222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
«Краязнаўчая Газата» №7,
18.07.2003, Менск, В.М.
Алесь КАМОЦКІ
Зорка спагады
7998, БМАдгойр
За творчасьцю Алеся Камоцка-
га я сачу яшчэ аж з 1985 году, калі ў моладзевай (і ня толькі) прэсе Беларусі пачалі зьяўляцца рэГулярныя й зацікаўленыя публікацыі пра тады яшчэ маладога арыгінала, студэнта філязофскага факультэту БДУ, які асьмеліўся, як тады акупантам здавалася, сумясьціць несумяшчальнае — беларускую мову й гітару. Але вынік быў выразна захапляльным. Такім, што нават друкаваныя апалягеты ідэалёгіі таталітарнага рэжыму не маглі абыйсьці гэткую зьяву барда народу сваёй увагай: пра Камоцкага пісалі «Чырвоная зьмена», «Мінская праўда», «Голас Радзімы» ды нават «Савецкі інжынэр».
Зрэшты, ня цешце сябе залішне ілюзіямі: пісалі не зусім пра цэлага Камоцкага, а вылузвалі зручныя для іх, апалягетаў, кавалкі. Калі, скажам, лірычныя гіты таго часу («Сэнтымэнт», «Гаспадыня ранішняй зоркі», «Крылы», «Мінулае-незваротнае») неяк знаходзілі больш-менш вартаснае адлюстраваньне ў прэсе, дык пра песьні сацыяльнага пратэсту альбо сатырычныя мініятуры згадвалася нібыта мімаходзь, без залішняга цытаваньня («Парад нязьдзейсьненых надзей», «Рэкляма фэнолфталеіну», «Сабака ў банкетовай залі», «Здарэньне ў калгасе»). Тым больш напаўшэптам казалі пра песьні Камоцкага на вершы Ларысы Геніюш.
Дзіўна, але з часу зьняцьця ўсіх цэнзарскіх табу сам Камоцкі пачаў пагаворваць, што важней для яго ўсё ж не сатыра, не публіцыстыка, а менавіта лірыка. Чым выклікана гэтак прыкметнае звужэньне творчага спэктру?
Адназначнага адказу, бадай, няма, але калі дадаць да гэтага й тое, што
Камоцкі адмовіўся ў рэцэнзуемым альбоме й ад пяяньня песень на ўласныя вершы, і ад пошуку новых цудоўных мэлёдыяў, спасылаючыся на традыцыі прастаты бардаўскіх фантазіяў, дык можа сам па сабе напрасіцца вынік пра творчы крызіс барда.
Не, прафэсіяналізм ягоны ’шчэ не згасае. I паэзія Рыгора Барадуліна далёка не самае горшае ў жыцьці. Хутчэй нават у параўнаньні з наіўным студэнтам-філёзафам, які валодаў парай-тройкай акордаў, новы Камоцкі прыкметна выйграе, закручваючы часам мудрагелістыя й зухаватыя гітарныя пасажы. Але пра што новыя песьні?
«Ты пайшла — я прыйшоў», «Я страціў, але не забыў», «Вярніся, я ўсё дарую»... I гэта зусім не парадыраваньне барадулінскай лірыкі, а толькі ўсьмешка з бардаўскага выбару, дзякуючы якому ўсе пятнаццаць песень альбому паводле зьместу й мэлёдыкі круцяцца вакол аднаго й таго ж. Гэта адна вялікая-вялікая песьня пра неспатоленае пачуцьцё каханьня. I хоць Камоцкі яшчэ дэманструе нібыта непахіснасьць веры, але яму ўжо як быццам ня верыш.
«Як страшна мне», «Зорка босая», «Я выдумаў цябе», «Успомніце хоць раз», «Мне не хапае вашай цішыні», «Вы мне жыцьцём і забыцьцём былі», «Вы зблыталі мяне са мной», «Я да цябе хачу» й г.д. Увогуле, бывае здаецца, што гэта песьні ня нашага часу. Каб адчуць у іх прагу шчырага пачуцьця, нам не стае стабільнасьці. А каб яны дзяліліся досьведам мінуўшчыны, ім не хапае шырыні духовага спэктру.
