• Газеты, часопісы і г.д.
  • 222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    222 альбомы беларускага року... і ня толькі

    Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 448с.
    Мінск 2006
    105.26 МБ
    Кніжка-укладка ў дыск выканана на падставе Графічнага твору знана-
    га жывапісцы Язэпа Драздовіча. Пры праслухоўваньні дыска ёсьць магчымасьць праглядзець адпаведныя творы вялікага беларускага Мастака. Тут жа на экране кампутара выведзены тэксты песень па-беларуску й па-нямецку. Чаму толькі на гэтых мовах? Былі ў нас спробы перакладаць тэксты на расейскую ды ангельскую мовы, але безвыніковыя — у гэтых перакладах губляўся сэнс твораў. Па-нямецку ж атрымалася найболып блізка да арыГіналу!
    Усе гэтыя «навароты» — ня проста дэманстрацыя магчымасьцяў, а разьлік на цікаўнасьць сёньняшняга маладога чалавека, які вялікую частку свайго вольнага часу праводзіць за клявіятурай кампутара. I калі ў нас ёсьць магчымасьць паказаць яму ўзоры творчасьці нашага гурта ў прыдатнай для яго форме, дык чаму б не паспрабаваць гэта зрабіць? Прынамсі, гэткае мультымэдыйнае начыньне дыска будзе спрыяць большым ведам у Эўропе пра гурт «Ur’ia» i пра Бела­русь увогуле»
    Пасьля знаёмства з усім аўдыё і відэаматэрыялам, зафіксаваным на кампакт-дыску «Вэсначуха» гурта «Ur’ia», неяк слушнай падалася такая крамольная думка: вось калі беларускія рок-музыкі «ўвойдуць у фармат» мясцовых FM-радыёстанцыяў, дык тады, напэўна, можна будзе гаварыць пра сьмерць беларускага рок-руху. А пакуль ствараем сваё, адметнае і...нефарматнае!
    На заканчэньне варта дадаць, што альбом «Вэсначуха» пазьней перавыдаваўся (і ня толькі ў Беларусі) у іншых вэрсыях начыньня, але сутнасьць заўсёды была захаваная.
    «Літаратура і мастацтва» №35,
    01.09.2000, Менск, А.М.
    UR’IA
    Разьвітаньне э казой
    2004, Aria records F.A.
    Тэты дыск задумваўся Юркам Выдронкам як дэма для прэзэнтацыі гурта «Ur’ia» арГанізатарам worldmusic-фэста ў Турцыі «Strictly Mundial Istanbul», а таксама для прадстаўленьня журы беларускага адборачнага ту­ру «Эўрабачаньня-2004».
    Але пасьля скандальнага «зьняцьця з дыстанцыі» гурта акурат у Беларусі перад самым стартам ад­борачнага туру, калі беларускаму калектыву дзьверы не зачыніў толькі фэст «Strictly Mundial Istanbul» (пра гэты прыкры факт іпырока пісалі Газэты — «Наша слова», «Белорус­ский рынок», «Салідарнасьць»), дыск «Разьвітаньне з казой» набыў статус сінгла (самотніка) — паўнавартаснага папаўненьня афіцыйнай дыскаГрафіі калектыву. Слухачы, FM-ды-джэі (напрыклад, з «Аўта-радыё») таксама папаўняюць ім свае калекцыі ў памяць пра эўра-прыгоды гэтага знакамітага беларускага фольк-гурта.
    На самотніку запісаны дзьве кампазыцыі гурта «Ur’ia»: «А ў лузі, лузі» — сучасная апрацоўка беларускай народнай песьні, якая выконвалася на
    Шчадрэц — сьвята перад Новым Го­дам; а таксама сучасная песьня-пераасэнсаваньне нацыянальнага фальклёру з выкарыстаньнем санскрыта й сітара «Го-го-го, каза (Kali-chakra)». Карацей, назад да Бадхісаттвы...
    Гучаньне гурта за гады, якія прайшлі з мамэнту прэзэнтацыі аль­бома «Ur’ia» — «Вэсначуха», марудна дрэйфуе ад фольк-року ды industrial да акустычнага варыянту world-music: сітар усё часьцей гучыць побач з ду­дой, а жалейкі й сурмы — з акустычнай гітарай Юрыя Задзірана. I ўсё гэта зьліваецца ў крыштальнае акустычнае палатно рэцэнзуемага самотніка «Ur’ia».
    Спэцыфічнае гучаньне электрагітары Юркі Выдронка ў атачэньні экзатычных бубноў і басу дапаўняе фэерычную акустычную атмасфэру й адсылае слухачоў да эпохі бо-х, якую музыкі абагаўляюць і пераасэнсоўваюць пад маркай выкарыстаньня лямпавага саўнду.
