• Газеты, часопісы і г.д.
  • 222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    222 альбомы беларускага року... і ня толькі

    Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 448с.
    Мінск 2006
    105.26 МБ
    Праўда, другі тэкст больпі аптымістычны, але ў абодвух адчуваецца неабходнасьць памятаць пра залаты
    век таго народу, зь якога ты выйшаў, каб мець арыентыры для вяртаньня, і ўжо ні ў якім разе не дазваляць яго, г.зн. народ, downtrodded. Пра што i клапоцяцца анарха-панкі з Гародні, якія выступаюць пад назовам «Deviation». I самае важнае, што праз інтэрнэт (darbouka@netcourrier. com) доўгі час іхняя нераўнадушная пазыцыя была даступная ўсяму сьвету, пакуль тыраж не разыйшоўся сярод мэляманаў Францыі, ЗША, Кана­ды, Нямеччыны. У Беларусі, на жаль, толькі адзінкавыя экзэмпляры, але даведаліся пра іх чытачы шматлікіх выданьняў — «Музыкальная газета», «Post’R», «Чырвоная зьмена», «Бела­руская маладзёжная», «Наша слова» ды інш.
    «Студэнцкая думка» №9, верасень, 2001, Менск, В.М.
    APRAXIA
    Знак ваўка
    2000, Metal records
    Калі разглядаць выхад перпіага беларускамоўнага дэма аршанскага гурта «Аргахіа» з пункту гледжаньня тэорыі архетыпаў К.Г. Юнга, дык узьнікае жаданьне інтэрпрэтаваць тэ­ты факт зьвяртаньня да роднай куль­туры й мовы як нейкае сымбалічнае
    вяртаньне ва ўлоньне роднай зямлі, да ейнай матчынай любові ды цеплыні... Бо толькі маці (у дадзеным выпадку — абагульнены архетып беларускай культуры) заўсёды будзе памятаць і любіць, нягледзячы на няўдзячнасьць і крыўды ад сваіх неразумных дзяцей. Маці даруе й ня гневаецца, дае творчае натхненьне тым, хто вярнуўся да яе зь любоўю.
    Зь якім жа здабыткам вяртаюцца да сваёй маці — беларускай куль­турней традыцыі — музыкі гур­та «Аргахіа»? Апошні на той час альбом гурта «Ideology» — сьведчаньне тэхнічнага й выканаўчага росту ды скрайняй ідэаляГічнай заблытанасьці. Усе гэтыя «коловраты» на вокладках, славяна-ваяўнічыя слёганы й заклікі выступіць супраць нейкіх нябачных ворагаў вельмі падобныя да расісцка-імпэрскай рыторыкі адной вядомай (праз сваю адыёзнасьць) расейскай арГанізацыі. Згадваць Гэрастрата, як раілі клясыкі, ня будзем.
    Але, бачна, музыкаў «Аргахіа» ня вельмі захапляе пэрспэктыва быць сваймі сярод чужых, і падсьвядома аршанцы намацваюць іншы шлях — пакуль толькі спарадычна зьвятраюцца да беларускага мэлясу, мовы ды гісторыі, у якой месца «pagan», а тым больш «war» хопіць яшчэ для некалькіх «зьнічоў» ды «апраксыяў».
    Таму на дэма гурт выглядае зусім у ініпай якасьці — як Генэратар станоўчай энэрГетыкі, новых нацыянальных музычных ідэяў у экстрэмальнай плыні. Хоць месцамі ўзьнікае пачуцьцё нейкай недапрацаванасьці, часамі — нежаданьня пераадольваць раней выпрабаваныя музычныя й кампазыцыйныя клішэ й хады.
    Першы нумар дэма «Заклён» —
    прыклад больш спрошчанага падыходу да «pagan» з стылізаванымі пад фольк жалеечнымі й дударскімі тэмбрамі солё-гітары, бубном і знаёмым рытмам... полькі.
    Сымптомы стылізацыі відавочна пераадольваюцца ўжо ў наступных кампазыцыях складанкі — «Сын КалеГаса» ды «Агонь у начы» — арыгінальных, запамінальных узорах беларускага dark-pagan-fantasy. Кампазыцыйная структура гэтых твораў мае сваю ўнутраную лёгіку разьвіцьця, яны ўпрыгожаны запамінальнымі гітарнымі солё, шматлікімі акустычнымі эфэктамі, разнастайным рытмічным малюнкам бубноў.