Магчыма, надыйдзе часіна, калі ўладкаваны новы Беларус закіне нагу
на мармуровую аблямоўку каміну ды ў кайфе аддасца камоцкаўскім фантазіям, як хтосьці за кімсьці бегаў, а тая (або той) ад яго (або ад яе) ўцякалі... Гэта песьні спакойнага часу, але самі яны такога спакою не ствараюць. Яны хутчэй дысануюць часу нашаму, вірліваму й неспакойнаму, калі то цэны падскочаць раней за зарплату, то Kipмаш з тэрыторыі кірмашу зьнікне, то ў беларускай школцы дзеткам адмовяць родную мову разумець, то чалавек сярод белага дня ў цэнтры горада бясьсьледна зьнікне й дзесяць гадоў будуць шукаць безвынікова... Не да пакутаў любоўнага трохкутніка тут, калі перад вачыма дубінкі, вадамёты, узброеныя да зубоў ахоўнікі мірных прашпэктаў, па якіх не заўсёды можна хадзіць...
Дарэчы, цікавая рэч: на вокладцы альбому ёсьць надпіс: «Запіс зроблены з канцэрта ў Полацку». Дык вось, або гэта проста памылка і ўсё зроблена ў студыі, або беларускія гукарэжысэры дасягнулі ўзорнай дасканаласьці ў расчыстцы канцэртовых шумоў, або проста публіка заснула ў лірычным кайфе. Хто не здагадаецца, а захоча сам паслухаць і разабрацца — маеце лішнюю падставу зьвярнуцца на «BMAgroup» і набыць альбом асабіста ды ўсё параўнаць. Галоўнае, ня трэба забываць, што гэта менавіта той Камоцкі, які ў інтэрпрэтацыі Зьміцера Вайцюшкевіча потым прабіў самую шырокую аўдыторыю (і гэта лішнім разам даводзіць, як я часам памыляюся).
«Музыкальная газета» №19,
16.05.2000, Менск, В.М.
Алесь КАМОЦКІ
Псальмы
2000, Magton
Відавочна, што біблейская тэматыка даўно стала дамінуючай, у тым ліку і ў сучасным музычным мастацтве. I ня толькі дзякуючы сусьветнаму посьпеху тандэма Эндру-Лойд Уэбэр & Цім Райс, якія стварылі шэдэўр акурат сучаснай музычнай культуры — рок-опэру «Езус Хрыстус — супэрзорка». Проста хрысьціянская музыка й мастацтва маюць шматвяковую клясычную традыцыю асэнсаваньня, што дазваляе ёй знаходзіць водгук у сэрцах мільёнаў хрысьціян у розных краінах сьвету. Наяўнасьць традыцыі не перашкаджае выкарыстоўваць для пашырэньня ідэяў хрысьціянства і найноўшыя сродкі папулярных стыляў рока, фолька, а нават і рэп-музыкі ды джазу.
На стыку гэтых стыляў і ў Беларусі зьяўляюцца праГрамы новай хрысьціянскай музыкі. Нагадаем сапраўдную музычную падзею 1999 года — калядны рок-праект розных беларускіх артыстаў «Сьвяты вечар», вялікодны ды калядны альбомы гурта «New Cosmopolis», філязофскі альбом «Аднова тэзаўруса» гурту «Tesaiirus»...
3 гэтага шэрагу i альбом «Псальмы» знанага беларускага барда Алеся Камоцкага, які зрабіў сваю спробу музычным! сродкамі асэнсаваць старажытныя паэтычныя радкі, што тут гучаць у паэтычных інтэрпрэтацыях народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.
Тут трэба нагадаць, што псальмы — гэта творы рэлігійнай тэматыкі, назва якіх паходзіць ад грэцкага «psalmos», што значыць пахвальная песьня, урачысты рэлігійны песьнясьпеў, малітва. Паэтычная форма й мэтар псальмаў Грунтуецца на сынтаксічным паралелізму — варыяцыях адной і той жа думкі або тэмы, ці на выказваньнях, якія знаходзяцца паміж сабою ў адносінах своеасаблівай падпарадкаванасьці.
Псалтыр альбо Кніга псальмаў — адна з кніг Старога Запавету, якая зьмяшчае 150 розных паводле зьместу твораў рэлігійнай лірыкі, аўтарства якіх прыпісваецца стражытнажыдоўскаму цару Давіду (не раней за VI ст. перад н. э.).
Першым перакладчыкам Псальмаў на старабеларускую мову быў Францішак Скарына («Псалтыр», 1517, «Малая падарожная кніжка», 1522). Скарына ў прадмове да Псалтыра адзначаў: «Псалём жэстокое сэрцэ мякчыць і слезы з него, якобы со істочніка ізводіт...»
Далей былі пераклады псальмаў I. Фёдарава, С. Полацкага, а таксама бліжэйшых нашых сучасьнікаў — I. Луцкевіча, В. Сёмухі. I вось слухачы змогуць пазнаёміцца зь несумненнымі мастацкімі вартасьцямі філязофскага асэнсаваньня псальмаў аўтарства Р. Барадуліна, які й адкры-
вае дыск уласным чытаньнем малітвы «Ойча наш».
