• Газеты, часопісы і г.д.
  • 222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    222 альбомы беларускага року... і ня толькі

    Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 448с.
    Мінск 2006
    105.26 МБ
    зрэдзьчас дацягвалі да адпаведнасьці гэтаму крытэрыю й гардавікі. А вось розныя гіпаны ды панкі ў лепшым выпадку шынкавалі ў альбом россыпы дынамічных гітоў з дамешкамі мэлядыйных фраГмэнтаў павольнага тэмпу. «Мроя» ж ніколі ня грала арт-ро­ку, а вось праз панк ды гэві прайшла. Калісьці ейны стылёвы сымбіёз нават нараклі адмысловым беларускім тэрмінам стод-рок (ад паганскіх стодаў, рытуалам падсьвядомага захапленьня якімі была напоўнена музыка гурта), але адсутнасьць незалежнага мысьленьня ў самавукаў музычнай крытыкі прывяла да банальнай «сусьветнай» стандартызацыі, скарыстаўшы сіэтлскую вынаходку 90-х — Грандж, хоць «Мроя» грала мяшанку панка з мэталам яшчэ з пачатку 8о-х. Праўда, недакладнасьць чужацкага запазычаньня ўсё адно з часам даводзілася ўдакладняць рознымі дадаткамі кшталту поп-Грандж, мэйнстрым...
    Між тым папсовасьці ў альбо­ме «Пашпарт грамадзяніна N.R.M.» ніякай. Проста зладжанасьць страляе ў вушы зь першых ягоных акордаў у кампазыцыі пра крутых пацаноў — «Кумба-кукумба». Скінуўшы лёгкі рэп-налёт, «Паветраны шар» бліскуча ператвараецца ў той самы стары добры мроеўскі стод-рок, зь якога ў «Тваім партрэце» ўсё ж вытыркаюцца прыкметныя панкаўскія рэбры.
    Трыццацісэкундавы «Гамон» прэтэндуе стаць найбольш ёмістым з найменшых музычных партрэтаў нашае рэчаіснасьці. А гэта ж рэчаіснасьць, дзе й «Песьні пра каханьне», і «Песьні юных падполыпчыкаў» — своеасаблівыя. Прычым своеасаблівыя настолькі, што першая зь іх па-за альбомам (яна трапіла на зборны кампакт-дыск
    «Вольныя танцы: слухай сваё») набывае зусім іншы сэнс. Дакладней, у іншым антуражы яна губляе значную частку сваей сэнсавай нагрузкі, ператвараючыся ў нейкі адвязны сьцёб.
    Затое фальклёрны трэк «Добры вечар, дзяўчыначка», вядомы таксама з праГрамы першага беларускага трыб’юта «Песнярок», перажывае той самы працэс, але ў адваротным накірунку: «Пашпарт» надае ёй сэнс, пра які ейны аўтар — беларускі народ — нават не здагадваўся. Як яму тут пасуе неверагодная сацыяльна-палітычныя аўдыёзамалёўка сучаснага (на той час) беларускага жыцьця «25,.. 26,.. 27...»!
    Такім чынам «Пашпарт» гэтай «Незалежнай рэспублікі...» нельга рваць на кавалкі. Занадта ён цэльны, хоць і не было ў ім яшчэ цэментуючых інтрадукцыяў-зьвязак паміж песьнямі, якія зьявіліся потым («Тры чарапахі», «Дом культуры»). Аўтары мастацкай аздобы альбому толькі ўмацавалі гэтую цэльнасьць, укладаючы ў скрынку CD і касэты сапраўдны пашпарт грамадзяніна N.R.M. — рэспублікі, дзе ёсьць і свой герб, і свой сьцяг, і свой габінэт міністраў. Што да апошняга, дык вось ён: Лявон Воль­ск) (гітара, сьпеў), Юрась Ляўкоў (басгітара), Піт Паўлаў (лідэр-гітара, падхопленая з гурту «Flat») ды Алесь Дземідовіч (бубны), якога ад пэўнага часу называюць Алезісам.
    «Наша ніва» №8,26.04.1999, Менск, В.М.
    N.R.M.
    Акустычныя канцэрты канца XX ст.
    1999, Каўчэг
    Усё ж «N.R.M.», безь перабольшаньня, ёсьць найпрадуктыўнейшым вытворцам на нашим музычным рын­ку. I прадукцыя ягоная надзіва разнастайная — і стылёва, і паводле формы падачы матэрыялу: тут і канцэптуальныя стод-рокавыя альбомы, і дыхтоўныя гіт-складанкі. Сярод першых гурт выпусьціў і якасны канцэртны альбом.
