222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
«Чырвоная зьмена» №236,
01.12.1990, Менск, В.М.
N.R.M.
La-La-La-La
7995, БМАдгойр/Каўчэг
Пасьля таго, як культавая «Мроя» ў 1994 годзе амаль магічна перарадзілася ў новы гурт «N.R.M.», шматлікія прыхільнікі беларускага стодроку (перадГранджавай сумесі панку з гард-рокам) набылі сатысфакцыю ў выглядзе новай, але невядомай музычнай фармацыі. I наступным пытаньнем ды загадкай для фэнаў было тое, піто ж прапануе ім «N.R.M.» у якасьці знаёмства? Адказ быў дадзены ў выглядзе альбому зь несур’ёзнай назвай «La-La-La-La».
Памятаю, як сам — даўні прыхільнік «Мроі», з трымценьнем у сэрцы ставіў на прайгравальнік першы энэрэмаўскі альбом, да зьместу якога было столькі перасьцярогаў. Хто такі гэны тып — Піт Паўлаў, як у яго з выканаўчым узроўнем, зь веданьнем роднай мовы? Ці ня зьнікне з гучаньня новага гурта тое, што мы так любілі ў «Мроі» — патрыятычнасьць, беларускі дух ды гукі роднага стодроку? Ці будзе «N.R.M.» адпавядаць новаму гучаньню рок-гуртоў, якое начало ўжо дамінаваць у сьвеце пад уплывай сыэтлаўскага саўнду і ягонага
найярчэйшага прадстаўніка ды лідэра-заснавальніка — гурта «Nirvana»?
Першы ж нумар альбому «Белыя лебедзі» паабяцаў і старый сустрэчы з фальклёрнымі крыніцамі ды ўплывамі, і новы постГранджавы гук. Да таго ж, гітарыст Піт Паўлаў ужо тады прагучаў у складзе «N.R.M.» абсалютна арГанічна, нават больш дасканала, чымсьці віртуоз В. Смольскі апошніх гадоў «Мроі» (мо й добра, што таго забраў у свой склад славуты нямецкі «Rage»)...
Што ж тычыцца патрыятызму, дык ягонае асэнсаваньне ў «N.R.M.» набыло філязофскае адценьне з элемэнтамі крытыцызму: «Нацыя, нацыя, дзе розум твой, дзе рацыя?» («Нацыя»), «Чакала дарога, чакала дарога нас, а мы гэтым часам бясклопатна пілі смачны квас...» («Дарога»). Але ад гэтага не прытупілася вастрыня думак і паэтычных сэнтэнцыяў аўтарства нязьменнага Лявона Вольскага. Дарэчы, ягоны голас займеў на альбоме новыя незвычайныя тэмбры, характэрныя ўжо для экстрэмальнага напалу. Пры гэтым дынамічныя перапады ад гроўлу да дысканту абяцалі, што Лявон яшчэ праявіць сябе ў Гранджавай стылістыцы напоўніцу.
Але на альбоме «La-La-La-La» яшчэ было й тое, за што крытыкавалі старую «Мрою» — дыдактызм, няшчыльнасць аранжыровак. Таму ня толькі новыя якасьці, але й старыя хібы праявіліся на першым альбоме абноўленага гурта: «Паглядзі, што вакол, тэты сьвет супраць нас...» Здаецца, нешта такое мы ўжо нібыта неаднойчы чулі. А гэта з новай песьи! «Мітусьня». Зрэшты, гэтая песьня стала своеасаблівым палігонам для далейшага стылістычнага пошу-
ку. Гітарныя солё Піта ў псыхадэлічным стылі, алеатарычныя вакальныя экзэрсісы Лявона гавораць пра экспэрымэнт у пошуку таго саўнду, які больш «закаціць» старым і новым слухачам гурта. Toe ж можна казаць i пра твор з правакацыйнай (у станоўчым сэньсе) назвай «Бацька». Тут псыхадэл дамінуе ня толькі ў музыцы й аранжыроўцы, але й зьяўляецца лейтматывам песенькі.
Затое рок-н-рольныя тэмы з фолькрытмам з часоў «Вёскі Дзегцяроўкі» ды «Аўстраліскай полькі» толькі дадавалі гурту аптымізму й слухачоў. Таму злосная песенька «Зомбі» і сёньня ўспрымаецца слухачамі на «гура». Гэтая кампазыцыя напоўнена мэтафарычнымі прароцтвамі, якія папярэджвалі нараджэньне эпохі пачатку камуністычнага рэваншызму ў Беларусь Як, між іншым, і іншыя «энэрэмаўскія» рок-н-рольныя гіты альбому: «Халі-галі» ды «ЛаЛаЛаЛа» (апопіняя, якая стала адной з найболын прыкметных на дыску будучага супольнага праекту «Народны альбом» — на словы Міхала Анемпадыстава).
