222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
каў розьняцца як аранжыроўкамі, гэтак і інструмэнтальным складам, ня кажучы ўжо пра розьніцу аўтарскіх трактовак твораў. Напрыклад, балядаў «Войцэх» ці «А que рог»...
Рэпэртуар «Старажытнай дыскатэкі» складзены з «жывых» запісаў сярэднявечнай музыкі, як беларускай, гэтак і эўрапейскай, а таксама з кампазыцыяў удзельнікаў гурту: «Маразуля», «А que рог», «Saltarello», «Totentanz», што былі зроблены ў розных клюбах Менска — «Рэактары», «Тунэлю».
3 вопыту дыскатэкаў пад сярэднявечную музыку вядома, якой папулярнасьцю ў слухачоў карыстаюцца вайсковыя ды рыцарскія баляды й песьні, што вяртаюць да новага жыцьця музыкі «Старога Вольсы». На новым дыску кампазыцыі такой накіраванасьці гучаць асабліва эмацыйна. Маем на ўвазе ўлюбёныя слухачамі песьні й маршы «Ў каралеўскім войску», «Рыцар збройны», «Вайтоўна», «Войцэх».
Магчыма, некаторыя прыхільнікі творчасьці «Старога Вольсы» залічаць дыск «Сярэднявечная дыскатэка» да больш «папсовых» у гісторыі гурта, але канцэртовае выкананьне гэтых твораў, іхняя папулярнасьць у моладзевым асяродку, дапасаванасьць да патрэбаў нацыянальнага адраджэньня, якое ў наш час паўстала сапраўднай альтэрнатывай прымітыўнаму паліт«патрйотйзму», робіць гэты дыск своеасаблівым помнікам нашай эпосе. Так бавіла свой час сапраўды беларуская моладзь!
А пра тое, што моладзь, якая ўдзельнічала ў «Сярэднявечных дыскатэках», не абмяжоўваецца толькі вузка нацыянальнымі рамкамі, сьвед-
чыць і тая іхняя рэакцыя на музычныя цытаты, якімі музыкі «Старога Вольсы» звычайна «расфарбоўваюць» музычны пэйзаж сваіх вечарынаў. Услухаемся ў кампазыцыю XIII стагодзьдзя эўрапейскага паходжаньня «Аі Vis Lo Lop», мэлядычная структура якой дала магчымасьць «укруціць» у ейную канву знакаміты гіт «Smells Like Teen Spirit» культавага рок-гурту «Nirvana» ды ў рэакцыю на гэты музычны падарунак моладзі, што ўдзельнічае ў імпрэзе...
Да таго ж, гэтым дыскам музыкі «Старога Вольсы» запрашаюць маладых ды-джэяў з дапамогай электронных прайгравальнікаў ствараць такія ж эмацыйна насычаныя дыскатэкі пад сярэднявечную музыку прапануюць ім дапамогу ў выглядзе своеасаблівых майстар-клясаў, што зафіксаваныя на відэафайлах гэтага альбому.
«Знамя юности» №24, 17.06.2005, Менск, А.М.
ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА
The Best
2005, Vigma
Вялікае
Княства
h IW4-20CK
Калі ў беларускіх музычных крамах упершыню зьявіўся першы дыск «ЛеГенды Вялікага Княства» ў дыхтоўных сувэнірных дыгіпаках, вы-
рабленых на эўрапейскіх заводах фірмы «Sony» (2001), увагу шматлікіх прыхільнікаў мэдыевальнай музыкі прывабіла творчасьць гурта з амаль гэткаю ж назваю — «Вялікае Княства». Прызнацца, і мне спадабаліся на тым зборніку песьні «Каралеўна» ды «Сьвіцязь», але ніякіх зьвестак пра гурт я тады ня меў.
Потым высьветлілася, што калектыў заснаваў былы гітарыст легендарнай «Мроі» Ўладзя Давыдоўскі. Менавіта яму ў тым зорным складзе належыць аўтарства песьні «Ён яшчэ вернецца» (гл. 2LP «Гіт-парад Беларускай Маладзёжнай», М., 1990, «Мелодия»), а «Стары храм» і знакаміты «Я рок-музыкант» ён пісаў разам зь Лявонам Вольскім. Тэксты й музыку ён піша таксама ў гурце «Вялікае Княства», дый на гітары ня кінуў граць, толькі пераважае ўжо акустычная. А яшчэ тут ён сьпявае, што ня надта прыкмячалася ў «Мроі». I як сьпявае: Уладзімір бярэ слухача не нэрвовым драйвам напружанага вакалу, як Вольскі, а якраз наадварот — мяккімі, збалянсаванымі пералівамі інтымных інтанацыяў. Адно бяда: цяпер музычную творчасьць захіліла для яго напружаная літаратурная праца. Самае цікавае яшчэ й тое, што папулярнейшы брэнд расейскай дэтэктыўнай літаратуры Влад Давыдов — гэта таксама наш Уладзя Давыдоўскі.
