• Газеты, часопісы і г.д.
  • 222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    222 альбомы беларускага року... і ня толькі

    Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 448с.
    Мінск 2006
    105.26 МБ
    Гурт «Ліцьвіны» ад самага палат­ку ня быў падобны на сваіх фільгарманічных калеГаў, трывала ўпісаўшы беларускі аўтэнтычны фальклёр у структуры сучаснага шоў-бізнэсу: рэі'улярны выпуск альбомаў, шырокая іхняя прэзэнтацыя, гастролі па Беларусі й замежныя туры (Полыпча, Францыя, Расея, Украіна). Натураль­на, з сваім чацьвертым рэлізам, запісаным у дыхтоўнай лічбавай студыі, гурт стаўся й адным зь піянэраў беларускага CD-рынку. А я, стары фанат польскага року, нечакана знайшоў у выходных зьвестках буклета знаёмае імя аднае сымбалічнае асобы — Тадэвуш Конадор. Легендарны польскі супэр-гурт «Маапат» у сваім лепшым альбоме «Nocny Patrol» (1983), як i «Ліцьвіны» тут, дзякуе нейкаму таямнічаму Тадэвушу Конадору. Акурат падчас прэзэнтацыйных канцэртаў «Ліцьвінаў» у Полыпчы, куды гурт
    запрасіў і мяне, мы гасьцявалі ў варіпаўскай кватэры гэтага самага Тадэвуша Конадора і абмяркоўвалі пытаньні дыстрыб’юцыі альбому «Ой, у лузе-лузе...» ў Полыпчы. Менавіта з падачы пана Тадэвуша на пазьнейшых перавыданьнях зьявілася арыГінальная паліГрафія вокладкі, дзе брэнд «Беларускі фальклёр» можна разгарнуць як на беларускай мове, гэ­так і на польскай,анГельскай.
    Ад пачатку «Ой, у лузе-лузе...» быў запушчаны ў тыраж і на касэтах, і на фірмовых высокатыражных кампактдысках. Прычым CD-вэрсыя сапраўды неаднаразова перавыдавалася, і далей вы можаце пазнаёміцца з кардынальнымі адрозьненьнямі гэтых перавыданьняў, а пакуль — пра агульнае. Трэба зазначыць, што ўва ўсіх выданьнях выпускаючы лэйбл «Limas» расшчодрыўся й на калярытную вокладку, і на зьмястоўны буклет на трох мовах (беларуская, ангельская, польская), а да французскіх гастроляў звычайна рыхтаваліся ўкладышы пафранцузску.
    Беларускі штотыднёвік «Куль­тура» неяк трапна ахарактарызаваў імідж «Ліцьвінаў» як сцэнічнае ўвасабленьне аўтэнтычнага фальклёру, таму зусім ня трэба шукаць тут падабенства з эстрадным! ансамблямі, што рэжуць зухаватыя калгасфолькавыя поп-апрацоўкі на сцэнах вясковых клюбаў. Сваё натхненьне ды крыніцу папаўненьня рэпэртуару ўдзельнікі гурта шукаюць у фальклёрных экспэдыцыях, у пільным вывучэньні найтанчэйшых нюансаў традыцыяў народнага песьнясьпеву й музыцыраваньня.
    Невыпадкова менавіта «Ліцьвіны» мелі гонар прывабіць увагу зна-
    камітай амэрыканскай фірмы «Ellipsis Art» (на якой выдаваўся знакаміты Jon Andersen з гурта «Yes»), каб прадстаўляць Беларусь разам з хорам «Унія» на іхнім шыкоўным зСВ-альбоме «Unblocked: Music Of Eastern Europe» (1997).
    Надзвычайную прывабнасьць, a мо нават і сымбалічнасьць для «Ліцьвінаў» маюць песьні, якія абапіраюцца на гучаньне беларускай дуды — аднаго зь відаў эўрапейскай валынкі: «Грозныя тучкі», «Стукнула-грукнула на дварэ», «Перапёлка», «Па вуліцы ды па шырокуй», «Ой, у полі стояць два дубочкі» ды інш. Прычым дзьве апопінія пакінулі «Ліцьвінам» дзяўчаты зь першага складу гурта — Натальля Матыліцкая, якая асабіста праводзіла плённыя фальклёрныя запісы на Любаныпчыне, і Алена Шэўчык, якая захавала ўнікальную песенную спадчыну сваёй сям’і.
