222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
Ужо на прыгаданай прэс-канфэрэнцыі стала зразумела, што альбомам «Танкі» ня скончыцца вяртаньне блуднага панка ў чульлівыя абдымкі роднай мовы, бо выдаўцы адарвал! яго ад працы ледзь не Гвалтам, калі працягласьць рэлізу перакрочыла далёка за 70 хвілінаў. Дый прыхільнікі «НД», што рэГулярна наведваюць сайт www.neurodubel.com, як ні дзіўна, падтрымалі гурт у гэтым памкненьні. I вось жа калі сапраўды верыш, што кульлінковіцкія словы «Belarus Uber Alles» — далёка не пустая прымаўка.
P.S. Гэтая рэцэнзыя, падрыхтаваная да друку, на жаль, у дзень славутага рэфэрэндуму па чарговай падгонцы канстытуцыі пад пэўную асобу, не змагла зьявіцца своечасова. Затое ўявіце сабе мае адчуваньні, калі 30 кастрычніка вяртаюся дадому з Швэдыі самалётам кампаніі «Lufthansa», а нямецкія стуардэсы сярод сусьветнай прэсы («New York Times», «Dagens Nyheter», «Die Welt») прапаноўваюць i 42-ri нумар «Беларускага рынку», дзе я пазнаю свой загаловак — «ПанKi рыхтуюць “Танкі”». Акурат мне й не хапіла жаданага чытаньня (давялося задаволіцца швэдзкай «Dagens Nyheter», у якой маю ўвагу прыцягнуў рэпартаж з амэрыканскага Ню-Джэрсы, дзе прайшла маштабная перадвыбарчая рок-акцыя «Vote for Change» з удзелам славутых амэрыканскіх рокзорак Бруса Спрынгстына, Джона
ФоГэрты ды іншых). Лёс і тут падкінуў мне адэкватныя параўнаньні, як адчувае сябе рок перад выбарамі ў розных краінах. А свой артыкул я ж таксама атрымаў ад зычлівых пасажыраў пасьля палёту, калі яны шчыра дзякавалі за такі пераканаўчы доказ магчымасьці чалавечых пераўвасабленьняў. Можа, для іх гэта быў першы ўзор жывога вяртаньня ў дух свайго этнасу: раз сам Кульлінковіч лічыць гэта патрэбным, дык мо й мы ня горшыя?
«Белорусский рынок» №42,
25.10.2004, Менск, В.М.
БОНДА
Прыйдзе іх дзень
1990, MCI studio/1996, Каўчзг
Калі пералічыць такія, на першы погляд, выпадковыя эпітэты, як «кранальны», «разьвітальны», «фэерычны», дык усе яны з пэўнай доляй верагоднасьці могуць быць аднесены да гэтага альбома рок-гурта «Бонда», які пабачыў сьвет на радасьць беларускім мэляманам... цераз год пасьля распаду калектыва, а ў прамысловы тыраж выйшаў ужо толькі ў незалежнай Беларусі, калі ўсе песьні зь яго пасьпелі міма волі ўладатрымальнікаў стацца вядомай кожнаму мэляману клясыкай беларускага року.
Кранальны — таму што, нягледзячы на страты ў складзе, упартае нежаданьне інфармацыйна-музычнага «істэблішмэнту» ўспрымаць калектыў, музыкі гурта не камплексуюць на гэтую тэму, хаця старанна маскіруюць глыбінную крыўду ягоных удзельнікаў.
Разьвітальны — таму што гэта, здаецца, апошняя работа ў складзе «Бонды» аднаго з найбольш таленавітых рок-гітарыстаў Беларусі — Янкі Маркава, якому гурт шмат чым абавязаны. I, сапраўды, з гэтага альбому атрымалася б цудоўная кружэлка, тады яшчэ вінылавая («Мінкульт Беларусі, не драмлі!» — пісалі мы тады ў моладзевай прэсе). Тут прадстаўлены сапраўдныя гіты беларускага року: «Койданава», «На аўтастрадзе». Калі першы з дапамогай выключна арыгінальнага тэксту А. Глёбуса ў манеры фанэтычнай замалёўкі, яшчэ й проста «зьзяе» пародыяй на лубочную беларускасьць («...мужыкі пад паветку складалі мяхі з угнаеньнем...»), дык другі аднаўляе майстэрства й арыГінальнасьць музычнага мысьленьня гітарнага дуэту Маркаў-Антонаў.
