222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
коў?), дык «вольная» прэса (кшталту хоць бы «Музыкальной газеты») проста выкрэсьлівае нават самыя рэзонныя радкі. Затое пакрыўджаныя на маю крытыку абітурыенты пяра лёгка адмываюцца там... нават шляхам паглыбленьня свайго абсурду. Вось прыклад іхняе арГумэнтацыі пасьля таго, як я зьвярнуў іхнюю ўвагу на неахайнае абыходжаньне з музычнай тэрміналёгіяй, якое правакуе звычайную таўталёгію ў тэкстах: «Гітарыст гурта «Рэй» Андрэй Маркуц вывяргае зь інструмэнту цяжкі гардавы гук (вось табе, Вітаўт Мартыненка, вось табе ад падрастаючага пакаленьня)», — піша ў «МГ» №34 за 8.09.2005 гурток недапечаных апанэнтаў з кодла нашаніўцаў, гуртаванага вакол інтэрнэт-сайта «Тузін гітоў», спрабуючы гэтак абвергнуць мае арГумэнты супраць разьліваньня іхняга масьляністага масла. Зрэшты, ня дзіўна тое, што недавукі не разумеюць свайго недалужнага ўжываньня анГельскай лексыкі (яе ж цяпер назварот на анТельшчыну нават не выпадав перакласьці — hard hard sound нейкі будзе), а вось дзіўна іншае: якія аўтарытэты абірае сабе сучасная тутэйшая (дзякуй Богу не беларускамоўная) прэса, пэрыядычна называючы нас, А.М. і В.М., то «заблуждающимися великими белорусскими рок-критиками, склонными к хамству» («МГ» №14, 2005), то ўвогуле «патриотами-мусорщиками, которых жалко» («МГ» №36, 2005). Гэта ў іх так, мімаходзь, без хамства... Ці трэба дзівіцца, што тыражы няўхільна падаюць (да 1,52 тыс. дасягнулі ўжо, што шматкроць меней за ўсялякі ведамасны «Аўтазаводзец»). Дык жа свой «Нотны аркуш» я калісьці амаль 8о тыс. выдаваў (на
рубяжы 80-90-х яго, беларускамоўнага, чыталі ня толькі ў Беларусі, але й у Прымор’і, ва Ўкраіне). Народ чакае ад прэсы не чужой поп-жвачкі, а рэальнага люстэрка свайго жыцьця. I гэта было ў нас.
Вось, напрыклад, што пісаў напрыканцы 8о-х у той «Нотны аркуш» з горада Серпухава Маскоўскай вобласьці беларускі юнак Сяржук, забрыты ў савецкую армію: як радуе, маўляў, што на Радзіме віруе музычнае жыцьцё, таму жыву тут, на чужыне, адно мараю, як вярнуся дадому й ствару свой рок-гурт.
А якое цяпер рэальнае люстэрка, калі нават зацятыя мэляманы ня знойдуць ў тутэйшай дэмакратычнай і афіцыйнай прэсе ніводнай рэцэнзыі, напрыклад, на альбомы лепшага айчыннага панкгурта «Zygimont VAZA» («Шыба 48», «Stotis», «Prezydent Collection», «Der Dritte Kreig»)... Дарэчы, тым юнаком з Падмаскоўя акурат і быў Сяржук Скрыпнічэнка, лідэр названага гурта, які ўжо ў войску пісаў першыя тэксты (і мы іх друкавалі), а яшчэ публікавалі ягоныя развагі, што ў сусьветнай музыцы шмат гуртоў, якія праслаўляюць то сваіх літаратурных гэрояў і мастацкіх куміраў (брытанскі «Uriah Неер», польскі «Klaus Mitffoch», украінскі «Скрябін», беларускія «Юрась Братчык» і «Бан Жвірба»), то выдатных гістарычных асобаў («Pink Floyd» быў натхнёны славутымі блюзмэнамі Пінкам Андэрсанам і Флойдам Каўлнсыемам, «Iron Maiden» прыдумаў свой брэнд ня без уплыву ўчынкаў славутай Жалезнай Лэдзі — МарГарэт Тэтчэр, ня кажучы ўжо пра незабыўных амэрыканцаў «Dead Kennedys»); i вось Сяржук ужо ў Маскве цьвёрда заду-
маў, што гурт, які ён створыць, будзе насіць імя вялікага Беларуса, які здолеў апанаваць аж двума каралеўскімі тронамі Эўропы (Швэдыі й Польшчы) — вялікага князя з роду Ліцьвінаў Жыгімонта Вазы. А быў жа тады час, калі пра наш унікальны «Ulis» (з тае ж кагорты) яшчэ й гаворкі не было, бо імпэтна працавала «Бонда». Так што ідэі Сяржука былі самастойнымі й наватарскімі.