    Сама назва, зрэшты, магла насьцярожыць сталых прыхільнікаў калектыву, прызвычаеных да жорсткіх, замяшаных на панку й гэві-мэтал-року рытмаў, але хутка ўсе зразумелі, што акустыка тут зусім ня тая, што ў Алеся Камоцкага або Андруся Мельнікава. «N.R.M.» зусім не зьбіраецца ператварацца ў бардаў. Проста да электрычнага драйву тут дадаецца крыху больш выразнага, чыстага гуку гітарнай струны, а жывая акустыка залі завяршае плястычныя пераўтварэньні.
    Яшчэ адна перасьцярога — «live recording». Адразу засьведчу, што ў нас нарэшце яго навучыліся рабіць прафэсійна: слухача зусім не расча-
    руе наяўнасьць мноства пабочных гукаў у такіх выпадках, затое эфэкт жывой прысутнасьці гарантаваны. Дый калекцыянэраў, якія зьбіраюць усе альбомы гурта, зусім не зьбянтэжыць непазьбежнасьць паўтораў, бо тая ж знаёмая «Одзірыдзідзіна» або «Паветраны шар» гучаць тут сьвежа й арыГІнальна. А ёсьць жа й суцэльныя сюрпрызы.
    Калісьці мяне ўразіў эстонскі праект гурта «Metalist», які граў хоць і ня ў стылі гэві-мэтал-року, але зусім пановаму перасьпяваў клясыку эстонскай папулярнай музыкі 60-70-х гадоў. Вось бы, думаю, хто-небудзь зь беларускіх калектываў да гэтага дадумаўся: у нас жа цэлыя плясты рок-твораў, якім былыя рэжымы проста не далі дайсьці да масавага слухача. Незапатрабаванымі застаюцца кранальныя ўзоры творчасьці «Пані-братоў», «Дойлідаў» (бо-я), «Шпакоў», «Блізьнятаў» (70-я), «Магистрату», «Белага крука» (8о-я)... I вось «N.R.M.» паспрабавала зрабіць крок у гэтым накірунку, прыгадаўшы стары ўлісаўскі гіт «Радыё Свабода», які перад тым выходзіў на дысках толькі ў Полыпчы.
    Па-новаму гучаць тут і вядомыя гіты з «Народнага альбому» — «Надзенька», «Простыя словы», «Лалалала», «Край ты мой, край». Па-новаму, бо ў апошні з названых трэкаў неяк нечакана ўплялася славутая чылійская мэлёдыя «Е1 condor раза». Па-новаму, бо нават голас у «Надзеньцы» ўжо не Міколы Труса («Ліцьвіны»), а Лявона Вольскага (ясна, «N.R.M.»).
    Дарэчы, тыя, каму старая «Мроя» падабаецца больш за новы праект «N.R.M.» (хоць бы стылістычна), знойдуць тут водгалас мроеўскага фэномэ-
    ну 8о-х, асабліва ў творах «Нацыя», «Трактар», «Мы самі па сабе», «Халодны блюз». Ёсьць у іх крыху маралізатарства, характэрнага для рокмузыкі таго пэрыяду, толькі сыграна больш зьбіта, зладжана, болып тэхнічна, а ў песьнях «Дарога», «Бацька», «Пакуль не пачнецца вайна», «Медны купарвас» — проста захапляльна.
    Асаблівы настрой стварае ў гэтай праграме рэакцыя публікі. Як у папулярных цяпер камэдыях, пазбаўленых гумару, вам падказваюць, дзе сьмяяцца, устаўляючы фанаГрамы загадзя запісанага сьмеху, дык тут натуральныя воплескі й авацыі дапамогуць слухачу фармаваць свой настрой. Дый проста прыемна ўсьведамляць, што ты прысутнічаеш там, дзе ня змог пабываць, дзе сабралося гэтулькі публікі, якой надзвычай падабаюцца й старый мроеўскія гіты («Краіна крывавых дажджоў», «Зямля», «На вуліцы маёй»), і новыя песьні («Зомбі», «Бывай», «Са шчытом ці на шчыце», «Мітусьня»).
    Бадай, усялякі прадукт, пазначаны ляГатыпам «N.R.M.», не расчаруе нічыіх спадзяваньняў — хоць гэ­та «анплюгэд», хоць суровы Грандж. У кожнай нотцы адчуваецца адбітак рэчаіснасьці, але не халодны, люстэркавы, а саркастычны, пераболыпаны, гіпэртрафаваны, які прымушае ня спаць, а варушыцца.
    <(Наша ніва» №10,24.05.1999, Менск, В.М.
    N.R.M.
    Самотнік
    Імідж лідэра нацыянальнай роксцэны — відавочна не ганаровая на­сада, дадзеная на вякі. Утрымацца ў гэтым амплюа зможа толькі той, хто здольны забясьпечыць сваю стабільную (і якасную) прысутнасьць ва ўсіх галінах жыцьця. Дык вось гурт «N. R.M.» пастаянна дэманструе такія прыклады: рэГулярныя канцэрты, сталая прысутнасьць у радыё-гіт-парадах, пэрыядычныя інтэрвію прэсе й радыё, удзел у тэлеконкурсах, супольных праектах і, галоўнае, стабільнае закідваньне музычнага рынку новымі ўзорамі сваёй прадукцыі тут назіраецца бесперапынна. I таму... Ну хто ж ня ведае «N.R.M.»?
