222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
але ставіць такі трэк на сінгл было хоць і варта, але ўжо запозна: сам самотнік папросту пасьпеў стаць фанаГрафічным рарытэтам.
Вось усё, што датычыць зьмястоўнай аўдыёчасткі выданьня. Але беларуская шчодрасьць не сканчаецца гэтым. «N.R.M.» расшчодрыўся тут і на відэапрэзэнт. Праўда, толькі для тых, хто мае ў хаце кампутар.
Па-першае, ёсьць тут знакаміты скандальны відэакліп Анатоля Вечара паводле кампазыцыі «Чыстаясьветлая», дзе музыкаў гурта можна пабачыць у надта ж незвычайных ролях (ці ня «Форум Лямбда» спансаваў гэты кліп?).
Па-другое, пакажа кампутар і калекцыю фотаздымкаў гурта, процьму малюнкаў, знаёмых нам паводле папулярных «энэрэмаўскіх» футболак.
Дадамо, што да сваёй сур’ёзнай працы ў дыхтоўнай варшаўскай студыі «Zlota skala» гурт прывабіў знакамітага гукарэжысэра Марціна МакГровэра, дзякуючы якому ў немалой ступені плён аказаўся сапраўды фірмовым. Мастацкая аздоба вокладкі выданьня належыць бубнару гурта Алегу Дземідовічу (не забывайма ж, што яны ўсе там мастакі з адукацыяй).
«Раніца» №39,28.09.2000, Менск, В.М.
N.R.M.
Тры чарапахі
2000, Bulba records
Прыгадваю, як у 8о-я гады XX стагодзьдзя, калі польскі рок узьняўся на недасягальныя раней вышыні, што нават брытанскія Газэты «New Musical Express» і «Melody Maker» змушаныя былі ўвесьці новы тэрмін — polish wave, я з захапленьнем слухаў неверагодную рок-полечку «Raz-dwa, raz-dwa» гурту «Маапат», незвычайны рок-абэрак «Dmuchawce, latawce, wiatr» Urszuli i думаў: «Гэта ж вось яно, амаль роднае ў року. Толькі калі ўжо без амаль?» Аднак, не прайшло й дваццаці гадоў, як кажуць...
Праўда, нельга сказаць, што ўсе гэтыя дваццаць гадоў беларуская рокніва наогул не радзіла: тая ж «Крама» ў Полыпчы ды Вялікабрытаніі, тая ж «Мроя» ў Даніі ды Францыі, тая ж «Троіца» ў Галяндыі ды Нямеччыне. A «N.R.M.» — дык гэтыя ўвогуле зрабілі drang nach westen афіцыйнай дзяржаўнай палітыкай (варта згадаць хоць іхнюю актыўную канцэртовую дзейнасьць у Эўропе або заўсёдную актуалізацыю стылістыкі). Але тое, што гурт выдаў у 2ооо-м, можна параўнаць хіба толькі з тым самым неве-
рагодным прарывам polish wave 8о-х або юначым цэпелінаўскім нэафальклёрам у Брытаніі 70-х.
Мы заўсёды ледзьве не плакалі ад зайздрасьці, чаму мы не АнГельцы, чаму мы не Мадзьяры, чаму мы не Палякі,.. калі блішчэлі іхнія зоркі. Але N.R-Маўскія «Тры чарапахі» падарылі мне нават асабістую сустрэчу зь Немцам, які захоплена падпяваў «Бамжоў» на канцэрце й шкадаваў, што ня ведае, пра што гэты зГустак энэргіі:
Які народ? Якая на хрэн мова?
Народ дурны. Ён любіць жыцъ хрэнова,
А я люблю народ свой узаемна.
Люблю любіць — любіць заўжды прыемна.
А мы, Беларусь!, ня проста разумеем, а наўпрост адчуваем, усьведамляем кожную нотку неверагоднага альбому, які вытрымаў некалькі выданьняў і перавыданьняў на розных лэйблах. Мы проста куплялі ў крамах то сініх, то чырвоных «Трох чарапах», а замежны рок-фэн выпіукваў найневерагоднейшыя спосабы здабыць унікальную рэліквію з чарговай «краіны за жалезнай заслонай». Як мы калісьці, не да канца асэнсоўваючы, усё ж вышуквалі сабе ў калекцыю «California Dreamin’» у 1966, «Stairway То Heaven» у 1971, «Ulok a jardan» у 1975, «Krakowski spleen» у 1983... Нацыянальная рок-піэдэўры й сьветам лёгка паглынаюцца, але быць дарэшты прасякнутымі сэнсам здольныя толькі на Радзіме.
Асобных захапленьняў заслугоўваюць гіты, дзе музыкі эмацыйна выкладваюцца наўсе сто («Катуй-ратуй», «Дастала», «Мы жывем ня кепска»), але нельга не зьвярнуць увагу й на агульную філязофскую канцэпцыю цэлага альбому. Гэты — не пабаюся
перабольшыць — твор мастацтва ўжо блізкі да ператварэньня ў крыніцу навачэсных прыказак і прымавак: «Дурны народ любіць жыць хрэнова», — а хіба не? Дык чаму ж на ўрадлівай глебе вечна «Лёс склаўся так, што... хрусь і папалам».
Яшчэ адно адкрыцьцё («Не рабі Hiкому зла, бо ў начы няма сьвятла») нагадала мне ўлюбёны ў юнацтве польскі «Маапат»:
Nie trzeba ziych,
Raz owocow dobrych wydawac nie mozesz...
Вось жа яна, філязофія рок-культуры. Міжнародны дыялёг. Адна праблема: у Беларусі пануюць расейска-анГельскія штучныя арыентыры ў року, таму мала хто ведае «Маапаш», а для Польшчы амаль недасягальны ўвесь беларускі рок (акрамя дыхтоўных спатканьняў на «БАСовішчы»). Дый нават унутры краіны ў музычнай крытыцы нешта не адчуваецца глыбокага сацыялягічнага аналізу праблематыкі рок-тэкстаў, а матэрыял тут надзвычай багаты.
Калі перад выхадам альбому «Тры чарапахі» ў прэсе пераважала настальгія па незабыўных супэр-гітах «Мроі» («Зондэркаманда», «Паляваньне на вядзьмарак», «Я — рок-музыкант», «Ён яшчэ вернецца»), адзначаючы ў «N.R.M.» толькі асобныя ўдалыя фраГмэнты («Паветраны шар», «Песьні пра каханьне»), дык выхад гэтага альбому стаў вяхой для наступных і папярэдніх арыентыраў. Гэта быў надзвычайны посьпех і самога гурту, і выдавецкага лэйбла «Bulba records», які незадоўга перад тым адчыніла ў Беларусі расейскае музычнае выдавецтва «Саюз». Тое, што «Bulba», нягледзячы на зьдзеклівую назву,
на пачатку свайго ўласнага каталёГу (CD BR 003) ўзяла ў абарот ня проста модную каманду, а сапраўды культавы гурт нацыянальнага нонканфармізму ў музыцы, само па сабе было шматабяцальным. У прэсе выказваліся нават здагадкі, ці гэта не з прычыны занепакоенасьці, што «N.R.M.» занадта адцягвае ўвагу публікі на захад, зусім ігнаруючы Маскву.
Як бы тое ні было, але толькі першы месяц у абойме «Саюза» павялічыў колькасьць прыхільнікаў «N.R.M.» у дзесяткі разоў. Але ў тым і праблема, што заробкі музыкаў не павялічыліся ні на грош пры гэтым: гурт не здрадзіў свайму нонканфармізму ні ў стылістыцы, ні ў мове, ні ў тэматыцы, таму раскрутка і гурта, і самога лэйбла «Bulba records» папросту спынілася, але калектыў узяў лейцы ў свае рукі і працягваў творчы ўздым. Бо ягоны посьпех, як ні круці, быў вынікам ня толькі цёплых абдымкаў «саюзнай тусоўкі», але й сапраўды неверагоднага творчага прадукту, які ўлічвае й найактуальнейшыя музычныя напрацоўкі ў сьвеце, і цьвяроза адгукваецца на найболып балючыя праблемы жыцьця.
«Czasopis» №2, люты, 2001, Bialystok, В.М.
N.R.M.
Дом культуры
2002, West records
Добрую палову гэтага альбому культавага гурта «N.R.M.» слухачы перад тым ужо маглі пачуць на шматлікіх канцэртах у рамках прамоўшнкампаніі, якая была праведзена якраз у падтрымку навінкі ад «N.R.M.» — альбому «Дом культуры». Здавалася б, чакаць асаблівых адкрыцьцяў не даводзіцца. Але дыск ужо трывала прапісаўся ў музычных крамах, і ёсьць нагода паразважаць над тым, што сабой уяўляе чарговы твор культавай каманды.
Першы прыемны сюрпрыз аматарам беларускай фанаГрафіі — дваццаціхвілінны арыгінальны відэафайл «Сакрэтныя матэрыялы». Зь ягоных лічбавых дарожак мы можам даведацца пра хаду леГендарнага гастрольнага тура «N.R.M» па Беларусі, які быў ажыцьцёўлены музыкамі ў 2001-2002 гадох і Грунтоўна расьпісаны ў кнізе В. Дзятліковіча «Іх МРОЯ, іх N.R.M.» (Мн., 2005), а таксама тое, чым займаюцца ўдзельнікі гурта ў часе гастрольных пераездаў з адной мясцовасьці ў другую. Відэафайл утрымлівае шэраг жартаў, прыколаў у выкананьні дась-
ціпных музыкаў, а таксама сюжэт, які распавядае пра хаду конкурсу сярод рэчыцкіх фанатак на найпрыгажэйшы бюст...
Але найвялікшы сюрпрыз — сатиричная п’еса, зафіксаваная на диску «Дом культуры». Ейная фабула пабудаваная на перажываньнях адказных асобаў віртуальнага Ецавіцкага дому культуры з нагоды приезду на гастролі гурта «N.R.M.» у гэтае места. 3 вопыту папярэдняга альбому «Три чарапахі» вядома, наколькі патрабавальна музыкі «N.R.M» ды іхні лідэр Лявон Вольскі ставяцца да ўсіх сэнсавых і стылявых нюансаў свайго постмадэрнісцкага тэксту дзеля стварэньня адпаведнага літаратурнамузычнага кантэксту.
Але «Дом культуры» ў гэтым сэньсе пераўзыходзіць усе чаканьні. Здаецца, выцягні адну літаратурную мініятуру з канвы твору, і ўся архітэктоніка альбома рассыплецца...
А каб па-сапраўднаму ацаніць усе нюансы пастаноўкі (а менавіта так трэба ўспрыймаць літаратурна-музычныя трэкі), прапануем вам услухацца ў такую пазнавальную трасянку загадчыцы клюбу (ролю гэтую бліскуча выканала Г. Вольская), у правінцыйную безнадзейнасьць кіраўнічкі тэатральна-музычнага гуртка (В.Бабак), у посталькагольнае трызьненьне клюбнага электрыка (С. Канановіч).
3 музычнага пункту гледжаньня альбом «Дом культуры» зьяўляецца лягічным працягам альбому «Тры чарапахі» ды арыентаваны на самыя сучасныя стылістычныя адгалінаваньні гітарнага nu metal, hardcore, grunge, industrial, у той жа час у музыцы гурту выразна праслухоўваюцца такія знаёмыя фальклёрныя матывы,
якія заўжды былі характэрнымі для «N.R.M» («На беларускіх дарогах», «0о, гэта ўсё»),
Але, нягледзячы на агульную сатиричную скіраванасьць альбому, кружэлка мае некалькі сур’ёзных канцэптуальных твораў. Яны (з часоў riта «Я — рок-музыкант») вызначаюць пазыцыю «энэрэмаўцаў» адносна найскладанейшых маральных і этычных праблемаў. Таму можна сьмела казаць: песьні «Маё пакаленьне», «Вайна», «Фабрыка» (іншая назва «Выбіраеш — выбірай») — лепшыя творы альбому, якія пакідаюць слухачам прастору для роздуму й філязофскіх рэфлексыяў. Але, бадай, найбольш моцна на альбоме прагучала песьня Лявона Вольскага з... легкаважнай назвай «Лёгкія-лёгкія». У ёй слухач адчуе й боль асабістых стратаў аўтара песьні, і адгалоскі ўласнага mid-life crisis, і глябальныя сэнтэнцыі кшталту «Зьбірай сяброў, запальвай газ. Усё стагодзьдзе — дэкаданс!». Сапраўды дзіўная, мінорная мэлёдыя, якая «падкладзеная» над ударны драйв metal-рытмавых бубноў Алега Дземідовіча й бас-гітары Юрася Ляўкова.
Паколькі рэліз датаваны 2002 годам, дык ужо ў тым жа 2002-м яму прадракалі вылучэньне ў намінацыі «Лепты альбом году» на заўсёды чаканай «Рок-Каранацыі». I так сталася.
Хочацца дадаць, што для пашырэньня слухацкай аўдыторыі альбому «Дом культуры» і спрыяньню прапагандзе ўсёй беларускамоўнай музыкі сярод моладзі — студэнтаў, шкаляроў, іншых малазабясьпечаных сацыяльных элемэнтаў — выдавецкі лэйбл «West records» падрыхтаваў і больш танны варыянт диска. Бяз п’есы ды мультымэдыя, але ў поўнай адпавед-
насьці зь песенным складам npatpaмы ды мастацкай аздобы. Так што «выбіраеш — выбірай», як сьпяваецца ў адной зь песень гурта на гэтай кружэлцы!