222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
Альбом атрымаўся такім ненавязьлівым і насычаным вобразамі дзякуючы ня толькі кампазытару Зьм. Вайцюшкевічу й паэту Л. Дранько-Майсюку, але й тым музыкам, якія падзялілі зь імі ўсе трывогі ў час студыйнай працы. А за гэта трэба дзячыць цудоўную беларускую сьпявачку-якалыханачніцу» Ядзьвігу Паплаўскую, скрыпаля А. Пузыню, гітарыста А. Івановіча, трамбаніста Д. Бударына, ды-джэя Андрэя «Рэя»
Хвісевіча, які на запісу граў на акардэоне.
А вось ведаючы небанальныя дызайнэрска-мастацкія распрацоўкі мастака В. Цэсьлера, можна было б чакаць большай арыГінальнасьці ў аздобе дыска «Цацачная крама», чым эпігонства зь пінкфлойдаўскай «Atom Heart Mother». Тым больш, піто вобразу «малінавай каровы» на дыску не назіраецца. Будзем памятаць, што паводле вокладкі (ці вопраткі) сустракаюць...
«Знамя юности» №192-194,
15.12.2001, Менск, А.М.
Зьміцер ВАЙЦЮШКЕВІЧ
Баляды
2002, Grand Style ды інш.
Калі гэты артыст быў удзельнікам славутага гурта «Kriwi», мы (і ён, мабыць) прызвычыіліся да ягоных стромых эўрапейскіх тураў, таму асабіста я не зьдзівіўся, што на прэзэнтацыю альбома «Баляды» мне ўпершыню давялося трапіць восеньню 2002 году ў Польшчы, адкуль Зьміцер скіраваўся ў Швэдыю, Нямеччыну й толькі потым у Беларусь.
Памятаю дзікі лямант аплядысмэнтаў перапоўненага Бельскага Палацу
культуры, што аж ахова на ўваходзе вымушана была ўключыць рацыю І... слухала гэтак далей сьпевы Зьміцера Вайцюшкевіча: сэк’юрыты проста хацелі высьветліць, што робіцца ў зале, ці не патрэбная іхнім калеГам дапамога, а потым так і не маглі адарвацца ад гукаў музыкі.
А публіка пасьля канцэрту выходзіла, вельмі характэрна абмяркоўваючы выступ Зьміцера Вайцюшкевіча: «Taki nudny, ale jaki fajny!»
Так, «Баляды» — вельмі сьмелы й проста ўнікальны экспэрымэнт на беларускім музычным рынку. Сьпявак, кампазытар і мультыінструмэнталіст Зьміцер Вайцюшкевіч рызыкнуў заваёўваць публіку ня проста моднымі рытмамі й гітовай пралічанасьцю канструкцыі твораў, а глабінёй і высокім прафэсіяналізмам. Ці зможа хто дацаніць гэта ў наш час, калі ў радыёэтэры й на канцэртовых пляцоўках пануюць культмасавыя (і далёка ня культавыя) «Фабрыкі зьвёзд», якія штампуюць гаўно ў глазуры, называючы гэта цукеркамі?
Вайцюшкевіч пераканаў, што ня ўсё страчана для Густоўнага прадукту, бо нават айчынныя прэзэнтацыі праходзілі зусім не ў пустых залях, а музычны кіёск на канцэртах зазнаваў даўно забытае паняцьце — чарга. Што ж так прываблівае публіку ў альбоме «Баляды»?
Бадай, пры жаданьні тут можна вылучыць і своеасаблівыя гіты, хоць яны зусім не падобныя на ўлюбёнцаў гіт-БМ-этэру. Да такіх я залучыў бы народный песьні «Зялёны дубочак», «Не сячы, мой татулька». Іх ведаюць усе — ад фанатаў экстрэмальнага дэз-мэталу да прыхільнікаў опэрнага мастацтва: адна трапіла ў модны
зборнік «Hard Life — Heavy Music II» ў вэрсыі знакамітага рок-гурту «Зьніч», а другую выконвалі ў розных варыянтах і славуты опэрны тэнар Міхась Забэйда-Суміцкі, і лідэр гурта «Troitsa» Іван Кірчук. Але Зьміцеру Вайцюшкевічу ўдалося разгарнуць новыя таямніцы энэрГетыкі нават у гэтых вядомых усім творах. Дый у самой тэкставай рэдакцыі тут упершыню адчуваецца выразная прысутнасьць яцьвяжскіх дыялектаў беларускай мовы:
Зэлэный дубочок на бок похілыўся. Молоды козачок, чого зажурыўся? Чы волы прысталы, чы з дорожкі зьбіўся?
(Ці маскалі клічуць? Ці ў дзеўку ўлюбіўся?) -
а вось апошні ўсходні варыянт разьвіцьця сюжэту, які ёсьць у Забэйды-Суміцкага, у Вайцюшкевіча адсутнічае, затое зьявілася нешта новае:
Зайшоў да карчомкі, водочкі напіўся,
Там люды стоялы, мяне осуждалы.
