222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
вы перакладаецца як «слова». I новы альбом «Старога Вольсы» пабудаваны як спроба вэрбальнай рэканструкцыі этапаў станаўленьня й разьвіцьця беларускай мовы ад XII стагодзьдзя.
Якія крыніцы паслужылі музыкам у якасьці ўзораў для стварэньня гістарычна-фанэтычнай панарамы беларускай мовы? Пра гэта распавядае кіраўнік гурта «Стары Вольса» спадар Зьміцер Сасноўскі:
На дыску адноўлена стылісты-
ка чытаньня старадаўніх балядаў XII стагодзьдзя. Пад двое гусьляў у беларускай фанэтыцы мы прадставілі ўрыўкі з «Слова пра паход Ігаравы», якія наўпрост разгортваюць жывыя падзеі сярэднявечнай Беларусі.
Далей мы аднавілі манэру зачытваньня старадаўніх, XVI стагодзьдзя, рэнэсансных тэкстаў на лятынскай мове. I тут мы зьвярнуліся да славутай «Песьні пра зубра» Міколы Гусоўскага, якую зачыталі ў арыгінале ў суправаджэньні лютні. Так «Песьня пра зубра», на нашую думку, магла выконвацца ў пакоях Вялікага князя...
Акрамя гэтага, мы ўзнаўляем традыцыю чытаньня артыкулаў «Статута Вялікага княства Літоўскага». Для гэтага нам давялося «прасьвятліць» фанэтыку старабеларускай мовы, той мовы, на якой напісаны «Статут ВКЛ». Тут нам прыйшлося зьвяртацца па кансультацыі да спэцыялістаў А. Каляды, А. Жлуткі, В. Вячоркі. Зь іхняй дапамогай мы паспрабавалі імітаваць сытуацыю, калі на сярэднявечнай ратушнай плошчы ў 1588 годзе зачытваюцца найгалоўнейшыя ўрыўкі з новапрынятай Канстытуцыі краіны — з Статута ВКЛ. Там мы пастараліся аднавіць і гук натоўпу, і гучаньне інструмэнтаў, якія звычайна гралі на ўрачыстасьцях — беларускіх дудаў.
А апошняе — мы зьвярнуліся да творчасьці нашага сусьветнавядомага земляка Адама Міцкевіча, да ягонага Геніяльнага «Пана Тадэвуша». Адтуль мы зачыталі два ўрыўкі ў арагінале на польскай мове. Але наўмысна мы не імкнуліся аднаўляць чыстую польскую фанэтыку, а чытаць зь беларускім акцэнтам, зь якім размаўляў сам Адам Міцкевіч. На дыску мы запісалі вельмі патрыятычныя ўрыўкі з «Пана
Тадэуша», дзе ён прызнаецца ў любові да Радзімы — да сваёй Літвы: «Litwo! Ojczyzno moja!»
Але ня толькі лінГвістычнымі распрацоўкамі цікавы тэты альбом знанага гурта. Вельмі яскравымі падаюцца музычныя рэканструкцыі ўдзельнікаў «Старога Вольсы», якія сталіся часткай агульнага гукавога палатна, а таксама арГанічным дадаткам да вершаваных радкоў. Думаю, слухачы з задавальненьнем адновяць у сваёй памяці мэлёдыі «Полацкага сшытка», пазнаёмяцца з творамі кампазытара В. Длугарая (калі не пасьпелі гэта зрабіць, слухаючы дыск «Легенды Вялікага Княства»), з уласнымі стылізацыямі гурта, такімі як «Курган», «Паход», «Шлях»...
Цікава, што паэтычныя радкі «Слова пра паход Ігаравы» нявысьветленага аўтара, «Песьні пра зубра» М. Гусоўскага, артыкулаў «Статута Вялікага княства Літоўскага» суправаджаюцца мэлёдыямі ў выканьні гусьляў, лютні й дуды, якія на думку складальнікаў дыска, найбольш адпавядаюць той ці іншай эпосе, адлюстраванай на гэтай кружэлцы. Зноў жа, зьдзіўляе маляўнічасьць тэмбраў беларускіх старажытных інструмэнтаў, якія гучаць з дыска сакавіта й выразна.
Усё гэта пазбаўляе «Verbum» дыдактычнасьці, аднаплянавасьці й суму — рысаў, якія часта адштурхоўваюць слухачоў ад музычнай мэдыявілістыкі. Упэўнены, што цудоўныя мэлёдыі даўніны не аднойчы ўскалыхнуць іхнюю фантазію ды ўяўленьне, прымусяць па-новаму асэнсаваць падзеі сівой даўніны, пра якія яны чулі на ўроках гісторыі, пра якія неаднойчы чыталі ў кнігах Уладзімі-
pa Караткевіча, Язэпа Дылы, Генрыка Сянкевіча...
