222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
Асабліваяпадзякасаўндпрад’юсэру Ўладзю Давыдоўскаму (экс-«Мроя»), які разбудаваў з гэтай кампіляцыі настраёва цэльны й стылістычна вывераны альбом.
«Bielarus» №500, 15.09.2004, New York, B.M.
CONTREDANCE
Early music
2000, UEP
Ансамбль старажытнай музыкі «ContreDance», адзін зь вядомых выканаўцаў сярэднявечнай музыкі ў Беларусі, прадставіў слухачам свой першы дыск пад назвай «Early music» (што азначае «Раньняя музыка») з адной відавочнай мэтай: паказаць эўрапейскія вытокі беларускае музычнае традыцыі. Зьдзівіла й тое, што гэтую місыю ўзяў на сябе ансамбаль не сталічны, а з правінцыі — з гораду Баранавічы. Але з пастаўленай задачай музыкі ансамбля «ContreDance» спраўляюцца вельмі пераканаўча. Дапамагае гэтаму, па-першае, супрацоўніцтва з такім выдатным дасьледчыкам музычнае даўніны, як Вольга Дадзіёмава, а таксама з прад’юсэрам праекту «ЛеГенды Вялікага княства» Арынай Вячоркай. Менавіта яны дапамаглі ўдзельнікам ансамбля выбраць той рэпэртуар, які б гарманіяваў з выканаўчымі магчымасьцямі ўдзельнікаў «ContreDance», пераарыентавалі іхнюю цікавасьць зь пераважна заходнеэўрапейскай музыкі на таксама прафэсійную музыку, але якае мае, аднак, беларускія карані.
Акрамя гэтага ўсьвядоміць сваё музычнае наканаваньне гурту «ContreDance» дапамаглі й кантакты з шматлікімі беларускімі й заходнеэўрапейскімі музычнымі фэстывалямі ды форумамі. Ансамбаль браў удзел у ня менш чым дзесятку рыцарскіх фэстах па ўсёй краіне. Менавіта тым маладым людзям, якія ў сучасных урбанізаваных умовах адраджаюць дух рыцарства, і прысьвечаны дыск «Early music» ансамбля «ContreDance».
I пачынае ягоную праГраму трэк, які вядомы ўжо як візытоўка калектыву — «Танец» Войцэха Длугарая, лютніста караля Рэчы Паспалітай і Вялікага князя Літоўскага Сьцяпана Батуры. Гэта неверагодна мэлядчычны й вытанчаны танцавальны матыў, які хутчэй нагадвае заходнеэўрапейскі мэнуэт. Барочную музычную скіраванасьць падкрэсьліваюць партыі флейты ў выкананьні Аляксандра Бондара, Андрэя Канстантынава й гітары Людмілы Ўведзенскай. Больш рытмічныя кампазыцыі Войцэха Длугарая музыкі прапанавалі слухачам у канцы дыска: ягоныя «Танцы» (трэк 4 і 9) прыцягнуць увагу слухачоў і мэлядычнымі пералівамі-варыяцыямі, і вытанчанымі тэмбрамі блёк-флейт, і гучаньнем клявэсыну (Натальля Бабкова), і лютневым тэмбрам гітары...
Вялікую частку дыска «Early music» займаюць апрацоўкі тэмаў знакамітага «Полацкага сшытку», які быў адшуканы беларускім дасьледчыкам Адамам Мальдзісам у Ягайлаўскай (Ягелонскай) бібліятэцы ў Кракаве. Для беларускае музычнае гісторыі «Полацкі сшытак» — гэта каштоўнейшы помнік. Яго значнасьць для напіае культуры нельга пераацаніць. Як адзначае сам дасьледчык, «сэнсацый-
насьць знаходкі была ў тым, што гэта найбольш старажытны збор сьвецкае музыкі ўсходнеславянскіх народаў (аналяГічныя расейскія зборнікі датуюцца толькі пачаткам XVIII-ra стагодзьдзя). Ён сьведчыць, што ў Беларусі яшчэ ў Сярэднявеччы была разьвітая музычная культура ня толькі рэлігійная, але й сьвецкая. Моладзь жа тады таксама весялілася, як і ва ўсе часы. I было б дзіўна, каб побач з духоўнымі кантамі не існавалі сьвецкія творы!» (гл. кнігу Вітаўта Мартыненкі, Анатоля Мяльгуя «Праз рок-прызму», 1989, «БІНіМ», Ню-Ёрк, стар. 136-140).
