• Газеты, часопісы і г.д.
  • 222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    222 альбомы беларускага року... і ня толькі

    Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 448с.
    Мінск 2006
    105.26 МБ
    Над альбомам гурт працаваў у складзе самога Skrypy MX (гітара, клявішныя, вакал), Cyrpuka Notowicza (ударныя), Gilepa (бас-гітара, скрыпка ды іншыя інструмэнты разам з гор­лам ня толькі на бэк-вакалах).
    Трэба сказаць напрыканцы й пра тое, што фірма «Tankpress» аказала хлопцам відавочна не мядзьвежую паслугу, зрабіўшы для гэтага прадукту дыхтоўную зьнешнюю аздобу. Праўда, тут няма чаму дзівіцца, бо да фірмы мае дачыненьне сам Сяржук Скрыпнічэнка, які зьяўляецца не­банальным дызайнэрам, працы якога, як і музыка, стымулююць актыўны разумовы працэс.
    «Беларуская маладзёжная» №28,
    20.08.1999, Менск, В.М.
    ZYGIMONT VAZA
    Каін
    2005, West records
    Шмат гадоў беларускі гурт «Zygimont VAZA» выдаваў альбом за альбомам («Шыба 48», 1989; «Stotis», 1992; «Стан Галюцынацыі», 1994; «Prezydent Collection», 1995; «Der Dritte Kreig», 1997; «Камбінат», 1999; «Каін», 2005), але ўбачыць яго на канцэртах можна было нячаста. Таму гурт і атрымаў у пэўных колах азначэньне-мянуіпку «віртуальны». Але ў 2004 годзе на фэстывалі «Генэралы айчыннага року» гурт «Zygimont VAZA» бадай што ўпершыню за апошнія гады прадстаў перед слухачамі на вялікай сцэне ў «жывым» выглядзе. Таму адразу ўсе размовы пра «віртуальны» статус калектыву былі завершаны (а як жа — сьведкамі былі 3000 гледачоў сталічнага Лядовага палацу). Сам кіраўнік гурта «Zygimont VAZA» Сяржук «Скрыпа» Скрыпнічэнка тлумачыць гэта так: «Мне не падабаецца, калі пра нас кажуць, што мы «віртуальны» гурт, бо ўвесь час мы працавалі: стваралі песьні, запісвалі іх у студыі, выдавалі альбомы. Цяпер жа мы каля двух гадоў выступаем з сваймі кампазыцыямі перед слухачамі на
    канцэртах». А вынікам працы ў студыі, што адбывалася ў апошнія га­ды, стаў новы альбом гурта «Zygimont VAZA», які названы біблейскім імем «Каін».
    Тыя, хто сочыць за творчасьцю гурта «Zygimont VAZA», той добра ведае, што музыка Сяржука Скрыпнічэнкі й ягоных сяброў з гурту «Zygimont VAZA» заўсёды несла адбітак панк-року. Але апошнія пра­цы гурта (альбом «Камбінат») уносяць у стылёвую палітру гурта новыя фарбы з арсэналу арт-року. Трапляў гурт і ў знакамітыя стылістычныя зборнікі «Нагйсогеманія: чаду!» (твор «Паліцэйскі сэкс») ды нават «Hard Life — Heavy Music III» (твор «Кантрабанда»). Альбом жа «Каін» амаль цалкам можна аднесьці да арт-року, бо пабудаваны ён паводле сюітнай структу­ры, мае мудрагелістую драматургію, хоць замешаны на жорсткіх панк-рытмах. I пацьверджаньнем гэтаму зьяўляецца першы трэк альбому, паводле якога названы сам канцэпт — «Каін». У ім ёсьць усе атрибуты арт-рокавага твору — інтрадукцыя, «намалёваная» з гукаў природы, мэлядычнае разгортваньне тэмы, «цяжкарокавая» эмацыйная кульмінацыя ды філязофскі эпілёг. Твор насычаны «касьмічнымі» тэмбрамі клявішных інструмэнтаў, разнастайнымі гітарнымі эфэктамі ды спэцыфічным гучаньнем гітарнага працэсара. Тэкст твора, працягласьць якога каля 11 хвілінаў, вельмі напампаваны эмацыйна: музыкант быццам вядзе свой асабісты дыярыюш, спрабуе асэнсаваць прыроду чалавечай здрады, якая зь біблійных часоў вяла людзей да забойства. Толькі цяпер здрада вядзе людзей да забойстваў цэлых народаў...
    Дзёньнікавыя рысы мае й іншы твор альбому — кампазыцыя «Самота». Аранжыроўка пабудавана паводле прынцыпу кантраста: магутны гітарны запеў зьмяняецца менш напружаным, сумным прыпевам, выкананым музыкамі акапэльна. Мэта кампазыцыі — стварыць пераканаўчы музычны вобраз адзіноты — пачуцьця, якое перажывае кожны чалавек, нават зьяўляючыся часткай грамадзтва.
