222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
своеасаблівым інструмэнце як беларуская ліра карабовая.
Запісаная Алесем Ласём кружэлка даводзіць сучасным слухачам відавочныя зьвесткі пра тую важкую ролю ліры, якая дамінавала яшчэ ў мінулымпазамінулым стагодзьдзі: інструмэнт быў неад’емным атрыбутам вандроўных музыкаў-лірнікаў, Старцаў, якія гралі падчас царкоўных сьвятаў, у пэрыяд пастоў... Але хоць ёсьць на дыску й гістарычныя запісы, гэтая частка лірніцкага рэпэртуару прадстаўлена псальмамі й кантамі ў выкананьні самога Алеся Лася. На дыску сабраныя сацыяльна-бытавыя, павучальныя й рэкруцкія песьні, запісаныя фальклярыстамі па ўсёй тэрыторыі Беларусі. I ўсё ж, варта падкрэсьліць: галоўны дзеючы пэрсанаж дыска — беларуская ліра карабовая, якая вяртаецца да слухачоў як важны абрадавы інструмэнт, дзякуючы якому ў Беларусі сфармаваўся арыгінальны жанр беларускай музычнай спадчыны — лірніцкія песьні. Бо менавіта зь іх бярэ пачатак і адзін з папулярнейшых сучасных жанраў — беларуская бардаўская песьня (невыпадкова ж і ў Алеся Лася ёсьць таксама ўласныя бардаўскія песьи! паводле паэзіі Ларысы Геніюш).
МастакТрафік, сябра Саюзу мастакоў Беларусі й Польшчы Алесь Лось доўгі час займаўся дасьледніцкай і экспэдыцыйнай працай вывучэньня беларускай народнай смыковай школы, якая дала яму штуршок для больш глыбокага разуменьня і элемэнтаў нацыянальнай выканальніцкай школы йгры на дудзе ды ліры карабовай. Да таго ж, Алесь Лось з 1985 года займаецца аднаўленьнем канструкцыі ліры карабовай паводле аўтэнтычных узораў, якія раскінуты сёньня па мно-
гіх музэях Беларусі й бліжняга замежжа; шмат увагі надае спадар Лось і рэканструкцыі цэлага жанру беларускае народнае музыкі — лірніцкіх сьпеваў. Гэтыя дасьледваньні ляглі ў аснову Грунтоўных тэарэтычных працаў, такіх як «Генэзыс лірніцкага сьпеву» ды іншых.
Вынікі гэтых шматгадовых дасьледваньняў і сталі рэпэртуарнай падставай рэцэнзуемага дыска «Ліра. Лірніцкія песьні, псальмы й канты», што ажыцьцёўлены ў рамках праекту «Прошча» пад кіраўніцтвам Алеся Лася зь фінансавай дапамогай спадарыні Аліцыі Руекбродт (Нямеччына).
У адрозьненьне ад працы па аднаўленьні беларускай дударскай традыцыі, якую адмыслоўцы й аматары граньня на дудзе рэканструююць з болыпага паводле кніжных запісаў фальклёру і з дапамогай мэтадаў параўнаньня, манэра граньня на ліры ў свой час здолела стаць зафіксаванай у фанаГрафічных запісах. Адзін з такіх унікальных запісаў 3. Энвальд пачатку мінулага стагодзьдзя акурат і распачынае дыск «Ліра. Лірніцкія песьні, псальмы й канты». Гэта своеасаблівы камэртон для дасьледчыкаў і аматараў, які задае тон мэлядычнага строю, гучаньня інструмэнта, распавядае музыкам і слухачам пра аўтэнтычную манэру выкананьня беларускіх лірнікаў.
Вельмі дакладным спадкаемцам гэтага камэртону (наколькі гэта магчыма ў сучасных умовах) імкнецца быць Алесь Лось падчас выкананьня й запісу прадстаўленых на кампактдыску кантаў, псальмаў і песень.
3 рэпэртуарнага партфэлю У. Бярберава й Н. Матыліцкай (фольк-гурт «Ліцьвіны») паходзіць трэк «Песьнь
аб Страшным Судзе», які быў запісаны аванГардыстамі нацыянальнае аўтэнтыкі ў вёсцы Ульянаўка Слуцкага раёну. Разам зь лірніцкімі песьнямі «Лазар», «Песьнь аб сьв. Гаўрыле», «Piesn do sw^tej Filomeny» (на польскай мове) яны складаюць асноўны тэматычны пляст лірніцкіх сьпеваў — псальмаў, што выконваліся падчас царкоўных сьвятаў, перад Калядамі ды на Вялікдзень.
