222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

222 альбомы беларускага року... і ня толькі

Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
105.26 МБ
Кроў на сумётах і гронкі каліны на белі,
Як вышаванкі у нашых хлапцоў і дзяўчат.
Думкі, і душы, і рукі у нас не зьнямелі.
Ведаем: съмерцъ — гэта нават паўкроку назад.
Згадзіцеся, для часоў камуністычнага прэсынгу надта сьмелай была такая песенная сымболіка, якой быў прасякнуты ўвесь цыкль «Песьні касінэраў». А мы нават ня ведалі тады, што Геніяльная мэлёдыя прыведзенай тут песьні «Зарніцы» належыць дру­гому клясыку беларускай бардаўскай песьні Алесю Камоцкаму. А самому Сокалаву-Воюшу яшчэ пяць гадоў давялося чакаць, пакуль у выдавецтве «Мастацкая літаратура» (1989) выйшла ў сьвет ягоная кніжка паэзіі «Кроў на сумётах», дзе асобныя творы таго палымянага цыклю ўжо можна было прачытаць. А паслухаць?..
Таксама асобныя фраГмэнты трапілі на CD-зборнік «Песьні беларускіх бардаў» («Каўчэг», 1992), але цалкам увесь тэты цыкль гістарычных балядаў (14 трэкаў) трапіў у масавае выданьне найперш тут, а потым у крыху іншай вэрсыі на CD — сэрыі «Беларускі музычны архіў» («BMAgroup», 2001). Гэта й «Прыстанкі», і «Вільня», і «Крыніцы», і «Воля ды пятля», і шмат інпіых.
Але Сяржук Сокалаў-Воюш ня толькі бард-летапісец, але й бард-трыбун, бард-сатырык. Апошняе амплюа, як адзначаў яшчэ Вінцук Вячорка, нават было стартавым: «Пачаў Сяржук імпэтна — са зьедлівай сатыры ў адрас гора-альпіністаў, разбуральнікаў гістарычных помнікаў». Шматлікія з тых сатырычных узораў трапілі так­сама ў гэты збор: «Альпіністы на касьцёле», «На пляцы Волі», «Беларуская школа». А ёсьць і болып позьнія ды з болыпай порцыяй здаровага гумару песенныя замалёўкі таго няпэўнага часу: «Чорная песьня», «Дыхайце — ня дыхайце», «Я вас прапускаю без чаргі», «Крупнік», «Каза-рэкардыстка».
Цікава, што адна з тых гумарыстычных песень — «3 крыламі сьвіньня» (парадыйны кавэр з тагачаснай расейскай папсы) стала гітом у выкананьні рок-гурта «Грамада» ды нават дала сюжэт для эмблемы першага фэстывалю «БАСовішча» ў Польшчы (1990).
Што да амплюа публіцыстычнага трыбуна, дык самі за сябе гавораць тут песьні С. Сокалава-Воюша «Галоснасьць і мікрафоны», «Фронт», «Спадар А.А.». Ня кожны цяпер і прыгадае, але апошняя з названых — гэта непасрэдны зварот барда да ягона-
га сучасьніка, апошняга камуністычнага сакратара ўсяе Беларусі А.А. Ма­лафеева.
I ўсё ж які бард без тонкага песеннага пэйзажу, без шчырай турыстычнай лірыкі? У гэтым рэчышчы С. Сокалаў-Воюш праторваў сабе дарогу з дасьціпных перакладаў расейскага барда У. Высоцкага, аддаючы яму даніну павагі за беларускую памяць («города, города, будь то Минск, будь то Брест» або «а этот «МАЗ» сов­сем завяз»). Па-беларуску загучалі знакамітыя турыстычныя гіты Вы­соцкага «Вярпіыні», «Усё было». Але С. Сокалаў-Воюш і сам стварыў у гэтай плыні вартасныя ўзоры: непаўторныя замалёўкі роднай прыроды, маляўнічых беларускіх краявідаў у песьнях «Нача», «Сустрэча па-над рэчкай», «Стромкія вогнішчы». На­туральна, усе яны ўвайшлі ў зборнік «Беларускія сюжэты».
Крыху адасоблена стаіць у гэтым шэрагу «Зварот да слухача»:
Што думаеце вы, хацеў бы ведацъ я,
Калі ў маіх руках акорд не высъпявае,
Калі струна ў разлад і голас не сьпявае...
Калісьці гэта быў канкрэтны адказ канкрэтным пустабрэхам партыйнага друку, якія ўсё вышуквалі блох на чыстым целе шчырага паэты, прыводзячы часам ажно цалкам абсурдный арГумэнты: і, маўляў, аб фатальнай несумяшчальнасьці беларускай мовы з гітарай, і аб неўласьцівасьці нашаму этнасу бардаўскай (і рокерскай) традыцыі, і аб немаведама ’шчэ якіх жудасных наканаваньнях, прызначаных няшчаснаму народу ў самым цэнтры Эўропы. А сёньня ў песьні чуецца тонкае філязофскае асэнсаваньне ролі
барда, песьняра ў лесе свайго народу, а таксама сутнасьці самога жанру.
