• Газеты, часопісы і г.д.
  • 222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    222 альбомы беларускага року... і ня толькі

    Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 448с.
    Мінск 2006
    105.26 МБ
    За гэтым працэсам цікава назіраць: песьня ўсё ж нярэдка зьмяняецца пры перадачы, але пэўныя ейныя варыянты неўзабаве адміраюць, а іншыя трапляюць у вечнасьць. Сучасьніку гэта стане зразумелым цераз параўнаньне варыянтаў тае або іншае песьні. На шчасьце, на музычным рынку за апошні час зьявілася нямала аўтэнтычных выданьняў (большасьць, дарэчы, ад «BMAgroup»): гэта й «Каляды» з збораў Юрыя Выдронка, і «Століншчына» са збораў Івана Кірчука, і смыкова-лірніцкія калекцыі Алеся Лася... Я ўжо не кажу пра набліжаныя да аўтэнтыкі альбо­мы (іх ужо чатыры) знакамітага гур­та «Ліцьвіны».
    Напрыклад песьня «А ўчора зь вячора» ёсьць амаль на ўсіх названых
    выданьнях, а твор «Ой ты лозушка» трапіў у двух вэрсыях нават у гэтую калекцыю Івана Кірчука. Зразумела, вам ня ўдасца адразу высьветліць, якая зь іх больш даўгавечная, але выбраць найболып зразумелую для сябе зможа кожны. Таму й важна захоўваць і тыражаваць гэтую спадчыну.
    На прэс-канфэрэнцыі, што адбылася напярэдадні прэзэнтацыі гэ­тага дыска, Іван Кірчук (лідэр этнатрыо «Troitsa») паказваў журналістам эўрапейскія выданьні падобнае музыкі: у зграбных дыгіпаках з шыкоўнымі буклетамі яны ўпісваюцца ў шматлікія сэрыі, якія прэзэнтуюць або нейкую тэму, або нейкі рэгіён. Ёсьць там (у Эўропе) і Кракаўшчына, і Мюнхэншчына, і Братыслаўшчына, і нават беларускае Палесьсе. Бо тамтэйшыя міністэрствы культураў не гуляюць па стрыптыз-шоў кшталту «Міс сэзону», як наш Гуляка, а ўкладваюць свае сродкі ў вечнае (сэзоннай культуркай займаюцца ўсе іншыя, каму не лянота). У нас атрымалася наадварот, але ўсё ж атрымалася.
    Хто змог напачатку травеня 2005 году трапіць на прэзэнтацыю рэцэнзуемай кружэлкі ў невялікую, але ўтульную залю менскага Дома літаратараў, надоўга запомніць той рэальны шарм і магутны дух, якім наталяў гэты канцэрт. Дарэчы, сярод публікі было заўважана асабліва шмат іншаземцаў. Незразумела, ці гэта турысты нейкім чынам прасеклі дыямэнт у сьмецьці штодзённае рэклямы, ці ўвесь штат замежных амбасадаў адчуў рэальную культуру, да ўспрыйманьня якое іх далучыла іншае выхаваньне, але жывы канцэрт гэтых фактычных носьбітаў сакральнага ў песьні стаў яшчэ болып утульным і пераканаўчым для нас.
    Каб не казалі, што Мартыненка толькі нахвальвае ўсё беларускае, падсуну й лыжачку дзёгця ў гэтую бонду мёду. На жаль, выдаўцы забясьпечылі й гэта. Ёсьць на диску адна песьня — «Крест» — у фальклёрнасьці якой я засумняваўся яшчэ на прэс-канфэрэнцыі: «Ці правамоцна залучаць да беларускага фальклёру тое, што старыя людзі перасьпеўваюць з пачутага праз радыё, зь іншых дыскаў, з прывезенага ад падарожнікаў?» Хіба ж ня слушна пагадзіцца, што сучасныя сродкі камунікацыі руйнуюць фальклёр шляхам пранікненьня чужих культураў у сакральнае зерне этнасу. Але спадар Кірчук адказаў, што надта ўжо тэкст, напяяны адным з аўтахтонаў Століншчыны (Ян Вярэніч зь вёскі Відзібор), яго крануў.
    Гэта, безумоўна, не аргумэнт за аўтэнтычнасьць, але слухачам будзе цікава параўнаць хаця б лінГвістычныя адрозьненьні непаўторных песень рэГіёну (які нават назвы сваёй гістарычнай не захаваў — Давыдгарадзеншчына) ад абыднай, хоць і кранальнай, «сучаснай поп-бытавухі». Фальклёр памірае, таму ратуйце яго ды лавіце хаця б тое, што засталося. Але тыя, хто яго зьбірае, таксама павінны пільна адсейваць усё наноснае, чужое, каб ня блытаўся боб з гарохам.
    ((Музыкальная газета» №21,
    09.06.2005, Менск, В.М.
