• Газеты, часопісы і г.д.
  • 222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    222 альбомы беларускага року... і ня толькі

    Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 448с.
    Мінск 2006
    105.26 МБ
    чаргу прыгажэйшай палове чалавецтва. Во будзе ідэальны падарунак — ад нас вам! — да якога-небудзь жаночага сьвята або дня закаханых!
    Зрэшты, ня толькі жанчыны будуць яго слухаць, бо зьмест альбому наўпрост зьвернуты й да мужчын. Невыпадкова ж, бадай, «Музыкальная газета» неяк назвала Вайцюшкевіча «кумірам інтэлектуальных жанчынаў і мужыкоў лёгкіх паводзінаў» (гл. «МГ» №13 за 01.07.2004). Вось што вы, напрыклад, робіце, калі чуеце ад любай: «Прыйдзі, мой каханы»? Аказваецца...
    ... хто не прыходзіць такою хвілінай,
    Каб даць ёй магчымасьць прачнуцца жанчынай,
    Той проста глухі, ці сьляпы, ці нябогі,
    Загіне ўбаку ад галоўнай дарогі.
    Жанчынам тэты альбом прыемнасьць, а мужчынам — навука. Шко­ла здаровых пачуцьцяў. Беларускі сэрыял кшталту «Багатыя таксама плачуць, а бедныя таксама кахаюць». Ды як выкладаецца тая навука прафэсійна й адмыслова! Толькі слухай.
    «Bielarus» №491,15.12.2003, New York, В.М.
    Зьміцер ВАЙЦЮШКЕВІЧ ды інш.
    Бывайце здаровы!/ Bella Ciao!
    2004, Felix Italia srl.
    Старт гэтага па сутнасьці супольнага праекту быў ня горшы за які-небудзь «Народны альбом» або «Сьвяты вечар’2000», але выклікана гэта бы­ло пэўнай сымбалічнай выпадковасьцю: першы тыраж публіка ўбачыла на аншляГавым канцэрце Зьміцера Вайцюпікевіча ў траўні 2004 года, які быў прысьвечаны юбілею знакамітага паэты-песеньніка Адама Русака ды называўся, натуральна, таксама «Бывай­це здаровы!»
    Але дыск прысьвечаны не паэзіі А. Русака, а беларуска-італьянскім стасункам. I тут трэба ўлічыць, што ці ведаем мы адзін аднаго, ці не, але твор «Бывайце здаровы!», аказваецца, такая ж песенная візытоўка Беларуса, як для нас італьянская «Felicita» або «Bella Ciao!». Карацей кажучы, вельмі зразумелы песенны сымболь незнаёмай краіны. Вось выдаўцы, Тацьцяна й Алег Марозы, супрацоўнікі беларускага філіялу італьянскай фірмы «Felix» з вобласьці Эмілія-Раманья, і
    вырашылі гэтым дискам зблізіць два эўрапейскіх народа.
    Таму і атрымалася тут, што «Бывайце здаровы!» гучыць ня толькі на беларускай мове, але й на італьянскай. А вось «Bella Ciao!» (не кажыце, што вы яе ня ведаеце, бо гэта ж пра партызанаў, якія «о бэла чао, бэла чао, бэла чао-чао-чао!..») перакладзена Алесем Камоцкім на беларускую мову.
    Камоцкаму ўвогуле пашанцавала, бо й ягоны тэкст «Ініпым часам» з альбому Зьміцера Вайцюшкевіча «Паравіны году» загучаў тут па-італьянску ў тым жа выкананьні. Цяпер ён называецца «11 tempo sbagliato» (пераклад А. Мароза).
    Вайцюшкевіча тут працэнтаў 70, таму нядзіўна, што ягоныя фэны якраз і ўспрынялі тадышнюю навінку як уласную знаходку. Дый дзе яшчэ яны знойдуць калярытныя італьянскія «II passatore», «Romagna тіа» з пазнавальным настальГічным голасам (аж ніякага Чэлентана ня трэба) ды яшчэ на роднай беларускай мове.
    Праўда, супольны праект — гэта ўсё ж ня сольны, але кампаньёны Тодара робяць тое самае, што й ён: беларусізуюць італьянскія песьні, або Італьянцам устаўляюць беларушчыну. Алесь Памідораў, напрыклад, з дапамогай таго ж Алеся Камоцкага сягнуў аж да фолькавага «La Ваіега» пра «чароўны танец з адзінай у сьвеце», а Сяржук Верамейчык у сваёй песьні «Сьпяваць можа кожны» нагадаў, што нават папулярныя гіты Бары­са Грабеншчыкова зь ягоным «вогнегрывым львом» усяго толькі надзёрганыя з твораў Франчэска да Міляна і Ёгана Баха:
    Сьпяваць можа кожны, калі захацець,
    Бо ў кожным з нас, бо ў кожным з нас
    Сумуе і бядуе опэрны съпявак.