«Даўным даўно тое было...» (зап. Р. Шырма ад Зоі Карпюк з в. Харкі Пружанскага раёну Берасьцейскае вобласьці) — сапраўдная лірніцкая сага пра подзьвігі сьвятога Юр’я. Гэтая песьня хутчэй за ўсё нясе адбітак самага старажытнага сьветаўяўленьня нашага народа.
Рэкруцкі рэпэртуар прадстаўлены песьняй «Ванюша», што запісана ў МаГілеўскім раёне экспэдыцыяй Менскага студэнцкага этнаГрафічнага таварыства.
Павучальная тэматыка, што была вельмі характэрнай для лірнікаў, прадстаўлена вельмі пранікнёнымі песьнямі «У нядзелю ранюсенька...», «Марусечка». Нягледзячы на тэматычную дыдактычнасьць, гэтыя песьні не маглі не кранаць тагачасных слухачоў. У іх асуджаліся самыя злосныя на іхні погляд злачынствы — дзетазабойства й непавага да маці... Зараз гэтыя песьні — сапраўдныя помнікі народнае этыкі. Затое лірычная й сымбалічная «Дарожка» — сапраўдны гімн і сымбаль любові да маці:
А маці ж мне міла, мілей усяго сьвету -
Хадзіла, канала, радзіла, ўмірала.
Беларуская ліра, калі прыгадаць сучасную гісторыю гэтага незвычайнага (бо мае мэханічны прывад) інс-
трумэнта, была «вернута да жыцьця» ансамблем «Песьняры», музыкі якога эпізадычна выкарыстоўвалі ліру ў сваіх аранжыроўках. Іхнімі спадкаемцамі ў гэтай справе стаў фольк-мадэрн-гурт «Палац», а таксама некаторыя іншыя фальклёрныя гурты. Альбом жа «Ліра. Лірніцкія песьні, псальмы й канты» праекту «Прошча» Алеся Лася ўпершыню ў беларускай фанаГрафіі прадстаўляе ліру як сапраўдны салюючы ды акампануючы інструмэнт, а лірніцкія песьні — як паўнавартасны жанр беларускае музычнае спадчыны.
«Знамя юности» №1-3, 06.01.2005, Менск, А.М.
Алесь ЛОСЬ
Традыцыйная смыковая музыка Беларусі
2005, Bredzis records
Зірнуўшы на строгую аскетычную аздобу гэтае кружэлкі, маладыя слухачы, пэўна, падумаюць: «Ну вось, зноў гэтых выдаўцоў на архаіку пацягнула, а не каб модную прадукцыю вырабляць». Вось калісьці й я, гадаванец уніфікаванай урбаністычнай культуры, не зьвяртаў увагу на такія прадукты, пакуль не адчуў, што мае куміры, аднак, зусім іншае думкі на гэты
конт: яны вышукваюць унікальныя запісы самых старадаўніх традыцыяў, каб знайсьці ў іх зерне для сваіх наватарскіх ідэяў.
У 1980-х гадох моладзь усяе Эўропы падсела на нечаканы выбух польскага року. У брытанскай музычнай прэсе нават тэрмін зьявіўся — polish wave. I неяк (годзе ў 1983) на радыёрынку татальна запанаваў гіт «Dmuchawce, latawce, wiatr» пяшчотнай Urszuli ды ейнага дынамічнага гурта «Stalowy bagarz». Сучасная рытміка спалучалася з такой чароўнай мэлёдыяй, што нават людзі, якія іранічна ставіліся да гэтага польскага выбуху, пасьля першага праслухоўваньня прагнулі неяк здабыць і сабе гэты запіс. Крыніцы такога духовага пранікненьня ніхто ня мог і растлумачыць.
Я таксама стаў неўзабаве ўладальнікам кружэлкі з гэтай песьняй, і аднаго разу музыку пачула мая маці. «Дзе ты такі цудоўны абэрак узяў?» — кажа. А я ж уперпіыню нават такое слова пачуў. Аказваецца, сярод клясычных узораў традыцыйнае (спакон вякоў) танцавальнае музыкі Беларусі ёсьць і абэрак, і мазурак, і полька... Толькі памылкаю тут будзе наўпрост асэнсоўваць назву з краем паходжаньня: маўляў, мазурак паходзіць з Мазураў, а полька — ад Палякаў. Вось ужо дакладна вядома, што полька нарадзілася ў Чэхіі, а ў многіх эўрапейскіх краінах (у Беларусі, Нямеччыне, Украіне, Італіі... ды нават у Полыпчы) за апошнія стагодзьдзі назапасілася цэлая плынь уласных традыцыяў полькі, мазуркі, абэркаў.
