222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
Думаю, нельга абмінуць і выканаўчае майстэрства іншых музыкаў гурта: «міс «Ліцьвіны» — скрыпалькі Вольгі Сяглы ды віртуознай цымбалісткі Марыны Калечыц, акардэаніста Юзэфа Міхалоўскага, бубнача Рамана Краско. Безумоўна, гэты посьпех «Ліцьвінаў» быў бы немагчымым без энэргіі творчага «рухавіка» — Уладзіміра Бярберава, знанага дасьледчыка й
зьбіральніка беларускага фальклёру, калекцыянэра музычных інструмэнтаў, мультыінструмэнталіста, арГанізатара, аднаго зь лепшых беларускіх дудароў — стваральніка сваёй адметнай выканаўчай школы. Калі ёсьць сумненьні — слухайце й глядзіце, напрыклад, знаёмую кожнаму Беларусу клясычную мэлёдыю «Саўка ды Грышка», вернутую да новага жыцьця «Ліцьвінамі» ў поўнай тэкставай адпаведнасьці арыГіналу, сапсаванага калісьці бальшавіцкімі цэнзарамі, і зразумееце, што гурт гэты — непаўторная ды ў чымсьці недасягальная музычная зьява сучаснай Беларусі.
«Літаратура і мастацтва» №40, 06.10.2000, Менск, А.М.
СТАРЫ ВОЛЬСА
Келіх кола
2000, Бацькаўшчына/Каўчэг
Чым вымяраецца посьпех у сфэры музыкі? Пра колькасьць радыёратацыяў у краіне, дзе з татальным чужынскім захопам радыёэтэру ня могуць даць рады нават прэзідэнт і міністэрства інфармацыі (?!), гаварыць не даводзіцца. Дык мо сапраўды маюць рацыю радыёбонзы, якія хлусяць пра адсутнасьць якаснага ўласнага прадукту ў Беларусі? Але крызіс акурат раскруча-
нага FM-этэрам фанаГрафічнага рынку ды посьпех на гэтым тле незалежнай (хоць і нефарматнай) выдавецкай ініцыятывы гаворыць пра іншае.
Для гурта «Стары Вольса», напрыклад, надзвычай паказальным стаўся 2003 Г°Д, калі Ў сьвет выйшлі ня толькі чацьверты іхні альбом «Шлях» (live), але й перавыданьні ранейшых студыйнікаў. Самае цікавае, што ў гэтым нястомным руху наперад ня быў забыты й дэбют калектыву, які ўжо трэйцім разам пайшоў у тыраж. Некаторыя адмыслоўцы называюць гэты рэліз структурна найбольш простым і роўным, а праз тое й больш зразумелым шырокай публіцы. Маўляў, гэтым і тлумачыцца ягоны посьпех. А я дык прыгадваю надзвычай глыбокую рэцэнзыю Яраша Малішэўскага, якую ня здолела сапсаваць нават традыцыйна кастрыраваная публікацыя Газэты «Наша ніва» (№7 за 12.02.2001), хоць пасьля такога тыпова савецкага зьдзеку з тэксту Яраш зусім кінуў журналістыку дзеля музыкі ды грае цяпер у знакамітым праекце «Pete Paff».
Пра «Келіх кола» Яраш пісаў: «Музыкі ўмоўна падзялілі альбом на дзьве часткі. Напачатку слухач вандруе ў раньняе Сярэднявечча, а пасьля, хто жывы застанецца, трапляе ў Сярэднявечча сталае. 3 16 кампазыцыяў большая частка інструмэнтальныя. I ўжо ад першай («Закляцьце») выразна патыхае духам паганскіх рытуалаў: шоргат вогнішча, сьпеў трубы, шэптзаклён ды настойлівае вуркатаньне бубнаў. Гэта скрозь у альбоме: пошум мора, птушыныя крыкі, іржаньне коней, шолах дажджу. Ствараецца ўражаньне асабістай прысутнасьці».
Натуральна, не апошняе месца ў
стварэньні гэтага самага эфэкту прысутнасьці належыць самому музычнаму матэрыялу й сродкам ягонага ўвасабленьня. Гітара — нават акустычная — гучыць тут вельмі эпізадычна (у творах «Імжа» і «Брама» на ёй грае Зьміцер Гамзюк). Адметнасьць гукавога шарму ствараюць тут старажытныя беларускія інструмэнты: гусьлі, колавая лера, берасьцяная труба, жалейка, сьвірэль, вурган і розныя кшталты дуды. Усім гэтым скарбам здолеў апанаваць лідэр калектыву Зьміцер Сасноўскі. Старадаўнія рытмы бубнаў скарыліся В.Сальцэвічу, а вакальныя партыі ў трэках «Што й па мору», «Вайтоўна», «Келіх кола» й «Ружа» выконвае А.Калтуноў.
