• Газеты, часопісы і г.д.
  • 222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    222 альбомы беларускага року... і ня толькі

    Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 448с.
    Мінск 2006
    105.26 МБ
    I ўсё ж 75 хвілінаў аўдыёаповесьці «Ладзьдзя роспачы» я зь перпіага разу праслухаў на адным дыханьні, а потым шматкроць вяртаўся да яе. Апошнім разам слухаў ажно з томікам У. Караткевіча ў руках — здорава! Цяпер магу нават кансультаваць нерашучых спажыўцоў у крамах, якія засьцерагаюцца, а наколькі ж дакладна перададзены ў CD-альбоме сам зьмест аповесьці?
    Скажу шчыра, зьмест не парушылі нават нязначныя скарачэньні, якія давялося зрабіць артыстам, каб утрымацца ў фармаце стандартнага аудыёальбома. Дый гэта датычыць хіба што 1,5-2 % тэксту. Затое як выйграе той самы зьмест праз ажыўленьне музычным гуртом рэальных старажытных кабацкіх песень, узноўленых у творы У. Караткевічам!
    3 драматычных пэрсанажаў аповесьці найболып пераканаўчы аудыёвобраз увасобіў выканаўца Гервасія Вылівахі (здаецца, гэта Зьміцер Сасноўскі). Але выдаўцы заслужылі сур’ёзныя нараканьні пільных дасьледчыкаў тым, што на вокладцы нават не пазначылі прозьвіпічы выка-
    наўцаў прадстаўленых тут роляў — Бо­ны Сфорцы, Перавозчыка, Апавядальніка, Сьмерці ды іншых. Цяпер няма каму нават зрабіць заўвагу пра часам некарэктнае вымаўленьне. I справа ня толькі ў тым, што беларускае «ч» або «р» згодна эўрапейскай традыцыі вымаўляецца толькі цьвёрда. Не такая ўжо бяда, калі расейскаму ўдзельніку «Старога Вольсы» А.Чумакову з гэ­тым цяжка справіцца. Больш крыўдна, калі няправільнае вымаўленьне зьмяняе сэнс выказваньняў. Вось, напрыклад, як у размове Гервасія Вылівахі з Сьмерцю:
    «Ты — варожая рунь,» — чуем мы з дыска й не разумеем, пра што гэта, бо рунь (жыцьцёвы пачатак) і сьмерць — паняткі відавочна процілеглыя. А Гервасій, між тым, якраз і дакараў Сьмерць за ігнараваньне жыцьцёвага пачатку:
    «Ты варожая руні», — чытаем у Караткевіча.
    Гэта значыць рунь, жыцьцёвая сутнасць, ніколі ня будзе ўшанавана Сьмерцю.
    Разумеючы, дзеля чаго рабіліся пэўныя скарачэньні ў тэксьце, я ўсё ж не ўцямлю: навошта было дапісваць Краткевіча, рэдагаваць яго? Напрыклад, «беларускія жаўрукі» ў разьдзеле «Смерць» не неўміручыя, а несьмяротныя, а ў «Вяртаньні» Караткевіч іх увогуле ніяк не пазначае ўзростава, у той час як «Стары Вольса» ўсюды наставіў сваіх эпітэтаў — неўміручыя. Дый куды дзелася назва возера, што непадалёк ад Рагачова? У Караткевіча гэта Сьвятое возера.
    Бадай, і жывое Караткевічава «до» ня варта было замяняць на банальнае «досыць» (разьдзел «Ладзьдзя»):
    «До, — сказаў Перавозчык. —
    Пачынаецца мора. Плаціце кожны па манэце».
    Нягледзячы на ўсё гэта, дыск слухаецца з жывым захапленьнем, раскрываючы нават новага Караткевіча (бо ў тэксьце, трэба прызнаць, ёсьць нават сьмелыя ўдакладненьні сутнасьці, нібыта музыкі мелі перад сабой арыгінальны аўтарскі рукапіс, не крануты савецкай цэнзурай). Не бяруся сьцьвярджаць, як сустрэнуць альбом мэляманы-старавольсаўцы, але калекцыянэрам болып шырокага профілю ён пэўна ж прыйдзецца даспадобы. Дый інваліды зроку змогуць нарэшце заглыбіцца ў багаты сьвет рамантычных вобразаў У. Караткевіча.
    «Голас Радзімы» №42-45,
    18.11.2004, Менск, В.М.
    Заўвага выдаўцоў: гурт, пра які тут ідзе гаворка, абраў сабе назвай словазлучэнъне «Стары Олъса», але адзін з аўтараў гэтае кнігі (В.М.) катэГарычна адмовіўся зъдзеквацца з бе­ларускай тапанімікі, спасылаючыся на клясычныя даведнікі: ручай Ста­ры Волъса на памежжы Гомелыичыны й Меншчыны, вёска на Магілеўшчыне Стары Востраў), таму ўжывае толькі адпаведны нацыяналънаму духу назоў «Стары Волъса».
