222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
цем барбарызмаў: адкуль гэтыя вутачкі (качкі), селязьні (качуры) і нават ветачкі (галінкі)? Відаць, гаворка ўсё ж павінна тут ісьці не пра «Вяртаньне да вытокаў», а пра беларусізацыю акурат гэтых самых фольк-барбарызмаў. I калі першае пакаленьне артыстаў такога кшталту вымушана было давяраць расейскім зьбіральнікам беларускага фальклёру (якія, чуючы слова спадабалася нярэдка запісвалі яго болып «панятна» — спанаравілась), дык цяпер, здаецца, хапае інтэлектуальнага багажу, каб сьвядома разгалінаваць у нашых фольк-запісах сваё й чужое.
На завяршэньне нельга не прыгадаць порцыю перчыку, якую падсыпаў гурту выдавец гэтага альбома — фірма «Каўчэг». Яна выпусьціла праграму чамусьці ў двух варыянтах аздобы: стылёвы імпрэсыянісцкі малюнак Зоі Луцэвіч (як асноўны) і дзіўная фотарэпрадукцыя, як сказала Вераніка Круглова «Музыкальной газете», «паўднёвага берагу Крыма, які нічога агульнага з творчасьцю гурта «Kriwi» ня мае». Па шчырасьці, і аўтару гэтых радкоў трапілася ў краме тая даніна неахайнай савецкай традыцыі, але ў кнізе, натуральна, мы памясьцілі арыгінальны cover-дызайн.
«Наша ніва» №10,24.05.1999, Менск, В.М.
KRIWI
Усе лугі
2000, Belpunkt
Цікава, што сапраўдная каштоўнасьць гэтага самотніка (сінгла), выдадзенага гады за паўтары перад выхадам славутага альбому «MinskBerlin», пакрысе выкрышталізавалася значна пазьней, калі выявілася ягоная ўнікальнасьць. Рэч у тым, што паміж двума рэлізамі — кардынальны раскол у гурце «Kriwi», выкліканы адыходам Зьміцера Вайцюшкевіча, аднаго з заснавальнікаў. Альбома прыхільнікі чакалі так доўга, што ледзь было ўжо не зьмірыліся з думкай аб цалкавітым адыходзе ўлюбёнай каманды ў аналы гісторыі. I ўсё ж «Kriwi» выжылі, альбом «Minsk-Berlin» ня проста пацешыў настальгічныя ўспаміны аб легендарным шляху, а ’шчэ выявіў некранутыя плясты творчага ворыва: гнуткі драматызм голасу Веранікі Кругловай (пагодзьцеся, у дэбютным «Гэй, лёлі», 1996 дый у славутым «За туманам», 1998 ён быў яшчэ ў ценю калярытнага амплюа Зьміцера Вайцюшкевіча), разнастайнасьць выканаўчай манеры гітарыста Піта Паўлава (у 1998-м ён толькі падэнэрэміў, падвыразьніў world-music-гучаньне
ляда
ПАВАЖАНЫ AAU1AB S01AFVW£LSimWe|
ЕЖю»
18Q0
^KVfZOnE. MQH&iD, \,істолу сТМ i мы.
ПСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАГА РОКУ У ПЛЯКАТАХ
ВЯДОМЫЯ АИЧЫННЫЯ METAL ГУРТЫ
ГРАНІ
2003. Плякат гурта «P.L.A.N.»
гурт сярэднявечнаи музыкі
2002. Плякат гурта «Стары Вольса».
ВК І со
2003. Канцэртовая афіша сумеснай прэзэнтацыі «Deadmarsh» i «Znich»
^тзфка , “Будзь разам з мам
I шмат ійшых у цеплым к Канцэрт будзе зняты. записаны
2004. Афіша акустычных канцэртаў гурта «Крама».
2004. Рэклямная афіша гурта «P.L.A.N.»
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАГА РОКУ Ў ПЛ Я КАТАХ:
ГРАНДИОЗНОЕ МЕТАЛ ШОУ А ft
ГРАНДЫСЗНА! ИЭТАЛШОУ * 4
'4^ f РЕАКТОР
ПАЧАТАК: ТАЛО ]
®l201
ZNICH APRAXIA
AQUAMORTA
j MORBID VICTORY i AQUAMORTA
1
2D
ЛАМАТАА lAOO J
VICIOUS CRUSADE
DEADMARSH
I DEADMARSH ARIZONA
1 THE REGENT
£ U I
■расавиа 1 1
ZNICH SONCAVAROT
GATEWARD NECROMANT
ГГ*—— 1
= 1
EVTHANAZIA TVAR
специальные гости THIRD STONE (ГОЛЛАНДИЯ)
I PARTYZONE
I NECROMANT
— j
—~1
STRAIGHT LAND APOCRYPHAL
''ігітю гопслпг
SUFFERER ДТРЫМАИ
GLOOM ART ^11 ; VIR UU '
I tjMp ЬЯСППДТНА' J
IMPRUDENCE
СНИЦЫП & ЧЕРМЬН . БИЛЕТЫ SOOO (твицпол,. 7000 (>a столихм.)