Стаць папулярнейшым і ў музыцы (прынамсі ў плыні new age або medieval) ён таксама мае ўсе шанцы, бо невыпадкова ж яшчэ ў сярэдзіне 90-х прэса назвала яго піянэрам у сфэры новага веку пераасэнсаваньня нацыянальных барочных традыцыяў. Уладзя й пісаў першыя свае творы пад уплывай натхненьня ад самага стара-
жытнага помніка ўсходнеславянскага барока — «Полацкі сшытак». Але не забывайце: у яго — new age, новы век беларускага барока.
Дык вось i сталася, што літаратара даставалі музычнымі камплімэнтамі ня толькі старыя знаёмыя (кшталту мяне), але й цэлая армія мэляманаў. У рэшце рэшт ён здаўся і... зноўку паверыў у сябе як музыку, сабраў у адно ўсе песьні, пісаныя эпізадычна ў розны час для тых або іншых праектаў (1992-2005). Атрымаўся клясны канцэптуальны зборнік «The Best». Амаль альбом, бо песьні ў ім дэталёва падабраныя паводле настрою, паводле гуку, паводле сюжэту: «Тэатар Ценяў», «Голас Дажджу», «Памежная песьня», «Сьвіцязь», «Каралеўна», «Зіма», «Рэквіем».
Гэтыя сем песень запісвалі ў студыі Дзяржтэлерадыё сем легендарных асобаў: апроч самога Ўладзі Давыдоўскага гэта басіст Валер Вашкоў (экс«Зарціпо» й «Сястра»), бубнар Юрась Паўлоўскі («Троіца», «Князь Мышкін»), скрыпалька Ліля Сіманава (аркестра Дзяржтэлерадыё), яшчэ адзін бубнар Аляксей Зайцаў (тое ж «Зарціпо») і майстар пузону Міхась Сапожнікаў, які знайшоў за мінулы час лепшы музычны лёс у далёкім замежжы. А запісваў усё гэта ды граў на альту вядомы з многіх беларускіх праектаў адмысловец гуку Валер Бяляеў (гл. «The Best Of Вальжына Цярэшчанка», альбомы «Дзеці чорнага гораду» гурту «Новае неба», «Галуб на чарэшні, галубка на вішні» ды «Неба і Зямля» гурту «Ліцьвіны» і г.д.).
3 прыведзеных згадак, натуральна, няцяжка ўжо здагадацца, што аналёгіі музыкі «Вялікага Княства» можна шукаць у творчасьці такіх вя-
домых калектываў, як «Камэлот», «Стары Вольса», але шэраг дасьледчыкаў сьцьвярджае, што яна бліжэй да камэрных ансамбляў кшталту «ContreDance», «Lituus». Дык мо й ня трэба шукаць аналёгіяў, бо невыпадковая ж была тая згадка пра спробы асэнсаваньня Ўладзем усходнеславянскіх барочных традыцыяў (маўляў, нават барока таго ж піцерскага Б.Г. зь ягоным «вогнегрывым лесам» сягае хутчэй да далёкаўсходніх або заходнеэўрапейскіх традыцыяў, а той жа «Стары Вольса» болып схільны да готыкі). Дык вось, паспрабаваўшы сьпярша па-свойму перарабляць згаданы «Полацкі сшытак», Уладзя Давыдоўскі ня мог не прыйсьці да ўласных ідэяў і тэмаў у гэтым накірунку.
Структура ягонага альбома ўяўляе сабой асэнсаваньне паступовага працэсу пазнаньня жыцьця, які сьпярша натыкаецца на татальныя таямніцы («Тэатар Ценяў», «Голас Дажджу»), потым сьвядомасьць ратуе рамантызацыя рэчаіснасьці («Каралеўна»), але нават калі надыходзіць холад расчараваньняў («Зіма»), жыцьцё не правальваецца ў пэсымізм, бо заўсёды ёсьць надзея («Рэквіем») і ўсё можна пачынаць спачатку. У тым ліку й слуханьне дыска.
Праўда, выдаўцы, спасылаючыся на непрацяглы мэтраж гэтага канцэпту, палічылі патрэбным дадаць у прафаму дыска япічэ й «мроеўскія» песьні Ўладзі Давыдоўскага ў новым стылёвым прачытаньні, якія, зрэшты, не зьбянтэжылі слухача, а толькі дапамаглі яму больш дакладна зразумець асобу лідэра калектыва пад рамантычнай назвай «Вялікае Княства» — Уладзю Давыдоўскага.