Сапраўдным жа прарывам і, бадай, новым словам у беларускай рок-музыцы стала на першы погляд несур’ёзная песенька «Трактар». У ёй можна пачуць тое, што стала дамінаваць у творчасьці гурта «N.R.M.» больш пазьнейшага ўзору — гітовая мэлёдыя, якая пакладзена на «цяжкія» гітары й выбуховыя бубны. У той жа час, стылістыка сьпяваньня «Трактара» больш нагадвае чытаньне рэпу ў гурце, які арыентуецца на hardcore. Дый мэлёдыка кампазыцыі «N.R.M.» манатонна-павольная, з арсэналу індастрыэлу, і ў той жа час, з выразнымі «мэталічнымі» акцэнтамі. Нездар-
ма ж кампазыцыя зь цягам часу стала ўважацца прыхільнікамі навамодных hardcore i industrial за ўзорную паводле стылістыкі й аранжыроўкі. Яна наваг капіявалася ў выглядзе кавэраў...
Безумоўна, першы альбом гурта «N.R.M» «La-La-La-La» адрадзіў надзею прыхільнікаў беларускамоўнай цяжкай рок-музыкі на тое, што іх чакаюць новыя адкрыцьці ў выглядзе творчасьці «N.R.M» — спадкаемцы гурта «Мроя». Адрадзіў і ўмацаваў!
«Наша слова» №24, 02.07.2003,
Менск-Ліда, А.М.
N.R.M.
Одзірыдзідзіна
7996, БМАдгойр/Каўчэг
Наступим сымбалічны крок гурта «N.R.M.» пасьля выхаду праГрамы «La-La-La-La» быў выяўлены роўна праз год, калі сьвет пабычыў, бадай, найбольш амбіцыйны (зноў жа ў станоўчым сэньсе) альбом гурта пэрыяду 90-х — «Одзірыдзідзіна». Тэты альбом запачаткаваў усе постмадэрнісцкія экспэрымэнты, якія потым сталі візытоўкай гурта, а таксама стаўся начаткам інтэлектуальнага й музычнага брэнду гурта «N.R.M.»
Ну сапраўды, з гэтага альбому, маркую, і пачалася рэалізацыя ідэі Не-
залежнай Рэспублікі Мроя ды фармаваньне ейнай сымболікі ў выглядзе вольнай птушкі Одзірыдзідзіны, пачалася палітычная кар’ера ейных першых грамадзянаў — міністраў туризму й адпачынку (бубнача й тэкставіка Алега «Алезіса» Дземідовіча), па барацьбе з карупцыяй (басіста Юрася Ляўкова), прапаганды (гітарыста Піта Паўлава) і міністра працы й адпачынку (тэкставіка, гітарыста й вакаліста гурта Лявона Вольскага).
«Дзікая энэргія гітарыстаў, усепранікальная магутнасьць патрыятычнага патасу, сьлёзы пасьля праслухоўваньня «Партызанскай» і жаданьне пайсьці на бясплатныя курсы ды-джэя беларушчыны...» Вось такімі нібыта іранічнымі адзнакамі суправаждаў уваходжаньне ў беларускі кантэкст гэтага альбому гурта «N. R.M.» часопіс «Post’R». Але ў іх ёсьць і рацыя: энэргічныя й бударажачыя творы гурта вельмі ўплывалі на сьветапогляд тых, хто пасьля складаў аснову «Маладога фронту» ці «Маладой грамады»...
Так, тэты альбом прапанаваў беларускім слухачам нізку канцэптуальных гітоў, якія яшчэ доўгія гады будуць вызначаць адносіны да творачасьці гурта, незалежна ад сэнсу наступных альбомаў.
Першы з такіх гітоў — «Партызанская» песьня. Яе ўпадабалі тыя, хто асэнсаваў сваё становішча, як жыцьцё пасярод антыбеларускай Матрыцы. Во тая апанавала ўсе бакі чалавечага й грамадзкага жыцьця (TV, FM, друк, школа, ВНУ, войска, урадавыя ўстановы), дзе шматаблічныя агенты Кузнецовы вышчэрваюцца з аблічча кожнага паспалітага Беларуса. «Партызанская» — музычны сьцьяг тых
маладых гакераў, якія больш за жыцьцё сьцерагуць і абараняюць свой беларускі Зыён. Што казаць пра гэтую моц, калі ў пэўны час нават Беларускае тэлебачаньне рызыкнула трансьляваць тэлевізійную вэрсыю твора з мэтай прыцягнуць увагу моладзі да перадвыбарчых праі'рамаў кандыдатаў ад улады...
