• Газеты, часопісы і г.д.
  • 222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    222 альбомы беларускага року... і ня толькі

    Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 448с.
    Мінск 2006
    105.26 МБ
    ць на чужую карысьць нашую гісторыю! А такою тэндэнцыяй прасякнуты ўвесь ваш артыкул.
    Напрыклад, Ю. Андрэева не зважае на русіфікацю славутага беларускага «Застольнага канту» Дзяржаўным камэрным хорам п/к І.Мацюхова, празь якую, аднак, робіць крыўдную заўвагу рэцэнзэнт варшаўскага радыё «Polonia» Алесь Навіцкі: «Наўрад ці мовай песень Вялікага Княства Літоўскага быў сучасны расейскі жар­гон». Наконт слушнасьці гэтай заўвагі мяркуйце самі паводле тэксту:
    Напейтеся все пьяны,
    Не будете упрямы.
    Не оченно тужите,
    Две чарки в руки взявши.
    Калі ж Ю. Андрэевай здаецца гэта дробязьзю, дык чаму ж яна накідваецца на беларусізаваную гуртом «Стара Літва» псальму «Нас дзеля расьпятага» Дзьмітрыя Растоўскага-Тупталы? Мо, дзеля таго, каб навукова падмацаваць шкалярскія адзнакі кшталту «напаўдылетанцкае выкананьне двух студэнтаў кансэрваторыі»? Але ж менавіта тэты твор з надзвычайным энтузыязмам сустракалі слухачы падчас жывых выступленьняў гурта «Стара Літва» й ягонай салісткі Дыяны Маркінай на прэзэнтацыйных канцэртах праекта.
    Вельмі моцна прасочваецца ў та­кой канцэпцыі пазыцыя сучаснай «Нашай Нівы», дзе таксама прапісалася Ю. Андрэева: бі сваіх, каб чужыя баяліся (ці сьмяяліся?). Вось і кідаюцца на ўсё беларускае быццам бы зь беларускіх пазыцыяў. У выніку атрымліваецца, што беспадстаўна крыўдзяць нават такіх шаноўных адмыслоўцаў, як В. Дадзіёмаву, Л. Сімаковіч, А. Вячорку... Для прыкладу, невядома чаму
    Ю. Андрэева піша, што «пры падрыхтоўцы касэты (а пра дыск і не заўважаюць, каб зьнізіць патас) былі прыцягнутыя навуковыя кансультанты, але музычны зьмест новага альбо­му апынуўся лепшым, чымсьці ягонае навуковае забесьпячэньне», хоць прад’юсэр А. Вячорка сьцьвярджае, што да В. Дадзіёмавай зьвярталіся не дзеля стварэньня разгорнутых навуковых камэнтароў да твораў, а па звычайныя кансультацыі дзеля ўдакладненьня некаторых зьвестак. Дый грэх папракаць чалавека, які праз уласныя намаганьні папаўняе навуковымі матэрыяламі беларускую культуру ды адказвае за іхнюю абгрунтаванасьць і гістарычную дакладнасьць.
    А ў некаторых з стваральнікаў кампакт-дыска Ю. Андрэева, калі лічыць сябе далікатным чалавекам, увогуле, павінна папрасіць прабачэньня за, прыкладам, такія фразы сваёй рэцэнзыі: «кампазытарка Ларыса Сімаковіч сьпявае песьню «Бегла старожа», узятую з рэпэртуару «Майстроўні», у собскай апрацоўцы, якая выдае неразуменьне жанру твору», «Спадар Ігар Міхна называв песьню «Валы» ваярскай, а яна — чумацкая й датуецца дру­гой паловай XVIII стагодьдзя» і г. д.
    Наконт неразуменьня жанраў, дык тут рэцэнзэнтка дапускае яўны перабор, бо выбар жанру — прэрагатыва менавіта кампазытара, які можа псальм ператварыць у кант, малітву — у той жа кант ці нават у бардаўскую песьню. Вось і Ларыса Сімаковіч у звычайнай валачобнай песьні падкрэсьліла ваярскі дух, рэха зусім нядаўняга мінулага — змаганьня з татара-манГольскаю навалай.
    Ужо ж тваю дзевачку Татары ўзялі,
    Добры вечар...
    Я ж тых Татараў мячом пасяку, Добры вечар...
    Я ж тую дзевачку за сябе вазъму...
    «Інакш кажучы, — піша Ю. Анд­рэева, — гэтая песьня накшталт вясковае сэрэнады. Хадзілі валачобнікі па дварох, пужалі дзяўчат казачнымі Татарам!».