«Вечерний Минск» №278,13.12.2004, Менск, В.М.
Зьміцер ВАЙЦЮШКЕВІЧ
Цацачная крама
2001, Каўчэг
Добра памятаю часіны, калі шматлікія музыкі ў разьвіцьцё моднай тады тэмы канцэптуальнасьці пачалі «выдавать на-гора» запісы цэлых вакальных цыкляў, аб’яднаных адной тэмай, рок-опэры, рок-сюіты на вершы знакамітых паэтаў: напрыклад Поля Вэрлена, Робэрта Бёрнса або Адама Міцкевіча. Атрымліваўся падвоены эфэкт: і рок-музыку можна было беспакарана прапагандаваць (а была ж яна за Саветамі забароненаю), і ніхто з крытыкаў ня мог прычапіцца да нізкага ўзроўню тэкстаў.
У Беларусі буйную песенную форму пасьпяхова распрацоўвалі «Песьняры» — слухачы й цяпер памятаюць клясычныя сюіты «Песьня пра долю», «Курган»... Затым у айчыннай попі рок-музыцы надыйпіла эра самавыяўлянсу (ня блытаць з дэкадансам) — музыкі стараліся самі ствараць тэксты да сваіх песень, якія, паводле іхняга перакананьня, павінны былі найболып поўна й арГанічна падыходзіць да стылістыкі іхняй музыкі.
Але зь некаторых часоў інтэрас му-
зыкаў ды кампазытараў да творчасьці вядомых паэтаў зноў пачаў узрастаць. Прычым вядомыя майстры слова бывае працуюць нават пад замову — у рэчышчы музычнай стылістыкі таго ці іншага кампазытара. Прыгадаем хоць бы для прыкладу цікавы вопыт супрацоўніцтва барда Алеся Камоцкага ды нашага народнага паэты Рыгора Барадуліна ў галіне музычнага пераасэнсаваньня біблійных тэкстаў. Вышкам гэтага супрацоўніцтва стала выданьне беластоцкай фірмай «Magton» цудоўнага кампакт-дыску «Псальмы» з духоўнай музыкай, на якім прадстаўлены паэтычныя транскрыпцыі Барадуліна.
Яшчэ адным прыкладам узаемаўзбагачальнага супрацоўніцтва кампазытара й паэты можа служыць творчы тандэм мультыінструмэнталіста й кампазытара Зьміцера «Тодара» Вайцюшкевіча ды паэты Леаніда Дранько-Майсюка. У выніку слухачы маюць магчымасьць пазнаёміцца з прыкладам буйной песеннай формы ў беларускай папулярнай музыцы — песенным цыклем «Цацачная крама», які выдадзены фірмай «Каўчэг» на асобным кампакт-дыску.
12 кампазыцыяў, аб’яднаных ідэяй «фанаГрафічнай крамкі», прадстаўляюць свой немудрагелісты тавар — людзкія характары, пададзеныя слухачам праз вобразы свойскіх і дзікіх жывёлаў нашай мясцовасьці: тут і «Песенька галоднага Ваўка», і «Лесенька баязьлівага Барсука», «Песенька задаволенага Пеўня», «Песенька незалежнага Зубра» і гэтак далей... У альбоме «Цацачная крама» гэтыя забаўныя вобразы акружаныя прадмовай і пасьляслоўем, тэк-
стамі-камэнтарамі зноў жа аўтарства Л. Дранько-Майсюка.
3 музычнага пункту гледжаньня альбом схільны да эклектыкі (у станоўчым сэньсе гэтага азначэньня): тут можна пачуць і сучасныя рытмы эўрапейскага disco й фанкі, рэгей ды кабарэтовыя мэлёдыі.
Шмат на кампакт-дыску й фальклёрных мэлёдыяў ды алюзіяў. Напрыклад, зь нямецкага фальклёру і францускага шансону («Песенька разумнай Вароны»), амэрыканскага кантры («Песенька рахманага Каня»), у стылі беларускіх прыпевак («Песенька галоднага Сабакі»), інструмэнтальных солё ў стылі «Сялянскага скрыпаля» Ж.-Л. Панці. Ну а «Белавескі Зубр» прадстаўлены мэлёдыяй, вельмі блізкай да беларускага гімну, накшталт «Люблю наш край, старонку гэту...», што напісаны на верш К.Буйлы.
Уся музычная й выканаўчая разнастайнасьць, натуральная іронія вершаў і характараў, схаваная вобразамі паэтычных радкоў, вядзе слухачоў ад адной кампазыцыі да другой. Матэрыял «ЦК» не напружвае: яго можна слухаць уважліва і ўдумліва, а можна выкарыстоўваць і ў якасьці фонавага музычнага матэрыялу, радыёп’ескі ці спэктаклю для дзетак.