• Газеты, часопісы і г.д.
  • 222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    222 альбомы беларускага року... і ня толькі

    Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 448с.
    Мінск 2006
    105.26 МБ
    ПраГрама альбому ўключае 13 найбольш знакамітых на той час бардаўскіх твораў аўтара, але ў новых рымэйках, і новыя кампазыцыі. Стылістычнае самавызначэньне было настолькі сур’ёзнае, што абрэвіятура ББББ упрыгожвала ня толькі той першы гарадзенскі самапал, але й больш позьнія ды больш Грунтоўныя перавыданьні альбому.
    Зрэшты, легенды сьцьвярджаюць, што песень першапачаткова плянавалася 12, а «чортаў тузін» зрабіў тут акурат гурт «Seven В», дадаўшы ў аль­бом інструмэнтальную кампазыцыю «Бяз назвы».
    Трэба сказаць, што хоць у творах Віктара Шалкевіча й выяўлялася схільнасьць да сапраўднага блюзу ад самага пачатку, ягонае супрацоўніцтва з рок-музыкамі зьбянтэжыла многіх яшчэ на тым згаданым фэстывалі «БАСовішча». Ён толькі-толькі скарыў усю Беларусь як бард — вельмі незвычайны й парадаксальны, — а тут гэтакі нечаканы паварот у разьвіцьці амплюа. Нават прэса была негатовая да цьвярозага асэнсаваньня такой творчай зьявы як ББББ, таму пісала сьпярша без залішніх захапленьняў: «Найбольш моцнымі момантамі аль-
    бому засталіся ўсё ж тыя творы, якія захаваліся на альбоме ў сольным выкананьні барда: «Стары бальшак», «Кароткая гісторыя Беларусі», «Жлоб­ская нацыя» ды іншыя...»
    Зрэшты, ужо тады можна было заўважыць, піто ўдарныя рытмы року зусім не псуюць ваяўнічай сатыры песень «Вялікае дзякуй», «Партызанская баляда», «Ёлачка-блюз» або патрыятычнага запалу «Грунвальдскіх сьцягоў». Але шырока вядомыя супэр-баявікі «Правінцыя» ці «Ня пі, сынок», зь якімі Шалкевіч сольна перамагаў у гіт-парадах беларускіх радыёстанцыяў таго часу, ужо надта пасьпелі скласьціся настраёва ў сьвядомасьці публікі, каб разьбіваць іхні мікрасьвет новым антуражам. Хіба што дзеля пошуку новай публікі.
    Ну а наконт нумароў «AIDS-блюз», «Культасьветработнік-блюз» ды «Гарадоцкі раманс» некаторыя музыказнаўцы выказвалі нават думку, што ў гэтых творах Шалкевіч нібыта сьпявае нешта сваё, а гурт грае нешта сваё.
    I тым ня менш, песьні Віктара Шалкевіча і тады, і цяпер знаходзілі й знаходзяць свайго слухача, уражваючы шырынёй сваёй ліра-эпічнай палітры. Некаторыя вобразы ажно працінаюць душу трапнасьцю, ляканічнасьцю, маштабнасьцю сьветаадчуваньняў. Гэта нібыта звычайныя мас-культаўскія гіты, якія добра слухаюцца й на дыскатэцы, і вакол вогнішча сярод сяброў-аднадумцаў, але пасьля іх заўсёды застаецца думка: «Хто я? Адкуль я? Куды іду?». Як у клясычнай літаратуры: «Quo Vadis, Domine?».
    Музыкаў гурта «Seven В» пась­ля таго «БАСовішча» можна было пачуць і ў сольных рэлізах, і на такіх
    буйнамаштабных фэстах, як агульнаэўрапейскі «Rawa Blues», дзе яны выступал! разам з пазьнейшымі кумірамі беларускага блюзу («Крама», «P.L.A.N.»), але першы іхні прыкметны рэліз быў менавіта з славутым бардам Віктарам Шалкевічам, які назаўсёды ўпісаў іхнія імёны ў аналы беларускай нацыянальнай поп-музыкі: Сяргей Ажаганец (арганы), Андрусь Макарэвіч (гітара), Ян Зелянкевіч (гукарэжысура) ды іншыя.
    «Чырвоная зьмена» № 108,
    30.10.1993, Менск, В.М.
    Віктар ШАЛКЕВІЧ
    За сто крокаў ад Вострае брамы, альбо ГеаСрафія ВКЛ і ваколіцаў
    Доўга чакалі гэтага альбому прыхільнікі таленту нашага галоўнага Ліцьвіна, Генія беларускага кабарэ Віктара Шалкевіча: спасылкі на яго ёсьць нават на ранейшым CD «Добрай раніцы» («BMAgroup», 2002), а прэзэнтацыя ў Менску адбылася толькі ў лю­тым 2004. Затое які аншляГ быў! Такога Рэспубліканскі Палац Ветэранаў даўно не памятаў.