    «Знак ваўка», на мой погляд, найболып падыходзіць (прынамсі, на гэтым дэма) да тытульнага вызначэньня стылю гурта «Apraxia» — pagan-war. Па-першае, страшкую, цьмяную атмасфэру паганства гэтыя музыкі рэканструююць з дапамогай адпаведнага тэксту й тэмбравых варыяцыяў, каб паказаць ягоныя «жудасьці» ды... таямнічую моц. Па-другое, слухач ні на хвіліну не забывае пра тое, што гэты гукавы вэрхал Генэруецца прафэсійнай мэтал-дынама-машынай пад назвай «Аргахіа», зь ейнай незабыўнай рытм-сэкцыяй і віртуознай солё-гітарай. Усё гэта знаходзіць свой лягічны працяг і ў заключнай інструмэнтальнай п’есе дэма-касэты «Былыя часіны».
    Калі зноў вярнуцца да архетыпаў калектыўнага падсьвядомага Юнга, дык можна зрабіць невялікае практыкаваньне ў псыхааналізу: Маці-культура Беларуская, нягледзячы на бы­лыя заганы музыкаў, дае ім шанец сказаць сваё слова ў беларускай экс­трэмальнай музыцы, а з гэтым пера-
    адолець правінцыяналізм, які бывае характэрным для рэгіянальных выканаўцаў. Ад музыкаў залежыць ці пераможа «Аргахіа» афлексыю (хваробу бязмоўя), але факт: некаторыя трэкі з гэтага дэма потым заслужана былі заўважаны прад’юсэрамі ды тра­пы! ў прамысловы тыраж, але — тэта таксама трэба ўлічваць — беларускае грамадзтва прыняло іх неадназначна менавіта з пункту гледжаньня ідэалёгіі. Вось вам і чыстае мастацтва — музыка.
    P.S. Для тых, хто зацікавіўся разьвіцьцём творчай пэрспэктывы, якую прадэманстравала «Аргахіа» ў гэтым рэлізе, раім зьвярнуць увагу на гурт «Молат», які, будучы нашчадкам «Аргахіа», выдаў неўзабаве поўнафарматны беларускі альбом. Ён гэтак і называецца «Белы рок».
    «Музыкальная газета» №30, 01.08.2000, Менск, А.М.
    ЗОЛАК
    Эазірні ў неба
    2002, ZMK records
    Гэтыя дыск i касэту вы наўрад ці адшукаеце ў звычайных музычных крамах, бо рэлігійная тэматыка запісаных тут песень вызначыла ім болып адпаведнае месца — у хрысь-
    ціянскіх храмах. «У праваслаўных ці каталіцкіх?» — спытаеце вы. А адказ ужо чакае ў зграбным буклеціку: «Розная жанравасьць песень дапасуецца да рознаканфэсыйнасьці ўдзельнікаў гурта, сярод якіх ёсьць прадстаўнікі ўсіх дамінантных рэлігійных плыняў Беларусі, уключна з каталіцкай, пратэстанцкай, праваслаўнай і вуніяцкай».
    I тое нягледзячы на факт, што «ZMK» — гэта З’адзіночаньне Маладых Каталікоў, якое рапіылася на ня першую музычна-выдавецкую ініцыятыву. Праўда, пакуль выдаўцы шу­кал! грошы на свой праект, запісаны ’шчэ ў 1998 годзе, гурт «Золак» пасьпеў ужо, на жаль, зьнікнуць з поля зроку. Тым ня менш, музыкі жывыя, надалей працуюць у сфэры музыкі, таму й іх пасьпеў парадаваць плён захаванай творчай працы.
    Яшчэ перад афіцыйным рэлізам гэтага прадукту мне даводзілася слухаць ягоныя дэма-вэрсыі. 3 шкадаваньнем зьвярнуў я ўвагу на адсутнасьць у тыражным выданьні прынамсі двух цікавых бонус-трэкаў — інструмэнтальных вэрсыяў пе­сень Руслана Байка «Учора зь вячора» (улюбёная песьня маёй дачушкі Альдоны) ды «Піліі'рымка». Ня тое, каб мне не падабаўся ягоны голас у асноўным матэрыяле, але й без вакалу яны маюць самастойную каштоўнасьць.
    Дарэчы, пазналі згаданае імя? Так, гіты Руслана ёсьць і ў каранаваным за 2001 год альбоме «Крамы» — «Хавай­ся ў бульбу», а песьня «Дай мне ша­нец» зь ягоным тэкстам трапіла нават у папулярнейшы беларускі гіт-зборнік «Вольныя танцы: альтэрнатыва_ВУ». Але калі там ён толькі тэкставік, дык тут яшчэ й гітарыст, вакаліст, кам-
    пазытар. Ягонаму пяру належаць некалькі ўласных песень («Сын, сьвяты дух», «Сьветлы анёл», «Выратуй ду­шу» ды ўжо згаданая «ПіліГрымка»), а яшчэ ён разам з Сьвятланай Шэйпай перакладаў на беларускую мову шэраг сусьветна вядомых кананічных песьнясьпеваў хрысьціянскай традыцыі («О мой Езу!», ангельскую мэлёдыю XVI ст. «Анёл ад Бога Габрыэль», іншыя творы з зборнікаў «Taize» і «Прыходзім да цябе»). А першае праслухоўваньне аўтарскіх песень Руслана Байка абудзіць у дасьведчанага мэлямана найшырэйшы спэктар аналёгіяў. Напрыклад, ягоная новая аранжыроўка фальклёрнага гіта «Ўчора зь вячора» чымсьці нагадвае нават «Don’t Play You Rock’n’Roll To Me» колісь naпулярнага гурта «Smokie».
