• Газеты, часопісы і г.д.
  • 222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    222 альбомы беларускага року... і ня толькі

    Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 448с.
    Мінск 2006
    105.26 МБ
    Безумоўна, альбом «Прошча» гур­та «OSIMIRA» будзе заўважаны слуха­чам! й спэцыялістамі, бо гэтая праца магілёўскіх музыкаў — своеасаблівы, ні на што не падобны ўнёсак у сучасную фольк-скарбонку нашай культу-
    ры, які музыкі робяць разам зь лідэрамі фольк-мадэрну нашай краіны.
    «Знамя юности» №142-144,
    26.11.2004, Менск, А.М.
    GUDA
    Ігры багоў
    2005, БМАдгойр
    Самастойныя альбомы сьпеўнага гурта «Guda» (а яны ж яшчэ запісваюцца супольна з джазавымі й рок-музыкамі) заўсёды адрозьніваліся канцэптуальным падыходам да складаньня праГрамаў. Дэбютаваў калектыў эмацыйным і зьмястоўным канцэптам «Архаічныя абрадавыя сьпевы» (2002), і вось чарговая праца — другі альбом «Ігры багоў». На дыску прадстаўлены некалькі найбольш архаічных міталягічных сюжэтаў, што бытуюць на нашай зямлі, у якія арГанічна ўплецены старадаўнія абрадавыя песьні. Такім чынам, мы ня проста слухаем пэўныя фольк-гіты, а праз Грунтоўны спадарожны камэнтар можам іх нават глыбока асэнсаваць.
    Удзельніцы гурта — дасьледчыцы традыцыйнай культурнай спадчыны Беларусаў — імкнуцца перадаць найбольш адметныя асаблівасьці вакаль-
    най традыцыі розных рэтіёнаў Беларусі.
    Распачынае праГраму касмаганічны міт — легенда пра ўтварэньне на­шай зямлі, фраГмэнт паданьня пра князя Бая ды ягоных верных сабакаў Стаўры й Гаўры. Працягваецца аповед песьняй пра Цмока:
    -Даўней жылі людзі — ня верылі Богу,
    Ня верылі Богу, а верылі Цмоку, Аддавалі Цмоку ў дзенъ па чалавеку...
    Восъ пришила чародка да нашага цара...
    Адна была цурка — ды й та маладзенъка...
    Восъ прывезьлі цурку да сіняга мора...
    Буйны волны плешчуцца, а Цмок выплываець...
    Адкулъ узяўся Юр’я, сьвятое Ягор’я...
    Канем намагаецъ, кап’ём працінаець,
    Нягіннага Цмока са съвету зжываецъ...
    Сюжэт песьні мае шматлікія паралелі ў міталёгіі іншых народаў (да прыкладу, міт пра Пэрсэя й Андрамэду). Юр’я (Сьвяты Юр’я, Георгі-пераможца) — увасабленьне жывой сілы прыроды й сьвята вясны, хрысьціянізаваны вобраз Ярылы. На думку адных дасьледчыкаў, Ярыла — адно з увасабленьняў грамоўніка (магчыма, сын), паводле іншых — сонечнае божышча. Грамоўнік і міт пра ягоную барацьбу з супраціўнікам — Вялесам-цмокам — стаіць у цэнтры індаэўрапейскай міталёгіі. Супраціўнік грамоўніка знаходзіцца ўнізе — пад тарой, пад дрэвам, ля вады. Яго ўладаньні — свойская жывёла й пашы — сымболь іншага сьвету (параўнаем агульнаіндаэўрапейскае ўяўлень-
    не пра «той» сьвет як пра пашу, дзе пасьвяцца душы памерлых). У тэксьце міту ён паўстае ў выглядзе зьмеепадобнай істоты — цмока. Грамоўнік жа знаходзіцца ўверсе — на вяршаліне дрэва, на небе, на тары альбо на скале. Ён перасьледуе свайго супраціўніка ды забівае яго, пасьля чаго пачынаецца пладаносны дождж з громам і маланкай. Гучаць песьні «А дзе ты Юр’я ўрасіўся» ў выкананьні Вольгі Емяльянчык, а таксама выкананыя акапэльна — «Юр’я ўставай рана» і «Песенька мая хароша», якая выконвалася падчас абраду «Пахаваньне стралы».
