222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
Прыкмячаецца надзвычайная прывязанасьць Касі Камоцкай да песьи! «Котка» на верш Адама Глёбуса: аж два ейных варыянты трапілі на CD «Песьні розных гадоў», які выйшаў адначасна з «Цэпелінамі». Праз год новую вэрсыю знаходзім на CD «Вольныя танцы: новая альтэрнатыва», а праз пяцігодку — і ў жывым рэлізе «Акустыка». I ўсё ж на «Цэпелінах» свая «Котка», выразна інды-рокавая, але зь нейкім псыхадэлічным уплывам з ласкі нэрвовага саўнду віялянчэлі Юлі Глушыцкай.
Сярод запрошаных сэсыйных выканаўцаў «Новага неба», якія прыймалі ўдзел у запісе гэтага альбома, фанаты леГендарнага «N.R.M.» дацэняць дадатковы сьпеў Лявона Вольскага ў песьнях «Залатыя краты» і «Калядная». Што да апошняй, дык калі ўлічыць, што ў тагачасным складзе «Новага неба» былі аж два музыкі гурта «Ulis» (Корань і Быкаў), трэба асобна зазначыць, што гэта зусім ня тая «Калядная», якая на ўлісаўскім альбоме «Падарожжа»: у фальклёрных запісах адна болып вядомая пад назвай «Сьвяты вечар», а другая — «Прыйшла каляда ўвечары». Дый аранжыроўкі розьняцца кардынальна. Мо калі-небудзь хтосьці прыдумае новы калядны рок-праект (кшталту «Сьвятога вечара’2000»), куды яны абедзьве ўвойдуць.
I напрыканцы — пра канцэптуальнасьць «Цэпелінаў» «Новага неба». Безумоўна, яна не такая выразная, як штосьці з «N.R.M.» («Пашпарт» або «Тры чарапахі») ці «Zygimont VAZA» («Камбінат» або «Стан Галюцынацыі»), але ўсё ж не скажаш і пра татальны развал паводле стылістыкі, ідэі, мастацкіх сродкаў. Цэльнасьць
структуры альбома хоць не адразу, але трывала апаноўвае сьвядомасьцю слухача. Ну а што да духовай моцы, дык яна апаноўвае вамі адразу й канчаткова.
«Советская Белоруссия» №27, 03.02.2000, Менск, В.М.
Кася Камоцкая & НОВАЕ НЕБА
Акустыка
2005, БМАдгоир
Ведучы цыкль аглядаў музычнавыдавецкіх навінак у часопісе «Аншлаг», я неяк атрымаў ад рэдакцыі просьбу адрэцэнзаваць што-небудзь «болып моладзевае». Маўляў, сэрыя «Беларускі музычны архіў» (а тады рыхтаваліся дыскі Ларысы Геніюш, Міхала Клеафаса Агінскага) або цыкль юбілейных рээдыцыяў самых значных альбомаў беларускага рок-нролу — гэта не зусім тое, што трэба іхнім чытачам. Пажадана што-небудзь новенькае кшталту рэпрэзэнтаванага мною раней для ix («Partyzone» — «Сьмерці няма», «Тарпач» — «Усё будзе», «zIGZAG» — «Віопіс@»), А ў той час беларускіх выдаўцоў акурат напёрла на перавыданьні: да 2о-годзьдзя выйшаў тады (упершыню на CD) вінылавы альбом Данчыка «Я ад вас
далёка» з амэрыканскіх студыяў, а «Палац» таксама ўпершыню на CD адсьвяткаваў ю-годзьдзе свайго дэбютніка «Folk Modern», дый «Kriwi» да іо-годзьдзя нарэшце выдалі на CD свой фантастычны альбом «Hej loli», які нават на касэтах скарыў усю Эўропу. Паўжартам я прапанаваў рэдакцыі толькі свае рэмінісцэнцыі наконт цалкам новага рэлізу... леГендарнага гурта «Новае неба».
«А што, яны ’шчэ жывыя? — узрадавалася шэф аднаго з адзьдзелаў выданьня Юля Васілішына. — Гэта б падыйшло, бо «Новае неба» — гэта ж «Led Zeppelin» беларускага року, увагай якому занята большая частка нашае рэдакцыйнае пошты. Гэта па-за модай i па-за часам».