    Ёсьць у альбоме гурта «Золак» i пара-тройка сапраўдных cover-вэрсыяў. Музыкі аддалі даніну павагі знакамітаму ў 80-90-х гадох мінулага стагодзьдзя віцебскаму гурту «Грамада», лідэр якога Яўген Шэмет вось ужо зь дзесятак гадоў есьць налёгкі музыканцкі хлеб у эміГрацыі. Дык вось ягоныя песьні «Зямля і неба», «У начную ціш», «Хто да ясьляў» пакінулі яшчэ адну порцыю rock-уплываў у альбоме «Зазірні ў неба».
    Па-за названымі ўдзельнікамі гур­та «Золак» трэба прыгадаць яшчэ Васіля Санковіча (ударныя інструмэнты), Зьміцера Давідовіча (гітара, вакал), Уладзіміра Глускера (клярнэт) ды сьпявачак Насту Барбарчук, Сьвятлану Рагалевіч і тую ж Сьвятлану Шэйпу. Падчас чыста студыйнай працы над альбомам да іх далучаліся таксама клявішнік Павал Анісімавец і пэркусыяніст Элыпад Бабаханаў.
    Паводле настрою ўсе творы гэта-
    га рэліза ідэальна кладуцца ў стылістычную плынь эмбіентнай музыкі (new age, world music, модныя цяпер так званыя unplugged). Прыхільнікам акустычных альбомаў Эрыка Клэптана, Арміка, Марка Нопфлера ды нават нашага роднага «N.R.M.» відавочна гэты прадукт стане жаданым дадаткам калекцыі. I гэты дадатак, што нямалаважна, на роднай беларускай мове (за выключэньнем двух кароткіх фраТмэнтаў усходніх уплываў).
    Зьвяртае на сябе ўвагу й мастацкая аздоба альбому: ляканічнымі маз­кам! кампутарнай Графікі зноў заяўляе пра сябе сваёй адметнай манэрай знакаміты дызайнэр Зьміцер Герасімовіч (нагадаем аздобленыя ім аль­бомы «Легенды Вялікага Княства», «Палац. Лепшае», а таксама ўнікальную кнігу Вячаслава Дубінкі «Выцінанкі»). Тут на калярытным малюнку твой позірк нібыта ірвецца зь зямной багны ў нябесныя высі, што ілюструе яскравы сэнсавы вобраз песьні «Кожны дзень»:
    Я хачу пажадаць
    Сэрцам неба адшукаць.
    Паслухай, паспрабуйу неба зазірнуць,
    Адкінуць гонар прэч і ўзьляцець.
    Бадай, невыпадкова й назва альбо­му бярэ пачатак з гэтага вобразу, бо ў ім закансэрвавана галоўная сутнасьць рэлізу — нават калі табе цяжка, зазірні ў неба. А астатняе слухайце самі.
    «Музыка для всех» №3, 04.03.2003, Менск, В.М.
    NEURO DUBEL
    П.И.О.Т.К.У.К.У.К.
    2002, БМАдгоир
    Памятаеце, як на «Рок-Каранацыі2ООО» падзеяй году ў беларускім шоўбізнэсе была прызнаная прэзэнтацыя ўнікальнага зборніка колісь забароненых беларускіх песень «Я нарадзіўся тут»? А прыгадайце «Рок-Каранацыю2001», дзе прад’юсэр Алесь Суша атрымаў галоўную карону за ўдалы працяг таго ж праекту (паўторнае срэбнае выданьне ды продаж правоў іншым выдаўцам). I вось ужо ў 2002 годзе панкаўскі гурт «Neuro Dubel» у сваім чарговым альбоме адказаў на ўсё гэ­та вельмі сымбалічнай песьняй — «Я памру тут» (так яе назвалі на адной з прэзэнтацыяў у канцэртовай зале «Менск», а на дыску яна завецца «Tut. by»). Ці ўжо ня выклік гэта новым стэрэатыпам?
    Асабіста я, прызнацца, дык не дагледзеў у гэтых так званых антаганізмах (нарадзіўся-памру) вялікіх супярэчнасьцяў: калі ты ўжо лічыпі сябе вартасным сынам сваёй зямлі й ганарысься тым, што нарадзіўся тут, зусім лягічна й мець гонар жыць тут вартасна ды памерці менавіта тут, на сваёй зямлі. Праўда, у гэтым спэктры