• Газеты, часопісы і г.д.
  • 222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    222 альбомы беларускага року... і ня толькі

    Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 448с.
    Мінск 2006
    105.26 МБ
    У складзе аркестры «Melody Of Oshawa» падчас запісу кружэлкі акрамя Баляслава Лішчанка працавалі яшчэ й А. Інгрэм, Б. Новак, Я. Курый, Я. Пятрышын ды Р. Пятрышын. Для фірмы «Pahonia records», заснаванай у Канадзе беларускімі эміГрантамі (ейны адрас тады быў «Pahonia records», 524 St. Clarens Avenue, Toronto 4, Ontario, M6H 3W7, Canada) гэта было чацьвертае выданьне беларускага рэпэртуару на вінылавых кружэлках.
    Што датычыць рэпэртуару канкрэтна гэтага дыску, дык ён вельмі раз-
    настайны з пункту гледжаньня бела­рускага нацыянальнага арэолу. Тут ёсьць і фальклёрныя творы («Юрач­ка» й «Мікіта» ў апрацоўцы Міколы Куліковіча-Шчаглова, «Лысы» ў апрацоўцы самога Баляслава Лішчонка,), ёсьць танцавальныя мэлёдыі паводле папулярных беларускіх песень («Беларусь — мая песьня» Ю. Семянякі, «Зорачкі» С. Новіка-Пяюна, «Пе­сьня Данілы» з опэры А. Туранкова «Ў путчах Палесься»), але найбольш Грунтоўна прадстаўлены тут творчы набытак беларускае эміграцыі. Сярод такіх твораў — песьня таго ж Miколы Куліковіча-Шчаглова «Не забу­ду я Алеся» на вершы Міхася Кавыля, рэлігійны гімн Міколы Равенскага «Магутны Божа» на вершы Натальлі Арсеньневай, нацыянальны гімн Уладзіміра Тэраўскага «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» на вершы Мака­ра Краўцова (сапраўднае прозьвішча Касьцевіч), танцавальная мэлёдыя са­мога Баляслава Лішчонка «Дзісьненскае танго» на вершы Мікалая Рачыцкага й г.д.
    Цікава, напрыклад, параўноўваць створаную Б. Новакам для аркестры «Melody Of Oshawa» настальгічную інтэрпрэтацыю славутай народнай пе­сьи! «Месяц» з шматлікімі сучаснымі ейнымі варыянтамі — ад ансамбля «Песьняры» да моднага Валіка Грышко. Не скажу, што заўсёды выйграе творчасьць эмігранцкіх музыкаў. Ча­сам нават дзіўна чуць факстрот «Расьцьвіталі ў полі васілёчкі», танГа «Беларусачка», вальс «Пыталася пані» ці іншыя занадта сьмелыя інтэрпрэтацыі знакамітых народных мэлёдыяў. Але й гэтыя мае заўвагі могуць мець чыста суб’ектыўны характер, бо ме­ла ж папулярнасьць тая самая «Бела-
    русачка» ў эстраднай вэрсыі Данчыка зь Ню-Ёрку ды нават у рок-н-рольнай ад гурта «Алесюкі» зь Бельску. Няма бяды, што Беларусь! сьвету больш сьмелыя за карэнных этнічных аўтахтонаў на роднай зямлі. Дык вось вам і канадыйская аркестровачка «Беларусачкі».
    Яіпчэ раз падкрэсьлю наапопіку, што творчасьць аркестры «Melody Of Oshawa» — зусім ня ўзор стромага выканаўчага майстэрства, а толькі прыклад сямейна-бытавога музычнага наіву, якога й дагэтуль не стае на нашым, трохі вольным цяпер, фанаГрафічным рынку. Таму не забывайце пра немалы досьвед Беларусаў рэальна вольнага сьвету.
    «Чырвоная зьмена» №32,
    21.04.1993, Менск, В.М.
    БЕЛАРУСЬ
    Музычны фальклёр Палесься
    1981/1988, Auvidis/UNESCO
    Уразьлівае папаўненьне беларускае дыскаграфіі зрабіла ’шчэ ў 1980-х гадох французская фірма «Auvidis»: абапіраючыся на багаты архіў і падтрымку бэрлінскага International Institute For Comparative Music Studies And Documentation (IICMSD), яна выда­
    ла ў поўным фарматным спэктры (CD, LP, МС) іпыкоўны альбом беларускага фальклёру для міжнароднай сэрыі UNESCO «Musiques Et Musiciens Du Monde». Важкае навуковае абГрунтаваньне ўсяго матэрыялу падборкі (а гэта 34 разнастайныя ўзоры вакальных і інструмэнтальных твораў) зрабілі супрацоўніцы Інстытуту Мастацтвазнаўства, ЭтнаГрафіі й Фальклёру АН Беларусі 3. Мажэйка ды I. Назіна. Праўда, не для Беларусаў, бо ўсе тэксты Грунтоўнага 24-старонкавага буклета пададзены на французскай і анГельскай мовах. Пакрыўджанымі засталіся нават Немцы, чыімі архівамі карысталіся.
