222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
Праўда, творчы калектыў ня можа стаяць на мейсцы, але ў наяўных зьменах адны бачаць «апапсеньне», другія — «зьязджаньне з глузду». Але й тыя, і другія, бадай, не заўважаюць, як мацнее творчая самастойнасьць самога фронтмэна, шарм ягонай асабовасьці, а разам з тым і мастацкая сьмеласьць. I менавіта ж рух, а не застой зьяўляецца крытэрам творчай вартасьці. Што б вы сказалі, каб «Troitsa» з альбому ў альбом перацягвала адзін і той жа настрой? Дык вось «Troitsa» стала ў руху. «Band on the run», як кажуць бітламаны: ад простага выкананьня народных песень калектыў усё болып ператвараецца ў стваральніка фантасмагарычных спэктакляў, а франтмэн — у надзвычайнага чарадзея, шамана. Структура альбому «7» таксама дэманструе такое ймкненьне, бо гэта ўжо ня проста зборнік песень, але й калекцыя пэўных традыцыйных заклёнаў, зашэптаў, замоваў, якія дапамагаюць вярнуць, аднавіць, рэканструяваць рытуал глыбіннага сэнсу песьні.
Само зьяўленьне альбому «7» ахутана нейкай таямніцай, крыніца якое хаця б у тым, што гэта першы альбом калектыву, зроблены на Радзіме й для Радзімы. I хоць этна-трыо «Troitsa» працягвае сваю міжнародную дзейнасьць (сумесныя канцэрты з славутым брытанскім музыкам Марцінам Горам («Depeche Mode»), мультыкультурныя этна-праекты з расейскімі электроншчыкамі ды інш.), ніякія галяндзкія прад’юсэры не вызначалі тут зьмест праграмы, каб потым яе дома трэба было даводзіць да традыцыйнай тут акцэптацыі (як адбылося з сольнікам Івана Кірчука «Спадчына загінулых вёсак»). Мо, таму аль
бом «7» успрыймаецца выразна больш канцэптуальным і маналітным вытворам. Гэта ўсё той жа new age, «музыка для расслабона», як яе называюць некаторыя тутэйшыя «музыколягі», але загружав яна слухача канкрэтна: найбольшае ўзьдзеяньне атрымліваеш, калі слухаеш альбом не ў фонавым рэжыме, а рыхтуесься да гэтага адмыслова ды слухаеш менавіта дзеля таго, каб паслухаць і пачуць.
Што кінулася на слых асабіста мне, дык поўная арыгінальнасьць гэтай праграмы. Бо часта ж здараецца ў фальклёрных падборках, што той або іншы трэк даводзіцца параўноўваць зь ягонымі іншымі інтэрпрэтацыямі. Тут — татальны фольк-сьвяжак: ну хто з вас дзе чуў за апошнія 100200 гадоў такія popular песьні, як «Па морачку», «Дубравушка», «Сонюшко», «Раёк», «Не парой», «Юр’я»? Мо, хіба толькі «Сем чарак» падасца камусьці нечым знаёмай, бо гэта выразна позьні фольк часоў кабацкае акупацыі айчыны. У астатнім — рэальнае асэнсаваньне традыцыйнага этнічнага рытуалу.
А на гары сонюшка, ў даліне туман,
А мне маладзюсенъкай — жалюшка-пячалъ.
Ой, што за пячалюшка — дружка ўдома нет,
Ой паехаў мой дружок, ой ды ў новы сьвет.
Вярніся мой міленькі, вярніся дамоў,
А калі ня вернесъся, я й сама вярну...
Вось такое жаночае асэнсаваньне сябе як часткі чагосьці больш цэлага, важкага, што атрымала назву сям’я, было ў нашых продкаў. А галоўнае, што яны верылі ў кіраваньне
ўсім гэтым працэсам нейкай вышэйшай сілы:
Ай па морачку, да па сіняму
Там плыла-плыла стая вутачак,
А за імі шэры селязенъка.
Калі Бог ссудзіць — гэта й вам будзіць.
А па вулачцы, па шырокае
Там гуляў-гуляў карагод дзевак,
А за імі малады малойчык,
Узяў дзевачку за правую ручку.