Вельмі чуйным суаўтарам паэта на диску «Псальмы» выступав Алесь Камоцкі — сапраўдны клясык беларускай аўтарскай песьні. У ягоным выкананьні зафіксаваны 23 трэкі з псальмамі, а паводле некаторых зь іх запісана па дзьве-тры музычна-паэтычныя тэмы. Прычым, дзеля стварэньня адпаведнага духовага настрою, Алесь спачатку цытуе той ці іншы псалём у клясычным перакладзе Івана Луцкевіча, а пасьля — сьпявае сваю музычную вэрсыю на верш Р. Барадуліна.
У выніку таго, што на дыску прадстаўлены псальмы розных відаў — хваленьні, прашэньні, прароцтвы, а таксама некананічны псалём Давіда «На адзінаборства Давіда з Галіяфам» (ён узяты зь перакладаў В. Сёмухі, апублікаваных менскім выдавецтвам «Бацькаўшчына» ў 1995 годзе), мы маем узор яскравай хрысьціянскай музычна-паэтычнай кампазыцыі паводле Псалтыра. У ёй з усёй глыбінёй біблейскай першакрыніцы (напрыклад, у шырокавядомых псальмах 102 і 103) услаўляецца Божая ласка да чалавека, якога Бог вядзе праз усе няшчасьці, праз жыцьцёвыя небясьпекі й спакусы, праз адзіноту да няўміручасьці й вечнасьці. Таму мы зноў паўтараем за нашым першадрукаром ягоныя словы: «Псалём ест ангельская песьнь, духоўный тэм’ян вкупе тело пеніем веселіть і душу учіць».
Чысты, узьнёслы голас Алеся, ягоная чульлівая гітара, якая нагадвае першакрынічны псалёмны інструмэнт — гарфу, падкрэсьліваюць вядомую ўжо й раней рысу творчасьці А. Камоцкага — ягонае імкненьне да лірычна-
га суперажываньня, да ўсталяваньня падсьвядомага кантакту з слухачамі...
I хоць некаторыя мэлёдыі «Псальмоў» выклікаюць мэлядычныя асацыяцыі з узорамі ранейшай творчасьці барда, усё ж трэба адзначыць іхняе арганічнае спалучэньне зь вершамі Р. Барадуліна, якія разам ствараюць цэльнае музычнае палатно лірычнафілязофскага кшталту.
Нагадаем, што кампакт-дыск і магнітафонная касэта «Псальмы» былі запісаныя й выдадзеныя ў Польшчы знанай і нашым мэляманам фірмай «Magton» (яна была пэўны час нават адным з фундатараў прызавога фонду «БАСовішча») пры падтрымцы Цэнтра Грамадзянскай адукацыі «Польшча-Беларусь» і знакамітага сваймі беларускімі ініцыятывамі польскага БАСу (Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў). У афармленьні дыска было выкарыстанае жывапіснае палатно дачкі паэта Ілоны Барадулінай. Такім чынам, мы маем яшчэ адзін высокамастацкі ды арыГінальны ўнёсак у скарбонку беларускай хрысьціянскай музыкі й дыскаграфіі. А нам, слухачам, трэба памятаць, што да Бога з малітвай зьвяртацца — залішнім ніколі ня будзе!
«Кніжны сьвет» №32, 10.08.2000, Менск, А.М.
Лана МЕДЗІЧ
УрэшцеРэшт
1999, Limas
У бардаўскай песьні ёсьць некалькі азначэньняў: гэта й творчасьць сьпеўных паэтаў, і адзін зь відаў музычнага ўвасабленьня прафэсійнае паэзіі, і паэтычнае самавыяўленьне музычных публіцыстаў. Ва ўсялякім выпадку і першае, і другое, і трэйцяе аб’яднанае тут высокім словам ПАЭЗЫЯ. Дый самое слова «бард» узятае з моваў кэльцкіх, дзе азначае сьпеўную птушку. Бо так старажытныя Кельты называл! вандроўных паэтаў, якія выконвалі ня толькі лірыку каханьня, але й гістарычныя баляды, сатырычныя фэльетоны.
Традыцыя беларускае бардаўскае песьні налічвае таксама не адно стагодзьдзе, а найбольш красамоўны вобраз народнага песьняра створаны Янкам Купалам у хрэстаматыйнай паэме «Курган»:
Кажуць, толькі як выйдзе і ўдарыць як ён