He прыніжаючы выканаўчага майстэрства іншых удзельнікаў «Старова Вольсы», хацелася б падкрэсьліць тую значную ролю, якую выканаў на запісу лідэр гурта Зьміцер Сасноўскі. Мяркую, пасьля праслухоўваньня гэтага дыска, прыхільнікаў адраджэньня беларускай дуды значна паболее. Бо гучаньне ягонага старадаўняга інструмэнта ў творах «Паход», «Там за холмам», у сярэднявечным «Танцы», у рэканструкцыі чытаньняў на ратушнай плошчы ня могуць не захапляць. Як ня можа не захапіць артыстызм Зьміцера падчас цытаваньня стараславянскіх тэкстаў са «Слова пра паход Ігаравы», ці яго рэнесансная ўзьнёсласьць і расьпеўнасьць у «Песьні пра зубра», патрыятычнасьць і падкрэсьленая веліч, што выявілася падчас цытаваньня артыкулаў з «Статуту Вяліка княства Літоўскага» 1588 году...
Безумоўна, гукавая палітра запісу альбому «Verbum» была б ня поўнай, калі б не выканаўчае майстэрства ды чароўныя гукі флейтаў К.Радзівілавай, гусьляў і колавай ліры А.Чумакова, лютні й мандаліны І.Кубліцкага, бубноў А.Апановіча. Адчуваецца, піто ўсе разам, гурт «Стары Вольса» — выдатная каманда аднадумцаў, якой пад сілу найскладанейшыя творчыя праекты.
Альбом «Verbum» выйшаў у сьвет дзякуючы падтрымцы МГА Згуртаваньне Беларусаў Сьвету «Бацькаўшчына», зь якім гурт «Стары Вольса» стала супрацоўнічае ў арГанізацыі канцэртаў для беларускай дыяспары за мяжой. «Verbum» стане добрым падарункам i дадаткам да канцэртовых уражаньняў нашых суайчыньнікаў, а
тутэйшым Беларусам — яшчэ адной яскравай згадкай пра шматвякавую гісторыю краіны.
«Новы час» №13, 10.08.2003, Менск, А.М.
СТАРЫ ВОЛЬСА
Шлях
2003, БМАдгоир
Як ні круці, а ўсё ж жыцьцё й актыўнасьць ня проста словы-сынонімы, а ўзаемавызначальныя крытэры чалавечай сутнасьці. Калі сказаць прасьцей: хто актыўны, той і жывы. Лёс знакамітага беларускага world music гурта «Стары Вольса» — лепшая ілюстрацыя гэтае тэзы.
Калектыў прыйпіоў на беларускую музычную сцэну, калі там ужо квітнелі «Kriwi», «Крама», «N.R.M.», «Ulis»... Цяжка было навічкам прабівацца ва ўмовах, калі нават мэтры не рызыкнуць прапанаваць на рынак штогод па альбоме. Знакаміты бубнар Кірыла Шэвандо (экс-«Н1із») нават мне асабіста выказваўся неяк на пасяджэньні менскага клюбу філяфаністаў, што ў нашых эканамічных умовах народ ня здолее праглынуць такую процьму супольных, аўтарскіх, зборных альбомаў, таму актыўнасьць справакуе толькі абвал рынку.
«Стары Вольса» адказаў на такія
перасьцярогі нібыта й парадаксальна. Як і болыпасьць заходніх супэрзорак, ён стаў прапаноўваць акурат штогод па альбоме: «Келіх кола», 2000; «Вір», 2001; «Verbum», 2002; «Шлях», 2003; «Ладзьдзя роспачы», 2004 і г.д. Дык вось рынак на такі парадокс адказаў яшчэ болып парадаксмальна: адразу ўзьнікла... не, не затаваранасьць складоў, а патрэба ў павелічэньні накладаў. Аказваецца, народ даўно перасыціўся пануючым тут чужацтвам, але ня мог пераадолець дэфіцыт даверу да айчыннага музычнага прадукту, бо быў ён фраГмэнтарным і не гучаў у тэлерадыёэтэры.
Прарваць бар’ер акурат і ўдалося гурту «Стары Вольса», які ўдала трапіў на чарговы завіцень моднасьці рэнэсансных традыцыяў (прыгадайце хаця б славуты брытана-амэрыканскі праект «Blackmore’s Night», нямецкі дуэт Andreas & Hans Vbllenweider i нават былых скандынаўскіх мэталераў «Empyrium» з альбомам «Where At Night The Wood Grouse Plays»). Да таго ж беларускія музыкі адразу скіравалі творчую энэрГію на стварэньне прадукту, які не патрабуе залішняй бюракратыі з пашпартызацыяй дзеля ягонай ідэнтыфікацыі: яны граюць модны цяпер у сьвеце new age, але адметна беларускі паводле самога духу. Нават на замежных гастролях, калі хлопцы выступаюць у маляўнічых замках і палацах Полыпчы, Нямеччыны, Латвіі, іхнюю музыку пазнаюць сходу — беларуская. I ніхто не пытае штэмпель аб прапісцы ў пашпарце.