    Стала экспэрымэнтуючы з рознымі варыянтамі сваіх альбомаў, яны разам з тым сталіся першымі, хто асьмеліўся выпусьціць на наш амаль нерухомы рынак такі прадукт як сінгл. Прычым масавым заводзкім тыражом, у той час як для пэўнай дамарослай супэрзоркі і альбом нарэзаць на CD-R — ужо гераізм.
    Сінгл «Самотнік», як зазвычай, стаў прадвесьнікам чарговага альбому
    (у дадзеным выпадку «Тры чарапахі»). Але музыкі здолелі ператварыць яго ў самастойную каштоўнасьць для шматлікай арміі калекцыянэраў.
    Цікава, што сама назва рэліза ёсьць перакладам на беларускую мову ягонага фармату: сінгл «энэрэмаўцы» сьмела назвалі самотнікам, перанесшы на родную глебу сэнс анГельскага слова. А ангельцы (гэта ўжо наконт музычнай тэрміналёгіі) здаўна называюць сінгламі асобнае (самотнае) выданьне адной-дзьвюх песень. Калі дыскі былі яшчэ зь вінылавай плястмасы, дык сінглы мелі яшчэ назву міньён (маленькі віныл), але для CD розьніцы ў вонкавых памерах між самотнікам і альбомам няма. Яны розьняцца толькі аб’ёмам закладзенай у іх інфармацыі ды формай упакоўкі.
    На Захадзе пасьпела ўжо скласьціся традыцыя, што ў сінгл закідваюць толькі адну самотную песеньку, але затое ў трох-чатырох, а часам і пяці вэрсыях, дадаючы розныя djміксы, радыёміксы. Зрэдзьчасу асобным падарункам (бонусам) дадаецца й нейкая другая песьня будучага альбома або нават ягоны аўтсайдэр (як на міньёнах B-side). Такім чынам заходнія сінглы маюць працягласьць гучаньня 10-20 хвілінаў, хоць CDячэйка ў такім выпадку на тры чвэрці застаецца пустой. Натуральна, ашчадныя Беларусь! не маглі дазволіць сабе такога марнатраўства, і сінгл «N.R.M.» толькі аўдыёінфармацыі ўвабраў у сябе амаль на паўгадзіны, хоць усталяваныя традыцыі ня надта парушыў.
    Асноўная кампазыцыя сінгла — «Чыстая-сьветлая». I хоць гэта вядомы ўжо гіт, але ж знаўцы распавядалі, што на канцэртах у Польшчы ён гучыць і па-польску, прычым у сымбіё-
    зе зь легендарным гуртом «Kult». Дык вось польскамоўная вэрсыя твора пад назвай «Najnajnaj» трапіла ў гэтае вы­даньне.
    Акрамя таго, сказаўшы, што гэтыя трэкі пілятуюць альбом «Тры чарапахі», які тады яшчэ толькі запісваўся ў менскай студыі «Х-NOISE Factory», гурт «N.R.M.» дадаўу сінгл і адмысловую вэрсыю загалоўнай песьні з варшаўскае студыі «Zlota skala». А што да невялікіх адхіленьняў ад трывалых сінглавых традыцыяў, дык Бела­русь! атрымалі на «Самотніку» і яшчэ адзін гіт будучага альбома з варшаўскай студыі — «Мая мэнтальнасьць». Ды яшчэ ў дзьвюх вэрсыях.
    Праўда, Беларусь: ж і ў дабры любяць дзярмо пашукаць. Газэта «Беларуская маладзёжная» неяк неабдумана рэмінісцыравала: «Радыёмікс кампазыцыі «Мая мэнтальнасьць» тут ня надта адрозьніваецца ад арыГіналу» («БМ» №20, 20.05.2000). Але на­ват няўзброеным вокам (ці вухам?) можна спанатрыць, што ён на цэлую хвіліну карацейшы. I гэта ня проста падрэзаны арыГінал, а новы варыянт, дзе іначай змікшаваныя гітарныя й барабанный партыі. Бо звычайна ж і робіцца радыёмікс дзеля таго, каб нейкі маштабны твор, які Грунтоўна людзі будуць слухаць на альбоме, ня страчваў сваёй мабільнасьці пры радыёратацыях. I гэта нават ня той выпадак, калі для аматараў розных стыляў музыкі на сінглах публікуецца прыджазаваная або прыпапсаваная аранжыроўка пэўнай рок-кампазыцыі, дзе можна і чакаць адрозьненьняў. Гэта ўжо празь некалькі гадоў неверагодную поп-вэрсыю гіта «Тры чарапахі» зрабіў папулярнейшы расейскі ансамбль зь Беларусі «Краскі»,