• Газеты, часопісы і г.д.
  • 222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    222 альбомы беларускага року... і ня толькі

    Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 448с.
    Мінск 2006
    105.26 МБ
    На завяршэньне — яшчэ адно пытаньне да прад’юсэраў: а слабо перавыдаць яшчэ адну патаемную галяндзкую рэліквію беларускага гурта «Troitsa» — канцэртовы аль­бом «Оегоі’99», пра які гаворка далей? Толькі зноў не кажэце: «Ніколі!»
    «Голас Радзімы» №46-47, 13.12.2004, Менск,В.М.
    TROITSA
    Live At Oerol-99
    1999, Pan records
    «Oerol» — такую назву мае рэГулярны этнаГрафічны фэстываль у Нідэрляндах, які адбываецца на востраве ТэсшэлінГс. У чэрвені 1999 году адбываўся 24 ягоны этап, калі беларускі ансамбль «Troitsa» ня толькі выступіў там (гэта адбываецца даволі рэГулярна), але й трапіў на ўнікальны live recording. Унікальны, бо ў нас добра вядомыя тры альбомы гэтага калектыву, выдадзеныя ў Галяндыі ды прадаваныя па ўсім сьвеце аж да Японіі, бо яны перавыдаваліся ў Беларусі на касэтах, а парачка нават і на кампактах, але вось вам і тое, што на Радзіме маюць толькі найболып апантаныя калекцыянэры. А дзе ж маю­ць болей?..
    Галяндзкія аматары папуляр-
    най у Эўропе world music здаўна палюбілі беларускі калектыў, які мод­ную плынь Грунтуе не на штучных канструктывісцкіх этна-экспэрымэнтах, а на жывым матэрыяле захаванага праз стагодзьдзі рытуальнага бела­рускага фальклёру, пераасэнсоўваючы яго праз найсучасьнейшыя сродкі ўвасабленьня.
    Посьпех гэтага канцэртніка ў свой час забясьпечыла й тое, што ён быў другім у галяндзкай дыскаграфіі бе­ларускага калектыву, а зь першым рэлізам меў падабенства толькі ў трох трэках: купальская «У гародзе на канапельцы», жаўнерская «Кося мой, кося» і веснавая абрадавая «РусалKi». Дый тое, «Русальная» на студыйным кампакце ды «Русалкі» на гэтым live recording уяўляюць сабой вельмі ўжо розныя вэрсыі. I адрозьніваюцца яны ня толькі формай падачы гукавага матэрыялу, але й рэдакцыямі тэксту ды аранжыроўкамі мэлёдыі. Дый склад калектыву да таго часу пасьпеў істотна зьмяніцца. У гэтай праГраме этна-трыо «Troitsa» складаюць адзіны старажыл Іван Кірчук (гітара, жалейкі, гусьлі ды г.д.), а таксама Юрась Паўлоўскі (ўдарныя інструмэнты) і Юрась Дзьмітрыеў (гітара, смык, ліра ды інш.), хоць на гэтак жа істотнае зьмяненьне саўнду гурта «Troitsa», на ягонае стылістычнае аблічча гэта не паўплывала.
    Трэба сказаць, што гэтае выданьне можна лічыць яшчэ адным прыкладам удалых канцэртовых запісаў беларускіх музычных калектываў (побач з «Акустычнымі канцэртамі» гур­та «N.R.M.» ды альбомам «Людзям» гурта «Kriwi»), а паводле кампаноўкі праГрамы гэта паўнавартасны аль­бом, які ставіць мэтай пазнаёміць су-
    часных Галяндцаў (дый нас саміх) зь Беларусьсю — пакуль яшчэ белай плямай на мапе Эўропы, зрабіць экскурс у гістарычныя, жанрава-стылістычныя, этна-сінкрэтычныя плясты ейнага музычнага фальклёру. Умацоўвае цэльнасьць альбому нават прызначаны для замежнікаў камэнтар галяндзкага канфэрансье.
    А ўвогуле, ёсьць тут і каляндарныя песьні («Зязюлька», «Журавы», «У нас сягоньня», «Пожня»), і абрадавыя («Бяроза», «Ой, пайду на рэчку», «Не аддай мяне, мамачка», «Добра то­му»), ёсьць узоры ’пічэ перадхрысьціянскага фальклёру («Русалкі», «На даліне», «Прыкракнула шэра вуціца», «Непраўдзівая калінка»), ды болып позьнія гістарычныя баляды й напе­вы, пазначаныя ўплывам хрысьціянскай ідэалёгіі («Салавейка», «Ветры», «Дабравешчаньне», «Добры вечар табе»).
