• Газеты, часопісы і г.д.
  • 222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    222 альбомы беларускага року... і ня толькі

    Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 448с.
    Мінск 2006
    105.26 МБ
    замалёўваюць, заклейваюць, адрываюць...
    А яшчэ прыгадваю, як моладзь змагалася ў 8о-я гады за прысутнасьць роднай мовы ў мэтро, і так сталася. Мо, таму само мэтро Hiбы сталася асобнай песьняй альбому «Minsk-Berlin» гурта «Kriwi». А астатнія песьні — гэта й беларускія «Ло­ся», «Страла», «Ганначка», «Мяцёлка», і курдскія «Narm narm», «У цябе i ў мяне»... Курдскія, бо ў складзе гурту «Kriwi» акрамя Беларусаў (Вераніка Круглова, вакал; Піт Паўлаў, гітара ды іншыя) ёсьць яшчэ іранскі Курд Ма­суд Талібані, які таксама, як усе нармальныя людзі, любіць сьпяваць сваё роднае ды граць на дарбуцы; ёсьць музыка з БанГлядэш Бабу ды іншыя інтэрнацыянальныя сябры беларус­кай world music.
    Прад’юсаваў альбом у Нямеччыне актор Валер Канішчаў, дзякуючы чаму й Беларусь! атрымалі фірмовы DigiPak з элеганцкай беларускай паліграфіяй ды аздобай У. Цэсьлера й С. Войчанкі. Зроблена ў Беларусі й Нямеччыне, мо таму й альбом сам мае назву «MinskBerlin». Зрэшты, гукі мэтро мне падаюцца больш важнымі.
    Асноўныя трэкі альбому запісаныя ў бэрлінскай «Beat Studio» (гукарэжысэр Г. Блюм). Масуда Талібані й песьню «Сяму-таму» запісвалі ў менскай студыі «Беларускія Песьняры» (Барыс Далгіх) з пэўнымі дадаткамі на «Х-Noise factory» (Генадзь Сыракваш). Выдаваная раней на зборніку «Вольныя танцы: новая альтэрнатыва» песьня «Царкоўка» паходзіць са студыі Белдзяржтэлерадыёкампаніі (Г. Маркевіч). Нягледзячы на такі разьлеглы разнабой, дзякуючы канчатковаму майстарынгу самога Ш-
    та Паўлава з дапамогай Алега Сьпіцына ды ягонай шыкоўнай студыі аль­бом атрымаўся гранічна роўны ды канцэптуальны ня толькі паводле тэмы, але й паводле гуку.
    «Мі некая праўда» №112-113, 20.09.2003, Менск, В.М.
    КАЛЯДЫ, РОЖСТВО, ШЧОДРЭЦ Залаты фонд ліцьвіна-крывіцкага фальклёру
    7 999, Пан рэкардс/2005, БМАдгойр
    КАЛЯДЫ яхкюта.
    Калі ў краме «Падпісныя выда­нья!» я ўбачыў двайны зборнік (тады на касэтах) аўтэнтычнага фаль­клёру «Каляды. Рожство. Шчодрэц», які можна было набыць там у якасьці сувэніра, стала відавочна, піто сёньня запоўненыя далёка ня ўсе нішы інфармацыйна-выдавецкага рынку Бе­ларусь
    Toe, што зборнікам зацікавіліся арГанізацыі, якія гандлююць кнігамі, абсалютна зразумела: сувэнірных касэтаў, кампакт-дыскаў з народнай музыкай у краіне выдаецца ня так шмат. А менавіта да гэтага адгалінаваньня фанаТрафічнай прадукцыі можна аднесьці альбомы з каляднай
    і шчадроўскай музыкай ды сьпевамі, піто прапануе слухачам гурт «Ur’ia» і ягоны кіраўнік Юры «Франц» Выдронак, якія зьбіралі музычны матэрыял падчас сваіх фальклёрных вандровак, калекцыянавалі рэдкія запісы беларускіх традыцыйных мэлёдыяў, сьпеваў.
    Увогуле ж, у многіх краінах Эўропы створаны цэлы музычны пляст калядных песьнясьпеваў, якія заўзята выконваюцца й выдаюцца на дысках прафэсійнымі артыстамі й гуртамі, дзіцячымі ды царкоўнымі хорамі, а таксама аматарамі рознага ўзросту й выканаўчага ўзроўню...
    I сэнс гэтай музычнай творчасьці палягае ў тым, каб самім ствараць сьвяточны настрой і дзяліцца ім з тымі, хто навокал. У каляднай музыцы шануецца яскравасьць мэлёдыяў, цеплыня пачуцьцяў і адпаведнасьць тэмы песьні сьвяточным традыцыям тае ці іншае краіны.
    Гэтым канонам лепш за ўсё адпавядаюць і беларускія народныя калядкі. Старажытныя музычная й сьпеўныя дыямэнты будуць зразумелымі ня толькі на Радзіме, у Беларусі, але й аматарамі народнага мастацтва па ўсёй Эўропе. На гэтую акалічнасьць акурат і разьлічваюць не ў апошнюю чаргу плянавікі кніжных крамаў, калі замаўляюць гэтыя музычныя зборнікі для продажу.
