• Газеты, часопісы і г.д.
  • 222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    222 альбомы беларускага року... і ня толькі

    Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 448с.
    Мінск 2006
    105.26 МБ
    дазволеным канцэрце-мітынгу i Вайцюшкевіч, i «Палац», i шэраг іншых былі выкінуты з рэпэртуарных плянаў канцэртовых заляў, з трэк-сьпісаў радыёстанцыяў.
    Умовы неспрыяльныя, але паводле сьведчаньняў тутэйшых адмыслоўцаў музычнага гандлю «Паравоз каханьня» мае ці не найлепшы рэйтынг сярод беларускіх выканаўцаў. А паводле вынікаў 2004 году Беларуская Рок-Акадэмія вызначыла «Пара­воз каханьня» ў шмат якіх намінацыях (і «Прарыў году», і «Артыст году», і ўзорная «Вернасьць традыцыям»), Талент, як ні круці, мацнейшы нават за гульні моцных палітыкаў. Вось калі разумеет, што «нашу песьню не задушыш, не заб’еш»...
    «Белорусский рынок» №2, 17.01.2005, Менск, В.М.
    ГОСЬЦІЦА
    Пералёт-трава
    2004, БМАдгойр
    У беларускай музыцы адбываюцца такія разнастайныя творчыя працэсы, што іншыя народы дзівіліся б, а мы ўсё шукаем адаптацыі іх у відавочна зьбедненай «сусьветнай» музычнай тэрміналёгіі. Гэта я наконт нашае спрэчкі з рэдактарам «Музыкальной
    газеты», ці грае гурт «Стары Вольса» new age. I вось прадбачваю, якія арГумэнты ён будзе высоўваць, калі й му­зыку фальклёрнага тэатру «Госьціца» я назаву new age. Дык усё ж i назаву.
    У прадмове да гэтага выданьня я напісаў альтэрнатыўна: фольк ці нюэйдж? Але няма сумненьняў, што творчая суполка «Госьціца», хоць і карыстаецца фальклёрным матэрыялам, усё ж працуе ў востра сучасных, нават авангардных плынях мастацтва.
    Дык што ж такое ню-эйдж прынамсі ў маім разуменьні? Я ніколі не карыстаюся замежнай тэрміналёгіяй без адаптацыі яе ў рэальных умовах нашага навакольля. Во нават на Захадзе музычная тэрміналёгія ня ўзьнікла бяссэнсава. Панкамі (гнілымі галавешкамі), напрыклад, на­звал! гурты, якія чымсьці й нагадвалі брудныя галавешкі, а тэрмін heavy­metal прыдумаў славуты Лестэр БэнГс (глядзіце яго ў бліскучым галівудзкім фільме «Амаль знакамітыя»), калі яшчэ ў бо-х гадох пачуў у гітарыста гурта «Grand Funk Railroad» цяжкі мэталічны гук (heavy metallic sound). Яны выдумваюць тэрміны з рэальных пачуцьцяў, а мы толькі стараемся, каб нашы heavy-metal-гурты або панкі былі хоць зьнешне падобныя да іхніх. Але гэта кардынальна няправільна, бо нават у іхняй мэтадалёгіі аднолькавае гучаньне «Vanilla Fudge» i «Uriah Heep» дазваляе адносіць іх да клясыкі псыхадэлік-року (першы выпадак) і гард-року (другі выпадак).
    Дык вяртаемся да «Госьціцы». Ча­му я адношу яе да стылістыкі new age, хоць да Kitaro або Валенвэйдэраў яна не падобная? Ды проста new age узьнік на шляху зацыкленага ў касмапалітычных фарматах сучаснага мае-
    тацтва, якое захацела вярнуцца да новага веку (new age) клясычных або жывых этнічных традыцыяў. Хтосьці пачаў сінтэзаваць новую музыку Сярэднявечча (як «Blackmore’s Night»), хтосьці пачаў калупацца ў старадаўніх азіяцкіх традыцыях (Kitaro), але ўсе яны хацелі стварыць новы век старога мастацтва.
    Дык вось «Госьціца», якая працуе ў беларускай фольк-плыні, усё ж выразна ня ймкнецца зьняць копіі нейкіх зьнешніх традыцыяў, ды нават амаль не ўжывае традыцыйнага інструмэнтарыя (гусьляў, дудаў, жалеек), але тонка стараецца перадаць самую энэрГетыку, закладзеную ў творах, што дайшлі да нас з гыбінь стагодзьдзяў, перажыўшы нават памяць пра іхніх аўтараў.