    Ужо на тым канцэрце я мімаволі спанатрыў шматаблічнасьць іміджаў Шалкевіча, ягоную здольнасьць ня толькі да трапнага гумару з палітычным сарказмам, але й да глябальных канцэптуальных праектаў. А яшчэ ж... як нам пакуль не стае жывых відэазапісаў славутага гарадзенца, бо песьні песьнямі, а хацелася б зафіксаваць і ягоныя показкі, рэмаркі паміж імі. Кожнае слова, вымаўленае гэтым ар­тистам, ператвараецца ў жывы анэкдот, які, аднак, не перакажапі сваімі словамі. Ён адзін валодае ўнікальнай творчай мэтодай парадоксу.
    Зрэшты, анэкдатычнага парадок­су хапае і ў ягоных песьнях. Нават зачарсьцьвелае пачуцьцё гумару здольныя абудзіць у слухача арыя «Пане Каханку» альбо патрыятычнае танГо «Цнота», дзе даверлівая польская прастытутка аддалася іпчодраму на словы паручніку і...
    ...апроч таго, што злоўжываўся арГанізм,
    Дык быў зьняважаны яе патрыятызм:
    Паручнік той быў на імя Мэнахэм Вольсам,
    Паручнік быў, на жаль, Жыдом і комсомольцам,
    Лічыўся лепшым ён агентам ГПУ
    I неўзабаве зьбег з Гародні у Маскву.
    Вось такая гісторыя надарылася ў нашых краёх на заре Советской влас­ть Але ня толькі да жартаў зводзіцца канцэпцыя канкрэтна гэтага альбому. Асабіста я перакананы, што паводле пэўных крытэраў яго яшчэ назавуць эпахальным.
    Мяне заўсёды захапляла ў сусьветнай папулярнай музыцы наяўнасьць грандыёзных гітоў ня толькі пра сталіцы (у нас пераважна
    толькі). Усе мы памятаем амэрыканскія «Mississipi Down» гурта «Christie» i «Hotel California» гурта «Eagles», «Krakowski spleen» польскага «Maanam», «Ulok A Jardan» вэнгэрскай «Omega». Віктар Шалкевіч, які ня раз у інтэрвію выяўляў сваю прыналежнасьць да грамадзянаў Вялікага Княства Літоўскага, вырашыў нарэшце асэнсаваць нашу Радзіму цалкам гістарычна й ГеаГрафічна, не зважаючы ні на якія чужынскія яе падзелы й парэзы.
    «ГеаГрафія ВКЛ...» — гэта альбомпадарожжа. I пачынаецца ён, безумоўна, як адысея караля Ітакі — з сталіцы. А сталіца гэтая, збудаваная нашымі продкамі, захавала нават у назве прыкметы нашага этнасу — Вільня. Усе шляхі адсюль вядуць праз Вострую браму, перад якой здымаюць капялюш ня толькі героі Шалкевіча, але й песенныя пэрсанажы Зьміцера Бартосіка, Леры Сом, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы...
    Потым, не мінаючы роднае Шалкевічу Гарадзеншчыны, слухач трапляе ў самыя разнастайныя куткі нашай Радзімы — ад цяперашняй сталіцы («Блюз былога Ленінскага прашпэкту») да рамантычных пэйзажаў глыбінкі («Ты сыходзіш у Койданаве»).
    У назве дэкляраваліся й ваколіцы нашага княства? Безумоўна, дык як жа не завітаць да сваякоў у Варша­ву («Wesolych Swi^t») або да знаёмых у Штаты («Кася»); як не адчуць трывожнае жыцьцё прыгранічных раёнаў веч­на дзеленай кімсьці краіны («Вызваленчы блюз»).
    3 паўтарох дзесяткаў песьняў слу­хач толькі пару-тройку разоў натыкнецца на знаёмыя зь іншых выданьняў трэкі («Баляда пра сьвятога Мікалая»,
    «У Гародні дождж», «Zajtshyk-blues»), але ў кантэксьце альбома нават яны гучаць зусім іначай. Дый запісаныя яны іншым музычным кантынгентам: акрамя Віктара Шалкевіча (вакал, гітара) тут гралі Анатоль Канды­ба (клявішныя), Яўген Шчарбакоў і Хведар Жыляк (гітары), Вячаслаў Банкевіч (бас-гітара), Мікола Хрысьціч (бубны), Валяньціна Калініна (віяланчэль), Люсьена Банкевіч (скрыпка), ГеорГі Белавесаў (труба), Уладзімір Міхновіч (клярнэт).