3 гэтага кшталту й энэрГічная кампазыцыя «Мы самі па сабе». Вядома, «Самі па сабе» — пераклад назвы вядомай ірляндзкай незалежніцкай партыі «Шын Фэйн». Але ў песьні «N.R.M.» болып развагаў і веры адносна таго, што перамены абавязкова адбудуцца:
Не палюбіць мне чужую краіну,
Не зразумецъ мне варожых людзей,
I не пазъбегнуцъ удара ў сьпіну,
I не праспацъ гістарычных падзей!
Адзін з найпапулярнейшых гітоў альбому «Одзірыдзідзіна» — «Песьня надземных жыхароў». Шмат разоў даводзілася бачыць, як пад ейныя акорды браталіся й маладафронтавец, і прыхільнік расейскага «КиШа», рэпэр ды панк з «мэталістам»... Бо ўсе гэтыя прадстаўнікі моладзевых субкультураў, палітычных суполак учора й сёньня знаходзяцца калі не ў апазыцыі да рэальнасьці, дык дакладна ў глыбокім андэграўндзе — у культурным і сацыяльным «падзямельлі». Там свае законы, сымболі, ідэалы, гімн — «Песьня надземных жыхароў».
Кантрастам рытмічным і энэрГічным «энэрэмаўскім» творам трэба адзначыць Геніяльную ў сваёй дэпрэсыўнасьці песьню Л. Вольскага «Лелей ня будзе». Сапраўды, павярхоўны сэнс твора — падстава для суму ў самоце. Але калі чароўная мэлёдыя
твору прымушае праслухоўваць яе па некалькі дзесяткаў разоў, дык адбываецца цуд — мінорная мэлёдыя контравэрсыйна нараджае пачуцьцё здаровага жыцьцёвага аптымізму. Амаль як паводле тэорыі «Адверза», што зафіксаваная ў старажытнаіндыйскай філязофіі: каб пераадолець жыцьцёвыя цяжкасьці, трэба рыхтавацца да горшага. Таму так зразумела, пра што пранікнёна сьпяваецца ў гэтай песьні:
Лепей ня будзе, будзе толькі горш.
Ад панядзелка лъецца дробны дождж.
Мора ня будзе, будзе толькі порт. Бедныя людзі, бедны наш народ.
I як працяг тэмы песымізму й аптымізму — фінальны твор альбому: дурнаватая, але вясёлая песенька «Одзірыдзідзіна», куплет зь якой («Мы закрычым: на абардаж! I тэты горад будзе наш») стаўся нават слёганам палітычнай дзейнасьці моладзевых дэмакратычных арГанізацыяў.
Магчыма, гэтая акалічнасьць і спрыяе таму, што афіцыёзам гурт аніяк не прызнаецца за культурную падзею, ігнаруецца з боку сродкаў масавай інфармацыі. Але тэты альбом гурта, наўзор іншых канцэптаў «N.R.M.», працягвае жыць сярод беларускай моладзі, нагадваць ім: ня усё тое золата, што трансьлюецца на БТ і гучыць на сьвяточных канцэртах ля Палаца Рэспублікі ці ў FM-этэры.
«Наша слова» №24, 02.07.2003,
Менск-Ліда, А.М.
N.R.M.
Пашпарт грамадзяніна N.R.M.
7 999, БМАдгойр/Каўчэг
PASPART а_
«N.R.M.» хоць і расшыфроўваецца «Незалежная Рэспубліка Мроя», але для фанатаў першай легенды беларускага року доўгі час заставалася не зусім адэкватным замяняльнікам. Я й сам зьяўляюся заўзятарам той «Мроі», калі «Паляваньне на вядзьмарак», «Я — рок-музыкант», «Зондэркаманда», «Ен яшчэ вернецца», «Зямля» разганялі мурашак па скуры, а гітарыст Уладзя Давыдоўскі ўражваў нават тым, што адной партыі два разы не сыграў аднолькава. I вось таму як было не зразумець тых, хто сустрэў «Пашпарт» не зусім ветліва. Маўляў: «Што, «N.R.M.» на CD? Лепш бы старую «Мрою» выдалі». I ўсё ж менавіта «Пашпарт» прымусіў болып пільна прыглядацца да патэнцыялаў «N.R.M.»: творчы рост тут быў відавочны хаця б таму, што адчувалася імкненьне незалежных міністраў з «Мроі» канцэптуалізаваць свае праГрамы.
Калісьці канцэптуальнага альбому можна было чакаць хіба што ад прадстаўніка арт-року або сымфа-року,