    Кампазцыя «Easy Rider» — адна зь яркіх рытмічных распрацовак альбо­му «Каін». Ейная тэма — пераадоленьне жаданьня зьмяніць «эміграцыю ўнутраную» («Самота») на эміграцыю сапраўдную, у «...край, дзе жыцьцё быццам рай». Паводле мучычнай стылістыкі тэты твор падобны на тое, як цяпер гурт рэальна гучыць на канцэртах: стыль і'ранджу ў аранжыроўках падмацоўваецца арт-рокавымі элемэнтамі, вельмі прыгожымі й арГанічнымі гітарнымі солё.
    Жудасныя сны чалавека, які адчувае сябе ня так, як інпіыя, агучаны ў кампазыцыі «Лякарня» — бадай, самай дэпрэсыўнай на ўсім альбоме. Адзначым і тое, што «Лякарня» яшчэ й самая кароткая кампазыцыя альбому — каля 8 хвілінаў.
    Сатырычная частка альбому прадстаўлена кампазыцыяй «Рогпа», у якой няма нічога парнаграфічнага, акрамя згадак «саўковых» архетыпаў, якія культывуюцца ў краіне павод­ле палітычных матываў. Гэтыя адметнасьці беларускай рэчаіснасьці («Дачы, лецішчы, гароды.../Сэнс жыцьця вядомы ўсім./Хмара шэрага смуроду/ Дыхаць не дае зусім») цяпер і зьяўляюцца для музыкаў сынонімам порна: «Атачае здолу, атачае згары, усіх нас порна, старое порна, добрае порна, сь-
    веталае порна...». Як тут не прыгадаць дзяржаўны тэзыс пра «харчовую бясьпеку краіны»?
    Добрай традыцыяй для беларускіх рок-музыкаў стала іхняе жаданьне зрабіць свой унёсак у пераасэнсаваньне беларускага фальклёру. На аль­боме «Каін» гурта «Zygimont VAZA» таксама ёсьць такая кампазыцыя — апрацоўка беларускай народнай пе­сьи! «Калядная». Тут вельмі добрую дапамогу Сяржуку Скрыпнічэнку аказвае вакалістка Маша Лагодзіч (яна сьпявае таксама ў гурце «Яр»). Іхні дуэт — гэта сапраўднае ўпрыгожаньне дадзенай апрацоўкі. Зробленая яна не традыцыйна, а ў цяжкім панк-рокавым ключы, з працяглымі гітарнымі солё. Пераасэнсаваньню тут быў падвергнуты й зьмест песьні, прычым... не кранаючы тэксту. Гэта дасягнута шляхам дасканалай музычнай драматурГіі. Зьвярнеце ўвагу, чым завяршаецца добрая вестка пра тое, што «ў нашым двары Ісус Хрыстос нарадзіўся»: ці не закалочваюць дошкі над калыскай народжанага, каб адразу пахаваць яго? Вось так мы й жывем у нашай краіне, дзе нават гутаркі пра самае сьвятое — патрыятызм — вядуць тыя, хто першы здрадзіў роднай мове. А вядома ж: няма мовы — няма Радзімы. I толькі панкі заўважаюць: нешта ня тое з намі...
    Завяршальнае месца «Каляднай» у альбоме «Каін» невыпадковае — музыкі грута «Zygimont VAZA» гэтым даводзяць, што альтэрнатыва сёньняшняму іррацыянальнаму існаваньню йснуе. У чым яна? На гэтае пытаньне якраз і адказвае альбом «Каін» гурта «Zygimont VAZA». Прынамсі, так падаецца пасьля першага праслухоўвань-
    ня гэтай музычнай сюіты, якую адразу цягне слухаць паўторна.
    Хочацца адзначыць вельмі Густоўную аздобу гэтага альбома, на якой ягоныя ўдзельнікі прадстаўлены ў выглядзе Пінокіо, П’еро, Арлекіна ды Калямбіны (аўтар касьцюмаў Ілона Ігруша). Распрацоўшчыкі ж агульнай канцэпцыі аздобы — лідэр гурта «Zygimont VAZA» Сяржук Скрыпнічэнка і аўтар здымкаў Юлія Галавіна.
    «Новы час» №9,22.09.2004, Менск, А.М.
    DEVIATION
    & KALIAN
    Lukashenka... Uber al les / У краіне цудаў
    1998, N.I.A.tapes
    He сакрэт, што нашыя бліжэйшыя суседзі — Палякі — даволі шчыльна цікавяцца весткамі зь беларускіх рокфрантоў. Праблемы тутэйшых рок-нрольшчыкаў, панкаў, мэталістаў, альтэрнатыўпічыкаў-рэпераў знаходзяць жывы водгук у напіых сымпатыкаў па той бок дзяржаўнай мяжы.