    Музыкі з гурта «Ur’ia» ставілі за­дачу іншую — выдаць на асобнай сувэнірнай касэце, а потым і на кампакт-дыску ўсё тое багацьце народнай творчасьці, што было зафіксаванае падчас шматлікіх сваіх фальклёрных экспэдыцыяў, а таксама экспэдыцыяў, што праводзіліся адпаведнымі навуковымі ўстановамі. Гэты шматгранны
    музычны матэрыял быў апрацаваны з дапамогай кампутара й пераведзены ў лічбавы фармат.
    На жаль, Юры Выдронку ды ягоным аднадумцам не хапіла для паўнаты музычнае карціны свайго ўласнага матэрыялу, дык яны скарысталіся ’шчэ й экспэдыцыйнымі запісамі знаных этнамузыколягаў 3. Мажэйкі, Т. Варфаламеевай, Л. Касьцюкавец, Г. Кутыравай і амэрыканскага прафэсара-музыколяга П. Сурвілы.
    Атрымалася цікавая фанаГрафічная панарама калядак, шчадровак, а таксама песень на сьвята Хрыстовага Нараджэньня ў цудоўным выкананьні народных сьпевакоў з розных рэгіёнаў Беларусі, з абавязковым праслаўленьнем у іх працавітых гаспадароў ды іхніх дзяцей, з пажаданьнем дабрабыту: «Насталі калядкі — гаспадару парадкі». У гэтых народных сьпевах захавалася ўсё тое, што ўжо цяжка знайсьці ў эўрапейскай каляднай музыцы: чысьціню фальклёрных крыніцаў, паэтычнасьць мовы й векавую мудрасьць народа.
    Гэтыя фальклёрныя творы й цяпер захапляюць сучасных прафэсійных музыкаў сваёй глыбінёю, мэлядызмам. I таму ня дзіва, што многія песьні з альбому «Каляды. Рожство. Шчодрэц.» ужо ёсьць у рэпэртуары многіх вядомых гуртоў — ад «Песьняроў» («Ой, калядачкі, бліны-ладачкі») да «Палаца» й «Госьціцы» («Аў заенкі тры дамухны...», «А ці дома»),
    А вось музыкі з гурта «Ur’ia» ня толькі папулярызуюць сярод моладзі беларускі традыцыйны фальклёр, але й запісваюць, апрацоўваюць на кампутары лепшыя ўзоры рэальных жывых запісаў народнае творчасьці. Каб потым увесь гэты ўнікальны матэры­
    ял перавыдаць на кампакт-дысках у сэрыі «Залаты фонд ліцьвіна-крывіцкага фальклёру», а значыць — захаваць і перадаць нашчадкам духоўны скарб нашага народу.
    Варта дадаць, што з 2005 году выданьне такой сэрыі дыскаў пачалося. Самае прыемнае, што ініцыятары праекту нарэшце пазбавіліся ў самой назве налёту імпэрскага ўплыву на наш фальклёр, калі братнія зьбіральнікі аўтэнтыкі незразумелыя ліцьвінскія выразы перайначвалі пад при­вычный русский дух. Вынікамі такіх вынаходак станавіліся штучныя слоўцы кшталту ражство, БЛАГАславеньне, спанаравілась... Дык вось у гэ­тым альбоме, калі яго вырашыла прамысловым тыражом перавыдаць «BMAgroup», слова ражство ўжо ня рэзала слых беларускага мэлямана, хоць да назвы Песьні Хрыстовага На­раджэньня таксама не дайшло: аль­бом выйшаў у сьвет пад простай назвай «Каляды» (гл. фота).
    «Кніжны сьвет» №45, 10.11.2000, Менск, А.М.
    UR’IA
    Васначуха
    2000, Aria records F.A. /2004, БМАдгоир
    Так здарылася, што пасьля знаёмства з дэма-варыянтам гэтага кампакт-
    диска гурта «Ur’ia» ды-джэі некаторых мясцовых FM-радыёстанцыяў пасыіяшаліся аб’явіць іхнюю музыку «нефарматнай». Ведаючы Густы гэтай попс-публікі, толькі паводле адной іхняй адзнакі можна было меркаваць, што дэбютны альбом «Ur’ia» — неардынарны для беларускай рок-музыкі.
    I сапраўды, апрацоўкі беларускага фальклёру ў выкананьні сучасных рок-калектываў — зьява не такая ўжо рэдкая. А тут сапраўдная сэнсацыя — упершыню ў Беларусі выдаецца паўнавартасны мультымэдыйны дыск з запісамі фольк-рокавага гур­та «Ur’ia».