Варта дадаць, што сама назва «Келіх кола» ня мае нічога агульнага з амэрыканскім напоем «Пэпсі кола», хіба што й тую заакіянскую экзотику мог распрацаваць у краіне эміГрантаў нейкі Беларус, які клапаціўся пра сяброўскае кола за келіхам.
На жаль, усе выдаўцы альбому (а імі ў розныя часы былі й самі музыкі, і фірма «Каўчэг», і З’адзіночаньне Беларусаў Сьвету «Бацькаўшчына»), дбаючы агулам пра сярэднявечны фальклёр, ніколі не падавалі канкрэтных крыніцаў твораў. А яны ж даволі шматаблічныя: вось «Вайтоўна», напрыклад, паводле іншых крыніцаў паходзіць з фальклёрных збораў, а «Танцы» й «Легенда» зьяўляюцца ўдалай стылізацыяй самога Зьміцера Сасноўскага. Акрамя таго, нельга ж забываць, што многія творы падобнага кшталту сучасныя выканаўцы бяруць з помнікаў наўзор «Полацкага сшытку», зь віленскіх і гарадзенскіх табулятураў. Гісторыя захавала нават імёны некаторых беларускіх кампазы-
тараў Сярэднявечча, таму грэх не ўзгадаць іх лішнім разам.
Цікава, што на вокладцы першага альбома гурта «Келіх кола» ўва ўсіх выданьнях захаваліся гомельскія рэквізыты калектыву, хоць ужо над другім сваім рэлізам ён працаваў у Менску, далучаючы да ідэі мастацкага пераасэнсаваньня глыбіннай нацыянальнай спадчыны новыя творчыя сілы (тут і вядомы бард Зьміцер Сідаровіч, і музыкі з аршанскага гурта «Аварыйнае выйсьце» ды баранавіцкага «ContreDance»).
Напрыканцы варта згадаць плённы вынік адэкватных пошукаў мастацкай аздобы диска, дасягнуты А.Лупіненкам з дапамогай стылізаваных Гатычных візарункаў.
«Наша слова» №4,28.01.2004, Менск-Ліда, В.М.
СТАРЫ ВОЛЬСА
Вір
2001, Бацькаўшчына/Каўчэг
Гомельскі гурт «Стары Вольса» прадаў было ўжо нямала сваіх альбомаў на касэтах, але пераломным стаў для яго 2001 год, калі творы калектыву трапілі ў прэстыжную CD-кампіляцыю беларускай гістарычнай музыкі «ЛеГенды Вялікага Княства» («BMAgroup», 2001), пасьля якой пача-
лася сур’ёзнаая лічбавая дыскаГрафія калектыву. Прычым у тыраж былі запушчаныя ня толькі апошнія на той час альбомы («Вір», 2001; «Verbum», 2002), але й паўтораны ўпершыню на CD «Келіх кола» (2000). Што ж уяўляе сабой музыка гурта, які раней меў назву «Руевіт»?
Цяпер ад «Руевіту» застаўся на памяць толькі танец з аднайменнай назвай, пададзены на альбоме «Вір» у дзьвюх вэрсыях — акустычнай (запісанай з выкарыстаньнем дуды, леры, флейты й г.д.) ды электроннай.
Унікальныя гукі валынак, гусьляў, вурганаў, характэрныя рытмы й тэмбры музычных традыцыяў беларускага Сярэднявечча ствараюць, аднак, звабную небясьпеку для рэцэнзэнтаў і крытыкаў, якія ўжо нейднойчы выказваліся аб «адраджэньні нашай музычнай спадчыны» ў гэтым праекце.
Між тым, ніякага адраджэньня тут няма, затое на яве — пераўвасабленьне твораў розных эпохаў і нават розных народаў у стылістыцы беларускіх традыцыяў эпохі Рэнэсансу («Полацкі сшытак», «Віленскія таблятуры»).
Прызнацца, вельмі сьмелы экспэрымэнт, затое якое цудоўнае новае жыцьцё атрымаў калісьці модны танец «Падэспань» (створаны ў 1898 годзе расейцам А. Царманам). У вэрсыі «Старога Вольсы» ад яго дыхнула ветрыкам старажытных рыцарскіх турніраў і замкавых баляў, праводзімых дзесьці ў Крэве або ў Нясьвіжы.
Па-беларуску загучалі таксама латышскі танец «Анёл», ірляндзкі «Бранль», цэнтральнаэўрапейскі «Trotto».
Зрэшты, большасьць твораў альбому — плён фантазіі (заглыбленай акурат у музычныя традыцыі беларус-
кага Сярэднявечча) лідэра калектыву Зьміцера Сасноўскага. Апрацоўкамі й кампазыцыяй займаўся тут таксама Антон Шаўцоў. Сярод запрошаных музыкаў нават на слых пазнаюцца Зьміцер Сідаровіч (ех-«Камэлот», «Гаспадары з-пад Вільні»), Алесь Жура («Artes Liberalis»), удзельнікі славутых калектываў «ContreDance» (Баранавічы) і «Аварыйнае выйсьце» (Орша).