    Зноў жа, унікальны набытак слу­хача live recording — эфэкт асабістай прысутнасьці, адчуваньне жывой рэакцыі публікі. Дый паслухаць камэнтары згаданага вышэй галяндзкага канфэрансье вельмі цікава. Прынамсі мне, бо гэта амаль мой цёзка — завуць яго Марцін. Я, па шчырасьці, не паліглот, але цяжка не зразумець, калі «Канапельку» прадстаўляюць як «беларусан маріванна»... А потым ідзе песьня з адцягам болып стромым нават за Джымі Гэндрыкса І, натуральна, шалёнае ўзрушэньне заведзенай публікі.
    Дзякуючы падобным музычным праектам і адраджаецца прысутнасьць Беларусі на этна-культурнай мапе Эўропы. Дый надзвычай цікава паглядзець на сябе з боку. Бо колькі ні было ў нас дыскаў з фальклёрнай
    музыкай, а нават паводле мастацкай аздобы гэта нешта зусім іншае, незвычайнае для нас саміх, хоць ніхто не бярэцца сьцьвярджаць, што ў адлюстраваных на фотаздымку вокладкі людзях не пазнаецца чагосьці роднага: ці ня так мы выглядаем падчас Купальля? А для эўрапейцаў гэта total psychedelic!
    «КІёк dva» №1, сакаавік, 2000, Менск, В.М.
    TROITSA
    Журавы
    2001, Pan records/2002, Sound Stream
    Калісьці, у час выбуху польскага року па ўсім сьвеце (8о-я гады), я, фа­нат гэтае плыні, зь цікавасьцю разглядаў ліцэнзыйныя перавыданьні польскімі фірмамі замежных выданьняў... сваіх жа артыстаў: «Tonpress» выкупіў адзін з галяндзкіх альбомаў познаньскага гурта «Lombard» («Wings of a Dove») i канадзкі дыск чароўнай Ізабэлы Траяноўскай («Uklady»), «Muza» здабыла ліцэнзыю на кракаўскіх мэталістаў «TSA» ад міжнароднага канцэрна «Mausoleum» («Heavy Metal World» выйшаў у сьвет у 1986, хоць та­ды ўжо паўтары гады «Polton» пастаўляў на рынак польскамоўную вэрсыю альбома «Heavy Metal Swiat»), а той жа «Polton» i «Razem» перацягнулі на
    радзіму ажно некалькі альбомаў славутага кракаўскага «Маапат» («Wet Cat», «Nocny patrol», «О!»)... Вось, думалася тады, каб і нашыя рупліўцы рызыкнулі на такі подзьвіг. I час надышоў.
    Сьпярша «BMAgroup» зрабіла кампіляцыю зь нямецкіх, польскіх, чэскіх, канадзкіх дыскаў славутага тэнара Міхася Забэйды-Суміцкага, «West records» доўга вёў перамовы пра рээдыцыю галяндзкага сольніка Івана Кірчука «Спадчына загінулых вёсак» (2000) і ўсё ж да 2003 году сасьпеў, та­ды ж i «BMAgroup» перавыданьнем адсьвяткавала ю-годзьдзе анГельскага альбому «Крамы» «Гарэлка на лёдзе» (1993), а перад тым і малады менскі лэйбл «Sound Stream» апэратыўна перавыдаў альбом «Журавы» гурта «Troitsa», які толькі-толькі тады зьявіўся ў Нідэрляндах. Вось пра яго й гаворка.
    Хацелася б пачаць гэтую рэцэнзыю з радасьцяў, якія нясе камбэк на айчыну такога гучнага імя, але пад увагу так і лезуць непрыемныя параўнаньні. Ну ніяк не абыйдзеш іх.
    Дыхтоўны фірмовы буклет, рэестр інструмэнтарыя кожнае песьні, процьма калярытных фотаздымкаў, элемэнтарныя выходныя зьвесткі (кшталту каталёгавага нумару фірмы, даты й месца запісу ды г.д.) бясьсьледна зьніклі на Радзіме. Фанат, які купіць тут гэты прадукт, міжволі падумае аб крутых студыйных магчымасьцях заштатнага менскага складу, які, беручыся за перавыданьне, нават з анГельскай мовы на родную перакладае з памылкамі акурат у роднай (блытаюць пугу з плёткай, запіс з запісью). Але не, запіс якраз і зроблены гэтым разам ня дома, а ў Нідэ-
    рляндах («Sing Sing Studio», 2001, студзень). Там жа й тады ж яно выйшла ў сьвет пад нумарам PAN 196CD. Аматары статыстыкі могуць зазначыць, што гэты нумар ад першага дыску гурта «Troitsa» ў Галяндыі адзьдзяляе аж­но 25 пазыцыяў, але чым яшчэ займаецца тэты лэйбл у Эўропе, нам ніколі не даведацца. Зрэшты скажу адмыслова для чытачоў кнігі: стыхія «Pan records» — этна-музыка, і ня толькі беларуская. А прадае лэйбл сваю прадукцыю (у тым ліку й беларускую) па ўсім сьвеце. Для цікаўных зазначу, што кошт «Журавоў» у Нямеччыне або Італіі — 30 эўра, так што ю-баксавыя эпізадычныя продажы фірмовых экзэмпляраў у менскіх крамах лічыце за асабісты падарунак ад Кірчука.