TRYADA CD
, I
>«пыв««аа » MU
2001-2. Сэрыя рэклямных афішаў праекту«НагсІ Life Heavy Music».
8-0296-490-888
і 211-85-85 (аб. БМА)
2001. Першы сувэнірны плякат праекту«Нагсі Life Heavy Music»
2002. Рэклямна-канцэртовая афіша праекту«Нагбсогеманія: Чаду!»
НОНН Ш-ПОЮТ
альбому «За туманам», а тут сталася, што віртуозна валодае й акустыкай ды нават трапнай нацыянальнай гуморай).
Але, якім коштам гэта дасягнута? За пяцігодку чаканьня фэны Вайцюшкевіча знайшлі свайго куміра ў «Minsk-Berlin» толькі на бэк-вакалах, хоць да 2002-га ён яшчэ працаваў у складзе «Kriwi». А вынік дзе? Вось тут і прыгадваецца той унікальны чорны самотнік з рэпрадукцыямі рунічных паганскіх пэтрогліфаў на вокладцы.
Песьні зь лідыруючым вакалам Веранікі Кругловай (беларуская «Сяму-таму», курдская «Narm narm», курдска-беларуская «У цябе, у мяне») потым будуць паўтораны й на CD «Minsk-Berlin», а вось знакамітая Вайцюпікевіцкая апрацоўка беларускага фальклёру «Ўсе лугі» не выдавалася болып нідзе: ні на альбомах «Kriwi», ні на зборніках, ні на сольніках артыста, а захавалася толькі тут:
Усе лугі, усе лугі, усе сенажаці...
Пытаецца сын у мамкі, которую браці.
«Бяры, сынку, бяры, сынку, бяры богатырку:
Багатырка богатая — валы ды каровы,
А ў дзяўчынкі-сірацінкі толькі чорны бровы,
Дзяўчыначкі-сірацінкі нічога ня маюцъ...»
Карацей кажучы, эпахальны сюжэт пра тое, што сіротачцы ўсё адно давядзецца пасьвіць чужых кароў і тады... Якая прастора для будучых стваральнікаў беларускіх сэрыялаў, а таксама для выдаўцоў спадчыны «Kriwi»: хто надумае перавыдаваць на CD раньнія альбомы гурта, маеце бліскучы гіт для бонуса.
Зрэшты, на сінгле не адзін такі
сюрпрыз: усе, бадай, добра памятаюць калярытную песеньку «Сьвякроў» з альбому «За туманам», але ці ўсе ведаюць, як гэтую песьню апрацавала ў Бэрліне артыстка аднаго зь лёнданскіх клюбаў Diane Delta. Вось акурат ейны ўнікальны трэк «Швагэрмутэр» («Die Schwiergermutter») і стаў добрым дадаткам праГрамы гэтага самотніка.
Нельга не сказаць пару словаў і пра мастацкую аздобу выданьня. Ёю займаўся дызайнэр I. Корзун (ня блытаць зь Віктарам Корзунам, які аздабляў альбом «Люстэрка» гурта «Ulis»). Канцэптуальна ў гэтай працы на Ігара моцна паўплываў ягоны ж сваяк, гісторык Сяргей Прохараў, захоплены дасьледваньнямі беларускага камняпісу (пэтраГрафіяй). Вось акурат рунічныя знакі з найболып знакамітых нашых валуноў і склалі падмурак дызайну дыска. Ігар Корзун распавядае, што недасьведчаныя людзі схільныя адносіць такую сымболіку да скандынаўскіх традыцыяў (я й сам бачыў на камяністых пленэрах Віртліка ў Швэдыі нешта падобнае нават на нашую Пагоню), але яны хіба толькі пад уплывам акупацыйнай ідэалёгіі няздольныя прызнаць адметнасьць нашага культурнага шляху з глыбокай старажытнасьці.
Акрамя ўсіх пералічаных вартасьцяў тэты дыск прывабны для калекцыянэраў яшчэ й сваім арыГінальным паліграфічным увасабленьнем, бо эмульсыйная фарба на плястыку выглядае акурат як сьсівелыя сьляды рунаў на камяні.
«Наша слова» №38, 15.10.2003,
Менск-Ліда, В.М.
KRIWI
Minsk-Berlin
2002, Belpunkt
Татальны аншляГ на прэзэнтацыі гэтага альбому ў Менску гаворыць толькі пра якасьць брэнду «Kriwi», якую ня здолеў зруйнаваць нават папярэдні канфлікт ледзь не з падзелам маёмасьці (калі сышоў адзін з заснавальнікаў калектыву Юры Выдронак, а потым і другі — Зьміцер Вайцюшкевіч). А ўсё ж немагчыма было нават прадбачыць, чаго чакаць ад новага рэлізу пасьля такога крызісу.