Больш за чатыры дзесяткі песень увайшло ў тэты 90-хвілінны збор — на сёньняшні дзень гэта найбольш поўная калекцыя твораў клясыка ды аднаго з пачынальнікаў плеяды беларускіх сьпеўных паэтаў. Над рэстаўрацыяй гэтых скарбаў працаваў гукарэжысэр студыі «Limas» Уладзімір Бярбераў. У буклет, і'устоўна аздоблены нрад’юсэрам Кастусём Елісеевым, увайшлі жывапісныя працы мастакоў Алеся Цыркунова («ЛеГенда пра князя») і Пётры Сяргіевіча («Агляд паўстанцаў»), а таксама архіўныя фотаздымкі ХІХ-ХХ стагодзьдзяў. Песенны збор ахоплівае 1981-1991 гады творчасьці С. Сокалава-Воюша.
«Чырвоная зьмена» №121, 14.08.2001, Менск, В.М.
Андрэй МЕЛЬНІКАЎ
Успамін
2000, Limas
Як бачым, сярод выданьняў вядомага лэйбла «Limas» (прад’юсэр Кастусь Елісееў) пераважае бардаўская песьня, а ў гэтай плыні ў сваю чаргу асобнае месца займае знакаміты Андрусь Мельнікаў, імя якога зазьзяла
на небасхіле беларускай папулярнай музыкі яшчэ ў пачатку 1990-х. Ужо 25 жніўня 1990 году галоўная на той час камсамольская і'азэта краіны «Чырво­ная зьмена» апублікавала рэцэнзыю на першы альбом новай зоркі, які меў назву «За сьцягі, за волю». I хоць гэ­та быў відавочна самвыдатаўскі рэліз (праўда, няблага зроблены), але шырокая папулярнасьць яго ў народзе спрыяла таму, што з аднаўленьнем музычна-выдавецкай дзейнасьці ў Беларусі ён стаў адным зь першых — яркіх і калярытных — прадуктаў кампаніі «Limas». Адтуль паходзяць славутыя песьні «Зь мінуўшчыны» (радок зь яе й даў назву альбому), «Войска літоўскае», «Ці ж мы чужынцы?».
Цяпер гэта клясыка беларускай бардаўскай песьні, а тады — зусім невядомы прадукт, які тая Газэта ўсё ж здолела сустрэць пільнай увагай: «Упершыню імя выканаўцы прагучала дзесьці каля году таму (у 1989) на моладзевай вечарыне, дзе «Песьня зь мінуўшчыны» ў выкананьні Алесі Сёмухі асабліва ўразіла публіку. Хто б мог падумаць, што да лета 1990 году Андрэй Мельнікаў ужо сам створыць сур’ёзную канкурэнцыю нават С. Сокалаву-Воюшу й Алесю Камоцкаму».
Сьледам за гэтай касэтай «Limas» перавыдаў і другі славуты раней аль­бом «Да апошняга камісара» (1991), творы якога неаднаразова ўваходзілі ў гарачую дзесятку лепшых беларускіх песень гіт-параду радыё «Liberty» 90-х гадоў: гэта й «Слуцкія палкі», і «Вяртаньне Булак-Балаховіча», і «Габрэйскі швадрон». Як і ў першым альбоме, тут пераважае музычна-публіцыстычнае мысьленьне барда, якое выяўляе сур’ёзную заклапочанасьць лёсам нацыі, зацікаўленасьць бела-
рускай гісторыяй, у якой чужынцы заўсёды наракалі нашых герояў бандытамі (хоць бы таго ж паэту й змагара з бальшавіцкімі бандытамі Булак-Балаховіча). У гэтым рэлізе Андрусь Мельнікаў ужо сьмела бярэ ў саюзьнікі свайго творчага амплюа паэзію Алеся Гаруна («Чалавечая кроў»), Кандрата Крапівы («Не сумуй па мне, старая»), Алеся Змагара («Я сын таго краю...»).
Цалкам з эмігранцкай беларускай паэзіі складаецца альбом «Песьні выгнаньня» (1994), перавыдаваны лэйблам «Limas» у 2000. Гарманічна загучалі ў характэрнай для Мельнікава экстравагантнай выканаўчай ма­неры песьні на вершы С. Паўлоўскага («Восень»), А. Гаруна («Край няволі»), Т. Лебяды («Разьвітаньне з дачкой» ды інш.). Што да экстравагантнасьці, дык гаворка тут не пра нейкія адмысловыя дзівацтвы, а пра інструмэнтальны кантынгент выканаўцы. Зрэшты, інструмэнтаў у барда звычайна два: гітара й уласнае горла. Але Андрусь Мельнікаў так віртуозна карыстаецца сваім горлам, што ў песьнях нібыта гучаць і саксафон, і ўдарныя, і клявішныя.