Беларускую калекцыю гэтых танцаў даўно й плённа зьбірае вядомы краязнаўца, этнограф, мастак-Графік
i музыка Алесь Лось. Значная частка гэтай калекцыі ўвайшла ў чарговы дыск гэтага артыста. I калі раней ён прадстаўляў на дысках і бардаўскую беларускую традыцыю, і лірніцкую, дык цяпер спрабуе па-новаму разгарнуць сьвет традыцыйнае смыковае музыкі.
«Смыковая музыка, — піпіа Алесь Лось у сваёй прадмове да альбому, — гралася на вясельлях, вечарынах і самых розных урачыстасьцях амаль па ўсёй тэрыторыі летапіснае Літвы ды па-за ейнымі межамі. Шляхотны настрой гэтае музыкі пераносіць нас да малавядомага культурнага пляста канца XIX — пачатку XX стагодзьдзяў, эпохі стасункаў і пачуцьцяў, якую цяжка апісаць гісторыку, адчуць этнографу, намаляваць мастаку, бо яна праяўляецца не праз слова й не праз нотны запіс, ейная прастора — гук. Высакародная ўрачыстасьць мазуркаў і яскравая весялосьць полек, узьнёслая задуменнасьць вальсаў, паэтыка маршаў — гэта частка нашае этнаэмацыйнае гісторыі й нас саміх».
Некалькі з гэтых нацыянальных танцаў (мазурак «Крэўскі», полька «Паспалітоўка» ды г.д.) Алесь Лось выконвае на пару з народным музыкам-самародкам А.А. Высоцкім. Астатнія два дзесяткі трэкаў (полькі «Шабасоўка», «Смаргонька», «Дажынкі», «Навабранка», вальсы «Смаргонскі», «Вілейскі»), шэраг безыменных абэркаў ды інпіыя танцы выконвае капэля Алеся Лася.
У складзе капэлі акрамя самога спадара Алеся (скрыпка, бубен) мы знаходзім таксама й іншых цікавых ды прыкметных асобаў. Напрыклад, цымбалістку Марыну Калечыц многія памятаюць па канцэртах вядомага
гурта аўтэнтычнага фальклёру «Ліцьвіны». Юрый Рэмашэўскі ды Ганна Харчанка прадстаўляюць розныя манеры граньня на такім цікавым і неабходным у аркестровай музыцы інструмэньце як басэтля.
Асабліва карысным тэты дыск мог бы стаць для маладых музыкаў, якія мараць стварыць калі-небудзь свой адметны супэр-мэГа-гіт, калупаючы стандартныя схэмы ды рыфы моднай музыкі. А паспрабуйце ўзяць у рукі riтару, уключыць тэты дыск і прыдумаць сабе гітарную партыю, скажам, да трэка 4 — «Абэрак», потым застанецца толькі крыху падумаць над аранжыроўкай ва ўпадабаным вамі стылі і... посьпех гарантаваны.
«Краязнаўчая Газэта» №21, 03.06.2005, Менск, В.М.
АЛЯКСАНДРА
I КАНСТАНЦІН
За ліхімі за марозамі
2001, Каўчэг
Найбольш славуты ўчынак гэтага дуэту — перамога ў адборачным туры ды ўдзел у міжнародным фэстывалі эстраднай песьні «Эўрабачаньне-2ОО4». Але ня трэба думаць, піто гэта й усё, бо было ’шчэ нямала перамог, якія пераканаўча сьведчылі: ну
мнтіійігшнні тжорчм ав'ккмам— іміш^жжыі UN ПКСИ Бааарусі
.ЛААААЗЕЖНЫ ЦЭНТГ
м№ utu нлгті I turn W*CH№№ и unit
29 30 красавка «яб года
ТРН КОЛЕРН
■рм і—і трмлтів * «tw— р«
1 щ»ам : щмм 1 шшзш
РОН-ГРУПЫ МШСН МАПСТРАТ БОНДА
Па іат — у Ш гадаій Б—* ааечм» । «аоа **а —у*' »•< • М ——А—
• 1Ж м »00 т— »«447
1986. «Тры колеры» першы рок-фэст нацыянальнага кантэксту, якім распачаў дзейнасьць рок-клюб «Няміга», супаў з Чарнобыльскай катастрофай.
МОАОДНЙ Рух ТерНОПІААЯ Управдіннв у с правах сЫТ та молоді Тернопільсько! обласно! державно! адміністрацй неділя 13 червня о 17е® Співоче поле
«.ta нашу । нашу слободу!» МОЛОДЬ ЗА РУХ ДО ОНОВЛЁННЯ I ДЕМОКРАТ!!
КОМЦЕРТ БШвРУСЬКИК Р О КН У 3 ■ К А И ТI •
Рок-гурти з м Мінсхка «УЛЮ» «новое нево» «NRM»
Будкин разам! Запрошу*.но всіх!