    Васьміхвілінны загалоўны трэк альбому — «Ой, у лузе-лузе...» — калектыў запісаў ад даўняга свайго прыхільніка й фальклярыста-аматара зь Вільні Сяржука Вітушкі, які ў 8о-х гадох мінулага стагодзьдзя быў адным з ініцыятараў нацыянальнага адраджэнскага руху ў Беларусі. У адрозьненьне ад інпіых песень аль­бому, дзе адгукваецца глыбокая, магчыма ’шчэ перадхрысьціянская старадаўнасьць, гэта ўзор, бадай, позьняга фальклёру. Але багацьце мэлядычных ліній у ім, ёмістасьць драматургічных канструкцыяў змусілі нават Газэту «Наша ніва» на тэрміналягічнае наватарства ў адносінах гэтага твору — яго вызначылі як арт-фольк (паводле аналёгіі з маштабнымі формамі арт-року).
    Вось такую разнастайную праГра-
    му свайго чацьвертага альбому гурт «Ліцьвіны» запісаў у складзе: Уладзімір Бярбераў (дуда, жалейка, гармонік, вакал), Юзаф Міхалоўскі (акардэон), Раман Красько (бубен), Ігар Пятроў (вакал, клярнэт), Вольга Сягла (скрыпка), Марына Калечыц (цимба­лы) ды вакалісткі Валяньціна Касьцюкавец, Вера Яршова й Вольга Ліньнік. Як заўсёды, гэтая праца «Ліцьвінаў» паклікала шмат выразна процілеглых уражаньняў: і захапленьні, і спрэчкі, і аналітычныя роздумы. Галоўнае, ніхто не застаўся раўнадушным, што вылілася ў неаднаразовыя паўторы на­кладу.
    «Музыкальный журнал» №3, лістапад, 1999, Менск, В.М.
    ЛІЦЬВІНЫ
    □й, у лузе-луэе... (другое выданьне, зь відэабонусамі)
    2002, Limas/BMAgroup
    У памяшканьні Тэатра юнага гледача неяк увосень зь вялікім посьпехам прайшоў канцэрт фальклёрнага гурта «Ліцьвіны» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Бярберава, прысьвечаны чарговаму (істотна зьмененаму) выданьню іхняга самага папулярнага альбому «Ой, у лузе-лузе...». Скептыч-
    нм слухач тут жа можа запярэчыць: «А што тут унікальнага, калі сёньня йснуе такая вялікая колькасьць на­родных ансамбляў ды гуртоў, і многія выдаюць дыскі?»
    А тое, што «Ліцьвіны» — бадай, першы й доўгі час адзіны фальклёрны калектыў у Беларусі, які адыйшоў ад эстраднай поп-вэрсыі беларускай народнай песьні, што запанавала на тэлеэкранах ды канцэртовых пляцоўках. Не адмаўляючы права на існаваньне й такому больш спрошчанаму падыходу, зазначым, што імкненьне да аўтэнтычнасьці — гэта тая адзнака, якая найбольш падыходзіць да творчасьці «Ліцьвінаў».
    Лепшы доказ мастацкай вартасьці калектыву — зьмест самога кампакт-дыска «Ой, у лузе-лузе...», які ў новай вэрсыі перавыдадзены выдавецкай суполкай «Limas» з дапамогай «BMAgroup». Прынамсі, ужо цяпер новы наклад кампакт-дыска з арыгінальнай (у адпаведнасьці зь першапачатковай задумай дызайнэра) аздобай стаўся сэнсацыяй у сучаснай беларускай дыскаГрафіі. На ім (у дадатак да цьверджаньняў папярэдняй рэцэнзыі) запісаныя й гучаць толькі аўтэнтычныя ды ўнікальныя інструмэнты: цымбалы вытворчасьці Максіма Такушэвіча ды Пятруся Скабея, скрыпка майстра Івана Карнеева, ду­да, укамплектаваная наборам зьменных бурдонаў (трубак-гукаў) вытворчасьці Віктара Кульпіна...
    У канцэртовым варыянце «Ліцьвіны» з дапамогай гэтых інструмэнтаў, іхніх спалучэньняў ствараюць гучаньне, набліжанае паводле насычанасьці да гучаньня сапраўднай камэрнай аркестры, у якой дамінуюць народный музычныя інструмэнты-рарытэты.
    Першае аддзяленьне згаданага канцэрта было прысьвечана «жывому» выкананьню песень ды інструмэнтальных найгрышаў з кампакт-дыска «Ой, у лузе-лузе...». I сапраўды, шаснаццаць беларускіх мэлёдыяў кранулі душы аматараў народнай творчасьці, сярод якіх у зале было надзвычай шмат замежных слухачоў, якія жадалі пазнаёміцца з сапраўднай беларускай песьняй і музыкай.