    Але ня толькі модным начыньнем адметная гэтая праца, а, перш за ўсё, музычным зьместам. Творы, што гучаць на дыску, былі запісаныя музыкамі падчас фальклёрных экспэдыцыяў па розных рэгіёнах Беларусі. А збор песень — занятак вельмі далікатны, адказны й напружаны. Таму музыкі «Ur’ia» робяць усё, каб найбольш поўна захаваць мэлёдыю, вакальную манэру і фанэтычныя асаблівасьці маўленьня мясцовых выканаўцаў беларускага фальклёру. На думку ўдзельнікаў гурта «Ur’ia», гэ­та — вырашальныя складнікі самабытнасьці таго ці іншага фальклёрнага гурта.
    У час, калі этнічная музыка набывае ўсё большую папулярнасьць і попыт, ейныя апалягеты часьцяком ідуць пракладзенымі шляхамі, выкарыстоўваючы раней напрацаваныя музычныя хады й штампы, мэханічна аздабляючы імі аўтэнтыку той ці іншай краіны. У выніку атрымліваецца нешта зьнешне бліскучае, але нядоўгавечнае, бо вельмі далёкае ад народнай музыкі, ад ейнай душы.
    Музыкі «Ur’ia» цьвёрда вырашылі пазбаўляцца гэтых хібаў, і першым крокам стала адмова ад выкарыстаньня модных электронных клявішных інструмэнтаў і рытм-машынак на карысьць жывых, хай сабе й электрафікаваных інструмэнтаў, гук якіх прапускаюць праз архаічныя (вытворчасьці 60-70-х гадоў) лямпавыя ўзмацняльнікі. Менавіта гэтая апаратура дазваляе захаваць адметны гук, наблізіць яго да натуральнасьці. Сучасныя кампутары выкарыстоўваюцца толькі дзеля зьвядзеньня вакальных і інструмэнтальных партыяў у адну фанаГраму, у адзінае музычнае палатно.
    Менавіта таму гучаньне «Ur’ia» нейкаму слухачу можа нагадаць этнічны гард-рок «Led Zeppelin», фолькрок Боба Дылана, гард-блюз Джымі Гэндрыкса — гучаньне ГіГантаў 60-70 гадоў мінулага стагодзьдзя — эпохі гіпісаў, вінылу і Вудстоку. Але гэта — толькі магчымыя накірункі параўнаньняў. На музычны рынак «Ur’ia» выходзіць зь вельмі пазнавальным гучаньнем: з дамінаваньнем складаных вакальных партыяў у аўтэнтычнай манеры, багацьцем рытмічных малюнкаў бубноў, выкарыстаньнем экзатычных інструмэнтаў. Напрыклад, солё сітара заклікана нагадаць пра інда-эўрапейскія карані беларускага фальклёру, а гарлавы сьпеў кіраўніка гурта Юрася «Франца» Выдронка — пра фіна-вугорскі (паводле беларус­кага гісторыка й дасьледчыка I. Лас­кова) шлях нашых продкаў на тэрыторыю сучаснай Беларусі.
    Але самае галоўнае — хвалюючы мэляс народных песень, якія дайшлі да сучасьнікаў праз смугу стагодзьдзяў. Таму мы суперажываем пред­кам, якія даўней гукалі вясну, сьпя-
    ваючы радасныя, аптымістычныя вясьнянкі «Вэсначуха», «Агу, вясна!», заміраем ад жаху пры гуках жорсткіх «Двух брацікаў» ці песьні-плачу «На той сьвет па мамку», усьміхаемся з гумарыстычных і трапных «Таўкачыкаў». I ўсе гэтыя пачуцьці зьліваюцца ў своеасаблівыя музычныя малюнкі, дзе лепшым, на мой погляд, можна назваць апрацоўку песьні «Зэлен дубочак».
    Але за фальклёрнымі апрацоўкамі «Ur’ia» ня трэба забывацца й на тое, што дыск «Вэсначуха» — цэлая інтэрактыўная энцыкляпэдыя гурта. Пра ейны склад распавядае адмысловец кампутарнага праГрамаваньня, аўтар мультымэдыя кампакта Алекс Раманоўскі:
    «Мультымэдыйная частка дыска, які, дарэчы, выходзіць на лэйбле «Aria records F.A.», складаецца зь відэапрадстаўленьня этна-рок-шоў «Ur’ia» у выглядзе ўрыўкаў з канцэртаў (як беларускіх, гэтак і замежных), фальклёрных экспэдыцыяў, момантаў рэпэтыцыяў. Далей уладальнікі дыска могуць пазнаёміцца з кліпам выдаючага лэйбла «Aria records F.A.» ды ягонай фірмовай застаўкай. Тут ёсьць таксама відэаролік з архаікай — у прыватнасьці, галоўная песьня аль­бома «Вэсначуха» ў выкананьні вясковых пявуньняў і, для параўнаньня, апрацоўка гурта «Ur’ia». Далей гледачы могуць паназіраць за выступам музыкаў на фэсьце «Славянскі базар» і на «Рок-каранацыі». Найболып падрабязную інфармацыю й гісторыю гур­та распавядаюць самі музыкі, падчас прадстаўленага на дыску імправізаванага інтэрвію-бяседы. Ёсьць таксама й патрэбнае журналістам слайд-шоў.