    СТАРЫ ВОЛЬСА
    Скарбы Гііцьвінаў
    2005, 2CD, БМАдгоир
    Слухаючы тэты найноўшы аль­бом гурта «Стары Вольса», выдадзены лэйблам «BMAgroup» пры арГанізацыйнай падтрымцы ЗБС «Бацькаўшчына», я ’шчэ глыбей прасякнуў у сутнасьць біблійнай ісьціны пра тое, што кожная рэч мае прынамсі два значэньні. Ну мяркуйце самі: што такое папулярнасьць? Бадай, кожны адкажа, што гэта — і ўвага публікі, і посьпех, а значыць і заробкі, і ўрэчаісьненьне сэнсу працы ды самога жыцьця... Але ж згадзіцеся, што ўвага не заўсёды бывав зычлівая. I акурат «Стары Вольса» спазнаў у інтэрнэце найбольш заўзятыя наскокі з
    боку пільных дамарослых музыколягаў: маўляў, і альбомы ў гурта неканцэптуальныя, і паўторы ў іх назіраюцца, што нібыта сьведчыць аб нястачы рэпэртуару. Ледзь не да высноваў, што гурт, маўляў, сьпёкся.
    Але ж усё гэта не таму, што гурт «Стары Вольса» найгоршы, а проста з прычыны ягонай актыўнасьці. Вунь жа не нападаюць на вакальна-інструмэнтальны ансамбль імя Ліста (пракатнага цэху Жлобінскага мэталюргічнага камбінату), хоць ён апрыёры ня лепшы.
    Дык вось сапраўды: слухач і ў но­вым рэлізе спанатрыць слушнасьць папрокаў (зноў пачуем тут пару-трой­ку знаёмых трэкаў), але яшчэ больш Грунтоўна пераканаецца, што калектыў не стаіць на мейсцы. Нават гэтыя знаёмыя трэкі («Войцэх», «Тотэнтанц», «Гальярда-Балет», «А que рог», «Ліцьвін») упершыню выходзяць у дыхтоўнейшым студыйным запісе. Дый сярод трох з паловай дзесяткаў трэкаў гэтай праГрамы ўсё адно пераважае настрой навізны.
    Што яшчэ моцна зьмяняе іхнюю аўру — і'рунтоўная канцэпцыя аль­бому. Упершыню на гэтых ды іншых творах ляжыць важная місія раскрыцьця ня толькі ўласнага зьместу, але й пэўнай глябальнай ідэі. Так што 2CD «Скарбы Ліцьвінаў» — гэта выразны адказ тым, каму не хапала канцэптуальнасьці ў творчасьці гурта. Тут ня проста мяшок ліцьвінскіх скарбаў, а асэнсаваны погляд на нашую нацыянальную спадчыну часоў Сярэднявечча (першы дыск) і часоў беларускага Рэнэсансу (другая кружэлка). Да таго ж, гэтае выданьне — першы беларускі канцэптуальны CD-двайнік. А гэта ўжо само сабою тэма для гаворкі
    пра адмысловую сьмеласьць музыкаў «Старога Вольсы».
    Бадай, час заглыбіцца ў сам на­строй музыкі альбому. Асабіста мне кінулася ў слых наяўнасьць выразных фальклёрных мэлёдыяў у гэтым палаца-замкавым дансінгу, асабліва часоў Сярэднявечча. Кіраўнік гурта Зьміцер Сасноўскі ў нашай асабістай размове на гэты конт ня стаў аспрэчваць таго назіраньня, але слушна заўважыў: «Хіба ў творах Баха або Шапэна не адчуваецца фальклёрных уплываў? Усялякае мастацкае дрэва трывала расьце, калі здольнае заглыбіцца ў надзейны Грунт векавых народных традыцыяў. Фольк зусім не прыніжае высокае мастацтва, а акрыляе яго, адухаўляе».
    Цікава, што гурт «Стары Вольса», працуючы ў сфэры рэканструкцыі старадаўняй музыкі, зусім не пазбаўляе сябе творчай ініцыятывы. I тут я маю на ўвазе ня толькі наяўнасьць у ягоным рэпэртуары стылізаваных сучасных твораў, але й цікавае ды сьмелае паяднаньне набыткаў з розных крыніцаў. Хіба не з таго шэрагу хоць бы народны танец «Цяцерка» з устаўкай мэлёдыі старой беларускай песьні «Падушачка»? Між тым яго побач з народным жа танцам «Удавец» і песьняй XV стагодзьдзя «Князь Вітаўт» я б назваў новымі мэга-гітамі «Ста­рога Вольсы». I тое зусім не азначае прыніжэньня статусу іншых твораў: уражвае й спроба рэканструкцыі старадаўняй беларускай ваярскай музыкі («Штурм», «Рыцар збройны» на мэлёдыю знакамітай народнай «Ту­ман ярам»), сярэднявечнага гарадзкога танцу («Войцэх»). А маршавае выкананьне беларускай песьні XVI ст. «У каралеўскім войску» нібы ўвогуле спа-
    раджае новы твор, якога цяпер не напішаш, але ўсьведамляеш, што такога раней не было. Па-новаму загучала й знакамітая песьня-малітва «Багародзіца» (XIV ст.), якую мы памятаем зь беларускай дыскаГрафіі ў выкананьні барда Аляксея Галіча, камэрнага хору «Унія» ды ў іншых варыянтах. Цяпер слухач адчуе моц ансамблевай энэргетыкі песьні.