Праўда, паэтычна найбольш разнастайны альбом Мельнікава — «Успамін» (1994), які таксама двойчы перавыдаваўся. Тут і знакаміты Поль Вэрлен, ды нават у перакладах самога Максіма Багдановіча («Раяль цалуе тонкая рука») й Лявона Баршчэўскага («Вось ружы»). Тут такса­ма й наш незабыўны Ўладзімір Караткевіч («Агеньчык»), і сучасныя паэты Леанід Дранько-Майсюк («Шчасьце сустрэне цябе») ды зямлячка Мельнікава, аршанка Алена Танана («Я ўжо не баюся»).
I ўсё ж бард толькі таму й бард, што ён — сьпяваючы паэта. Але нават
доўгатэрміновы праект «Камяні майго вогнішча» (1991-1994) Андрусь Мельнікаў ледзь не напалову разьдзяліў з Анатолем Сысам — найпапулярнейшым маладым паэтам перабудовачнае эпохі. Дый нават сёньня хто ня ве­дав ягоны бліскучы «Маналёг Ананаса Піліповіча»:
У гэтай краіне ня маю я дому,
Вось воблака — сяду і ў сьвет палячу
Над гэтай гаморай, над гэтым садомам.
Hi славы, ні грошай — я волі хачу, Во ў гэтай краіне ня маю я волг.
Тэты «Маналёг...» стаўся песьняй. А ў самім жанры выявілася яскравая беларуская бардаўская традыцыя, закладзеная яшчэ Сяржуком Сокалавым-Воюшаам (прыгадайце ягоныя «МаналёГі» з цыклю «Касінэрскія песьні»). I, што цікава, воюшаўскую спадчыну не адпрэчваюць ні славуты цяпер паэта (Сыс), ні сам бард (Мельнікаў), у якога ёсьць і ўласны паэтычны экзэрсіс падобнага кшталту — «Маналёг Алеся Гаруна»:
У твар мне шугае полымя, Ды я ўсё одно бяру Каменьні рукамі голымі I гэткім, як сам, дару.
Дай Бог, каб мае каменъне
Аднойчы іх апякло,
Прымусіла ўстаць з каленяў, Пайсьці на маё сьвятло.
Як бачым, моц высокай паэзіі гарантавана й тут. Але як выразна прасочваецца нацыянальная традыцыя менавіта ў той плыні, якая ўвесь час знаходзілася пад чужынскімі забаронамі, якую народ нібыта й ня ведаў, але... Памятаеце Багдановічава «Біце ў сэрцы іх, біце мячамі, не давайце чужынцамі быць», а потым мельнікаўскае «Ці ж мы чужынцы у сваім
краі?» і вось гэта «Дай Бог, каб прымусіла ўстаць з каленяў»... Моц сапраўднай паэзіі шчымліва ўрываецца ў сэрцы слухачоў зь пяшчотнымі гітарнымі пераборамі й вяртае ім адчуваньне сапраўднага чалавечага гонару.
«Чырвоная зьмена» №107,
19.07.2001, Менск, В.М.
Лера COM
Genius Loci
Мастацкая аздоба гэтага альбома цудоўна разгортвае перад намі сэнс ягонай назвы. «Genius Іосі» з лаціны — ахоўнік гораду, мясцовасьці, тэрыторыі. А на здымку — сьвятое для кожнага Беларуса месца, храм полацкай Сафіі ў рыштаваньнях ахоўных лясоў падчас рэстаўрацыі.
Імя полацкай паэткі зь гітарай Ле­ры Сом упершыню зьявілася на памежжы 1980-90-х гадоў, але ўжо тады многім прыхільнікам гэтага калярытнага імя давялося расчаравацца, калі выдавецтва ЦК КПБ ў 1990 годзе кінула «ў сьвет» зборнік «Перад маімі вачыма» з творамі сяброў Таварыства маладых літаратараў-нефармалаў «Тутэйшыя». Выявілася, Леру завуць проста Аленай. Затое яна ня толькі паэт, але й празаік, нават таксама зь
гітарай («...мыю кубкі, прыбіраю стол, стаўлю на прайгравальнік кружэлку «Уліса» ды з асалодай смалю»).
У 1994 годзе ў сэрыі «Паэзія новай Генэрацыі» (Полацак) выходзіць уласны зборнік Леры Сом «Блюз каралеўскае кухні», куды ўвайшлі найпапулярнейшыя вершы й песьні, і тады ўжо не было важна, як яе завуць, бо Лера Сом стала цэльнай і знакамітай асобай, твораў якой чакалі ня толькі ў Полацку, але й у Менску, Гомлі, Беластоку. 3 Гомлі яна й пачынала свой шлях да беларускага слухача ад невялічкага бардаўскага хаўрусу ў гарадскім доме культуры (1990).