    Што датычыць вакальных партыяў, дык у песьнях дамінуе палесскі гарлавы стыль у інтэрпрэтацыі Вы­дронка. Сярод жаночага «вакальнага саду» гурта «Ur’ia» голас лідэра адрозьніваецца асаблівай рэльефнасьцю ды шаманскімі інтанацыямі.
    Прызавы бонус уладальнікам гэ­тага сінгла — відэатрэк з чарговай (істотна абноўленай з дапамогай зВ-анімацыі) вэрсыяй відэакліпа «Вэсначуха-балбатуха». Гэтае відэа аўтарства Анатоля Вечара доўгі час знаходзілася сярод лідэраў «Кліпабоймы» на Беларускім тэлебачаньні ды ў ратацыі на «Першым музычным тэлеканале». Юрка Выдронак дадаў да гэтай вэрсыі новыя фарбы ды аздобіў сам дыск відарысамі палотнаў
    беларускага мастака-фантаста Язэпа Драздовіча («Трывеж»), анімацыйнымі аб’ектамі (у выглядзе UFO), фантас­тичным! пэрсанажамі (цмок). Цяперака аўтарства кліпа можна пазначаць на манэр аўтараў закона Бойля-Марыёта — Выдронак-Вечар.
    «Музыкальная газета» №9,
    06.05.2004, Менск, А.М.
    ЛІЦЬВІНЫ
    Галуб на чарэшні, галубка на вішні 7 992, Limas /2002, БМАдгойр
    Аўтэнтычны — гэта значыць не падвергнуты ніякім стылістычным апрацоўкам — фальклёр усё больпі прываблівае ўвагу мэляманаў на цэлым сьвеце. I хоць у Беларусі ён прысутнічае нават у навамодных праектах кшталту «Kriwi» (new age), «Ur’ia» (фольк-рок), «Troitsa» (world-music), «Палац» (folk-modern), але інтэрпрэтацыя тут відавочная. Нават знакамітыя «Ліцьвіны», што выпусьцілі ў сьвет чатыры канцэптуальных альбо­мы аўтэнтыкі («Галуб на чарэшні, га­лубка на вішні», 1992; «Неба й Зем­ля», 1994; «5 Сакавіка», 1996; «Ой, у лузе-лузе...», 1998) асьцярожна разглядае сваё амплюа ў сфэры сцэнічнага варыянта аўтэнтыкі, бо менавіта на
    сцэне фальклёр губляе свае сакральныя, рытуальныя рысы, ператвараючыся часам у наіўныя перасьпеўкі ста­рых забабонаў.
    I хоць менавіта «Ліцьвіны» сярод першых праявілі сьвядомае намаганьне захаваць тэты самы рытуальны пачатак фальклёру, іх усё ж не без падставаў абвінавачвалі ў паступовым сасьлізгваньні да фольк-попсу, што асабліва бачна ў чацьвертым альбоме, хоць менавіта ён вытрымлівае штогод новае выданьне, і кожны раз — зь якім-небудзь дадаткам (то выдаўцы ўкамплектуюць яго буклетам з навуковым асэнсаваньнем творчага амп­люа калектыву, то мультымэдыйныя трэкі зь відэазапісамі на CD зьявяцца, то экспартны варыянт з мудрагелістым трэем на розных мовах спраектуюць). Так што хоць крытыка слупіная, але й прафэсіяналізм артыстаў, як мы бачым, таксама чагосьці варты.
    Ну што ж, за савецкі час народ прызвычаіўся да папсы, хай сабе й фолькавай. Але сапраўднай сэнсацыяй сярод інтэлектуалаў сталася перавыданьне першага рэлізу «Ліцьвінаў», які вядомы мастак, музыка й калекцыянэр аванГарднага мастацтва Андрэй Плясанаў назваў «надзвычай глыбінным і зь нейкім магічна роўным, амаль вінылавым саўндам» («Вячэрні Мінск» №68, 26.03.2003).
    Новае выданьне было прымеркавана да юбілею: акурат у дні сьвяткаваньня ю-годзьдзя з даты першага выхаду ў сьвет альбома «Галуб на чарэшні, га­лубка на вішні» ўпершыню зьявіўся на элегантных CD, дзе ў зьмястоўным васьмістаронкавым буклеце на трох мовах (беларускай, анГельскай і польскай) падрабязна расьпісаны час і месца збору кожнай песьні.
    Дый сам першы склад гурта — гэ­та ўвогуле легенда. Тут маеш справу не з гадаванцамі Інстытуту культуры, здольнымі па-майстэрску засьпяваць усё, што ім скажуць (нават на ўжо не зусім зразумелай роднай мове), а маладыя дзяўчаты й хлопцы з розных рэГіёнаў Беларусі, якія захавалі тэты самы скарб сакральнага рытуалу песьні ў сваіх душах, прынесьлі ў гурт унікальныя ўзоры й манэру выкананьня непасрэдна зь сям’і: беларускі Балгарын Уладзя Бярбераў (дуда, жалейка, гармонік, вакал), самое сэрца й душя аўтэнтыкі Натальля Матыліцкая ды Алена Шэўчык (вакал), чароўная прыгажуня, мастачка й скрыпалька Ксэнія Дзягілева, акардэаністка Марына Грыбок, цымбалістка Людміла Януковіч, вакалістка Натальля Захаранка ды Мікола Трус (вакал, бубен).