    TROITSA
    Троіца
    1998, Pan records/2004, БМАдroup
    Выдадзены ў 1993 годзе ў Вялікабрытаніі альбом «Vodka On Ice» гурта «Крама» меў немалую прэсу там і тут. Славуты праект Міхала Анемпадыстава «Народны альбом» (1997), перш чым быў паказаны тут у надеж­ных умовах, аб’езьдзіў з пэрфомансамі Нямеччыну, Францыю, Польшчу. Удала прайшлі выступы ў Нямеччыне, Вялікабрытаніі, Эстоніі, Польшчы леГендарнага беларускага гурта «Ulis». На штогадовы фэстываль бела­рускага року «БАСовішча» ў Польшчы з усё большай зацікаўленасьцю зьязджаюцца рок-фэны ўсяе Эўропы. Вось акурат на хвалі такога зацікаўленьня новым музычным брэндам у Эўропе ў сярэдзіне 90-х гадоў наладзіў сталия кантакты зь нідэрляндзкімі лэйбламі менскі гурт «Troitsa». У 1998 годзе на фірме «Pan records» (Ляйдэн) выйшаў першы, але далёка не апошні ягоны альбом там. I толькі праз сем гадоў, у 2004, лэйблу «BMAgroup» праз напружаныя пошукі й перамовы Удалося заручыцца ліцэнзыяй на перавыданьне гэтага CD на Радзіме (касэты — нелегальный й паўлеГальныя —
    зьяўляліся ’шчэ з канца XX стагодзьдзя). А як гэта сталася?
    Неяк на прэс-канфэрэнцыі лідэра гурта «Troitsa» Івана Кірчука ў менскай музычнай краме «Містэрыя гуку», якая адбывалася з нагоды перавыданьня на Радзіме ягонага галяндзкага сольнага альбома «Спадчына загінулых вёсак», я задаў пытаньне музыкам, ці пасьля такіх знакавых перавыданьняў (альбом «Журавы» й тая ж «Спадчына...») ёсьць надзея на вяртаньне дамоў дэбютнага рэлізу гурта, створанага істотна іншым складам? Спадар Кірчук выразна настальГічна задумаўся, пачаў гаварыць нешта пра тэарэтычную слушнасьць такой цікавасьці, але тагачасны прад’юсэр калектыва Сьвятлана Крэль катэгарычна адрэзала: «Ніколі!» Ніякіх тлумачэньняў не пасьледвала, таму я асабіста паставіў сабе мэтай знайсьці талковага прад’юсэра, зьвесьці яго з былымі ўдзельнікамі гурта «Troitsa», з самім Іванам Кірчуком, каб дамагчыся вяртаньня знакавай рэліквіі на Радзіму (дэбютны альбом многія так і лічаць лепшым рэлізам калектыву).
    Аднадумцу я знайшоў, натураль­на, у асобе добра вядомага ўсім Віталя Супрановіча («BMAgroup»), які ня про­ста выдаў легендарны альбом у поўнай адпаведнасьці з арыгіналам, але й наладзіў яму грандыёзную прэзэнтацыю. У лістападзе 2004 году ў прэстыжнай канцэртовай залі «Менск» адбыўся вялікі канцэрт гурта «Troitsa» (з удзелам знакамітага «Уліса»), дзе ўпершыню народ пабачыў плённыя вынікі ўсіх гэтых перамоваў, а я лішнім разам пераканаўся ў слушнасьці выслоўя «Ніколі не кажы ніколі!» I попыт быў проста шалёны, бо многія памяталі, як гадоў за сем перад тым у
    нашых крамах усё ж зьяўляўся фірмовы (а таму й надта дарагі) дыск тады яшчэ нікому не вядомага беларускага гурта, ды вельмі хутка зьнік (якасьць жа была таксама фірмовая).
    Я, па шчырасьці, так і ня здолеў прыдбаць сабе той рарытэт, але з дапамогаю сяброў усе гэтыя гады меў у хатняй калекцыі акуратненькую CD-Ккопію з каляровай раздрукоўкай буклета. Гэта й стала прычынай маёй прынцыповасьці на той згаданай прэс-канфэрэнцыі, дзякуючы чаму цяпер кожны можа мець доступ да гэтага прадукту.
    «Troitsa» й тады выступала ў складзе трыо, але акрамя Кірчука яго складалі Віталь Шкілёнак і Зьміцер Лук’янчык. Для Шкілёнка аль­бом так і застаўся вяршыняй творчага шляху, бо толькі пільныя архівісты памятаюць потым нейкі іншамоўны дуэт Шкілёнак/Сіцько (ці то english, ці то russian), хіба што ў апошнія га­ды зьявіўся цікавы брэнд «Альтанка», дзе Шкілёнак зноў з Лук’янчыкам, а вось імя самога Лук’янчыка мільгала і ў славутай творчай лябараторыі «Drum Ecstasy», і ў прыкметным этна-тэхна праекце «Impedance» (апошні, магчыма, таксама трапіць неўзабаве ў перавыданьне). Акурат Лук’янчык і даводзіў да ладу беларускую вэрсыю альбома: вяртаў беларускім песьням родныя (а не перакладныя) назвы, карэктаваў выдавецкія рэквізыты (бо калі ў Галяндцаў каталёГавы нумар быў PAN 171CD, дык у Беларусаў будзе CD ВМА 040) і г.д.