Мінкульт тады стаўся цалкам глухім да нашых адкрыцьцяў і ніяк не паўплываў на ўсесаюзную фірму «Мелодия», каб зьвярнула ўвагу на невыкананьне беларускай бонды ў гэтым агульным прадпрыемстве (у сфэры папулярнай музыкі праз «Мелодию» Беларусь мела о,ооооі% ад колькасьці агульнага свайго прадукту). Затое актыўнасьць журналістаў прабіла ўсё ж братніх выдаўцоў і... адзін з названых вышэй гітоў («Койданава») трапіў на нейкі зборны LP. Сытуацыя зьмянілася, натуральна, з аднаўленьнем уласнай музычна-выдавецкай дзейнасьці
пасьля перабудовы: сьпярша на касэтах, а потым і на кампакт-дысках (аўтарскім альбоме паэта Адама Глёбуса, зборніку «Генэралы айчыннага року» і г.д.) пачалі выходзіць у шырокі сьвет песьні «Прыйдзе іх дзень», «Койданава», «Розум іншаверца» ды інш.
Але вернемся да пэрсаналіяў. Названы Сяргей Антонаў, дарэчы, зьяўляецца другім лідэр-гітарыстам «Бонды» пасьля адыходу Славы Кораня (ён тады стварыў свой «Ulis»). Асобную прыгаданую тут частку альбому акурат і складае ягоны, антонаўскі, «экзыстэнцыяльны» пляст — кампазыцыі «Розум іншаверца», «Прыйдзе іх дзень»... Іхняя мэта ў тым, каб праз узьнятую сродкамі рок-музыкі праблему страчанай нацыянальнай сьвядомасьці прывесьці маладога слухача да простай высновы: беларуская мова пэрспэктыўная ва ўсіх напрамках ейнага выкарыстаньня — ад поп-музыкі да рока, нават да найаванГарднейшых ягоных кірункаў (не гаворачы пра клясыку). Трэба адзначыць і небанальны мэлядычны талент асноўнага кампазытара гурта I. Варапікевіча, так неабходны для доўгатэрміновай крышталізацыі беларускай «экзыстэнцыі» (нацыянальных адчуваньняў, а затым і ўдзелу ў аднаўленьні нацыянальнай рэчаіснасьці).
Нагадвае альбом і пра экалягічную трывогу, якая лунае над гэтым навакольлем. Назва адной з кампазыцыяў гаворыць сама за сябе: «Радыёактыўны блюз», выдатна запісаны, жорсткі твор чарнобыльскай тэматыкі, які актыўна выкарыстоўваўся ў свой час на радыё для аздабленьня перадачаў аналяГічнай тэматыкі.
Эпітэт «фэерычны» адносіцца да разнастайных формаў увасабленьня
кампазыцыяў «Бонды». Адна зь лепшых у гэтым сэньсе песьня — «Бойка з манэкенамі», хоць і выклікае сваймі сьціскаючымі сэрца заключнымі акордамі настальГію па «Бондзе» ўзору 1986 года (часоў татальнага росквіту), але й дае падставу спадзявацца, што змаганьне зь нябачнымі «манэкенамі» ад культуры ды ідэалёгіі «Бонда» выйграе.
«Чырвоная зьмена» №135-136, 14.07.1990, Менск, А.М.
БОНДА
Залаты фонд беларускага рок-н-ролу
1999,2CD Каўчэг
Так-так, гэта тая самая «Бонда», якая побач з «Мрояй» і «Магистратам» стаяла ля вытокаў нацыянальнага рок-руху. Гэта тая самая «Бонда», якая ў супольнасьці з журналістамі ды іншымі музыкамі (гурты «Блізьняты», тая ж «Мроя», «Архіў», «Менск») стала заснавальніцай у 8о-я гады беларускага рок-клюба «Няміга» і зьвязанага зь ім рок-фэстаўскага руху («Тры кодеры» ў Менску, «Рок-Крок» у Гародні, «Рок-Кола» ў Наваполацку, «БАСовішча» ў Беластоку)...
Дый гэта ўсё тая ж «Бонда», якая
яшчэ ў застойныя таталітарныя часіны прабіла беларускаму музычнаму нонканфармізму дарогу на Захад (замежны радыёэтэр, замежныя гастролі). Дзіўна, але на першых нефармальных гастролях «Бонды» ў Полыпчы (1989, Варшава, Беласток, Гайнаўка) на разагрэве славутай зоркі выступала маладая ўкраінская каманда... «Воплі Відаплясава». Што Беларусь зрабіла з «Бондай», а Украіна — з «Воплямі...»?
Гэта, нарэшце, тая самая «Бонда», зь якое выйшлі музыкі сёньняшніх супэрзорных гуртоў — «Уліса», «Крамы», «Little Hues Band»...