Так, у актыве Kaei Камоцкай ды ейнага «Новага неба» было ўжо штук пяць поўнафарматных альбомаў («Дзеці чорнага гораду», 1991; «Сон у трамваі», 1994; «Go Ноте», 1995; «Мая краіна», 1996; «Цэпеліны», 1999), удзел у такіх эпахальных супольных праектах, як «Народны альбом» (1997), «Вольныя танцы» (1999, 2000), «Незвычайны канцэрт» (2000), «Сэрца Эўропы In Rock» (2001), уласныя зборнікі. У новым стагодзьдзі Кася Hiбыта адыйшла ў легенды, нават, трапіла ў эпахальную складанку «Генэралы айчыннага року» («EMAgroup», 2004). Але калі 30 кастрычніка 2004 году знакаміты канцэртова-выдавецкі лэйбл «EMAgroup» вырашыў правесьці ў сталічным Доме літаратара акустычны канцэрт гэтай легенды, народу набілася ў залю як на наймаднейшы брэнд. Дый балазе: у складзе «Новага неба» ў той дзень выступалі Юлія Глушыцкая («Народны альбом»), Вячаслаў Корань («Ulis»), ну і, натураль
на, сама Кася Камоцкая. А ў залі, сярод публікі, прысутнічалі й Міхал Анемпадыстаў, і Адам Глёбус (у першым шэразе, як сьведчыць голас самой Касі Камоцкай). А гэта ж асноўныя натхняльнікі Касінай творчасьці. Атмасфэра й праГрама канцэрту апынуліся нагэтулькі ўтульнымі ды вабнымі, што неўзабаве вырашана было выдаць гэты запісаны Сяржуком Лабандзіеўскім live recording асобнай кружэлкай. I хоць некаторыя творы гэтай праГрамы вы знойдзеце й на аўтарскім дыску Адама Глёбуса «Песьні» («Малітва», «Воўк», «Сон у трамваі», «Новае неба», «Котка»), а штосьці падасца знаёмым з альбомаў гурта («Белая лебедзь» Анатоля Сыса, «Гэта ня сьмерць» Ігара Бабкова, «Дом» Тацяны Сапач), але толькі тут вы зможаце ацаніць, як рэаГуе на гэтыя песьні публіка. А публіка сыграла тут сваю ролю так удала, што я міжволі параўноўваю гэты рэліз з улюбёным дыскам свайго юнацтва «Slade» — «Alive» (1972). Да таго ж роўна палова з васемнаццаці трэкаў гэтае праГрамы аддадзена паэтычным экзэрсісам ідэоляГа «Народнага альбому» Міхала Анемпадыстава, так што будзе вам тут і «Два польскіх шпіёны», і «Аліцыя», і нашумелы «Кантрабандыст», а нават і кранальнае «Чаканьне калядаў». Не абыйшлося, безумоўна, і без «Маёй краіны». I ўсё гэта — ва ўтульнай атмасфэры аншляГавага канцэрту ў менскім Доме літаратара, дзе Касі ўпершыню ўдалося паяднаць бардаўскую й рокерскую плынь сваёй творчасьці.
А яшчэ ж выдаўцы прапанавалі ў гэтым рэлізе шыкоўны бонус (г.зн. падарунак): тры паўнавартасных відэакліпа («Цэпеліны», «Дом», «Неба мя-
няе колер»), Яны зьнятыя ў 90-х гадах і цікавыя нават ужо самім антуражам менскіх вуліц. Дый гэта, зразумела, для тых, хто мае кампутар.
«Аншлаг» №12,22.12.2005, Менск, В.М.
МРОЯ
Дваццаць восьмая зорка
1989, Мелодия/1999, БМАдгоир
Тэты альбом стаў падзеяй ня толькі беларускага рок-жыцьця, але й сымбалічным фэномэнам нацыянальнай культуры: пасьля доўгага пэрыяду пустапарожніх дыскусыяў пра нейкую надзвычайную неўласьцівасьць нашаму народу ўсяго самага сучаснага ў сфэры культуры, пасьля сьвядомага зблытваньня паняцьцяў беларускі рок і рок зь Беларусі (хоць польскі, хоць расейскі), неяк удалося прымусіць усесаюзную фірму Грамзапісу «Мелодия» зьвярнуць увагу на беларускі рок, і менавіта ў нацыянальным аспэкце. Гэтая рэцэнзыя бліскуча захавала яшчэ жывы водар тых канфліктаў барацьбы Беларуса за сваё месца ў Беларусі, хай сабе й сьціплае. I хоць сучаснаму чытачу многае тут падасца занадта архаічным, мы вырашылі падаць тэты тэкст in nature, безь якіхсьці зьменаў. Калі ласка...
