• Газеты, часопісы і г.д.
  • 222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    222 альбомы беларускага року... і ня толькі

    Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 448с.
    Мінск 2006
    105.26 МБ
    Вельмі пэрспэктыўным ды рознабаковым выглядае на рэлізе гурт «Kalian». Паводле сацыяльнай вастрыні тэкстаў хлопцы не саступаюць «Deviation», але музычна выглядаюць болып канцэнтраванымі ды сыгранымі. Лепшыя творы касэты — «Радыеактыўны сьнег», «Гародня, 23 сакавіка» і, безумоўна, квазіэкстрэмісцкі гіт «Дайце дзецям кулямёт!», у якім, відавочна, болып адчаю па змарнаваных юнацкіх гадох, чым заклікаў да экстрэмізму. «Kalian» тут прапануе свой варыянт панк-року — музыку шчыльную, рытмовую дый мэлядычную. Гарадзенцам не «ў лом» занурыцца ў фальклёрныя крыніцы ды пашукаць незвычайных фарбаў па-за межамі абранага стылю, каб зрабіць свае песьні болып арыгінальнымі й гітавымі.
    Таму ў гурта «Kalian» гэтак арГанічна гучыць баян, які канкрэтна перадае магутнасьць народнай стыхіі гарадзенскіх акцыяў апазыцыі. Дарэчы, сустракаюцца на іхніх запісах і «моцныя словы», якія ўвогуле характэрныя для усёй панкаўскай эстэтыкі. Але па тэме ды без злоўжываньняў і перабольшваньняў. «Kalian» на запісу выглядае вельмі беларускай камандай: і паводле мовы, і паводле музыкі, і паводле сьветапогляду... На жаль, апошнім часам гурт панізіў сваю кан-
    цэртную актыўнасьць. Шкада, бо марнаваць талент — вялікі грэх!
    Польскі рэліз з запісамі гуртоў «Deviation» і «Kalian» — гэта факт падтрымкі беларускага рок-руху і зацікаўленасьці ягонымі пэрспэктывамі. Для Беларусаў жа — знак таго, што нас будуць заўважаць і паважаць толькі тады, калі мы самі будзем заставацца сабою, заставацца з сваёй мовай і культурай. Нават граючы ды сьпяваючы панк-рок!
    «Беларуская маладзёжная» №18,
    02.06.2000, Менск, А.М.
    КАЛЬЯН
    Б.Н.
    2000, БМАдгоир
    Пра гарадзенскі гурт «КальЯн» ня раз прыгадвалася ў гэтай кнізе. I гэта тым больш прыкметна на небагатым рынку беларускіх чыста панк-выданьняў. Прыгадваючы цяпер іхні пералік (рэлізы гуртоў «Deviation», «КальЯн», «Neuro Dubel», «zygimont VAZA», «Тарпач» ды іншых), не магу не парадавацца прыкметнай разнастайнасьці калярыстычнага спэктру гэтай, шчыра кажучы, у значнай ступені прымітыўнай і наіўнай музыкі.
    Прымітыўнай, наіўнай, але не ту­пой — вось што самае галоўнае. Бо ў
    маіх словах была не адзнака, а чыстая канстатацыя структуровых асаблівасьцяў стылю. I, калі хочаце, гэ­та нават камплімэнт, таму што лёгка намаляваць карціну, маючы поўную шматаблічнасьць фарбаў, а паспрабуй выказаць усяго сябе ў двух-трох мазках! У двух-трох акордах гэта памайстэрску робяць панкі. Сапраўдныя панкі, а ня тыя, што панкуюць ад няўменьня йграць. Што да «КальЯну», дык гэты й гарманічным бядоцьцем не пакутуе. Тут панк-рок пасур’ёзьней.
    Калі на касэце «БАСовішча-98», адзначаючы энэрГэтыку «КальЯну», адмыслоўцы наракаюць на праблемы live recording, дык тут усё ОК: у ліпені 1998 году гурт папрацаваў у дыхтоўнай беластоцкай студыі «Rembrant» i змог нарэшце прапанаваць на шырокі беларускі рынак цэлы альбом, куды ўвайшло нямала знакамітых гітоў: «Пачвары» («Душа анархіста»), «Хма­ры». Хіба што «Дайце дзецям кулямёт» засталася ў больш раньнім сплітальбоме «Ў краіне цудаў».
    Прызнаюся, што спрошчаныя жанравыя характарыстыкі маёй рэцэнзыі на «БАСовішча-98» (гэта, маўляў, лірычная песьня, гэта антываенная, тая экалягічная) — няўдалы жарт з майго боку. Тэксты, напісаныя вакалістам гурта Алесем Дзянісавым (а тут яшчэ трэба назваць «Госьці», «Старая бабуля», «Панкаўскі карагод» ды іншыя) — куды больш шматбаковыя філязофскія зрэзы нашае рэчаіснасьці. Магчыма, занадта палітызаваныя, але ўжо ва ўсялякім разе не банальныя.