    Сярэдзіна 90-х, калі запісваўся тэ­ты дыск, варта нагадаць, яшчэ не бы­ла часам росквіту гуказапісу ў Бе­ларусь Як і гурт «Крама», менская «Troitsa» вымушана была запісвацца
    ў Мазыры, дзе на той час быў адзіны дасканалы цэнтр гуказапісу — «Art Studio». Калектыў працаваў там напачатку 1997 году, скарыстаўшы таксама аналягавыя фанаі'рамы зь менскай студыі «Mezzo Forte» 1996 года. Тым ня менш, гэта не стварыла праблемаў стылістычнага саўнду для цэльнасьці альбома.
    Кірчук тады ў гурце вёў лідэр-вакал і партыі гусьляў, дудак, акарыны, чарота, смыка. Шкілёнак граў на гітары, домры, басэтлі ды падпяваў. Падпеўкамі займаўся й бубнар Лук’янчык (вурган, пэркусыя, бубны). У іхняй музыцы, створанай на глебе беларускага аўтэнтычнага фальклёру, нехта радаваўся татальнаму захаваньню аўтэнтыкі, нехта згледжваў уплывы моднага new age, а нехта нават дакараў за наяўнасьць ледзь не афрыканскіх рытмаў. Музыкі невыпадкова ка­зал! ў інтэрвію, што іх цікавіць болып ня форма, а зьмест песень, бо нельга спыняцца нават на тым, што чуеш у этнаГрафічных экспэдыцыях: заўсёды зьмяняецца інструмэнтарый, заўсёды йдзе пераасэнсаваньне кантэксту, але сутнасьць песьні ня зьменіцца, калі нейкі аўтахтон выявіць ейны інструмэнтальны лад проста на вуснах, а артыст потым сыграе на вурганах або акарынах. Галоўнае, зацеміць глыбінны сэнс і захаваць яго.
    Купальскія, калядныя, вясельныя беларускія песьні («Ішла Купа­ла», «Ого-го, каза», «А хваліўся сват», «Пчолікі гудуць», «Яблынь мая» ды інш.) гэткім чынам і сталі избыт­кам ня толькі нашай культуры, але й увайшлі з дапамогай гурта «Troitsa» ў сусьветны кантэкст (дыскі галяндзкай фірмы «PAN records» прадаваліся па ўсёй Эўропе, у Японіі, Індакітаі...) Есь-
    ць сярод іх і добра вядомая кожнаму Беларусу песьня «Рэчанька», і крыху прызабытыя ўжо «Русальная» ды «Зелейка». Яны зноў вярнуліся да нас у самы гарачы гіт-кантэкст, калі іх слухаюць ня сьціплыя клюбныя хаўрусы, а перапоўненыя вялікія канцэртовыя залі. Камбэк — ён і ў Беларусі камбэк.
    Агульны настрой альбома вельмі цёплы, стылёвы. Шмат у якіх трэках ад пачатку назіралася вакальная перавага характэрнага голасу Івана Кірчука ў гурце («Ой, ці чуеіп жа ты», «Зялён дубок», «Яблынь мая», «А хваліўся сват»), што стала адметнаю рысаю своеасаблівага саўнду калектыва, але нават тут калярытныя падпеўкі іншых вакалістаў, а асабліва ў песьнях «Курка-рабушка», «Ягада», «Пчолікі гудуць» — ствараюць дадатковы аб’ём у цэлай атмасфэры праграмы.
    Агульны шарм гэтае атмасфэры, бадай, у нейкім наркатычным узьдзеяньні яе: падабаецца вам такая му­зыка ці не, але ўжо пасьля першага праслухоўваньня вы нібыта адчуваеце сябе ў нейкім іншым вымярэньні, цалкам падпарадкоўваючы сябе но­вым крытэрам асэнсаваньняў.
    Вельмі ўдала да гэтага псыхадэлічнага настрою альбома пасуе мастацкая аздоба Ўлада Казаноўскага (гэтае імя вы яшчэ ня раз сустрэнеце на старонках кнігі): дыск зусім не прэтэндуе на клясычную савецкую калгасна-фолькавую стылістыку з лапцямі, балалайкамі ды сярмяжнымі кашулькамі пад a la folk, але выкарыстоўвае Грунтоўныя сымболі сакральнага фольку — купальскае кола, ражок, элемэнты нацыянальнага арнамэнту, таму ўсё гэта ўзьдзейнічае надзвычай пераканаўча, як і сама музыка.