Калі Бог ссудзіць — гэта й вам будзіцы
Зрэшты, ня будзем перапісваць усе тэксты, бо выданьне й бяз нас робіць гэта ў багата ілюстраваным васьмістаронкавым буклеце, дызайн якога распрацаваў сам адзін з музыкаў калектыву Юрась Паўлоўскі. Мяне асабіста ў ягонай аздобе прывабілі мудрагелістыя загагулі тытульнага шрифта, які падае назву калектыву адразу адным росчыркам і лятынкаю, і кірыліцаю («Troitsa» ды «Троіца»). У сэнсе прад’юсаваньня праекту галяндзкіх адмыслоўцаў нарэшце замянілі самі музыкі й вядомы беларускі канцэртна-тэатральны мэнэджэр Валер Мазур.
Ведаючы, як імпэтна нашыя лэйблы перакуплялі ў Галяндцаў ліцэнзыі на папярэднія альбомы этна-трыо «Troitsa», асабіста мяне вельмі цікавіць пытаньне, ці Галяндцы пажадаюць выпусьціць «7» у этнічнай сэры! свайго лэйблу «Pan records» зь Ляйдэну? Але гэта ўжо іншая гісторыя.
«Настаўніцкая Газэта» № 164,
21.10.2004, Менск, В.М.
Іван КІРЧУК
Спадчына загінулых вёсак
2000, Pan records/2003, West records
Іван Кірчук — быццам Канфуцый беларускай этна-музыкі, нават зьнешне падобны на знакамітага філёзафа (акрамя, бадай, разрэзу вачэй). Ягоныя развагі й высновы пра значнасьць беларускага эпасу й магіі прыводзяць у захапленьне любога слухача, нават не інтэграванага ў беларускі культурніцкі дыскурс. Дый ягоная асоба, як і асобы ўсіх музыкаў гурта «Troitsa» ўвогуле — суцэльнае выпраменьваньне сьвятла й станоўчай энэрГетыкі.
У гэтым маглі яшчэ раз пераканацца слухачы й журналісты, якія прыйшлі на першую прэзэнтацыю айчыннага перавыданьня сольнага дыска Івана Кірчука «Спадчына загінулых вёсак», што адбывалася ў музычнай краме «Містэрыя гуку». Нагадаем, што CD «Спадчына загінулых вёсак» быў запісаны ў 1999 годзе ў Галяндыі, а ўпершыню выдадзены тамтэйшай фірмай «PAN records» у 2000 годзе. Эўрапейская аўдыторыя і музычная крытыка высока ацанілі ўнікальнасьць гэтай працы беларускага
зьбіральніка фальклёру (у асноўным матэрыял CD назапашаны ў 19831996 гг. падчас фальклёрных экспэдыцыяў).
А перад тым былі шматлікія запрашэньні спадара Кірчука ды гурта «Troitsa» на міжнародныя фэсты этнічнай музыкі. I вось на адным з такіх этна-фэстаў, што адбываўся ў Вугоршчыне — «Каіака», прысутнічаў мэнэджэр галяндзкай гуказапіснай фірмы «PAN records», які й запрасіў Івана Кірчука ў студию сольна. Праз год диск зьявіўся ў тамтэйшых музычных крамах, а потым пайшоў і па сьвеце (аж да Японіі ды Скандынавіі).
Але смутак ад таго, што ў Беларусі «Спадчына загінулых вёсак» — фанаграфічная рэдкасьць, падштурхнула I. Юрчука разам з выдавецкай кампаніяй «West records» да перавыданьня гэтай унікальнай кружэлкі.
Сам выканаўца падчас прэс-канфэрэнцыі зазначыў: «У тэты альбом увайшла 31 песьня, хоць у галяндзкай вэрсыі было на пару болей. На трэках кружэлкі гучыць шмат беларускіх інструмэнтаў, якія выкананыя беларускімі майстрамі. Мэта працы над гэтай праГрамай была ў тым, каб сумленна падыйсьці да таго скарбу, які я калісьці вывучаў у вёсках — слухаў і запісваў ад ю-ці гадзінаў раніцы да гадзіны апоўначы безь перапынку. Цяпер я паставіў задачу ўдасканаліць праГраму, надаць выданьню аўтэнтычнасьці.
Прыемна бачыць, што дыск «Спадчына загінулых вёсак» прадаецца ў эўрапейскіх музычных крамах па 30 эўра, як і іншыя выданьні эўрапейскіх зорак. Але цяпер, з выданьнем альбому ў Беларусі, гэтыя лесьні вернуцца на Радзіму. Так я выказваю ўдзячнасьць тым захавальнікам бе-
ларускага песеннага эпаса, зь якімі я працаваў падчас фальклёрных экспэдыцыяў».