    Сьпявайце, у трамваі едучы, Съпявайце, у сталоўцы ядучы...
    Ла, ля, ля, ля, ля, ля, ля,
    Ням, ням, ням, ням, ням, ням, ням, ням...
    Віктар Шалкевіч прыдаўся гэтай кампаніі своеасаблівай інтэрпрэтацыяй згаданага А. Русака («Бывайце здаровы, жывіце багата, / А мы ад’язджаем у Злучаны Штаты»), а Вераніка Круглова — вяртаньнем да родных смаргонскіх пэнатаў аўтара славутага палянэзу «Разьвітаньне з Радзімай» М.К. Агінскага.
    У Лявона Вольскага ў «Нашай фэлічыце» італьянская тэма гучыць відавочна парадыйна (нават кампазытар П. Чыроза сьведчыць хіба аб Печані Цырозе), але гэта адэкватная даважка да шалкевічаўскага «Смутнага беларускага блюзу».
    Удала ўпісваюцца ў гэты італьянабеларускі застольны настрой творы гуртоў «Ліцьвіны», «Стары Вольса» і нават паэзія У. Караткевіча ў інтэрпрэтацыі 3. Вайцюшкевіча («Гордыя со­сны»). Атрымліваецца гэткая ідэальная атмасфэра хатняга сьвята.
    Што да зьнешняй аздобы, дык хоць яна й шыкоўная, але выдаўцам відавочна не хапала элемэнтарнага вопыту падрыхтоўкі такіх выданьняў, з-за чаго, скажам, Італьянец доўга будзе шукаць, дзе тут «Ліцьвіны», дзе «Стары Вольса», а пра «Крамбамбулю» і ўвогуле наўрад ці здагадаецца. А як для нас...
    Мы ўсё ж добра ведаем сваіх куміраў, дый буклет з тэкстамі растлумачыць усё прызабытае. Для мя-
    не асабіста незразумелым засталося толькі прозьвішча Залескі, вынесенае на тытул вокладкі побач з імёнамі Вольскага, Шалкевіча, Тодара ды іншых. Вось і думаю сабе: ці не Верамейчык гэта? Але з такімі загадкамі ня варта й лезьці на эўрапейскі рынак: усё там павінна выразна прачытвацца без дадатковых даведнікаў, калі жадаеце пакінуць хоць якія сьляды па сваіх дзеяньнях.
    Але вось ён, дыск, які прыемна паслухаць ва ўтульнай кампаніі. I нават мастацкая аздоба (зноў Дар’я Чарняўская), здаецца, падкрэсьлівае ня рознасьць, а агульныя рысы двух народаў. Во я й сам, бываючы ў Рыме, вельмі часта знаходзіў у такіх утульных старых закутках Вечнага Гораду абрысы новых менскіх дворыкаў.
    «Раніца» №28,15.07.2004, Менск, В.М.
    Зьміцер ВАЙЦЮШКЕВІЧ
    Паравоз каханьня
    2004, West records
    Самы фінал 2004 году выдаўся ў беларускай папулярнай музыцы такім ураджайным на канцэрты, прэзэнтацыі, юбілеі, што сапраўднаму мэляману цяжка было выбраць, куды пайсьці. 7 сьнежня перад такой дылемай
    паўстаў і я: з аднаго боку — дзень нараджэньня маёй мамы, з другога — аж дзьве маштабныя прэзэнтацыі надзіва прывабных навінак у адзін дзень (у розных канцах беларускай сталіцы). Вайцюшкевіч прадстаўляў тады вось тэты «Паравоз каханьня» ў Па­лацы вэтэранаў, а блюзавы гурт «Р. L.A.N.» — свой трэці альбом «Вялікае калі ласка» ў клюбе «Graffiti». Мамін дзень схіліў, аднак, выбар на вэтэранаў. Невыпадкова прэса потым пісала, што там сабралося бітком жанчынаў бальзакаўскага веку... і ня толькі. Дый гэта акурат звыклая публіка Зьміцера Вайцюшкевіча. I як ён іх ашчасьлівіў — гэта трэба было бачыць!