Ой, судныя люды, што вы судаетэ:
Што ў мяне на сэрцы, то вы не знаетэ.
Па сутнасьці, гэта ўжо зусім новая песьня, зь іншай вобразна-мастацкай палітрай і нават сюжэтам.
Зрэшты, Зьміцер Вайцюшкевіч пабудаваў такую мудрагелістую структуру альбому, што ніводзін твор нельга разглядаць паасобку, бо што тая «Казка» бяз «Захаду», што тое «Гора» без «Труны», а «Журавы» без «Паветра». Назвы балядаў чаргуюцца з назвамі сэнсава-настраёвых інструмэнтальных інтрадукцыяў, якія й дадаюць часам звычайнай фальклёрнай песьні драматызму сюжэту й канцэптуальнай баляднай філязафічнасьці.
Сюжэт, драматурГія, тэксты... А што ж музыка?
Бадай, Вайцюшкевіч і ягоныя калегі з «WZ Orkiestra» засталіся ў гэтым альбоме ў той жа плыні world music, што й «Kriwi»; захаваў артыст і вернасьць абранаму мастацкаму сродку ды ідэёвай крыніцы — беларускаму фальклёру, але стылістычна пашыбаваў у такія сфэры непазнанага, што параўнаць яго можна толькі з Горанам Брэгавічам, які сэрбскім фальклёрам у сваёй інтэрпрэтацыі скарыў усю Эўропу.
Як і Брэгавіч (таксама, дарэчы, гадаванец славутага рок-гурта — «Bijalo Dugme»), Вайцюшкевіч сьмела выкарыстоўвае фальклёрны матэрыял у сваіх кампазытарскіх фантазіях, таму не зьдзіўляйцеся, што твор «Даніла» на гэтым альбоме падаецца як цалкам народны, а «Журавы» (зусім ня тыя, што ў гурта «Troitsa») — музыка Зьміцера, словы народныя. Аўтар тонка пільнуе мяжу, калі публіка схільная абвінавачваць таго ж Брэгавіча ў плагіяце сэрбскага фальклёру пад сваім імем, а Кірчука — у залішняй сьмеласьці выдаваць свае асабістыя фантазіі як фальклёр.
Вайцюшкевіч, здаецца, цьвяроза разгаліноўвае свае творы ў рэчышчы фольк-року й клясычную народную спадчыну. Хацеў напісаць некранутую, але яна кранутая — тонка й інтэлігентна.
Зь віртуознымі музыкамі «WZ Orkiestra» Алегам Івановічам (акардэон, акустычная гітара) ды Аляксандрам Шувалавым (баян) я пазнаёміўся яшчэ на польскіх канцэртах, але ў запісе дыску, аказваецца, прыймалі ’шчэ ўдзел кантрабасіст Вя-
часлаў Сяргеенкаў i скрыпалька Ксэнія Мінчанка.
У буклеце ёсьць канцэптуальныя тэксты асэнсаваньня альбому, азнаямленчыя анатацыі. Зьмешчаны нават на дыску дадатковы файл з фотаздымкамі й перакладам інфармацыі на польскую й расейскую мовы, але вось дзіўна, што ў нямецкім тэксьце буклета згадваюцца й папярэднія гурты Вайцюшкевіча, а вось Ксэнія Мінчанка нібыта й ня грала ў гурце «Безь білету», хоць эўрапейская прэса памятае яе ў гэтым складзе на італьянскім фэстывалі «In Spirit of Woodstock». A адкуль узяліся астатнія напіыя героі?
Мы нярэдка зьвяртаем увагу на прыкметную манэру мастацкай аздобы дызайнэра Зьміцера Герасімовіча, а вось тут ён зьяднаў сваё захапленьне музыкай і калярытным выяўленчым мастацтвам Вячаслава Дубінкі. Шэраг выцінанак гэтага віртуоза нажніц і паперы ўпрыгожылі й альбом Зьміцера Вайцюшкевіча «Баляды».
«Голас Радзімы» №41, 09.10.2003, Менск, В.М.
Зьміцер ВАЙЦЮШКЕВІЧ
Паравіны году
2003, GTbank ды інш.
Эўропа 2О-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Кароткі міжваенны перапынак, кароткі рывок эканомікі, мастацтва... У модзе факстрот, нэаімпрэсыянізм, мадэрнізм. Пра кастрычніцкі пераварот у Расеі ведалі хіба зза наплыву новаэміГрантаў. Імёны й творчасьць такіх кампазытараў, як Эрык Саці, Марыс Равэль, Клёд Дэбюсі пакінулі нязгаснае сьвятло ў душах многіх наступных пакаленьняў і паўплывалі на найшырэйшы спэктар жанраў і мастацтваў. Напрыклад, таго ж Эрыка Саці ведае нават рок-пакаленьне праз інтэрпрэтацыі ягоных твораў («Гімнапэдыя») брытанскім гуртом «Sky» у 8о-я гады. Вось і Зьміцер Вайцюпікевіч...