    Пільныя чытачы, бадай, захочуць папракнуць мае захапленьні гэткімі рознымі альбомамі «Ліцьвінаў» (хоць бы «Ліцьвіны I» і «Ліцьвіны IV»), але мушу заўважыць, што адна справа — захапленьне наватарскім увасабленьнем у найсучасьнейшых тэхналёгіях беларускага матэрыялу, уводзіны гэтага матэрыялу ў рэальны шоў-бізнэс (гэта пачалося з чацьвертага альбому), а зусім іншая — захапленьне самой глыбінёй ды ўнікальнасьцю гэтага ма­тэрыялу (гэта дорыць першая кружэлка). Дый яшчэ напачатку 90-х гадоў я рэцэнзаваў усе першыя рэлізы гэта­га калектыва, слухаючы іх на касэтах. Але тады ўсё ж не было гэтак моцнага ўзьдзеяньня сапраўднае аўтэнтычнае глыбіні, як цяпер, калі я загружаю ў плэер CD «Галуб на чарэшні, галубка на вішні». Ужо зь першага трэка (загалоўнага) наўпрост камяк да гор­ла падступае ад нахлынулых на цябе
    пачуцьцяў, калі слухаеш гэтую псыхадэлічна-падсьвядомую плынь жывых эмоцыяў і глядзіш у буклеце на гэтак адухоўленыя рытуальнай экспрэсыяй абліччы беларускіх дзяўчат. «Баляда пра явар і бярозу» ўвогуле прышпільвае цябе да сьпінкі крэсла. Дый трэк «Туман ярам» скарыў гіт-парад радыё «Liberty» яшчэ ў 1993-м, гэта значыць перад тым, як над ім папрацаваў для гурта «Kriwi» адзін зь ягоных удзельнікаў Піт Паўлаў. Гітом яго зрабілі менавіта «Ліцьвіны». А іхні варыянт «Восень мая доўгая» трымаў стабільны рэйтынг у гарачай беларускай дзесятцы гэтага плебісцыту аж­но восем месяцаў (з чэрвеня 1993 да студзеня 1994). Асабіста мяне менавіта «Ліцьвінаўская» аўтэнтыка ў выкананьні 20-30-гадовых аўтахтонаў пераканала, што фальклёр — ня песьні нашых бабулек, як навязвалася, а веч­ны ды жывы рытуал маладых. Калі й прыгадваць бабулек, дык у пору іхняй маладосьці.
    Дарэчы, наконт дзяўчатаў! Ілюстрацыяў у буклеце хапае, дык на 8-й старонцы зірніце на таўшчэзную ка­су Марыны Грыбок: ніжэй сьперазі. Але ж аўтар здымка Уладзімір Панада так скардзіўся, што тады на фотасэсыю Марына прыехала «трохі пастрыгшыся». Вось такія яны, аўтэнтычныя Ліцьвінкі ды Ліцьвіны: галасістыя ды валасастыя. Заслухаесься-замілуесься!
    Мастацкая аздоба CD-выданьня дакладна перадае структуру перша­га cover-дызайну Кастуся Елісеева, захоўваючы нават архаіку машынапіснага набору ды выкладзеныя кры­жом Ярылы марачкі чорна-белых партрэтаў удзельнікаў гурта.
    «Jazz-Квадрат» №2, красавік, 2003, Менск, В.М.
    ЛІЦЬВІНЫ
    Неба i Зямля
    1994, Limas/2004, БМАдгоир
    Неяк Алесь Бука з Масквы, звычайны чытач «Нотнага аркуша» (музычнага дадатку да адной з камсамольскіх газэтаў 8о-х) напісаў у сваё ўлюбёнае выданьне: «Амаль у кож­ным вашым выпуску чытаю агляды кружэлак, і ствараецца ўражаньне, піто ўжо ўсе музычныя крамы Беларусі зіхацяць творамі беларускіх музыкаў, быццам неба зорамі. Але, наведваючы Радзіму, ні ў Гародні, ні ў Бярэсьці акрамя улісаўскай «Чужаніцы», мроеўскай «28-й зоркі» ды двух напалову беларускіх выпускаў «Гітпараду Беларускай маладзёжнай» нічога знайсьці я ня змог. Вы хаця б далі інфармацыю, дзе магчыма набыць тыя кружэлкі» (цытуецца паводле «43» №48 за 23.11.1992).