    Сваімі экспэрымэнтамі ў фальклёрнай плыні Ларыса Сімаковіч (кіраўніца тэатру «Госьціца») займаецца з 1986 года, тонка адчувае магутны дух беларускага фальклёру ня толькі ў поп-музыцы («Песьняры», «Палац», «Юр’я», «Kriwi»), але й у клясычнай (I. Стравінскі, М. Глінка, М. Куліковіч, М. Равенскі). Уласным крэда яна абрала плынь, як кажуць, паміж простым і складаным, г.зн. музыку трэйцяга напрамку. I тэта цікава ўжо тым, што сам фальклёр таксама існаваў у гэтай структуры ў часіны свайго рэальнага жыцьця. Мо, менавіта таму недалёкія крытыкі й такія наватворы называюць фальклёрам. Але гэта новы век (new age) фальклёру.
    Ларыса Сімаковіч бярэ творы, па сутнасьці, знаёмыя ўсім (прынамсі часткова): «Нова радасьць стала» (хрысьціянскі кант XVII ст.), народ­ный калядкі «Добры вечар таму», «А ў заенькі», «Коляда», балядныя й бы-
    тавыя песьні «Гануся», «А ў полі бяроза», «Я скакала», «Даноце прыданьне», «А ўжо ж Іван наступав», «Куды едзеш, Рамане», вялікодныя «Вясёлачка», «Ой, на Вялікадня», купальскія «Сьвяты Иоане» ды інш., але нават ня ймкнецца перадаць іхні зьнешні гук, а толькі дух, энэрГетыку. А гэта куды больш важна!
    Цікава, што ў фальклёрным (?!) тэатры «Госьціца» шырока выкарыстоўваюцца найаванГарднейшыя сродкі ўзмацненьня гэтае энэрГетыкі, нават клясычная харэаГрафія. Неяк у суполцы журналістаў і музыкаў (А. Мяльгуй, В. Александровіч, А. Плясанаў) я быў на прэзэнтацыі перад паказам у Эўропе на міжнародным фэстывалі вулічных тэатраў новай праграмы калектыву «Русалчын панядзелак», дык ніякае перасьцярогі ў пераканаўчасьці нават ня ўзьнікла. Дык вось на мультымэдыйным файле дыска спажывец знойдзе й фраГмэнты зь іншага спэктаклю «Госьціцы», які мае назву «Нябога». Гэта будзе цудоўным падмацункам вашага асабістага асэнсаваньня творчага крэда «Госьціцы» (безумоўна, калі маеце ня толькі музычны цэнтр, але й кампутар). Слухайце, чытайце, асэнсоўвайце!
    «Музыкальная газета» №16,
    19.08.2004, Менск, В.М.
    OSIMIRA
    Прошча
    2004, БМАдгоир
    3 моманту правядзеньня I фэстывалю беларускага фольк-мадэрну «Таўкачыкі» ў 2000 годзе, на якім дэбютаваў тады малазнаёмы сталічным слухачам магілёўскі гурт «Акруга Вольнага Мастацтва», прайшло ўжо нямала гадоў. У мінулым ужо нават і дэбютны альбом калектыва — «Песьні вогню й зямлі» («EMAgroup», 2001). 3 тых часінаў зьмяніліся ня толькі склад і назва гурта (музыкі з МаГілева ці ня з зайздрасьці да клясыкаў афра-рока «OSIBISA» сталі гур­том «OSIMIRA»), але й само гучаньне каманды. Так ад гітарнага поп-фолькрока «Акругі Вольнага Мастцтва» музыкі адыйшлі ў бок больш складанай музыкі, у якой чутны водгалас фанка, джаз-рока, а таксама моднай плыні — world music. I гэта пры тым, што музыкі гурта «OSIMIRA» адмовіліся ад выкарыстаньня электрычнай гітары (акрамя бас-гітары). Акцэнт у гучаньні магілёўскія музыкі зрабілі на ўжыцьці старадаўніх беларускіх інструмэнтаў — дуды, жалеек, сурмаў, вургана, саломкі, а таксама трады-
    цыйных струнных інструмэнтаў — мандаліны, домры...
    I гэтыя зьмены можна адразу адчуць у першай кампазыцыі «Дурніцы» з альбому, які названы «Прошча». У гэтым разгорнутым музычным палатне сканцэнтраваны той падыход да народных мэлёдыяў, які маГілёўчане абралі з часу паўстаньня новага брэнду «OSIMIRA»: «Фальклёр у нашым разуменьні — з аднаго боку, музыка народных сьвятаў, кірмашоў, ды гуляньняў, зь іншага — гэта мэлёдыі прыроды нашае зямлі, дзе кожнае вёска ці места гучыць па-свойму».
    Радасная, веснавая, танцавальная стыхія агучана ў кампазыцыі «Юр’я». У той жа час вакальна-інструмэнтальная кампазыцыя (прабачаюся за тэрмін, зганьбаваны ў савецкія часы) «Атар» разьлічаная на больш мэдытатыўнае праслухоўваньне. Справа ў тым, што ў ёй выкарыстаны старажытны лінГвістычны прыём — стварэньне тэкста бяз словаў, з дапамогай гукаў. Такім чынам, у песьні «Атар» можна пачуць водгалас многіх моваў, але сама яна без словаў...