Музыкаў ансамбля «ContreDance» не задавальняла тое, што п’есы з гэтага зборніка ў Беларусі не выдаваліся на кампакт-дысках. Таму на дыску «Early music» яны прадставілі сваё прачытаньне некалькіх твораў з «Полацкага сшытку» — гэта «Танец», «Куранта», «Scerzino»... Думаю, што даўно насьпеў час ажыцьцявіць выданьне поўнафарматнага альбому з «Полацкім сшыткам». Да такой высновы прыводзіць слухачоў пераканаўчасьць прачытаньня музыкамі выдатнага помніка старажытнае сьвецкае музыкі Беларусі — няхай мінімалістычна някідкай, але вельмі гарманічнай і парэнэсанснаму ўзьнёслай. Тым больш, што нават у Польшчы такое выданьне ўжо зьдзейсьніла яшчэ ў 1970-х фірма «Muza», выпусьціўшы вінілавы альбом «Piesni, tancy, padwany» знакамітае apкестры «Fistulatores et tubicinatores Varsovenses» акурат з твораў «Полацкага сшытку».
Музыкі з Баранавічаў зьвяртаюцца й да іншых музычных помнікаў эпохі барока. На дыску можна паслухаць полірытмічнае «Passamezzo» з табулятуры Яна зь Любліна (XVI ста-
годзьдзе), інструмэнтальную баляду з Робэртбрыджскага кодэксу (XVI стагодзьдзе), твор Джыралама Фрэскабальдзі «Canzona», дзе вельмі пранікнёна гучыць дуэт гітары й флейты, заходнеэўрапейскія ананімныя творы («Fuga duartum» ды інш.).
Слухачы нярэдка падкрэсьліваюць, што дыск «Early music» ансамбля «ContreDance» структурна вельмі прадуманы, таму што прадстаўляе слухачам выканаўчае майстэрства музыкаў і ўзровень дасьледваньняў помнікаў музычнае культуры эпохі барока як у Эўропе, гэтак і ў Беларусі. А таксама прэзэнтуе слухачам тое багацьце прафэсійнае музычнае спадчыны нашае краіны, якое захаваў для нас неміласэрны час.
«Белорусский рынок» №40,
11.10.2004, Менск, А.М.
LITUUS
Medieval music
2004, UEP
Першы дыск ансамбля старажытнай музыкі «Lituus», названы «Medieval music» («Сярэднявечная музыка»), паводле сваёй праГрамы, гучаньня інструмэнтаў, акустычнае атмасфэры запісу нагадвае дыск ансамбля «ContreDance», які нават і называец-
ца падобным чынам — «Early music» (глядзіце папярэднюю рэцэнзыю) ды нават выдадзены тою ж фірмай — Уральскім электратэхнічным заводам у Расеі. I гэта не выпадкова: ансамбль «Lituus» акурат і зьяўляецца прамым нашчадкам музычных ідэяў і традыцыяў гурта «ContreDance».
Пра тое, чаму адбылася такая трансфармацыя з гэтымі калектывамі, распавядае дырэктар ансамбля «Lituus» Анатоль Несьцярук: «ContreDance» працаваў пры Баранавіцкай музычнай школе, і ейнае кіраўніцтва вырашыла зьмяніць склад ансамбля. 3 гэтым мы былі нязгодныя. I, каб не ствараць канфліктную сытуацыю, частка ансамбля вырашыла выйсьці з-пад школьнае апекі ды зьмяніць назву калектыву. Цяпер мы вольныя, выконваем музыку, выступаем і гастралюем там, дзе нам падаецца больш зручна. Дзевяноста адсоткаў складу нашага ансамбля — гэта былыя ўдзельнікі «ContreDance»: Тацьцяна Кашульская (бубны), Людміла Ўведзенская (гітара), Валерыя Несьцярук (блёк-флейты тэнар і сапрана), Натальлья Бабкова (блёк-флейты бас і сапрана, аранжыроўкі). Альбом, які выдаў ансамбаль «Lituus» — наш дэбютны дыск, хоць першы трэк зь яго ўжо гучыць у мастацкай стужцы «Анастасія Слуцкая». Астатнія шаснаццаць трэкаў прадстаўляюць слухачам нашае прачытаньне музычных помнікаў ВКЛ XVI-XVII стагодзьдзяў — «Полацкага сшытку», «Віленскага сшытку», а таксама помнікаў эўрапейскай сярэднявечнай музыкі».
Асаблівую й менавіта сваю асабістую акустычную атмасфэру дыска й канцэртовых выступаў гурту «Lituus» дапамагаюць ствараць багатыя павод-
ле тэмбру, мяккія паводле гучаньня музычныя інструмэнты — блёк-флейты нямецкае фірмы «Monk». Дзякуючы іхняму гучаньню так арТанічна адраджаецца дух эпохі Рэнэсансу й барока.