Ну вось яна, першая савецкая стэрэакружэлка беларускага року. А вы казалі, што не атрымаецца.
Вы казалі, што тыраж ня пойдзе. Пайшоў!
А вы ж нават журналістаў абражалі: «Навошта лажаеце сваю Газэту, пішучы пра розныя «Мроі»?..»
Вы шукалі зорак на Захадзе й на Ўсходзе, але зоркі не зьяўляюцца перад сьляпымі, таму вы так і жывяце бяз зоркі ў душы.
Усё адбылося так, як заявіла «Мроя» ў 1983, а наш «Нотны аркуш» (музычны дадатак да адной з камсамольскіх Газэтаў — заўвага рэд.) сьцьвердзіў у 1984: скрозь цемру ўжо блішчыць новая зорка.
Але ж яшчэ шэсьць гадоў сьляпыя апантана крычалі, што зорак няма ў Беларусь I іх слухалі, бо мелі яны ўладу або іх дапускалі вылізваць боты ўладзе. I ніхто не прыкмеціў, як новая зорка ўзышла й так зазьзяла, што ледзь відушчыя не асьлеплі, а сьляпыя не заплакалі.
Так, узышла зорка. Не, не 28-я. Бо 28-я (ці дакладней XXVIII) — гэта, бадай, апошняя (XXVIII зьезд КПСС быў сапраўды апошнім у лёсе крыважэрнай партыі — заўвага рэд.). Апошняя змрочная зорка пустаслоўя й хлусьні, якая «ўпала зь нябёсаў».
«Мроя» — гэта першая зорка беларускага року, зьзяньне якой прыкмеціла ўжо ня толькі Беларусь. Але пра гэта — іншым разам. Цяпер аб’ектам нашае ўвагі будзе мроеўскі вінылавы лонгплэй (які потым перавыдаваўся ў ініпых фарматах рознымі лэйбламі ўжо незалежнай Беларусі — заўвага рэд.).
Музыкі гурта неяк заўважылі ў сваіх радыёінтэрвію, што нейкі Map-
тыненка штучна клеіць да іхняе творчасьці ярлык нікому невядомага стылю стод-рок. I, дарэчы, «Дваццаць восьмая зорка» выявіла сабой ня што іншае, як звычайны (хіба троху прыпанкаваны) гэві-мэтал.
Але ж «мрайчукі» пры гэтым забываюць дадаць, што на шляху да свайго першага вінылавага альбому згубілі недзе Ўладзю Давыдоўскага, цікавага гітарыста псыхадэлічнага настрою, у галаве якога вечна віравала прага наватарскіх музычных ідэяў. Відаць, менавіта яму належаць (ці ня безь ягонага ўдзелу створаны) такія няўрымсьлівыя мроеўскія гіты, як «Купальскае кола», «Я — рок-музыкант», «Паляваньне на вядзьмарак», «Горад»,.. дзе ёсьць выразная памяць пра нашых паганскіх стодаў. Ці варта было пра гэта забываць? Дый ці Мартыненка маляваў вам на постары ў «Нотным аркушы» выразнае logo стылю stod-rock?
Гэтае пытаньне, пэўна, ня раз яшчэ паўстане, хоць «Мроя» ў сваёй забыўлівасьці наўрад ці страціла сябе.
«Дваццаць восьмая зорка» — гэта ня толькі шквал эмоцыяў, які адсутнічае ў расейскіх мэталістаў з розных «Мастеров» ды «Чорных кофіев», гэта ня толькі шчыры позірк у вочы сучасьнікаў. Гэтаўсё разам. Гэта рок.
Хто хоча, можа й станцаваць штосьці над «Мафію», «Зямлю», «Кастрычніцкі цягнік». А хто мае ўжо мазгі ў галаве, давайце зацугляем іх навушнікамі ды паслухаем. Бо ёсьць што паслухаць! (Невыпадкова ж праз паўтара дзесяткі гадоў гурт «Арызона» зноў прыгадаў кампазыцыю «Я — рок-музыкант» з гэтага альбому ды зрабіў паводле яе новую кавэр-
вэрсыю. — заўвага рэд.). Шэдэўры не старэюць, так што слухайце.
А перад тым — пару словаў пра мастацкую аздобу. Прыемна, што нават «Мелодия» дазволіла гурту заняцца ёю самастойна (яны ж усе прафэсійныя мастакі, хоць малявалі ўсё толькі Л. Вольскі з А. Дземідовічам). