222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

222 альбомы беларускага року... і ня толькі

Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
105.26 МБ
«Новы час» №3,17.02.2003, Менск, А.М.
N.R.M.
Справаздача 1 994-2004
2004, West records
N.RJt. SPRAVAгвОА 1994-2004 (Silver
Пачнем з таго, што гэты юбілейны зборнік самай знакавай беларускай каманды быў выдадзены ў дзьвюх вэрсыях: прэстыжнай і дыхтоўнай «Gold» з Грунтоўным буклетам і нават бонусам! зь недаступных раней шырокаму колу публікі архіваў, і «Silver», які проста прэзэнтуе лепшыя песьні за азначаны пэрыяд. Дык вось пя­тая частка накладу таго самага «Gold» адыйшла ў шырокі сьвет ужо непасрэдна на першай жа прэзэнтацыі, якая з поўным аншляГам прайшла напрыканцы зімы ў канцэртовай залі «Менск». Я, прызнацца, сумняваўся ў посьпеху такога прадукту, бо сам як калекцыянэр апрыёрна буду чакаць бокс-сэта «N.R.M.», але вось увагу публікі прывабілі й зьмястоўны бук­лет з рэдкімі гістарычнымі здымкамі,
і стылёвая падборка песень, і рэальна культавы статус самога калектыва.
Паводле зьместу альбома слухачы абавязаны інтэрнэт-актывістам, якія з дапамогай дэмакратычнага галасаваньня выказалі свае прыярытэты. У выніку атрымалася нават так, што франтмэн гурта Лявон Вольскі выказаў сваё зьдзіўленьне, чаму там няма песень «Маё пакаленьне», «Фабрыка», а ў адным з сваіх інтэрвію яшчэ й паабяцаў выдаць свой уласны зборнік «Greatest Hits» гурта «N.R.M.».
I ўсё ж наконт зьместу альбо­ма «Справаздача 1994-2004» таксама спрачацца асабліва ня будзеш, бо riты там таксама небанальныя. Рэальныя гіты. Падзагаловак «Gold» можна сьмела ўжываць і ў сусьветным кантэксьце, што гэта найлепшыя, сапраўды залатыя песьні «N.R.M.».
Мяркуйце самі: найбольш знакамітыя «Паветраны шар» (хто і дзе яго толькі ні сьпяваў), «Ла-Ла-Ла», «Песьні надземных жыхароў», «Песьні пра каханьне» (гэтая нават маёй дачцэ Альдоне, фанатцы папсы, прыйшлася даспадобы), «Мы жывем ня кепска» (а гэта мой улюбёнец). А ёсьць жа яшчэ ў альбоме рэдкія студыйныя вэрсыі гукарэжысэра А. Зайцава песень «Дзе тое слова?» і «Не хадзіце ў цёмны лес (Зомбі)», якія Вячка Корань потым зьвёў па-свойму для альбома «Одзірыдзідзіна».
Такім чынам, 19 кампазыцыяў агульнай працягласьцю 74 хвіліны гарманічна й раўнамерна прэзэнтуюць усе альбомы калектыву. Выдаўцы, праўда, чамусьці абыйшлі «Самотнік» (1999), дзе можна было б адкапаць пару рэдкіх сюрпрызаў, затое згодна новай эўрапейскай модзе ў зборку ўключаны два новых твора ка-
лектыву — «Дзесяць» i «Рок-н-рол не ўратуе», таму кампіляцыі нададзена канцэптуальная сутнасьць. 3 нагоды апошняга з прыгаданых твораў мне чамусьці прыгадваецца песьня прадвесьніка «N.R.M.» — гурта «Мроя», які быў кумірам беларускай моладзі ў 8о-я гады. Яна мае назву «Белы сьцяг не ўратуе». I мімаволі назіраецца тут градация філязофскіх падыходаў да жыцьця, парадаксальны самавыяўлянс (замест дэкадансу) самога Лявона Вольскага.
А кампазыцыю «Дзесяць», як мне здаецца, калі-небудзь назавуць гімнам страчанага пакаленьня, якое 10 гадоў пражыло ў незалежнай Беларусі, калі акурат на тыя ю гадоў тут прыпынілася жыцьцё. Гучыць твор вельмі патэтычна, але й цалкам паэнэрэмаўску.
Асаблівае задавальненьне атрымліваеш, гартаючы буклет гэтага выданьня (датычыць тое, на жаль, толькі ўладальнікаў вэрсыі «Gold»). Тут шмат цікавых фотаздымкаў, на якіх Лявон Вольскі падобны то на мэталёўца, то на панка, то на Гранджа... Сёньняшнія маладыя, назіраючы гэтыя трансфармацыі, нярэдка дапытваюцца, які ж натуральны колер валасоў у Лявона (гэта я аднойчы чуў нават у прамым этэры аднае з айчынных FM-станцыяў, дзе госьцем быў лідэр «N.R.M.»). Калі ж выйшла выданьне «Silver», такіх пытаньняў відавочна паменела, бо такіх фотак ужо не было ў сьціплейшым буклеце, але дзякуючы зьніжэньню кошту яшчэ больш павялічыўся попыт. Натуральна, пашыралася й кола жывога энэрэмаўскага культу, бо цяпер выбар свайго энэрэмаўскага прадукту мае нават той, хто
ніяк ня мог падабраць сабе пад Густ альбом моднага гурта.
«N.R.M.», не ўпершыню паўтараем, — гэта брэнд нумар адзін на беларускім музычным рынку. Нават славутага гарадзенскага барда Віктара Шалкевіча прэса часам называе «энэрэмам» бардаўскай песьні (толькі іх імя на афішы можа гарантаваць стабільную якасьць і попыт). Таму нядзіўна, што менавіта яны першыя зьнялі свой кліп, першыя рызыкнулі выдаць сінгл, і вось першыя даўмеліся да паўнавартаснага падагульненьня вынікаў дзейнасьці за першае сваё дзесяцігодзьдзе.
«Белорусский рынок» №9,
09.03.2004, Менск, В.М.
ZET
Нягледзячы на ўсе показкі пра тэты гурт, «Zet» — каманда вельмі сур’ёзная. Удзельнікі яе зь неверагоднай настойлівасьцю хаваюць свае твары пад маскамі, больш вартымі рэклямнага роліка «Твая бясьпека ў тваіх руках», распаўсюджваюць небываліцы быццам бы з сваёй творчай біяГрафіі (хтосьці ў іх там нарадзіўся ў 1942 годзе, а ў 1944 арыштаваны за супра-
ЕЖ\\\\\ Рок-музыка цоўніцтва з паліцаямі), трымаюць у строгім сакрэце свае сапраўдныя імёны, карыстаючыся пры гэтым сцэнічнымі псэўданімамі: Канцлер, Стронг, Акрабат, Маньяк ды Рыба...
Ну сапраўды, ці не яскравае ўвасабленьне «шляху ваяра» паводле Карлёса Кастанэды, толькі для рокн-рольшчыкаў: «Не казаць нікому ў сапраўднасьці тое, што ты робіш і кім на самай справе зьяўляесься. Увага людзей, якая канцэнтруецца на кож­ным з нас, слабне, і чалавек становіцца вольным і плынным. Ён становіцца невядомым нават для сябе...» I гурт, відавочна, прытрымліваецца гэтых прынцыпаў.
Дэбютны альбом «Zet», што зьявіўся ў музычных крамах напачатку новага стагодзьдзя (і зь якім каляндарыкам усярэдзіне, дзе жыцьцё спынілася), а потым ня раз перавыдаваўся, таксама імкнецца ўвабраць у сябе рэкамэндацыі вялікага лятынаамэрыканскага пісьменьніка-містыфікатара й мага. I сапраўды: чаму дыск, які зьявіўся на сьвет неяк улетку, мае назву «3 Новым годам!»? Ён зроблены бязь ярка акрэсьленых аўтарскіх ды выдавецкіх дадзеных. А аздоблены такім чынам, што пытаньняў да каманды й іхняга прадукту становіцца ўсё болып. Памятаеце, як у «шляху ваяра» Кастанэды: «Рэчы, якія ствараюць людзі, ні пры якіх абставінах ня могуць быць болып важкімі, чымсьці сьвет. I такім чынам той, хто стаў на «шлях ваяра», адносіцца да сусьвету як да бясконцай таямніцы, а да таго, што робяць людзі — як да бяскон­цай бязглуздзіцы...»
Трэба адзначыць, што лятынаамэрыканская тэматыка й алюзыі ў альбоме «Zet» гучаць таксама да­
вол! прыкметна, ад настальГічнага «Guantanamera!» да песень, стылістычна блізкіх да лятын-року Санта­ны й salsa Рыкі Марціна, кшталту «La bamba».
Паводле музычнага запалу іскры кампазыцыяў блукаюць недзе паміж полюсамі панк-року й трэшкору: гэта магутны гітарны «чос», які сплятаецца з рытмічна рознабаковым гучаньнем бас-гітары й бубноў. Тэксты Кан­цлера (ён жа вакаліст і солё-гітарыст гурту) болып падобныя на слёганы рэвалюцыйных маніфэстацыяў, чым на тэксты з гледзішча звыклага, паэтычнага сэнсу. Тым ня менш, вобразнасьці ды ляканічнасьці ў іх не бракуе. Гэтая асаблівасьць робіць творы «Zet» вельмі блізкімі духу падлеткаў — зь іхнімі вечнымі парадоксам!, канфліктамі, комплексам!. «Баю-баю» ды «Хлопчык» дакладна могуць прэтэндаваць на званьне сучасных тынэйджэрскіх гітоў-гімнаў.