    Ёсьць у гурта пара песень на расейскай і нават на польскай мове, але гэта зусім не кан’юнктурнае прамац-
    ваньне рынку. Антываенная «Живой или мертвый» («Жывы або мёртвы») — гэта ўсхваляваны зварот да ваяўнічай краіны, які павінен быць зразуметы менавіта ёю:
    Чечня — грустная фигня.
    Когда ты, человек, поймешь, что, Убивая других, ты убиваешь себя?
    Песьня прадзірае наскрозь, таму яе лепш не цытаваць, а слухаць.
    Што датычыць польскамоўнай «Przemoc» («Гвалт»), тэкст якое напісаў акардэаніст гурта Андрусь Сокіл, дык тут проста закамуфляваныя іншамоўем занадта вольныя палітычныя дэклярацыі, зьвернутыя да саміх Беларусаў (маўляў, на вуліцах слова вольнага ня скажаш, а ў прэсе ды TV — на кожнай старонцы «новая беларуская воля, каханы прэзідэнт, а насамрэч — усюды гвалт»). Нягледзячы на гэта, песьня «Przemoc» трапіла й на папулярны CD-зборнік «Сэрца Эўропы In Rock».
    Ну а панк-гітом «Мір і сонейка для ўсіх» стаў звычайны верш паэта-песеньніка савецкага часу Ўладзіміра Карызны «Кастрычніцкае сьвята». Яс­на, гэта ўжо пародыя, таму што само Сьвята Вялізнага Кастрычніка — гэта ўжо сьмешна.
    Сярод складу ансамбля (гітарысты Зьміцер Вінс і Вундэр, басістка Юля, скрыпаль Яўген Ёрш) я нечакана знайшоў імя знаёмай і вядомай усім асобы зь Менску — бубнар Алесь «Ганс». Але не паддавайцеся й вы на памылку: гэта проста неверагоднае супадзеньне, а не Алесь «Ганс» Быкаў з гурта «Ulis».
    I пару словаў пра назву альбому — «Б.Н.». Як ні маляваў мастак кітайскія гіероГліфы на вокладцы, але мне асабіста ўсё гэта нагадвае знакамітую па-
    эму Янкі Купалы «Безназоўнае». Вось яны, духовыя карані гэтых «бязродных касмапалітаў» — панк-рокераў. Ня ўсё так проста ў гэтым жыцьці. I кожная рэч мае, як мінімум, два значэньні. Адна праблема, што хатнія дамарослыя палітыканы-грантацмокі падкінулі гурту свой жаваны-пераедзены вялікім досьведам яблык раздо­ру з выдавецкім лэйблам «BMAgroup» i... ад жывога яшчэ гурта сталічная (і ня толькі) публіка больш ня чула ніводнага значнага рэлізу. Ня варта біць сваіх, каб і чужыя цябе паважалі.
    «Музыкальная газета» №25, 27.06.2000, Менск, В.М.
    DEVIATION
    Эўрапейскія апачы
    2000, Darbouka records
    Як мы на пару гадоў заўсёды адставалі ў асэнсаваньні эўрапейскага року, гэтак і Эўропа на пару гадоў спазьняецца з асэнсаваньнем року беларускага. Вось і французская фірма «Darbouka records», атрымаўшы на рэцэнзыю супэргіт-98 ад «BMAgroup» — касэтку гарадзенскага панк-гурту «Deviation» — толькі праз паўтары гады разрадзілася вось гэткім зграбненькім перавыданьнем яго на кампакце. Але ж разрадзілася. I гэта
    чацьверты міжнародны посьпех беларускага року пасьля выхаду CD «Vodka On Ice» гурту «Крама» ў Вялікабрытаніі («RTX records», 1993), «Краіна доўгай белай хмары» гурту «Ulis» у Польшчы («Polskie nagrania», 1990) ды шматкроць потым памножанага дэбютнага альбому гурта «Троіца» ў Галяндыі («Pan records», 1998).
    Праўда, калі «Крама» была вымушаная прытрымлівацца ўмоваў кантракту, скіраванага на стварэньне анГламоўнага прадукту, дык Францу­зы зрабілі сваё выданьне ’шчэ болып беларускім, чымся яно было на Радзіме.