    Як сьведчаць самі музыкі, асаблівы гонар яны адчуваюць за сваю рэвалюцыйную спробу аднавіць творы знакамітага «Полацкага сшытку» на аўтэнтычных інструмэнтах таго часу (перад тым гэта рабілася пераважна на звычайным кансэрваторскім інструмэнтарыі або проста ў апрацоўцы для сучаснага кантынгенту). Такім чынам, ім зноў удалося хоць і празь вялікія намаганьні, але вярнуць да жыцьця з доўгага летаргічнага сну нямала пэрлінаў беларускай сярэднявечнай музыкі.
    Знайшлося на гэтым канцэптуальным двайніку й месца цікавым бону­сам. Асабліва мяне ўразіў падарункавы аудыётрэк «Platerspiel» на другой частцы альбому («Рэнэсанс»). Аказваецца, у музыку беларускага Рэнэсансу натуральна ўпісваецца й знакамітая рок-мэлёдыя «Smoke On The Water» (1972) брытанскага гурта «Deep Purple».
    Вось такім атрымаўся шосты аль­бом папулярнейшага беларускага гур­та мэдыевальнай музыкі «Стары Воль­са». Адно пікада, што, нягледзячы на трывалую фінансавую падтрымку вядомага мецэната Ірэны Каляда-Сьмірноў (ЗША), выдаўцы так і не рашыліся выдаць гэты 2CD надежным бокс-сэтам (паводле задумы саміх музыкаў ён выходзіць двума асобнымі дыска-
    мі), таму слухачам давядзецца асобна пільнаваць, каб не застацца ўладальнікам якой-небудзь адной часткі — «Сярэднявечча» або «Рэнэсанс». А яны ж абедзьве вартыя ўвагі.
    «Тэлескоп» №2(189), 08.10.2004, Ліда, В.М.
    СТАРЫ ВОЛЬСА
    Сярэднявечная дыскатэка
    2005, West records
    У папярэдним годзе дыскаГрафія самага знакамітага беларускага мэдыевальнага гурта «Стары Вольса» папоўнілася двайным альбомам «Скарбы Ліцьвінаў», у якім Зьміцер Сасноўскі ды ягоныя музыкі падвялі вынікі сваіх намаганьняў па рэканструкцыі рыцарскага й ваярскага эпасу Беларусі, адраджэньня музычных традыцыяў, забытых твораў і інструмэнтальнага гучаньня эпохі Рэнэсансу й Сярэднявечча. Але прайшло зусім ня шмат часу, як «вольсаўцы» паднесьлі слухачам нечаканы падарунак. Ім стаў чарговы канцэртны альбом «Сярэднявечная дыскатэка». Такімі сюрпрызамі й славіцца тэты гурт: кожны з дыскаў «Старога Вольсы» — новы крок у беларускай дыскаГрафіі. Паглядзіце на вокладку гэтай кружэлкі, на якой зьмешчаны выявы ўсіх
    ранейшых альбомаў гурту, і ўпэўніцеся ў гэтым!
    Музычна-танцавальныя вечары з назвай «Сярэдневечная дыскатэ­ка» пад беларускую ды эўрапейскую сярэднявечную музыку сталі своеасаблівым ноў-гау «Старога Вольсы». У правядзеньні гэтых імпрэзаў вельмі яскравую дапамогу музыкам аказваюць танцоры — пекныя паненкі ды шляхетныя кавалеры з ансамбля «Яварына», які стаў партнэрскім калектывам гурту «Стары Вольса».
    Трэба адзначыць, што маладыя наведвальнікі «Сярэдневечных дыскатэкаў» маюць магчымасьць (і гэтым карыстаюцца ў поўнай меры) развучыць з танцорамі «Яварыны» асноўныя па вядомых эўрапейскіх і беларускіх сярэднявечных танцаў, правакуючы акунацца ў вір незвычайных мэлёдыяў і рытмаў, якія з такім імпэтам заўсёды выконваюць музыкі «Старога Вольсы». Дарэчы, каб болып дакладна перадаць атмасфэру разьняволеннасьці й вясельля, якая заўсёды пануе падчас такіх вечарынаў, гукарэжысэры запісу разьмясьцілі мікрафоны таксама і ў зале, дзе адбываюцца дыскатэкі. Гэтае тэхнічнае ўдасканаленьне дазваляе слухачу яшчэ болып выразна адчуць атмасфэру сярэднявечнай музыкі, пачуць водгукі той эпохі, зь якой яны больш знаёмыя паводле мастацкіх стужак «Царства нябеснае» ці «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»... Дыск «Сярэднявечная дыс­катэка» ня першая канцэртовая кружэлка ў дыскаі'рафіі гурта. У 2002-2003 гадох быў запісаны й выдадзены аль­бом «Шлях», шмат кампазыцыяў якога трапілі й на навінку. Але гэта не прычына, каб засмучацца з такой нагоды: многія кампазыцыі з гэтых дыс-