    Іёаграфічны характар мае й мастацкая аздоба альбома «ГеаГрафія ВКЛ і ваколіцаў» (Сяргей Улазоўскі ды Сьвятлана Агуркова), але тэта ўжо Геаі'рафія падарожжаў самога Віктара Шалкевіча — імянныя чыгуначныя й паветраныя квіткі з пазначанымі пунк­там) Менск, Варшава, Франкфурт, Чыкага... А на фоне ТеаТрафічнай мапы паміж Менскам і Чыкага надрукавана ўступнае слова самога барда.
    Дарэчы, толькі на жывым канцэрце ў Менску слухачы даведаліся, што гістарычны фотаздымак на самім дыску прадстаўляе акурат амэрыканскага дзеда Віктара Шалкевіча ў пору ягонай маладосьці. СфатаГрафаваўся ён у нейкім ню-ёрскім атэлье.
    Дарэчы, амэрыканскія Беларусь! прынялі чынны ўдзел у спрыяньні выхаду гэтага дыска. Побач з імёнамі суайчыньнікаў і польскіх сяброў, Віктар згадвае ў падзяках і знакамітых для ўсіх дзеячаў эміТрацыі: Юлію Андрусішыну, Алу Орсу-Романо, Антона Шукелойця ды іншых. I нават у саміх гэтых імёнах выяўляецца бязьмежная беларуская ГеаГрафія.
    Першы дзень продажаў, калі схо­ду адляцела ю% агульнага накладу выданьня, насурочыў гэтаму праек-
    ту спрыяльны лёс. Дай Бог, бо такія цэльныя асобы, як Віктар Шалкевіч, заслугоўваюць гэтага. У журналісцкіх кулюарах нехта назваўяго «N.R.M.»aM бардаўскай песьні, бо вядома, што «N.R.M.» — гэта брэнд №1 у беларускім року, імпрэзы зь якім заўсёды бяспройгрышныя. Дык вось жа ня толькі рокам жыве Беларусь!
    Стылістычна ў песьнях Шалкевіча ёсьць месца й вірліваму танго, і пяшчотнаму блюзу, тонкай інтымнай лірыцы й замешанаму на танцавальных рытмах палітычнаму гумару.
    «Bielarus» №495,15.04.2004, New York, В.М.
    Вальжына ЦЯРЭШЧАНКА Live. The Best Of
    1996, Limas
    Ведаючы, што такое бардаўская песьня, паспрабуйце адказаць на пытаньне, што такое бардаўскія супэр-гіты? Назаву толькі адзін — «Запяі мне песьню», — і вы адразу зразумееце, пра што йдзе гаворка. Тэты твор гамяльчанкі Вальжыны Цярэшчанкі на верш Ларысы Геніюш слушна лічыцца ня толькі гітом, а нават своеасаблівым эталёнам жанру.
    Як сказана ў буклеце выдань­ня, сюды ўвайшлі канцэртовыя (гу-
    карэжысэр Ю. Гусакоў) і студыйныя (гукарэжысэр В. Бяляеў) запісы роз­ных гадоў — ад 1991 да 1996. Але ўжо ў 1989-м, калі я быў у Канадзе, са мною здарыўся адзін характэрны выпадак.
    Зь пісьменьнікам Кастусём Акулам мы сабраліся ў падарожжа на Ніягарскі вадаспад. Гаваркі шафёр дыхтоўнага «Б’юіка», даведаўшыся, што ў машыне — госьць зь Беларусі, вырашыў мяне зьдзівіць: «У вас там такія таленты, — кажа, — а вы іх нават ня ведаеце. Вось, паслухайце!». У стэрэасыстэме машыны адразу й загучала «Запяі мне песьню».
    Але для мяне гэта не было надзвычайным адкрыцьцём, бо адкрыў яго ’шчэ за год перад тым на канцэрце ў... Віленскай школе імя Мікалоюса Чурлёніса. Калі я назваў імя Вальжыны Цярэшчанкі, дык і шафёр праявіў здагадлівасьць: «Вы, відаць, прафэсійна займаецеся музычнай крытыкай. Але мала ведаць такі Божы дар, трэба рабіць ўсё, каб яго ведалі людзі».
    I вось ужо творы Вальжыны Цярэшчанкі выходзяць масавым на­кладам на дыхтоўных альбомах і МСзборках.
    Два дзесяткі разнастайнейшых твораў унікальнай бардэсы з Гомлі ўвайшлі ў тэты збор. А творчая палітра спадарыні Вальжыны аж стракаціць фарбамі: яна й сыіеўная паэтка ў песьнях «Жаданьне», «Бюракрату з Дому Ўраду», у сваім перакладзе «Аб­ба, Ойча!»; яна й чулы песенны інтэрпрэтатар клясычнай паэзіі ў творах на вершы Я. Купалы, А. Гаруна, Л. Геніюш, У. Жылкі, Я. Чачота, яна й папулярызатар творчасьці сваіх сучасьнікаў (А. Сыс, В. Куртаніч, Зьніч).