    Асаблівае захапленьне музыкаў выклікае выкананьне інстурмэнтальных кампазыцыяў на сапілках, ду­дах і жалейках. Мяркую, слухачы й адмыслоўцы пачуюць рэха джаз-рока й стылю ф’южн у творах пад назвай «Ярылкі», дзе ёсьць тое, што ў джазе называецца імправізацыйным пачаткам і скэтам. Цікава, па-фальклёрнаму гучаць у кампазыцыі скрыпічныя партыі ў выкананьні Кацярыны Донды.
    Любяць музыкі гурта «OSIMIRA» і экспэрымэнты з музычнымі стылізацыямі. Маем на ўвазе рытмічную і мэлядычную п’есу «Гуцульскі Рэнджар».
    A вось «Палесскі танок» — вельмі пераканаўчая распрацоўка мэлядычных тэмаў акурат агучанага ў назве гэтага твору рэгіёну Беларусі і перапрацоўка іх для дударскай капэлі, якой, па сутнасьці, тут і выступав гурт «OSIMIRA». Віртуозныя партыі ду­ды лідэра гурта Андрэя Палаўчэні ды Кастуся Канцавога робяць іхнія апрацоўкі й кампазыцыі гэткімі непадобнымі да інпіых.
    Музычнай і сэнсавай заглыбленасьцю вызначаецца ў выкананьні гурта «OSIMIRA» ды ягонага лідэра Андрэя Палаўчэні песьня «Румяна поле». Бадай, упершыню ў гэтай кампазыцыі старажытны вурган выступав як солёінструмэнт у гарманічным спалучэньні з гукамі ўдарных інструмэнтаў Аляксея Палаўчэні, Андрэя Біндасава ды басу Ільлі Далжанкова.
    Гэтыя ж інструмэнты задзейнічаны ў адной з найцікавейшых кампазыцыяў альбому як з мэлядычнага, гэтак і з тэкставага пункту гледжаньня. Маем на ўвазе старажытную замову Вялесу «Жыва», якая пераносіць слухачоў у стыхію паганскіх рытмаў і скокаў.
    Такія кампазыцыі гурта, як «Купя» («...танцавала рыба з ракам, а пятрушка з пастэрнакам...»), «На полі» («Вырай»), «Трый» ствараюць альбому тую сьветлую атмасфэру жывых гукаў і цудоўных мэлёдыяў, якія мы чулі на канцэртах гэтага гурта з часоў іхняга першага ўсебеларускага гіту «Камень» (гл. CD «Вольныя танцы: альтэрнатыва_Ьу», 2001). Праўда, тады гэта было пад шыльдай «Акругі Вольнага Мастацтва», але ня варта зацыклёўвацца на шыльдах, бо «OSIMIRA» — гэта ня іпто іншае, як «ОкругЗвободногоІскусстваМІІІА», што ў перакладзе з ра-
    сейшчыны будзе «Акруга Вольнага Мастацтва Сьвету». А чаму назву беларускага (і беларускамоўнага) гурта трэба асэнсоўваць праз расейшчыну? Ну што ж зробііп у горадзе, дзе месьцілася стаўка апошняга расейскага цара (МаГілёў). Дзякаваць Богу, хоць творчая сьвядомасьць музыкаў пайшла глыбей і далей за грамадзкую. Самае цікавае, што, нягледзячы на пэўную даніну памяці калянізацыйнаму мінуламу, менавіта дыск «Прошча» гурта «OSIMIRA» па-за музыкай нясе на сабе ў перпіы масавы тыраж дадатковым бонус-файлам кампутарную праі'раму кантролю беларускага правапісу паводле клясычнага й наркамаўскага правапісу. А ёсьць на дыску яшчэ й калярытныя фотаздымкі з эўрапейскіх і беларускіх канцэртаў.
    Зрэшты, зважайма... У завяршэньні альбома «Прошча» музыкі з МаГілёву прапанавалі слухачам разгорнутую кампазыцыю з сымбалічнай назваю «Беларускі марш». Музыка, што гучыць у ёй, сталася нібы пацьверджаньнем яшчэ адной аксыёмы, разгорнутай вакол назвы калектыва: «OSIMIRA» — гэта тыя стрыжні куль­туры й прыроды чалавека, на якія нанізваюцца эпохі, час і падзеі. Гэ­та нятленныя стаўпы загінулых ды сучасных цывілізацыяў, захаваных у кожнай клетцы чалавека, у ягонай падсьвядомасьці. Гэта музыка чала­века й прыроды, якая гучыць у кож­ным з нас...