    Адкуль такая наіўнасьць, што аўтарка нават не задумваецца: скуль узяліся ў народнай фантазіі казачныя Татары, а не Мэксыканцы альбо ня Грэкі? Мо, усё ж было нешта такое ў рэальным жыцьці, у рэальнай гісторыі нашага краю? I на гэта скіроўвае ўвагу інтэрпрэтацыя Ларысы Сімаковіч. Дык у чым праблема? Проста ў тэндэнцыйнасьці падыходу рэцэнзэнта. Як і ў выпадку з Ігарам Міхнам, толькі той і ўвогуле зусім не аб’яўляў жанравай прыналежнасьці пэўных твораў да ваярскіх, але быў у гэтым зьвінавачаны.
    «Яшчэ болып пытаньняў (паводле Ю. Андрэевай) выклікаюць самі творы В. Бакфарка. Адкуль зьявілася п’еса «Танец Баторыя», а таксама «Танцы», якія не фігуруюць ні ў адным сьпісе твораў?» Ну што ж, спадарыня Юлія, не было ў вас часу зірнуць у такія выданьні, як зборнік «Нова радасьць настала» альбо дапаможнікі В. Жывалеўскага, дзе надрукаваныя й ноты, і тэксты незнаёмых вам твораў? Але хто шукае, той знойдзе!
    Вось толькі Ю. Андрэева шукае сваё. Зачапіўшыся за дробную згадку «Гістарычная музыка Беларусі» (на тытульнай вокладцы такіх на­ват словаў няма), гора-крытык даходзіць да вельмі сур’ёзных папрокаў: «Прэтэнзыя на гістарызм небясьпечная тым, што прадугледжвае болып
    высокія патрабаваньні да ўкладальнікаў. Паўстаюць пытаньні пра аўтэнтычнасьць прадстаўленых твораў, пра іхнія крыніцы, пра слушнасьць іхняе атрыбутыкі...» А менавіта ж тытульная вокладка пацьвярджае слушнасьць трактоўкі выдаўцоў, што тэрмін «гістарычная музыка» не такі ўжо канкрэтны, як камусьці здаецца на першы погляд. Дый увогуле тако­ва тэрміну ў музыкалёгіі няма, за выключэньнем гістарычных аспэктаў пэўных песенных жанраў (а тэта ўжо сфэра тэксталёгіі). Тым ня менпі, выдаўцы маюць падставы сьцьвярджаць, што дыск «ЛеТенды Вялікага Княства» служыць мэце папулярызацыі гісторыі Беларусі праз музыку. Але ня толькі ў гэтым ягоная каштоўнасьць.
    Іранічна абыграўпіы ў назве свайго артыкулу назву дыска, Ю. Андрэева зрабіла кардынальную мэтадаляГічную памылку: выданьне ўзнаўляе менавіта легенды, але не ПРА Вялікае Княства, а з душы ягонай, бо тэта гукавое адлюстраваньне нашае гісторыі. Адлюстраваньне сутнасьці паняцьцяў Беларусь і Беларусь!, якія з таго ж сынанімічнага шэрагу, што Літва й Ліцьвіны.
    Беларускамоўныя таму й беларускамоўныя, што не насталЫуюць, а жывуць ягонымі ідэаламі, мастацтвам і музыкай.
    «Наша слова» №3,22.01.2003, Менск-Ліда, А.М., В.М.
    ЛЕГЕНДЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА’2
    Старажытная зямля
    2005, БМАдгойр
    А V I Т A L I A \ I’
    Н 3 Я М \ Я
    Першы дыск гэтае сэрыі гістарычнай музыкі Беларусі з 2001 году пасьпеў вытрымаць некалькі выданьняў, пакуль зьявіўся другі. ЗГрабныя вокладкі digipak галяндзкае вытворчасьці сталі прывабным сувэнірам ня толькі для беларускіх мэляманаў, але й для гасьцей нашае краіны. I вось — вартасны працяг, які ў знаёмай колеравай гаме буклета прадстаўляе выявы старажытных полацкіх гравюраў, застаўкі знакамітых па ўсёй Эўропе беларускіх старадрукаў.
    Сярод выканаўцаў вы зноў сустрэнецеся з папулярнейшымі прадстаўнікамі айчыннай мэдыявальнай музыкі -«Lituus» (гэта новая рэінкарнацыя баранавіцкага ансамблю «ContreDance»), «Стары Вольса», камэрны хор «Унія», але адкрыцьцяў навізны будзе ўсё ж болей.
    Зрэпіты, калі капэлю А. Лася многія таксама ўжо ведаюць паводле асабістых альбомаў і канцэртаў, дык дудар Васіль Грынь з Заслаўя пасьпеў засьвяціцца толькі на ладжаных ім
    у родным горадзе дударскіх фэстах, і тэты найгрыш на парных дудках «Пастушок» — першы ягоны выхад у сьвет на сур’ёзнай фанаГрафіі. Праўда, выдаўцы чамусьці запусьцілі ў тыраж тэты твор бяз назвы. Такая ўжо яна, беларуская рамантыка: то «Танец», то «Найгрыш», то зноў «Найгрыш» і зноў «Танец», а фантазія — на тармазах. I праблема хутчэй у нашчадках, а не ў продках. Дзякаваць Богу, моманты прасьвятленьня ёсьць таксама. (Вось толькі гэтай кружэлцы пашанцавала акурат у адваротным, бо свой «Найгрыш», але ўжо на вургане тут мае й А. Бурнасенка, а ў яго таксама быў папярэдні варыянт назвы — «Сьвітанак»).
