюць «Ехал на ярморку ухарь-купец...», як тое назіралася на канцэрце, прысьвечаным 50-годзьдзю М. Пацука ў Беларускай фільгармоніі, выдумляюць свае тэорыі пра нейкую «адзіную мову» Беларусаў і Расейцаў («Песьняры» на сваім юбілейным канцэрце ў Маскве), пад напышлівымі вобразамі заклікаюць Беларусаў адмовіцца ад сваей нацыянальнай адметнасьці й дзяржаўнасьцьці («Беларускія песьняры» на канцэрце ў Калузе ў Дзень славянскага пісьменства й культуры). Карацей, імкнуцца «ўпісацца» у кан’юнктурнае кола так званага «інтэграцыйнага мастацтва». Грошы ж не пахнуць, як казаў імпэратар Вэспасыян, абклаўшы падаткамі нават натуральную чалавечую патрэбу!