    Адна зь яскравых старонак альбо­му «Ігры багоў» прысьвечана сьвяткаваньню Купальля. А распачынаецца яна лістом кардынала Пятра Дайльлі (XIV ст.), у якім ён распавядае пра тагачасныя вераваньні Ліцьвінаў: пра іхнія пакланеньні Сонцу-Сотвару, Ажывіцелю Сьвету, якому нашыя продкі прысьвячалі, як і рымляне, другі дзень пасьля пятніцы. Тэксты, якія выразна й па-мастацку зачытваюць Алена, Віктар і Ўладзя Каліноўскія, узятыя з працаў беларускіх этноляГаў і гісторыкаў культуры. У працяг тэмы гучаць яскравыя купальскія песьні: «Ішла Купалка сялом», «Ды гарэла Купайло на гарэ», «Сьвяты Яня, дзе дасюль быў», «Чырвоная рожа». Гэтыя творы — прыклад вельмі дасканалай працы гурта «Guda» па адраджэньні самых глыбінных плястоў традыцыйнага сьпеву. Бо ў іх выкананьні захаванае самае галоўнае ў народнай песьні — эмоцыі й энэрГетыка, характэрныя для аўтэнтычных выканаўцаў. А вось у песьні «Гуляла сонейка» свой талент як салісткі зноў пацьвярджае Вольга Емяльянчык.
    «Цэнтральны сюжэт беларускай
    міталёгіі, — паведамляецца ў навукова-літаратурнай частцы альбому, — гэта міт пра Месяца й Сонца як пра нябесную сям’ю, гаспадара й гаспадыню, а таксама пра іхніх дзетак — зорак. Песень, дзе прадстаўлена гэтая тэматыка, на альбоме ня шмат. Бадай, да такіх можна залучыць толькі песьні «Ой, Месяцу, Месяцу ды ўзыйдзі ранюсенька» і «Зара мая, вячэрняя».
    Адзін з распаўсюджаных у індаэўрапейскай міталёгіі сюжэтаў — блізьнечы міт, паданьне пра лекавую расьліну браткі. Пра глыбінную сутнасьць гэтага паданьня можна даведацца з гістарычнага экскурсу, які вельмі пераканаўча наладжаны складальнікамі альбому «Ігры багоў»: «Галоўны аб’ект ушанаваньня індаэўрапейцаў — дзённае зіхаткое неба. Дзеці неба — богі-блізьняты Сонца й Ме­сяц. Шлюб блізьнятаў — спалучэньне мужчынскага й жаночага пачаткаў у адну істоту — міт, які мае надзвычай архаічныя карані».
    Як паведамляецца далей, у беларускіх купальскіх песьнях блізьнечая тэма — адна з самых яскравых. У пацьверджаньне гэтага складальнікі прапануюць песьню «А на Купа­ла на Івана»:
    На Купала на Івана
    Дзевачка гора спазнала -
    Яна двух хлопцаў палюбіла, Двух сыночкаў радзіла...
    Заўсёдны клопат нашых продкаў — сямейны дабрабыт, які аберагае Спарыш. Гэтаму сюжэту старажытнай міталёгіі нашых продкаў прысьвечаны замова «Прыспары мне, Спарыш, у доме і ў полі, у гумне і ў двары...» ды песьня «Хадзіў Раю па вуліцы», што гучаць у выканьні гурта «Guda». Музычная частка альбому «Ігры багоў»
    завярашаецца песьняй «Пярун-Перуне», якая выконвалася падчас жніва, у самыя моцныя навальніцы. Ну а дасьледніцкая частка праГрамы — фінішуе філязофскім вызначэньнем міту, які зрабіў знакаміты мысьляр і гісторык культуры А.Ф. Лосеў.
    «Знамя юности» №6, 71.02.2005, Менск, А.М.
    як
    Вясна-красна
    2005, БМАдгойр
    Фольк-гурт «HR» прадстаўляе маладую плынь беларускай фольк-мадэрн-сцэны. Менавіта гэтая «новая хваля» выканаўцаў народных песень і мэлёдыяў хутка будзе вызначаць аблічча гэтага папулярнага ў Беларусі музычнага кірунку. Бо менавіта маладыя выканаўцы маюць той творчы імпэт, які дасьць магчымасьць фолькмадэрнавым выканаўцам адыйсьці ад тых схэмаў і напрацовак, што зрабілі папярэднікі ды якімі цяпер карыстаюцца шмат хто з такіх выканаўцаў. Пра тое, чым могуць зьдзіўляць маладыя музыканты можна даведацца зь першага дыска гурта «HR», які назва­ны паводле першага твору кружэлкі — «Вясна-красна».