    Трэба сказаць, што маскоўская фірма «Мелодия» таксама выдавала ў 1980-х фальклёр беларускага Палесь­ся са збораў Зінаіды Мажэйкі, але менавіта ў параўнаньні цудоўна выяўляецца сутнасьць абодвух выдавецкіх праектаў: калі эўрапейцы імкнуліся сканцэнтраваць свой выбар на чыста аўтэнтычным матэрыяле, дык у выданьні славянскіх братоў падкрэсьлена глябальная русіфікаця беларуска­га Палесься.
    Высокая культура эўрапейскае дыскаірафіі (прадуманая зьнешняя аздоба, ейнае цудоўнае паліГрафічнае ўвасабленьне, камплектацыя брашурай з падрабязным апісаньнем асаблівасьцяў кожнае песьні ды палескага фальклёру ўвогуле як канкрэтнага ўзору нацыянальнае культуры, зьвесткі пра выканаўцаў-аўтахтонаў), ідэальная якасьць гучаньня — ўсё гэ­та задавальняе самага прыдзірлівага мэлямана. Як, дарэчы, і сам рэпэртуар праГрамы.
    Альбом складзены з разнастайных цыкляў, каб найбольш поўна адлюст-
    раваць палітру паляшуцкага (яцьвяжскага) фальклёру: калядныя песьні, ураджайныя й вясновыя, песьні драматычныя, лірычныя й паэтычныя ды г.д.
    Цікавыя яны ня толькі паводле сваіх музычных традыцыяў, але й праз унікальную мову сваю, якая паводле меркаваньня рэцэнзэнта выданьня, захавала карані праславянскай культуры ’шчэ з VIII-IX стагодзьдзяў. Для прыкладу прывядзем толькі адзін урывак з цыклю жартоўных песень. Ён мае назву «Прымак»:
    Той гора нэ знае, хто прымак нэ бувае.
    Прыйшла тэшча прымака будыты:
    «Вставай, прымак, вставай, лайдак,
    Вставай, годэ спаты!
    Запрэгай волы, бэры соху — едзь поля гарай!»
    Гарэ прымак, гарэ лайдак
    I ўскрай поглэдае,
    Шчо всэ жонкі обед нэсут,
    А мое нэ мае.
    Зразумела, альбом базуецца на сучасных запісах, а зусім не імітуе лінГвістычны ды этнаГрафічны калярыт старажытных часоў. Да таго ж, асабліва каштоўнае тое, што тут няма месца ніякім адаптациям і апрацоўкам у акадэмічным, рокавым, джазавым ці эстрадным ключы. Выканаўцы тут не прафэсійныя сьпевакі, а про­стыл носьбіты тае сакральнае энэрГетыкі, якою прасычаны фальклёр, людзі, пазначаныя талентам і любоўю да роднае песьні. Сьпяваюць Ганна Вянгура й Хрыстына Дарашэвіч з Гомельшчыны, Язэп Русак і Адам Масальскі зь вёскі Клетная пад Пінскам І многія іншыя. А музыкі граюць наступныя: акардэаніст Раман Сліш з тае ж
    вёскі Клетная, скрыпаль Яўхім Валадкевіч з Дубянца, дудар Васіль Швэд і скрыпаль Міхась Шкадунь з Глушковічаў і г.д.
    Альбом пакідае несамавітае ўражаньне, блізкае да таго, калі знаёмісься з экзатычнымі гукамі нейкай новай рокавай плыні. Музыку гэтую слухаеш ня толькі й ня столькі вушамі. Яна паглынае й ахутвае ўсяго цябе нейкай невядомаю сілаю.
    Нягледзячы на недаступнасьць масаваму слухачу эўрапейскае фанаГрафічнае беларусікі, канкрэтна гэты альбом атрымаў даволі шырокую вядомасьць праз звычайныя бытавыя копіі. Улічваючы гэта, у структурах «BMAgroup» разглядаецца пытаньне аб айчынным перавыданьні альбома болып-менш даступным тыражом на кампакт-дысках і касэтах у рамках папулярнай сэрыі «Беларускі музычны архіў». Бо гэта ня проста ўзор рэальнага аўтэнтычнага фальклёру, чаго пакуль не хапала ў сэрыі, а япічэ й сам па сабе гістарычны беларускі прадукт, які вытрымаў некалькі перавыданьняў у Эўропе.
    «Ніва» №22, 06.08.7 989, Bialystok, В.М.