    Па-перпіае, калі загалоўкам менскага выданьня стаў папросту расейскі мат, дык Французы ўвогуле не далі на вокладцы кампакту ніякага назо­ву, хоць у каталёгі тамтэйшых крамаў ён трапіў паводле першага трэку як «Эўрапейскія апачы» («European apache»). Выкінулі Французы — якія тонкія знаўцы! — і ўсе небеларускія песьні: расейскія «Из разбитого стек­ла», «Новыя времена» ды польскія «Prostytucja», «Utopia», а да кожнага з апублікаваных пазасталых тэкстаў (беларускамоўных) у сьціплым буклеціку дадалі анГельскамоўны (???) падрадкоўнік.
    Вядома, беларуская мова ў Французаў жудасная — прапушчаныя словы ў тэкстах, пераблытаныя літары («Л» замест «П» або «И» замест «Ы»), але весела чытаць у зносках тлумачэньні незразумелых шэраговым Фран­цузам словаў: аказваецца, kolhoznik — гэта селянін, які працуе на дзяржаву ў калектыўнай гаспадарцы, a Pazniak — гэта лідэр беларускай апазыцыі, які ўцёк у ЗША.
    Дарэчы апошняе тлумачэньне ка-
    мэнтуе фраГмэнт па сутнасьці недарэчны: у песьні «Здрайца» музыкі сьпяваюць:
    Пазьнякі адляцелі ў космас,
    Бздануўшы нам: «Змагайцесъ за волю».
    Гэта відавочна не Геніяльная шалкевічаўская «злавешчая цень Пазьняка», што камусьці «мярэшчыцца ў спальні срэдзь ночы». I вось гэтае базарнае судзілішча ўчынкаў тых, хто болып за цябе зрабіў, хоць і не дасягнуў відочнага посьпеху, акурат і ёсьць найбольш слабым месцам творчасьці «Deviation». Бо пазьнейшы лёс саміх музыкаў на беларускім культурніцкім полі мог бы таксама выклікаць сэнтэнцыцю:
    «Deviation»u адляцелі ў космас,
    Бздануўшы нам: «На вуліцах льецца кроў».
    А краіну сваю Беларусь! ж здалі без крыві, і сярод герояў, якія тым ча­сам змагаліся з сваімі (зь беларусізатарамі айчыннага музычнага рынку), былі й «Deviation»...
    Затое зь вялікай асалодаю чытаў я ў тым буклеце анГельскі тэкст знакамітай ужо самой кампазыцыі «Здрай­ца», які ўражваў ня менш, чым сама песьня ў арыГінале:
    Again the president’s television is telling lies,
    Again the president’s radio is telling crap...
    Зрэшты, тут Французы наўрад ці адчуюць праблемы з асэнсаваньнем, а вось у «Апавяданьні пра апошняе ле­та» (гаворка там ідзе пра гарачае беларускае палітычнае лета 97-га) дарэмна беларускую harelku пазначылі чужым паняткам vodka, а зьдзеклівую панкаўскую трасянку «труна вождя» ператварылі ў афіцыёзны coffin of the leader. Дый у тых жа «Эўрапейскіх
    апачах» ці зразумеюць анГламоўныя Французы, чаму «we’ll paint the war sign with red and white colours», калі на кожным спартовым мерапрыемстве таго часу перамогу Беларуса ўшаноўвалі чамусьці «red and green colours»? Вось тут бы й спатрэбілася зноска. А сама песьня — гэта 8 хвілінаў Геніяльнай панкаўскай дзіды ў сэрцы здраднікаў; і ў сэньсе мэлёдыкі, і ў сэньсе выразна акрэсьленага вакалу ды інструмэнтальнае напругі.
    Але вось ужо зусім дзіўнае адбылося ў гэтым выданьні з кампазыцыяй «Беларуская восень»: пад радком назову «Belarussian autumn» нечакана знаходзім «по lyrics available in English». Ну як тут не прыгадаць рэцэнзыю С. Сахарава ў часопісе «Post’R» (№1, 2001): «Якая ж багатая ты, матчына мова, на якой пісалі свае клясычныя творы «Мроя» й «Бонда», што ў АнГельцаў нават словаў не стае, каб цябе перакласьці».
    Жарты жартамі, але дзіўна, ча­му Французы не адужалі такія про­стыл словы:
    Мая Айчына, мой народ Зъняважаны, зъняволены. Мая Айчына, мой народ Прыніжаны, аплёваны.
    Пагартаўшы буклеты амэрыканскіх выданьняў альтэрнатыўнае музыкі, я знайшоў падобныя й нават вельмі блізкія думкі ў тэкстах вугорскага гурту «Vagtazo HalotKemet» («Galloping Coroners»):
    My sweet nation, motherland, Motherlanguage, native land In my heart, Where I came from Nature, From Golden Age...