Ёсьць у альбоме «3 Новым годам!» песьні, чые тэмы выкрышталізаваліся пад узьдзеяньнем героікі лятынаамэрыканскага супраціву субкамандантэ Маркаса, пад уздзеяньнем ідэяў антыглябалізму («Радзіма, свабода»), Але галоўная рыса кампазыцыяў аль­бому — сакавітая, трапная сатыра. Думаю, што пасьля забойнага прыпеву «Крыжачок, чок-чок» у гратэскавай песеньцы «Танец сьмерц!» альбо па ваяўнічым рэфрэне «Гэй, славяне!» будзе зразумелай скіраванасьць сатырычных стрэлаў гурта «Zet».
Альбом «3 Новым годам!» слухаецца быццам як адное цэлае нават тымі, хто яшчэ не знаёмы з музыкай «hip-hop» у экстрэмальным варыянце. Гэта адбываецца таму, што пры гукавой напружанасьці й драйве, праТра-
ма дыску (параўнальна зь іншымі трэш-кор-камандамі) не стамляе вуха ненатрэніраванага слухача. I гэта, таксама ў духу «шляху ваяра» Карлёса Кастанэды: «Ні ў якім разе не пустошыць сябе й іншых, асабліва тых, каго любіш!»
Удзельнікі гурта «Zet» заўсёды памятаюць пра тое ды спадзяюцца на новыя сустрэчы. I ня толькі на Но­вы год.
«Знамя юности» №119, 02.08.2001, Менск, А.М.
HARACKIJA
Сіні апэльсын
2002, Pete Part Inc.
Разьвіцьцё нацыянальнага музычнага рынку за апошнія гады справакавала ў Беларусі нават моду на сольныя альбомы славутых рок-музыкаў. Ёсьць у гэтай кнізе згадкі пра самастойныя праекты Сяржука Трухановіча («Крама»), Лявона Вольскага («N. R.M.»), Івана Кірчука («Troitsa»), Зьміцера Вайцюшкевіча (ex-«Kriwi»), a вось цяпер, калі ласка, і неверагодны «Сіні апэльсін» Піта Паўлава, гітарыста «N.R.M.», «Kriwi» і многіх супольных праектаў.
Упершыню зьявіўся ён у продажы акурат перад бэнэфісам «N.R.M.» 2002 года ў канцэртовай залі «Менск»,
перад самым ад’ездам Піта Паўлава з гуртом «Kriwi» ў міжнароднае турнэ Бэрлін-Варшава-Парыж-Туніс.
Неверагодны ён хаця б таму, што дыск тыражаваўся не стандартным фарматам (12 сантымэтраў у дыямэтры), а якраз з лусту сапраўднага апэльсіна (8 сантымэтраў), ды яшчэ ў сапраўднай аранжавай скурцы са звыклым надпісам «Магос»... Не, не «Магос», a «Harackija» напісана традыцыйным шрыфтам на стыкеры. Гэ­та новы праект Піта Паўлава, дзе ён вырашыў праявіць ня толькі свае гітарныя таленты, але й вакальныя. Бадай, удалося. Ва ўсялякім выпадку, камэнтатар «Музыкальной газеты» Алег Клімаў меў падставы сьцьвярджаць: «Уражвае гітарны саўнд — вельмі якасны, шчыльны; дый сьпявае Піт на салідным узроўні» («МГ» №19, 21.05.2002).
Дасьледчыкі зважаюць таксама на найарыгінальнейшую мастацкую аздобу выданьня (дызайнэр Сьвятаслаў Шпак), дзе ў адмысловым канвэрце нават звычайны белы дыск вымушаны сьвяціцца сінім колерам, каб сымбалізаваць сабою той самы сіні апэльсін, пра які сьпяваецца ў адной зь песьняў:
Так моцна пахне апэльсынам Ажно дыханъне заняло, Здранцьвеў язык, і згоркла сьліна... Так моцна пахне апэльсынам, Што сьвет сьцямнеў, зрабіўся сінім,
I ўмомант сківіцы зъвяло.
Дарэчы, ёсьць адна праблема ў тым, што ў паліграфіі не пададзена аўтарства ніводнае песьні, ажно многія думалі, што Піт і ў вершаплёцтва падаўся. Але ён не прэтэндуе на татальную ўсеахопнасьць і самотніцкія лаўры. Прынамсі згаданы верш напі-