У дадзеным ягоным альбоме якраз і адчуваецца дух тае эпохі. Нават болып за тое: і назвай сваёй — «Паравіны году» — ён сягае да вызначальных традыцыяў тых часоў або найбольш уплывовых папярэднікаў (прыгадайце славуты цыкль Клёда Дэбюсі «Паравіны году»).
3 шырокай сольнай дыскаГрафіі
былога фронтмэна гурту «Kriwi» Зьміцера Вайцюшкевіча тэты альбом будзе, бадай, найлепшым паказьнікам нястомнага руху наперад у разьвіцьці артыста, бо ён быў прыняты публікаю нават з большим энтузыязмам, чым славутыя ягоныя «Баляды»: песьня «Прыйдзі, мой каханы», напрыклад, імкліва скарыла ўсе беларускія гітпарады на тэлевізійных каналах і FM-станцыях яшчэ перад выхадам кружэлкі ў сьвет. Але сам Зьміцер Вайцюшкевіч 27.12.2003 у сваім інтэрвію карэспандэнту «Radio Polonia» Яраславу Іванюку так выказаўся пра диск: «Нічога рэвалюцыйнага ў гэтым праекце няма... Гэта проста наша традиция — мэлядычная, паэтычная, простая для слыху».
Альбом «Паравіны году» цалкам базаваны на паэзіі славутага беларускага барда Алеся Камоцкага, і, па шчырасьці, папярэднія зьвесткі пра яго ўзьбянтэжылі шмат каго зь пільных дасьледчыкаў-музыколяГаў. Дзьве такія калярытныя й розныя асобы ў адной абгортцы — што з гэтага атрымаецца?
Атрымалася супэр! Скатваньне былога сатырыка й прапаведніка Алеся Камоцкага ў лірыку каханьня апынулася натхняльным адкрыцьцём для эстэта Вайцюшкевіча. Гранічна ідэальнае спалучэньне выйшла, калі ажно першая спроба пазнаёміцца з вынікам такога, як здавалася, дзіўнага творчага саюзу натыкаецца на немагчымасьць адарвацца, і ты яшчэ ў краме слухаеш, слухаеш, слухаеш сакавітыя гукі «Ріапо», вірлівае танГо «Пошукі адказаў», настальГію рамансу «Ты прымусіла пець» і г.д.
Асабліва неверагодныя адкрыцьці спасьцігаеш тут, натыкаючыся на
песьні добра знаёмыя. Напрыклад, «Раскажы мне пра дождж», чароўнай мэлёдыяй якое сам Алесь Камоцкі яшчэ дзесяць гадоў перад тым, у верасьні 1993-га году, скарыў гіт-парад радыё «Liberty» (Мюнхэн), адзіны на той час беларускі музычны плебісцыт. Ня верылася нават, што гэты эвэрГрын здольны загучаць яшчэ лепш, але ж сталася. Мэлёдыя й тут пазнаецца лёгка, але ў Зьміцера Вайцюшкевіча празь віртуозныя аранжыроўкі чуецца зусім іншая музыка. Вось бы Зьміцеру ’шчэ прыйшло натхненьне перасьпяваць іншы мэГа-гіт Камоцкага — «Гаспадыня ранішняй зоркі»!
Дарэчы, аранжыроўкамі ў альбоме «Паравіны году» займаліся адмыслоўцы «WZ Orkiestra», зь якім цяпер працуе Зьміцер Вайцюшкевіч. У ягоны склад уваходзяць Алег Івановіч (гітары), Ксэнія Мінчанка (скрыпка, экс-«Безь білету»), Алесь Шувалаў (баян), Вячаслаў Сяргеенка (бас), Юрась Мартынаў (бубны), Андрэй Лабчэўскі (клявішныя), Зьміцер Ціхановіч (труба), Зьміцер Бударын (трамбон), Алесь Пузыня (скрыпка), Сяргей Раінчык (фартэпіяна).
Як і папярэднія альбомы Зьміцера Вайцюшкевіча, «Паравіны году» запісваліся ў студыі «Беларускія Песьняры» (зь лютага па жнівень 2003 году). Гукарэжысэры Барыс Далгіх і Сяргей Раінчык.
Асобным абзацам варта адзначыць мастацкую аздобу Дар’і Чарняўскай, якая гранічна дакладна перадае настрой, стылістыку й атмасфэру гэтага альбому. Спазіраючы вокладку й далікатныя віньеткі васьмістаронкавага буклета з тэкстамі, адразу прасякаеш разуменьнем, каму адрасаваны гэты прадукт. Думаю, у першую