Альбом «Шлях» акурат і стаўся вынікам шматлікіх гастрольных шляхоў калектыву. Гэта канцэртовы альбом. Зрэшты, назву яму дала аднайменная кампазыцыя, у якой дэк-
ляруецца шматаблічнасьць шляхоў, якія выпадаюць у жыцьці нам і натай Радзіме.
Безумоўна, сапраўдных калекцыянэраў хвалюе пытаньне, наколькі гэты live recording паўтарае праГрамы студыйных альбомаў. Натуральна, такія паўторы ёсьць, хоць і няшмат: «Закляцьце» паходзіць зь першага студыйніка, «Выправа» — з другога і г.д. Але адрозьніваюцца гэтыя вэрсыі ня толькі своеасаблівасьцю атмасфэры запісу, але й кардынальна іншым тэмпам. А старажытны беларускі танец «Руевіт» не засмучае слухача наяўнасьцю ажно чатырох вэрсыяў у поўнай калекцыі: дзьвюх студыйных, адной канцэртовай і адной жа дыджэйскай. Акурат задавальненьне параўноўваць іх мае толькі ўладальнік поўнай дыскаГрафіі «Старога Вольсы». А ў творах «Бранль» (сярэднявечны танец з «Віра») і «Конскі бранль» (фраГмэнт з выступу ў Нясвіжскім замку) дык і ўвогуле болып адрозьненьняў, чым падабенстваў.
Уражвае мастацкая аздоба выданьня, якую зрабіў адзін з музыкаў А.Чумакоў паводле здымка А.Белавусава: калі раней дзеля стварэньня відарыса, адэкватнага настрою музыкі, выкарыстоўваліся рэпрадукцыі старажытных рукапісаў і дрэварытаў, дык тут на тытул вынесена каляровае фота аўтэнтычнага беларускага дудара, аднаго з удзельнікаў гурту.
Часам музыку «Старога Вольсы» параўноўваюць з творчасьцю многіх ягоных замежных стылістычных братоў. Але варта заўважыць, што калі той жа «Blackmore’s Night» у сваіх сярэднявечных экспэрымэнтах дазваляе сабе выкарыстоўваць нават звы-
чайныя сучасныя гітары (хай сабе й акустычныя), дык «Стары Вольса» здольны асэнсавана пераняць спадчыну беларускіх традыцыяў лютні, дуды, гусьляў і г.д. Музыка беларускага калектыву болып адэкватна адпавядае стылістычнай атмасфэры часу.
Актуальны на момант запісу склад «Старога Вольсы» наступны: I. Кубліцкі, К. Радзівілава, А. Апановіч, А. Чумакоў... на чале з Зьміцерам Сасноўскім, апантаным захавальнікам нашых глыбінных гістарычных традыцыяў у музыцы ды навогул эўрапейскага кантэксту нашай культуры.
Так што без альбому «Шлях» дыскаГрафія гурта «Стары Вольса» ў вашай калекцыі будзе няпоўнай, а да таго ж гэта яшчэ й унікальны ўзор якаснай, эмацыйнай, жывой канцэртовай фанаГрафіі.
«Переходный возраст» №5,
06.02.2004, Менск, В.М.
СТАРЫ ВОЛЬСА
Ладзьдзя роспачы
2004, БМАдгоир
СТАРЫ ОАЬСА
ЛАДДЗЯ РОСПАЧЫ
Уладзімір Караткевіч, бадай, найпапулярнейшы беларускі пісьменьнік, а «Стары Вольса» — найактыўнейшы дзеяч беларускага рынку папулярнай музыкі, які ўжо выдаў і пасьпяхо-
ва прадае пяць альбомаў. Улічваючы такія сыходныя зьвесткі, паспрабуйце спрагназаваць, які вынік чакае іхні экспэрымэнт у галіне айчыннай літаратурна-музычнай фанаГрафіі — аўдыёаповесьць «Ладзьдзя роспачы» паводле прозы У. Караткевіча?
Прызнацца, асабіста я ніколі не любіў чытаных па радыё аповесьцяў, бо адсутнасьць карцінкі замінала канцэнтраваньню ўвагі на пэўных упадабаных вобразах. Нават кніга ў гэтым сэньсе лепшая, бо чытач сам стварае ў сваёй сьвядомасьці адпаведныя выяўленчыя сродкі.