Праўда, сёньня й беларускамоўная прэса недалёка пайшла ад мясцовых russians, з-за чаго гэтая рэцэнзыя на адзін з тых цудоўных альбомаў гурта «Zygimont VAZA» ледзь не мінула старонак гэтае кнігі, бо зьнікла ў архівах рэдакцыяў такіх нацыянальна-дэмакратычных Газэтаў, як менская «Наша ніва» й гарадзенская «Пагоня» (зямля ёй пухам). Яны таксама прынцыпова не дазволілі Мартыненку клеіць ярлыкі. Дзякаваць Богу, тэкст выпадкова знайшоўся ў маіх старых чарнавіках акурат перад самай вёрсткай кнігі, толькі не хацелася, каб найлепшы панкаўскі гурт Беларусі «Zygimont VAZA» вылучаўся тут неапублікаванай рэцэнзыяй. Але, калі растлумачыць, як гэта адбылося, дык саромецца давядзецца не музыкам.
Я асабіста люблю тую музыку, дзе самі музыкі ня ведаюць, у якім стылі яны граюць. Дый ці іхняя гэта задача — ярлыкі на сябе клеіць? Гэта ж усё адно што даверыць парадак у хаце прыбіральшчыцы, якая дасканала выводзіць прынцыповую формулу пылу або Грунтоўна аналізуе, на якіх плянтацыях рос рыс вашага веніка. Ці ня лепш ёй штосьці з хіміі даверыць?
I ўсё ж я не перастаю паважаць Сяржука Скрыпнічэнку, калі ў сваіх інтэрвію ён пачынае рассусоліваць
наконт таго, што ягоны гурт грае ня панк, а гэві-мэтал, трэш і электронны гардкор. Я не сумняваюся, што Сяржук мо нават арыентуецца на такія прыярытэты, але вось каторы раз гучаць у маёй хаце маторныя гіты з альбому «Стан Галюцынацыі» («Mortal Rygota», «Brown Vialikdzien», «Помета інвалідаў»)... i паводле эстэтыкі, паводле выканаўчых сродкаў хоць ты зь іх пішы тлумачальны артыкул у музыкалягічны слоўнік панк-рока: punk — жаргоннае слоўца анГельскай мовы, якое ў музыцы мае на ўвазе жывёлава-маторную рытміку, нестрыманую энэрГетыку й расцугляную пачуцьцёвасьць ды іншыя адкіды пратэстнага музыкатворчага працэсу (punk акурат і абазначае адкіды, але, не зьяўляючыся мазахістамі, панкі папросту гэткім чынам іранізавалі з так званага чалавечага вышэйшага сьвету).
На мой погляд, «Zygimont VAZA» — найярчэйшы ўзор беларускага панк-року, якую б розную музыку ні прэзэнтаваў ён на кожным сваім альбоме. Калі адзін знаёмы кампутарны геній (Янук Латушка) казаў мне, што вар’яцее ад кружэлкі «Stotis», дык улюбёным асабіста мною рэлізам гэтага гурта доўгія гады застаецца панк «Камбінату» (гл. далей), прыпудраны элеГантнай касмэтыкай арт-року. Але гэта зусім не азначае, што «Стан Галюцынацыі» адыходзіць на другі плян у нас абодвух. Проста ён валодае настолькі жорсткім узьдзеяньнем, што мімаволі ня будзеш слухаць яго часта: варта ўзяць у рукі касэтку (а хутка «BMAgroup» прапануе й кампактдыскі), як абуджаюцца ўсе змрочныя ўспаміны папярэдніх праслухоўваньняў. Але перасільце сябе, прымусьце
слухаць зноў і... Такая асалода ад срогкасьці суГэстыўнага накату.
Праходзіць час — і зноў паўтараецца той жа спэктар пачуцьцяў, але вопит падказвае: варта перасіліць сябе. Хаця б таму, што заўсёды чамусьці забываюцца апрыёрна вабныя й інтэлігентныя інтрадукцыі спэктаклю канкрэтных гукаў, якія падводзяць слухача да кожнай песьні. Кожны раз слухач адкрывае іх нанова.
Цікава, чаму чорт мяне дзёрнуў з гэтай рэцэнзыяй пасунуцца ў канцы мінулага стагодзьдзя ажно ў Гародню, каб... расчаравацца банальнай арГумэнтацыяй колісь паважанай Газэты «Пагоня»? Ага, прыгадваю: пасьля пяцігадовага перапынку ў журналістыцы эфэктныя рэлізы беларускіх панкаў якраз канца мінулага стагодзьдзя (гарадзенскі «Deviation» з іхнім «X... вам» ды менскі «Zygimont VAZA» з гэтай самай «... Галюцынацыяй», дзе ў Гарадзеншчыну штурхала забойная кампазыцыя «Нёман» або «Немень» з сэнсам «Цемень») паклікалі да рэальнага дзеяньня, але... напароўся на БЫЛЫХ аднадумцаў. I хоць «дэмакраты» зноў падвялі (калі «Наша ніва» мэтанакіравана крэмзала ўсе артикулы на свой капыл, пакуль цалкам не праглынула ў прорву сваіх архіваў названых беларускіх панкаў, дык нават «Советская Белоруссия» была болып абачлівай з маімі рэцэнзыямі), але кніга зь цягам часу, як бачыце, атрымалася, дазваляючы й Беларусам заняцца асэнсаваньнем сваёй маскультуры. I до ўжо сапраўды чужую жвачку жаваць, зьдзіўляючы навакольных, як гэта нашчадкі гэтак вялікіх традыцыяў ніяк ня могуць ажно тры стагодзьдзі стаць народам.