    I гэта ня дзіўна, бо ў часы ваеннага становішча ды камуністычнай диктатуры ў адных шэрагах абаронцаў дэмакратыі былі й гданьскія суднабудаўнікі, і гіерархі каталіцкага касьцёлу, і польскія інтэлектуалы...
    Сваймі песьнямі да дзеяньняў у абарону свабоды, дэмакратыі заклікалі й польскія рок-музыкі. I таму ў тыя змрочныя часы тамтэйшыя грамадзяне прыслухоўваліся ня толькі да казаньняў ксяндзоў Караля Вайтылы ды Ежы Папялушкі, прафсаюзнага лідэра й трыбуна Леха Валенсы, але й да рокавых маніфэстаў гуртоў «Брыгада Крызіс», «Рэпубліка», «Маанам»...
    Для Палякаў усе гэтыя акалічнасьці яшчэ занадта памятный, нашмат больш зразумелыя, чым, скажам, нашым расейскім суседзям. Таму поль­ская публічнасьць пічыра вітае ў сябе на радзіме супольны «Народны альбом», канцэрты лідэраў беларускага альтэрнатыўнага року (нагадаем хоць бы сумесны тур па Польшчы гуртоў «N.R.M.» і «Exist»), услухоўваецца ў сатырычныя творы Віктара Шалкевіча, танчыць «на даху» пад «Ulis». Акрамя гэтага, Палякаў усё болып цікавіць іхняя ўласная ўнікальная рэгіянальная зьява — беларускамоўны рок Беласточчыны.
    Яшчэ адным сьведчаньнем гэтай шчырай зацікаўленасьці ды жаданьнем асэнсаваць зьявы беларускага рок-руху можна назваць пакуль рэдкае ў Беларусі выданьне, сапраўдны фанаГрафічны рарытэт, выдадзены ў Польшчы — гэта спліт-альбом, складзены з запісаў гарадзенскіх панкгуртоў «Deviation» («Lukashenka... iiber alles») ды «Kalian» («У краіне цудаў»). Само выданьне, зьдзейсьненае фірмай «N.I.A.tapes», уяўляе са­бою стылізацыю пад чорна-белую ўлётку, друкаваную, здаецца, у падпольнай друкарні. На ёй у адпаведнай пасьлядоўнасьці падаюцца пераклады на польскую мову тэкстаў песень «Deviation» і «Kalian». Прычым
    у зносках даюцца тлумачэньні тых «дэфініцыяў», якія ня могуць быць зразумелыя Палякам і зь якіх сьцябаюцца беларускія панкі — з прапрэзыдэнцкага моладзевага руху «Пря­мое дзеяньне», з расейскага поп-гурта «На-на» і г.д. Ну а вокладку першаснага выданьня аздабляе калаж з партрэтаў чалавека, вельмі падобнага на ППРБ, выхапленага фотааб’ектывам у розныя моманты ягонай кар’еры (пазьнейшыя рээдыцыі былі, на жаль, куды болын простыя, адна зь якіх і трапіла пад напіую ўвагу).
    Што ж тычыцца музыкі, дык на гэтым рарытэтным выданьні мы ма­ем узор раньняй творчасьці гуртоў «Deviation» (1996) і «Kalian» (1997), яшчэ ня поўнасьцю выкрышталізаванай як стылістычна, гэтак і паводле моўных прыхільнісьцяў. Бо гучаць песьні й па-беларуску, і па-расейску, і па-анГельску...
    Але ўжо паводле гэтых запісаў можна сказаць, што маладыя гурты прыцягнуць слухацкую ўвагу сваёй небанальнай грамадзянскай пазыцыяй: непрыняцьцем існуючых палітычных рэаліяў рэжыму ахлакратыі, нацыянальнай здрады ды эканамічнай бязглуздзіцы. «Спасіба, Лукашэнка!» — кароткая, па-панкаўску сьцёбная, эмацыйная, гучная, скрыготкая песенька-рэфрэн. Болып разгорнутая, канцэптуальная кампазыцыя «Хачу быць тваім сабакам», дзе за напружанымі гард-рокавымі рыфамі, гітарнымі эфэктамі прыхаваны за­бойны сарказм ды сатыра на рэаліі тутэйшага жыцьця й палітыкі. Пра ўмовы неспрыяльнага навакольнага асяродзьдзя ды непазьбежнасьці йснаваньня ў ім — адна зь лепшых песенек «Deviation» пад неверагоднай
    назвай «Сьметнікавы рэгей». Пасьля ейнага праслухоўваньня зьяўляюцца крамольныя думкі пра тое, што гурт мог бы стаць адным зь лідэраў рэгейкірунку ды беларускім «UB-40». Але «Deviation» свой выбар зрабіў на карысьць сацыяльнага панк-року й дасягнуў тут немалых посьпехаў: павод­ле вынікаў апытаньня «Музыкальной газеты» гурт названы лепшым рок-калектывам Беларусі 1999 года!