    МУЗЫЧНЫ ФАЛБКЛЁР БЕЛАРУСИ
    Розныя выканаўцы
    1990, Мелодия
    Перад намі — ўнікальная зьява беларускай фанаГрафіі. Бадай, упершыню ў анталёгіі «Музычная творчасьць народаў СССР» пабачыла сьвет двайная плыта «Музычны фальклёр Беларусі». Гэта быў толькі пачатак той працы, якая плянавалася ў рам­ках «Пэрспэктыўнага пляну Грамзапісу Беларусі на 1991-1993 гады». А глябальна — вялікі крок у кантэксьце беларускага нацыянальнага Адраджэньня.
    Пакуль адзначаная пратрама ў 6 плытах чакала свайго ўвасабленьня ў віныле (ды так і не ўвасобілася) мы ўсё ж мелі шанц перагарнуць першыя старонкі гэтага ўнушальнага праекту. Але перад тым дазволім сабе працытаваць нуворышаў тутэйшага музычнага пяра, якія лёгка шуфлююць тыя складаныя часіны ў пару радкоў сваёй відавочна недапрацаванай брашуркі «Залатыя дыскі беларуска­га рок-н-рола» (Менск, «Беларускі калеГіюм», 2004): «Напрыканцы 8о-х наступіла другая “рок-адліга”... Гэтую
    акалічнасьць адразу ж скарысталі музычныя журналісты Анатоль Мяльгуй і Вітаўт Мартыненка: улетку 1989 г. яны даслалі ліст на маскоўскую студыю гуказапісу “Мелодия” з прапановай зрабіць запіс песень таленавітых музыкаў з гурту “Мроя”. Дзіва, але кіраўнікі “Мелодии” адрэагавалі давол! хутка...»
    I нібыта не было 10 гадоў настойлівага аналізу айчыннага музычнага рынку, сотняў вострых публікацыяў у рэспубліканскай прэсе, рэТулярна дасыланых на рэагаваньне маскоўскім чыноўнікам выдавецкага фронту, якія кантралявалі гэты працэс ня толькі ў сябе дома, а нават у Беларусі. Дык вось: ніхто й не спадзяваўся тады на нейкае дзіва, бо кіраўнікі «Мелодии» рэагавалі даволі доўга нават на нашыя патрабаваньні болып шырокага выданьня фальклёру (што ўжо казаць пра рок!), пра што сьведчыць лёс цэлага праекту, згаданага вышэй. А прыгаданую нібы нейкае выпадковае надвор’е «рок-адлігу» акурат і рабілі тыя самыя музычныя журналісты Анатоль Мяльгуй і Вітаўт Мартынен­ка, не падпарадкоўваючыся самазваным кантралёрам забранага краю. I хоць гады (ці нават пяцігодкі) марнаваліся на гэтую барацьбу, але кожны беларускі дыск, выпушчаны «нашай агульнай фірмай», мы памятаем про­ста на ўласных нэрвах. I быў беларускі рок, і беларускі фольк, ды які!..
    Калі яшчэ існуе ўстойлівае словазлучэньне «настольная кніга», дык, слухаючы гэтае выданьне, узьнікае жаданьне назваць яго настольнай кружэлкай фальклярыста, лінГвіста, кампазытара й выканаўцы, а таксама, тых беларускіх музыкаў, хто пачынае працаваць з апрацоўкамі беларускага
    фальклёру ў рок-стылістыцы... Такая неабходнасьць абумоўлена ўнікальнай рознабаковасьцю й геаГрафіяй мясьцінаў, дзе пражываюць фальклёрныя выканаўцы, чые запісы зробленыя ў пэрыяд ад 1960-х да 1980-х гадоў.
    Першая з названых плытаў уяўляе сабою адлюстраваньне старажытнага плясту каляндарна-земляробчых і сямейна-абрадавых песень, на другой прадстаўлена так званая непрымеркаваная й сацыяльная лірыка, інструмэнтальныя й танцавальныя найгрышы.
    На дысках запісаныя й купальская песьня «Ў нас сягоньня купалачка», і масьленічная «На вуліцы масьленьніца» ў выкананьні Р.Д. Галаўко зь Віцебскай вобласьці, і калядная «Да запеймо песьню слаўнаму пану» ў выкананьні К.З. Дорах, Х.А. Канапчук, М.Ф. Кузьміч, і «голасны» сьпеў С. Дубейкі з Гомельскай вобласьці.
    На дыску захаваныя й цудоўна гучаць запісы як традыцыйных беларускіх народных інструмэнтаў: дудкі, цымбалы, скрыпкі, бубна, гармонікі, так і ўнікальных: парнай дудкі (выканаўца I. Мураўёў з Магілёўшчыны), пішчыка-саломкі (выканаўца I. Піцуха зь Берасьцейскай вобласьці).