Тонкі знаўца сучаснай эмбіентнай музыкі Яраш Малішэўскі яшчэ пра першы выхад у сьвет дэбютнага альбому «Келіх кола» пісаў у «Нашай Hiве»: «Кампазыцыі прасякнутыя то рыцарскім духам Сярэднявечча, то духам паганскіх рытуалаў, а на гэтым тле разгортваецца нетаропкі музычны расповед рыцарскіх часоў у беларускім варыянце» («НН» №7 за 12.02.2001).
А вось як праз год новае зьяўленьне «Старога Вольсы» на сьвет сустрэў журналіст Уладзімір Пучынскі: «Альбомы «Келіх кола» і «Вір» — спроба паглядзець на нашую мінуўшчыну праз музыку: тут і народныя песьні, і ўдалыя стылізацыі пад Сярэднявечча, усё пад акампанэмэнт дуды, колавай леры, берасьцяной трубы, жалейкі, ёсьць і больш экзатычныя вурганы, акарына й г.д.» («Раніца», №2 ЗЭ 10.01.2002).
У гэтым дружным хоры захапленьняў гучаць і выразныя стылёвыя азначэньні «Старога Вольсы»: гэта new age — адзін з найбольш уплывовых стыляў сучаснай папулярнай музыкі, які паводле «Слоўніка папулярнай музыкі» Вацлава Панэка (Warszawa, 1986, «ZAKR») i ёсьць эмбіентным напрамкам інструмэнтальнай (пераважна) музыкі з выкарыстаньнем рамантыч-
на-камфортных гукавых вобразаў i так званых канкрэтных гукаў (пошум природных зьяваў, галасы птушак і жывёлы)...
Рамантычны камфорт музыкі «Старога Вольсы» стварае сама беларуская гісторыя ў эўрапейскім музычным кантэксьце. Менавіта таму так натуральна суіснуюць тут, у альбоме «Вір», знакамітая наша «Рэчанька» побач з сярэднеэўрапейскімі рытмамі «Codex» або «Trotto».
Акрамя таго, сама па сабе інтрыгуе магчымасьць параўнаць інтэрпрэтацыю старажытнага танца «Руевіт», зробленую Зьміцерам Сасноўскім і Антонам Шаўцовым з зухаватымі djміксамі паводле яго ад DJ Anton Mix. Калярытна ўпісваюцца сюды й песьні знакамітага барда Зьміцера Сідаровіча «Пена цёмнага піва», «Гэй-га, Нямон», раскручаныя праз удалыя канцэртовыя прэзэнтацыі. Але асаблівы шарм стварае бонус-трэк «Беларусь архаічная», дзе Зьміцер Сасноўскі без залішніх вычварэньняў, празь няхітрыя, але празрыстыя мэлёдыі дэманструе гучаньне асобных нашых старажытных інструмэнтаў.
I ўсё гэта можна разглядаць у аспэкце гэрмэнэўтыкі, бо гэта ж відавочная інтэрпрэтацыя (hermbneutike) нашых старажытных традыцыяў сучасьнікамі. Але колькі гэрмэнэўтызавалі беларускую гісторыю на чужую карысьць, дык нарэшце дажылі й да ўласнага смакаваньня пірага. I сам бонус-трэк тут — як ключ да разуменьня ўсёй канцэпцыі альбому, дзе сучасная ню-эйдж музыка проста зацягвае ў вір самай глыбокай старажытнасьці магутных скляпеньняў Мірскага або Лідскага замкаў ці Нясьвіжскага палаца. Праўда, ёсьць у альбоме і наш
народны танец з такою ж назвай — «Вір». I гэта таксама ключ, які адчыняе дзьверы пераемнасьці традыцыяў. «Наша слова» №7, 13.02.2002, Менск-Ліда, В.М.
СТАРЫ ВОЛЬСА
Verbum
2002, ЗБС Бацькаўшчына
И,;р.
Min
Эр, -• плохо»Ж п . ійпаксю^
ХЙАІІ W-OIfYA нлско^нцін
Я К4' |^мсвнгли>гц{Ш ‘
, НСД0Т|ТТ> ИКСАК1( pWHJHMMOlfX’hW
Бадай, самай цікавай фанаГрафічна-культурніцкай падзеяй 2003 года ў галіне музычнай беларускай медыевістыкі крытыкі небезпадстаўна называюць выданьне трэйцяга па ліку альбома гурта «Стары Вольса» «Verbum». Пры тым, што аналяГічных паводле структуры працаў у эўрапейскіх краінах выдадзена дастаткова, такога кшталту альбом у нашай краіне выдаецца ўпершыню. Нагадаем, што «verbum» зь лятынскай мо-