    Бард клясычнае традыцыі Аляксей Галіч (Менск) запомніўся й на першым дыску, але тут ён выступав ў чароўным дуэце з Вольгай Емяльянчык (Полацак), прадстаўляючы выразна кантрастуючымі галасамі адзін з кантаў XVII стагодзьдзя з славутага зборніка «Куранты».
    Гістарычная спадчына ўнікальных зборнікаў сьвецкае музыкі Сярэднявечча («Полацкі сшытак», «Віленскі сшытак», тыя ж «Куранты»), якія захавалі праявы, гэтак мовячы, айчыннае палацава-замкавай дыскатэкі мінулага веку (прычым вельмі даўно мінулага) прадстаўлена яшчэ больш шырока. Яна гучыць у выкананьні добра ўжо нам вядомага лютніста I. Кубліцкага («Гальярда»), гуртоў «Lituus» («Тарантэла»), «Artes liberalis» («А ў полі рэчка»), «Стары Вольса» («Прывітальны танец»), арГаніста В. Кісьценя. I калі тут імёны сярэднявечных беларускіх кампазытараў, на жаль, не захаваліся, дык творы В. Бакфарка ў выкананьні лютністкі Ю. Дубнавіцкай, В. Длу-
    гарая ў выкананьні гурта «Brevis», К. Клябана ў выкананьні хору «Фона Бона» красамоўна прэзэнтуюць аўтарскую традыцыю беларускае сьвецкае музыкі Сярэднявечча.
    Акрамя названых плыняў айчын­нае мэдыявальнае музыкі альбом прэзэнтуе й фальклёрныя баляды з глыбінь стагодзьдзяў («Конь з арлом» гурта «Княжыч», «Дубровачка» гур­та «Кудзьмень»), татэмічныя танцы («Журавель» капэлі А. Лася, «Мядуніца» гурта «Guda»), каранацыйныя гімны з нашых земляў («Пачуйце ўсе краі» хору «Фона Бона») ды шмат іншых жанраў і назваў.
    Праўда, не абыйшлося й без казусаў, падобных першаму выпуску, калі журналіст варшаўскага радыё «Роіопіа» Алесь Навіцкі наконт трэку хора пад кіраўніцтвам I. Мацюхова сказаў: «Наўрад ці мовай Вялікага Княства Літоўскага быў сучасны расейскі жаргон: Напейтеся все пьяны, / Не будете упрямы...».
    Вось і тут у першым выданьні бы­ла падрыхтавана такая ж лыжачка дзёгцю ад пінскага хору «Покліч», які чароўна, але ў зрусыфікаваным выглядзе выконваў вядомы беларускі кант XVII стагодзьдзя «Нова радасьць стала», хоць ён ужо шмат разоў выдаваўся на дысках у першаснай вэрсыі, і нават у скарэктаванай новабеларускай (гл. CD’s «Сьвятая ноч» хо­ру «Залатая горка», «Сьвяты вечар» супольнага рок-праекту, «Хтось крануўся крылаў» Вальжыны Цярэшчанкі, «Пералёт-трава» фольк-тэатра «Госьціца» ды іншыя).
    Самае вясёлае ў гэтым, што пінчукі, русыфікуючы тэкст, так і не рызыкнулі «радасьць, яка не бывала» ператварыць у небывалую «каку» (нуўіх
    жа сапраўды якая вымаўляецца як ка­кая). Але так і сьпявалі тэты фраГмэнт у першасным выглядзе, дэманструючы ўзор моўнай эклектыкі ці папросту трасянкі. Дзякаваць Богу, перавыданьне абыйшлося без такіх сюрпрызаў, і хор «Покліч» адгукнуўся на крытычныя заўвагі прэсы ў свой бок заменай свайго трэку на іншы твор — «Гануся-сардэнька» з славутага «Полацкага сшытку» (цяпер філяфаністы маюць шанц параўнаць іхнюю вэрсыю гэтага твору з раней выдаваным варыянтам ансамблю «Купалінка»),
    Такім чынам, усе гэтыя словы не павінны дыскрэдытаваць агульнай задумы й шчырых намаганьняў прад’юсэра Арыны Вячоркі. Тым болып, што й выканаўчы ўзровень хо­ру «Покліч» дасягае саліднага эмацыйнага водгуку ў душах слухачоў нават сваімі небеларускімі песьнямі, а ў праекце Арыны Вячоркі выразна адчуваецца дынаміка, якая выразна стварае маляўнічы музычны вобраз нашае старажытнае зямлі.