    Асаблівы посьпех выпаў на до­лю саліста «Ліцьвінаў», клярнэтыста Ігара Пятрова, калі ён засьпяваў загалоўную песьню згаданага альбома — «Ой, у лузе-лузе...». Гэтая песьня — сапраўдны дыямэнт у рэпэртуары гурта. У нечым унісонам ёй прагучала «Ліцьвінаўская» вэрсыя знанай песьні «Перапёлачка», выкананьнем якой уразіла салістака Вера Яршова. А «падсьвяціць» прыгажосьць народнай мэлёдыі дапамагала дуда Уладзіміра Бярберава, калі музыка, у залежнасьці ад патрэбаў аранжыроўкі, мяняў «гукі» — бурдонныя трубы, зь якімі мяняўся й тэмбр гэтага старадаўняга беларускага інструмэнта.
    Не пакінулі абыякавымі слухачоў і інструмэнтальныя нумары фолькгурта, у якіх, як у люстэрку, адбілася прыгажосьць душы Беларуса, ейная пяшчотная мэлядычнасьць і паэтычнасьць. Гэта мы кажам пра найгрышы «Акуліна», «Літоўскі марш», полька «Шабасоўка», «Вальс Балкоўскага».
    Першае аддзяленьне канцэртупрэзэнтацыі пераканала слухачоў ва ўнікальнасьці ды аўтэнтычнасьці музыкі «Ліцьвінаў». Таму яны з ахвотай набывалі новы кампакт-дыск, дзе (увага!) была ўжо магчымасьць данесьці дадому й сцэнічны выгляд му-
    зыкаў, дзякуючы мультымэдыйнаму трэку.
    Гэты арыГінальны 17-хвілінны відэафайл з запісамі дзесятка песень гурта з жывых выступаў, безумоўна, не шэдэўр кліпаманіі, але каштоўны дадатак для асэнсаваньня дыхтоўнага аудыёзапісу. Зрэшты, дамо сло­ва кіраўніку «Ліцьвінаў» Уладзіміру Бярбераву: «Паколькі на першых вы­пусках гэтага дыску было яшчэ нямала незапоўненага месца, дык мы вырашылі «ўціснуць» дадатковы файл. Гэта 17 хвілінаў відэа, праўда, відэа аматарскага, з хатніх VHS-запісаў, зробленых на адным з нашых канцэртаў, што адбыўся неўзабаве пасьля запісу згаданага альбому. Затое там зафіксаваны дакладна той самы склад гурта, які ўдзельнічаў у студыйнай працы — асоба да асобы. Цяперака ўдома, на хатнім кампутары, вы можаце прыгадаць, як мы гледземся на канцэртах. А вось слухаць лепш раіў бы з аудыёчасткі дыска, бо які ж гук запішаш зь мікрафона камэры...»
    Дакумэнтальнае відэа з канцэрту сапраўды дае магчымасьць яшчэ раз сустрэцца з выдатнымі артыстамі гур­та «Ліцьвіны» ды самім убачыць як нараджаецца цуд ансамблевага выкананьня, але ня толькі. Напрыклад, хто ня мае поўнай дыскаГрафіі гурта, знойдзе тут і некалькі нумароў зь іншых альбомаў. Гучаць тут творы вясельнай тэматыкі «Як маладую адорваюць» («А дзе ж была, дзе ездзіла»), «Як каравай нясуць», а таксама каляндарныя песьні «Памажы мне, маці, вясну гукаці» (з альбома «Неба і Зямля», 1994), а лірычная тэматыка прадстаўлена відэазапісамі песень «Па вуліцы, да па шырокуй», «Бед­
    ная», «Зялёны явар» (гэта ўжо з канцэртовага альбому «5 Сакавіка»).
    Адным з самых рарытэтных падарункаў аматарам беларускага фальклёру можна назваць канцэртовы запіс шэдэўра з рэпэртуару «Ліцьвінаў» — песьні «Мой брацейка, мой родненькі», якая не выдавалася больш нідзе, хоць нават на названай прэзэнтацыі мела, бадай што, найвялікшы слухацкі посьпех. Магчыма, некаторыя запісы пададуцца занадта спрошчанымі з пункту гледжаньня мантажу й майстэрства здымкаў, але з гістарычнага пункту гледжаньня гэтым кадрам няма цаны — яны адлюстроўваюць новае жыцьцё беларускага фальклёру, нічым не засьмечанага ды адроджанага паводле эўрапейскіх канонаў.
    Завяршыла канцэртовую праГраму «Ліцьвінаў» выкананьне беларускіх лірычных песень, песень каляндарнай ды бытавой тэматыкі «Ў зялёнай дуброве», «Юрачка», «Ой ду­бе, мой дубе...», «Вальс для каханкі». Іх выкананьне сталася своеасаблівым бэнэфісам для вакалістак гурта — Ве­ры Яршовай, Вольгі Ліньнік ды Надзеі Драковіч. Дзяўчаты зачаравалі слухачоў, дэманструючы розныя народныя манеры выкананьня: адзіночныя дый харавыя падгалосачна-поліфанічныя расьпевы, сьпевы з «падводкай», галосныя сьпевы... Брава, Беларусачкі!