Музыкі «Lituus» працягнулі практыку запісу кампазыцыяў паводле твораў «Полацкага сшытку»; цяпер ужо цэлых восем фраГмэнтаў з гэтага музычнага зборніка XVI-XVII стагодзьдзяў прадстаўлены на кружэлцы ансамбля. Цікавая й жанравая разнастайнасьць музычных п’есаў, якія выконваюць музыкі: тут гучыць «Тарантэла», «Мадрыгал», «Сюіта», «Баляда», «Песьня» — амаль увесь спэктар жанраў сярэднявечнае сьвецкае музыкі... I, як адзначае дасьледчыца гісторыі музыкі Вольга Дадзіёмава, «у кампазыцыях, што гучаць у пералажэньні для арыгінальнага складу (сапрана, тэнар, бас, блёк-флейта, гітара, трохкутнік, барабан) ды былі самастойна зроблены музыкамі ансамблю «Lituus», яскрава праяўляецца адзінства стылёвага «фонду» колішняга эўрапейскага музычнага матэрыка, неад’емным і арганічным прадстаўніком якога была Беларусь — квітнеючая музычная краіна. Яна дала сьвету вытанчаныя, Густоўныя, на дзіва прыгожыя мэлёдыі, свае адметныя і, разам з тым, сугучныя агульнаэўрапейскім музычныя фарбы».
Болып падрабязна музыкі знаёмяць і зь іншым музычным помнікам часоў ВКЛ — так званым «Віленскім сшыткам» XVII стагодзьдзя. А таксама з творамі табулятураў Вайзэліюса ды Яна зь Любліна. Гэтая музыка ў вялікай ступені дапаўняе карціну, характэрную для музычнага мастац-
тва земляў Рэчы Паспалітай (Вялікага Княства Літоўскага й Польшчы).
Прафэсійная эўрапейская музыка прадстаўлена творамі зборнікаў Клёда Гэрвайса й Эцьена дэ Тэртрэ («Бранлі», «Павана»), Якуба Поляка («Куранта»). У гэтых п’есах музыкі ансамблю «Lituus» дэманструюць высокае выканаўчае майстэрства, прафэсіяналізм у аранжыроўках і пачуцьцё эпохі. Усё гэта музыкі з дапамогай інструмэнтаў і старажытных партытураў пераканаўча рэканструююць для сучасных слухачоў.
Безумоўна, альбом ня стаў бы такім пераканаўчым, калі б сваё прафэсійнае майстэрства не прадэманстравалі гукарэжысэры Парафіяльнай студыі гуказапісу горада Баранавічы (на жаль, іхнія прозьвіпічы на вокладцы не пазначаныя). Але менавіта дзякуючы іхняму разуменьню асаблівасьцяў музыкі мінулых стагодзьдзяў альбом гучыць пранікнёна і ў нейкай ступені зьяўляецца адкрыцьцём новых музычных даляглядаў беларускае культуры.
«Белорусский рынок» №40,
11.10.2004, Менск, А.М.
CLASSIC AVANTGARDE
Беларускае эўрапейскае
2003, Беларуская капэля
Гадоў дваццаць таму, размаўляючы зь вядомым нашым навукоўцам прафэсарам Адамам Мальдзісам пра тое, як ён адшукаў у сховах кракаўскай Ягайлаўскай (Ягелонскай) бібліятэкі славуты цяпер музычны помнік «Полацкі сшытак», я вынес на старонкі моладзевае прэсы ягоную мару пра шырокае адраджэньне гэтага ўнікальнага збору, пра магчымасьць творчае рэканструкцыі такіх нотных запісаў з аналягічнымі тэкставымі помнікамі беларускага Сярэднявечча. Прызнацца, чаканага водгуку на Радзіме сярод тагачасных музыкаў мая публікацыя нібыта й не атрымала, хоць пазьней была паўторана ў нашай з Анатолем Мяльгуём кнізе «Праз рокпрызму» (New York, 1989): толькі ансамбль Уладзіміра Казбанава «Гульня ў дождж» падрыхтаваў такую праграму й нават зафіксаваў яе ў магнітазапісах, але выдаць іх масавым тыражом так і ня здолеў. Затое за межамі Беларусі «Полацкі сшытак», як і творы Вайташкі Длугарая — славутага
на ўсю Эўропу лютніста гарадзенскай капэлі караля Сьцяпана Батуры (г.зн. Баторыя), пасьпелі прывабіць нямала цікавых калектываў (хор «Виват» у Расеі, «Ансамбль давньо'і музики Костянтйна Чечені» ды Ніна Матвіенко ў Украіне)...