Цяпер дыск у выданьні кампаніі «West records» больш структураваны як паводле песенных жанраў, гэтак і з пункту гледзішча інструмэнтовак. Сапраўды, беларускія слухачы маюць магчымасьць пачуць і традыцыйныя веснавыя, купальскія, зімовыя, любоўныя, валачобныя песьні, і менш знаёмыя — паставыя, талочныя, карагодныя ды дзіцячыя. Сольныя сьпевы Івана Кірчука, максымальна набліжаныя да арыГінальнага выкананьня, зьмяняюцца творамі ў суправаджэньні беларускіх народных інструмэнтаў — акарынаў, дудак, дуды, чарота, леры, званоў, смыка, бубноў. Гэтыя выдатныя інструмэнты вырабілі вядомыя майстры Д. Гром, Э. Фокіна, В. Кульпін, Зьм. Равенскі, М. Лазоўскі, У. Жукоўскі...
Спадар Кірчук заўважыў, што мастацкая аздоба дыска, выдадзенага фірмай «PAN records» у Галяндыі, задавальняла яго як выканаўцу, але першае беларускае выданьне ад «West records» — больш адпавядае музычнаму начыньню дыска. Вокладка альбома задумана ў выглядзе беларускага рушніка, на якім зьмешчаны тэкст песьні «Ой, ішлі-ішлі да Тры Янгалы» (твор запісаны ў вёсцы Барталамееўка Гомельскай вобласьці). Вёска гэтая апынулася «пад крылом Чарнобыля», і таму асабліва траГічна гучаць такія прарочыя словы гэтай песьні:
Ой у нашым раю
Жыцъ весела.
Жыць весела, Толькі некаму Акрамя гэтага сымбалічнага аздабленьня, вокладка мае шмат зьвестак з
багатай творчай спадчыны I. Кірчука ды этна-трыо «Troitsa».
Трэба адзначыць, што сама ідэя дыска «Спадчына загінулых вёсак» вельмі ўражвае: музыкі спрабуюць данесьці да слухачоў невядомыя старонкі беларускай фальклёрнай спадчыны. I гэтае выданьне спрыяе дасягненьню гэтых мэтаў. А таксама заахвочвае музыкаў і выдаўцоў да працягу працы ў гэтым напрамку. У архіве I. Кірчука захаваныя каля сотні шпуляў магнітафоннай стужкі, на якіх запісана да тысячы ўзораў народнай песеннай творчасьці Беларусаў.
А яшчэ гэтым дыскам спадар Юрчук даводзіць: «Мы, Беларусь! — спадкаемцы вельмі старажытнай культуры, старажытнай цывілізацыі. На жаль, пры гэтым са скрухай часта кажам: як добра ў той ці іншай краіне... Але, на самай справе, лепш за ўсё тут, на Радзіме. I ў мяне не зьнікае жаданьне зайсьці ў найстаражытнейшы куток Беларусі ды пасьпяваць, паслухаць песьні беларускіх захавальнікаў фальклёру, як гэта рабіў я раней».
Як бачым, імкненьне да нацыянальных каранёў у творчасьці не пакідае музыку ніколі, і гэта гарантыя таго, што за «Спадчынай загінулых вёсак» мы будзем слухаць іншыя музычныя рарытэты ў выканьні Івана Юрчука ды этна-трыо «Troitsa».
«Новы час» №9, 04.06.2003, Менск, А.М.
ПАЛАЦ
Folk Modern
1995, Vigma/2005, БМАдгоир
Журналісты, якія пішуць на музычныя тэмы, здаўна зазначаюць, што «Палац» — гэта фольк-рок-гурт №1 у Беларусі. Утварыўся ён у 1992 годзе з... расчараваньня прафэсійных калупалыпчыкаў на чале зь Юрасём Выдронкам джазавых традыцыяў Эдзі Рознэра (быў у 30-я гады такі дзеяч небеларускай культуры ў Беларусі). Тады ж «Палац» выступіў з новым амплюа (прафэсіяналы пачалі глыбока калупаць нятленку беларускую — фальклёр) у Польшчы на III фэстывалі беларускага року «БАСовішча». Удача! Гурт заўважылі. А потым былі й інпіыя перамогі (нямецкі «TanzFolkFest», беларускі «Славянскі Базар», казахстанскі «Voice of Asia», польскі «Muzyka Ludow Polnocy», летувіскі «Suklegos», а ўжо ў 1993 кампазыцыя «Русалкі» зрабіла «Палац» адным з фіналістаў сярод 150 краінаў сьвету ў конкурсе фэсту «Discovery93» (Парыж, Францыя). Натуральна, былі й гастролі па шматлікіх краінах Эўропы (Італія, Полыпча, Нямеччына, Летува, Эстонія, Чэхія).