Колькі ні кажы пра «Бонду», а ўсяго ня скажаш. Адно слова — легенда, якая вечна жыве ў нашых душах. Але, зазначым, легенда яшчэ жывых пачуцьцяў, бо хоць гурта ўжо працяглы час няма сярод нас, але зь ягонымі ўдзельнікамі пры жаданьні яшчэ можна сустрэцца, ды не абы-дзе, а на рок-н-рольнай сцэне — з Ігарам Варашкевічам, Вячкам Коранем, Янкам Маркавым, Сяржуком Кнышам, Сяржуком Краўчанкам.
Дый ці гэтак даўно тое было, калі толькі за першы артыкул пра «Бонду» ў моладзевай газэце аўтар гэтых радкоў на пэўны час быў пазбаўлены права публікавацца! Так вырашылі функцыянэры з ЦК ЛКСМБ: «Гэта ж трэба, пра розныя дваровыя каманды надумаў пісаць у цэнтральнай Газэце! А назву ж выцягнулі, бандыты нейкія, з забароненага слоўніка Ластоўскага... Хто дазволіў? Адкуль узялі?» I хоць ёсьць добры прынцып забыць Гэрастрата, але я прыгадваю цяпер аўтара тае мэнтарскае тырады ў цэкоўскім габінэце — Гаралёву. А побач сядзеў, сьціснуўшы зубы, і падзужваў яшчэ
адзін музычны спэц беларускага камсамолу — Сураўнёў...
I вось гэтую «дваровую каманду», якой увесь час не давалі прыстойна паказацца на людзі, але якая потым нелегальна прайшла з сваімі песьнямі праз гіт-парады радыёстанцыяў многіх краінаў Эўропы, мы бачым на кампакт-дысках сымбалічнай сэрыі «Залаты фонд беларускага рок-н-ролу». Бадай, гэта адзін з найбольш удалых прад’юсэрскіх праектаў шэфа фірмы «Каўчэг» Юрыя Цыбіна.
Абодва кампакт-дыскі на гэтым двайніку нашпігаваныя музыкай пад завязку — каля 70 хвілінаў кожны. Усяго праГрама ўключае 31 трэк, або — іншымі словамі — тры дзесяткі песьняў, адна зь якіх трапіла сюды нават у дзьвюх вэрсыях (з крыху рознымі аранжыроўкамі й тэкставымі варыяцыямі). Гэтак пашанцавала «Песьні падарожніка» (тут яна мае назву проста «Падарожжа») — першаму сапраўднаму супэр-гіту нацыянальнага року.
У адрозьненьне ад выдадзенай раней касэтнай вэрсыі «Залатога фонду беларускага рок-н-ролу» зьявіўся тут і яшчэ адзін супэр-гіт — «Тата мае рацыю». У сярэдзіне 8о-х кампазыцыя гэтая літаральна не сыходзіла з тэлерадыёэтэру, хоць у маім разуменьні не магла пераўзыйсьці «Песьню падарожніка». Але вось жа раскручвалася, раскручвалася ды... згубілася ў вірах часу. Прыемна затое пахваліцца аўтару гэтых радкоў, што гітарыствіртуоз Янка Маркаў, рыхтуючы з гукарэжысэрам А. Марозавым лічбавыя трэкі старых аналягавых архіваў для CD-выданьня, улетку 1998 году здагадаўся патэлефанаваць да мяне. А я акурат меў некалькі шпуляў і касэ-
таў з самаробнымі магнітаальбомамі «Бонды» (іншага беларускай рокмузыцы пры Саветах не выпадала). Патрэбная песьня «Тата мае рацыю» знайпілася ў той калекцыі, але... на жахлівых ганконгаўскіх касэтах «Big Веп». Што ж зробіш, час быў такі — «TDK» або «Sony» было не здабыць, але я, распакаваўшы калісьці гэты аднаразовы хлам, закатаў туды на якасным магнітафоне «Бонду» (цэлы альбом «Месца пад сонцам», 1985) і болей не чапаў. ФанаГрама прайшла тэхналяі'ічны тэст, а сучасныя лічбавыя тэхналёгіі дапамаглі вычысьціць яе да неабходнага ўзроўню і... Калі знойдзеце гэтае ўнікальнае выданьне, адчуйце, як можна ўратаваць шэдэўр, што вісеў над прорвай. Бо «бондаўскай» песьні «Як малпы на дрэвах» так і не знайпілі.
Дарэчы, у шматстаронкавым буклеце каўчэгаўскага выданьня Сяржук Сахараў, аўтар «Кронікі гурта БОНДА», памылкова падае другі варыянт назвы альбома 1985 года — «Кожны з нас». Ведаю, скуль гэта ўзялося, таму тут, як жывы сьведка і ўдзельнік падзеяў, я вымупіаны ўнесьці істотныя ўдакладненьні.