    Чым прываблівае іх Зьміцер? Бадай, сваім імкненьнем да высокай паэзіі. У яго ня песьні з моднымі тэкстоўкамі, а чульлівыя асэнсаваньні высокага паэтычнага вобразу (зірніце вышэй, дзе мы рэцэнзавалі ягоныя альбомы на вершы Алеся Камоцкага, Адама Русака, Леаніда ДранькоМайсюка). Цяпер ён зьвярнуўся да творчасьці сябры Алеся Камоцкага — выдатнага нашага паэты Рыгора Барадуліна. Прычым спадар Рыгор не застаўся тут пасыўным назіральнікам за творчым працэсам, а сам прыняў удзел у запісе своеасаблівых інтрадукцыяў паміж песьнямі. Гэтую ролю адыгралі й асабістыя чытаньні сваіх вершаў, і трапныя эпіграмы, якімі ён праславіўся яшчэ ў сваім цыклю на радыё «Свабода» (потым выйшла асобная кніжка). У пэўным аспэкце гэты дыск можна лічыць працягам сэрыі «Radio Liberty presentation»: сьпярша быў «Быкаў на свабодзе» (кніга й кружэлка), а цяпер вось «Барадулін на Свабодзе». Нават падобныя элемэнты аздобы тут ёсьць, каб падкрэсьлі-
    ваць іхнюю еднасьць. Адно Быкаў не пісаў вершаў (хоць нехта на іх і вучыўся), таму на першым диску не было песень. Ну не пакладзеш жа на музы­ку «Альпійскую баляду» або «Сотнікава», хоць акурат альбом «Баляды» ў Вайцюшкевіча ёсьць.
    Што да чыста песень другога «Свабодаўскага» дыска, дык іх (у выкананьні Тодара зь ягоным «WZ Orkiestra») у альбоме, прабачце, чортаў тузін. Але не палохайцеся лічбы 13, бо настрой альбому, як заўжды ў Тодара, анёльскі. Гэта поўная гадзіна анёльскага настрою.
    Некаторыя песьні (кшталту «Арыстакраткі» ці «Пані трошкі ў гадох») публіка пасьпела заўважыць яшчэ на ранейпіых канцэртах Зьміцера Вайцюпікевіча, але асноўны матэрыял альбому арыгінальны, хоць заўзятар беларускага шансона з задавальненьнем будзе лавіць тут нейкія алюзыі ды аналёгіі.
    Вось, напрыклад, песьня «Гаспадыня»:
    Здолъны той жыцьцём рызыкавацъ,
    Хто прыйшоў на съвет, каб закахацца.
    Я прашуся ў парабкі да Вас, Гаспадыня зорнага палаца.
    Ці не нагадвае тэта іншы пранікнёны твор на тую ж тэму й тых жа пранікнёных вобразаў — «Гаспадыню ранішняй зоркі» Алеся Камоцкага, якая стала супэр-гітом многіх беларускіх гіт-парадаў пачатку 90-х? Як толькі Зьміцер Вайцюшкевіч, сябруючы з гэтым знакамітым бардам, не дабраўся да гэтага жаночага эвэрГрына. Ён жа найцудоўнейшым чынам упісваецца ў структуру вобразаў нават гэтага альбому («Сінеюць цені», «ЗорKi нашыя», «SOS», «Новы год», «Вяс-
    новы дзень», «Со:і"}, хіба толькі аўтар тут хоць і з таго ж сяброўскага кола, але іншы. Мяне асабліва ўразіла, калі ў паэзіі мэтра Барадуліна знаходзіў вобразы, памятныя яшчэ ад Камоцкага (Спагады Зорка ў песьні «Зоркі»).
    Дарэчы, Рыгор Барадулін даў і назву альбому. Дакладней, ягоная эпітрама, дзе ёсьць такія словы:
    Паравоз каханьня возіць пары, А яны працуюцъ шчыра так, Што плывуцъ над імі хмары-пары. Жарсъцъ ня сьпіць ні ў хатах, ні ў кустах.
    Стылістычна настрой альбому вандруе ад мэксыканскай румбы праз джаз да ледзь не этна-року, а таму прыйдзецца даспадобы акурат прыхільнікам так званага мэйнстрыму, які ўсмоктвае ўсё, калі яно далікатна зьяднанае калярытнай асабовасьцю артыста. Кожная песьня — гэта стылёвая замалёўка з натуры, а ўвесь альбом — стылёвае палатно жыцьця, цэльнае й канцэптуальнае. Зьміцер Вайцюшкевіч ужо дасягнуў такога ўзроўню шарму, таму альбом заслугоўвае трывалага месца на музычным рынку. Нават мама мая пасьля прыгаданага вышэй канцэрту, захоплена заявіла: «I гэта твае хаўрусьнікі па тых шумлівых рок-«БАСовішчах», на якія ты пятнаццаць ужо гадоў швэндаесься? Я ж баялася, каб хоць з сатаністамі якімі не зьвязаўся, а тут такі БосKi цуд!» А я й сапраўды пазнаёміўся з Вайцюшкевічам яшчэ ў 1992 годзе акурат на «БАСовішчы», калі ён быў удзельнікам гурту «Палац». Тадышні няпэўны дэбют, аказваецца, нарадзіў мэга-зорку, дый не адну. Вось толькі адно бяда: большасьць гэтых мэга-зорак дачакаліся татальнай дзяржаўнай няміласьці, калі з-за ўдзелу ў нейкім