Вось хоць бы з сусьветнага вопыту: разыйшліся Ленан з Макартні — ня стала «The Beatles», адыйшоў на пэўны час Кшыштаф Цугоўскі — тармазнулася на той жа час «Budka Suflera». Заканамерная лёгіка, але...
Але не для Беларусаў. Во адыйшоў Зьміцер Вайцюшкевіч — і беларускі рынак атрымаў унікальныя Узоры музычных алегорыяў у сольных ягоных альбомах «Цацачная крама» й «Баляды». A «Kriwi» ці ня сталі япічэ болын псыхадэлічна-варажбітнымі прадстаўнікамі папулярнейіпай world music?
У айчынных музыкаў цяпер модная пошасьць — перасыпаць свае аль
бомы пэўнымі сэнсавымі інтрадукцыямі-зьвязкамі паміж песьнямі. Тэта практыкуюць «N.R.M.», «Neuro Dubel», «Zygimont VAZA», «Troitsa», той жа Зьміцер (Тодар) Вайцюшкевіч. Камусьці ўдаецца нават трывала ўмацаваць канцэптуальнасьць сваіх альбомаў, у кагосьці гэта становіцца проста своеасаблівым перапынкам для пэўных асэнсаваньняў. Вось і «Kriwi» туды ж...
Але як магутна ўзьдзейнічае на падсьвядомасьць слухача звычайныя гукі звычайнага (?!) мэтро «MinskBerlin»!
Кожны бываў у мэтро? Ну хай сабе не ў бэрлінскім, дык у менскім: усё проста — шуміць цягнік, гучаць паведамленьні, размаўляюць пасажыры, абвяшчаюцца станцыі...
Але як сымбалічна, напружана й трывожна ў душы, калі чуеш: «Асьцярожна, дзьверы зачыняюцца. Наступная станцыя — «Няміга»!...» — ды гучыць песьня «Царкоўка»:
А на гары царкоўка, На царкоўцы макоўка, На макоўцы гнязьдзечка, А ў гнязъдзечку яечка, На яечку ластаўка. Сядзіць яна высока, Глядзіць яна далёка.
Слухаеш, і дрыжыкі працінаюць цела, прадчуваючы, што яна там бачыць у 1999 годзе.
Зрэшты, ня трэба думаць, што альбом «Minsk-Berlin» гурта «Kriwi» татальна змрочны й дэпрэсыўны. Нават пасьля «Царкоўкі» гучыць голас з мэтро: «Ай, не бяры да галавы, усё пройдзе, усё забудзецца...».
Праўда, «А ў садзе ружа» — гэта яшчэ больш трагічны варыянт песьні «На тый сьвет па мамку», прадстаўле-
най гуртом «Юр’я» ў альбоме «Вэсначуха». I, дарэчы, яшчэ Зьміцер Вайцюшкевіч з бэк-вакалам прапісаўся.
А потым — «Наступная станцыя «Маскоўская»...» — і пачынаецца бяссэнсавая весялуха «Вір-Чувір» («гэта чуда-первачуда, чуда-родзіна мая...»), пра якую, праўда, Піт Паўлаў пасьпеў слушна заўважыць: «Не хачу я гэтую расейіпчыну лабаць», — але астатнія музыкі злабалі.
Колькі ні слухаў я тэты альбом, не да канца пакуль прасякнуў, што там адбываецца на станцыях «Warschauer Strasse» або «Lichtenberg», але як наскрозь прабівае сваёй выразнасьцю беларускамоўе айчынных станцыяў: «Станцыя «Кастрычніцкая», пераход на станцию «Купалаўская» (і ніяк іначай) да паяздоў аўтазаводскай лініі». Вось дзе крыніца аптымізму. А япічэ вельмі сымбалічна таксама гучыць: «Станцыя «Інстытут культуры». Поезд далей ня йдзе, просьба пакінуць вагоны». Вось толькі паязды гэтак жа выразна рэжуць слых трасянкаўскім лексыконам.
Надзвычай рарытэтную каштоўнасьць з пэўнага моманту беларускай гісторыі набыла абява: «Станцыя «Плошча Незалежнасьці». Выхад да чыгуначнага вакзалу». Сымбалізм тут і сам па сабе яскравы (калі, маўляў, маеш незалежнасьць, дык ляці, куды хочаш), але беларуская назва станцыі захавалася дакумэнтальна толькі тут, бо пасьля таго, як андэграўндныя балыпавікі перайменавалі яе ў нейкую мітычную плошчу ці то Сталіна, ці то Гітлера (хоць такой і няма ў Менску) у сталічным мэтро цяжка знайсьці незадрапаную ў гэтым мейсцы схэму руху. I ня толькі драпаюць, але й