    АрыГінальнасьць дыска ў тым, што, бадай, упершыню на гукавых да-
    рожках беларускага фольк-мадэрндыску прадстаўлены такі рэдкі ў Беларусі музычны стыль як фольк-джаз. Але перад намі не апрацоўкі беларус­кага фальклёру, скажам, для біг-бэнду, якія робіць Дзяржаўная аркестра пад кіраўніцтвам М. ФінбэрГа. Му­зыка, якая прадстаўлена на альбоме «Вясна-красна», хутчэй экспэрымэнтальна-камэрнага кшталту. Бо гукавое палатно ўсіх кампазыцыяў «сатканае» з дапамогай голасу Машы «Яр» Лагодзіч, вакалісткі гурта «HR», і гукавой канвы, што створана былой інструмэнталісткай гурта «Ur’ia», віялянчалісткай Натальляй Пятровіч. Атрымаўся сапраўдны дуэт, бо гук клясычнай віялянчэлі мае вельмі багаты тэмбр, які вельмі падобны да жаночага вакалу. Вось што пра гэтае спалучэньне гаворыць сама вакалістка гурта Ма­ша «Яр» Лагодзіч: «АрыГінальнасьць нашаму гучаньню надае віялянчэля, якая паводле сваёй прыроды мае незвычайны тэмбр. Сынтэз з вакалам надае гучаньню гурта «HR» элемэнт экспэрымэнтальнасьці. Бо існуе ж ду­эт «Аляксандра і Канстанцін», у якім суседнічаюць вакал і гітара. Віялянчэля ж — інструмэнт клясычны, і з народнай песьняй быццам не зьвязаны. Але ў апрацоўках фальклёру ён гучыць арыі'інальна».
    Адна з прыкметных музычных асаблівасьцяў альбому — вялікая до­ля імправізацыяў у кампазыцыях праГрамы. Гэта тычыцца як вакальных партыяў, гэтак і партыяў віялянчэлі. Апошнія часта выкарыстоўваліся ў музыцы гурта «Ur’ia», бо такая была спэцыфіка музыкі й апрацовак кіраўніка гэтага гурта Юрася Выдронка. Натальля Пятровіч шмат чаго дадатнага да імправізацыі ў фальклё-
    ры вынесла менавіта падчас працы ў гэтым гурце. Цяпер жа тэты вопыт выкарыстаны для супрацоўніцтва з Машай Лагодзіч. Імправізацыйныя асаблівасьці музыкі гурта «ЯК» слухачы адчуюць і ў загалоўнай кампазыцыі альбому «Вясна-красна», і ў іншых творах — «Масьленіцы» (у якой, дарэчы, Маша цудоўна грае на жалейцы), ды ў «Калядцы» і ў песьні «Па пясочку басанож»...
    Што тычыцца Машы Лагодзіч, дык да вызначэньня кірунку сваёй творчасьці як «фольк-джаз» яна ставіцца зь перасьцярогай: «Я лічу, што нейкая «прыджазаванасьць» у музыцы ёсьць, але яна ад майго вакалу. Наш праект экспэрымэнтальны, таму на альбоме можна пачуць і адгалоскі джазу, і клясычнай музыкі, року ды іншых музычных плыняў».
    Новы павеў у беларускім фолькмадэрне — стварэньне кампазыцыяў, якія зьяўляюцца аўтарскімі творамі, але нясуць вельмі яскравы адбітак уплыву беларускага фальклёру. Гэтая тэндэнцыя сёньня вельмі характэрная як для маладых гуртоў, гэтак і для лідэраў стылю ў Беларусь Аўтарскія кампазыцыі Машы Лагодзіч, якія прадстаўлены на дыску, «Вецер», «Па пясочку басанож», «Калыханка» — яскравы прыклад пераасэнсаваньня маладымі беларускімі музыкамі спадчыны, што дайшла да нас праз «смугу стагодьдзяў». Салістка гурта «ЯК» на дыску выступав й як кампазытар, таму слухачоў, безумоўна, зацікавяць такія экспэрымэнты-стылізацыі пад народ­ный мэлёдыі, як «Купалялё»...
    Яшчэ адзін трэнд сёньняшняга дня — зьмяшчэньне на дысках (няважна зь якога кшталту музыкай) абавязковых рэміксаў. Для Беларусі гэта
    вельмі важна ў сьвятле патрабаваньня аб павелічэньні квоты беларускай музыкі ў FM-этэры. Вакалістка гур­та «ЯК» Маша Лагодзіч — папулярная вядучая на «Аўта-Радыё», на хвалях якога яна вядзе асабістую праГраму «Каля Рока». I каму, як ня ёй, ведаць пра тое, якая музыка патрэбна ў этэры. Таму на дыску зьявіліся рэміксы на песьні «Вясна-красна» й «Салдацкая» ў выкананьні гурту «Logica Metro». Гэтыя рэміксы створаныя ў стылістыцы, якая найболып адаптаваная для FM-фармату з самымі сучаснымі стылістычнымі элемэнтамі электра-клэша ды трып-гопа.
    «Знамя юности» №124-126, 15.10.2004, Менск, А.М.
    ZYGIMONTVAZA
    Стан галюцынацыі
    1994, Kunst records/1996, БМАдгоир
    zygimont VAZA
    У беларускай калямузычнай прэсе ад пэўнага часу стала моднай пагалоска, што вось, маўляў, Мартыненка любіць адно ярлыкі клеіць ды беларускамоўных нахвальваць. Але, аднак, калі той Мартыненка намагаецца растлумачыць сутнасьць сваіх учынкаў (маўляў, ці ня злодзеем назавуць у краме чалавека з адваротнымі мэтамі — за адклейваньнем ярлы-