Ну што ж: згубілі давер да прэсы —
даверцеся кнігам і дыскам, а то ж без сваёй мас-культуры так і будзем ад суседзяў чакаць... ключа ад сваёй хаты. Вяртаймася!
3 архіваў «Нашай нівы», Менск (1995) і«Пагоні», Гародня (1999), В.М.
ZYGIMONT VAZA
Камбінат
1998, БМАдгоир
Пазначаныя тут выходныя зьвесткі гэтага альбому зоркі беларускага панк-року «Zygimont VAZA» досыць умоўныя, бо калі рэальна рэліз выйшаў у сьвет на касэтах у жніўні 1999, дык паведамленьні аб ягонай гатовасьці абляцелі беларускую музычную прэсу яшчэ ўвосень 1998. Аднак, па незалежных ад музыкаў прычынах апрацоўка й зьвядзеньне трэкаў перанесена была аж да траўня наступнага году. Праўда, вось тэты ўжо тэрмін стаўся рэальным.
Альбом адкрывае неверагоднай прыгажосьці інструмэнтальная кампазыцыя «Беларусь 04.30». Асабіста мяне яна ўразіла як калісьці omegaўcкi «Сьвітанак над горадам» у Вугорцаў. Кампазыцыя хутчэй ня ў панкаўскім, а ў арт-рокавым клімаце. Прычым псыхадэлічны запал эмоцыяў кожны раз успрымаецца па-розна-
му: то як прадчуваньне глябальнага кантэксту альбома, то як самастойная карцінка віртуальнага палету над уласным гняздом.
А вось далей, з загалоўнага твору, пачынаецца сапраўдны панк: «Камбінат», «Паліцэйскі сэкс», «Баракі», «Цемра», «Спакуса» — гэта рэалістычна-містычныя малюнкі нашага жыцьця, мастацкае адлюстраваньне рэчаіснасьці. Яднае іх ды служыць нібыта ключом да структуры вобразаў альбома яшчэ адна інструмэнтальная п’еса — «Мой канвэер». Жорсткая, напружаная, створаная відавочна пад уплывам сучаснага індустрыяльнага року, яна, аднак, не руйнуе панкаўскай сутнасьці альбому.
Самая жорсткая карцінка нашага жыцьця, але разам з тым ёмістая й пераканаўчая — «Партызанская рэспубліка». У аблямоўцы цурчаньня гарэлачнага струменьчыка ў шклянцы, рохканьня сьвіньняў ды жорсткіх музычных акордаў гучыць сакрамэнтальнае адкрыцьцё:
Акіян улёткаў сонца аж зацьміў, Бацъка свайго сына віламі забіў...
АбстраГуйцеся, не ўспрымайце ўсё ў лоб — і вы зразумееце, які бацька забівае свайго сына лічы штодня: адсутнасьць школаў на роднай мове, зьнікненьне беларускага кантэксту з агульнага інфармацыйнага поля, навязьлівая прапаганда гарбылёў дзяржкалгасфольку пад лёзунгам клопату пра сваё, роднае ў музычным мастацтве.
Беручыся рэцэнзаваць любы альбом, я перш за ўсё задумваюся: а што новага ён нясе ў параўнаньні з аналяГічнымі папярэднікамі? Што новага, прыкладам, «zygimont VAZA» ўнёс сваім «Камбінатам» у панк-рок
— музыку, якая базуецца на двух-трох акордах?
Бадай, якраз альбом «Камбінат» тут проста ўнікальны. Асабіста я ўпершыню сустрэў там выразна канцэптуальны альбом панк-рока. Прычым ягоная пабудова, структура вобразаў і выяўленчыя сродкі дэманструюць надзвычайную пераканаўчасьць. Музыкі відавочна... і маюць што сказаць слухачу, і ведаюць, як гэта зрабіць, і — галоўнае — здольныя зрабіць. Роктрыо Сяржука Скрыпнічэнкі нездарма актыўна тусавалася тады на рок-сцэнах Беларусі, Літвы, Польшчы, Малдовы й г.д. Напрацоўка карыснага вопыту адчувальная. Праўда, пакуль у Беларусі толькі адна песьня з гэтага альбому трапіла на сур’ёзныя сучасныя носьбіты ў тыраж («Паліцэйскі сэкс» у CD-зборніку «Нагйсогеманія: чаду!»), у Польшчы поўным ходам на фэстах шуфлююць CD-вэрсыю «Камбінату».