    Імёны ўдзельнікаў трыо «Troitsa» слухач знойдзе й у айчынным выданьні (гэта Іван Кірчук, Юры Дзьмітрыеў і Юры Паўлоўскі). Але, каб даведацца, што й мастацкая аздоба альбому належыць бубнару Ю. Паўлоўскаму, трэба шукаць фірмовую першакрыніцу. А бубнар жа папраўдзе праявіў у cover-дызайне небаналь­ны Густ і канцэптуальнае мысьленьне: на вокладцы скрозь аплеценую рунамі дзірку ў мяшку праглядае калярытны беларускі Стоўнгэндж. Праўда, уся паўната прыгажосьці аздобы таксама раскрыецца толькі замежным прыхільнікам «Troitsa».
    Сьпішам і занатуем ад іх жа імёны саўндпрад’юсэра (Martin S. Past), гукаінжынэраў (Milan Сігіс ды Steve Frances), а за ўсё астатняе падзякуем нашым выдаўцам: усё ж 15 унікальных узораў экспэдыцыйных запісаў фальклярыста Івана Кірчука пэрыяду 1984-1996 гг. у эфэктных і дасканалых сучасных аранжыроўках, якімі
    заслухоўваецца ўся Эўропа, нарэшце вярнуліся й на Радзіму. I хоць некаторыя назвы пададуцца вам знаёмымі («Добры вечар», «Не аддай мяне, мамачка», «Добра тому, хто вячорак ня знае»), але менавіта ў такой тэкставай ды мэлядычнай інтэрпрэтацыі шырокая публіка наўрад ці іх чула.
    Нават песьня «Прыкракнула шэра вуціца», адкрытая публіцы самім Юр­чуком на згаданым вышэй канцэртніку, у студыйным варыяньце гучыць па-новаму й парадуе адкрыцьцямі на­ват тых рэдкіх шчасьліўчыкаў, хто здолеў раздабыць і паслухаць «Live At Oerol-99».
    Пільныя мэляманы знойдуць у песьні «Ой, бору мой» агульныя радкі ды ноткі зь вядомым трэкам Лявона Барткевіча «Ой, двору мой» (гл. аль­бом «Сьпявай мне, дзяўчынка», 1989, «Electronova Productions»). Але гэ­та толькі фраГмэнты, якія не прэтэндуюць ні на стварэньне аднолькавага настрою, ні на агульную філязофскую канцэпцыю. Калярытны поп-дэнс славутага песьняроўца ўсё ж саступае глыбіні эмацыйных перажываньняў новай вэрсыі.
    Поўным адкрыцьцём для мяне асабіста, а разам і ключом да разуменьня сутнасьці творчае палітры «Troitsa» стала загалоўная песьня альбому — «Журавы». Гэта ляканічная й вельмі зьмястоўная баляда, малюнак зь векавечнага пазачасавага беларускага асяродзьдзя. Тут і побыт, і характар, і традыцыі, і мэнтальнасьць.
    Сваё разуменьне ўсяго гэтага этнатрыо «Troitsa» пераканаўча разгортвае і ў сваёй прадмове да выданьня: «Ты быццам і тут, але сьвядомасьць твая, твой Дух імчыцца ў коле каляндара».
    Так суГэстыўна ўзьдзейнічаюць гэ-
    тыя песьні. I калі асэнсоўваеш іх або адчуваеш падсьвядома, прыходзіць яснае разуменьне, чаму зь мясцовых поп-зорак менавіта «Troitsa», а не якінебудзь «Ляпіс...» ці «Лепры...» выдалі ў Галяндыі вось ужо чатыры аль­бомы.
    «Наша слова» №32,21.08.2002, Менск-Ліда, В.М.
    TROITSA
    «7»
    2004, EXTmedia
    Сымболіку гэтага альбому дакладна расшыфраваць я не бяруся, хоць здагадваюся, што нічога кепскага за лічбай 7 (сем) стаяць не павінна. Але сымбалічных момантаў у альбо­ме шмат, гэта факт. Хаця б такія, што кожны з сямі твораў гэтай праГрамы пазначаны пэўным рунічным знакам, а калі глядзіш на гэтае сяміруньне, дык сама сабою цябе агортвае нейкая магія. Зрэшты, менавіта яе, пэўна, і шукае ў беларускім фальклёры Іван Кірчук ды ягоныя хлопцы Юр’і (Паўлоўскі і Дзьмітрыеў). Пра гэта сьведчыла нават назва аднаго з апошніх іхніх канцэртаў — «Варажбіт». Дый на прэс-канфэрэнцыях спадар Кірчук пераканаўча выяўляе веру ў сакральны зьмест нашых этнічных традыцыяў.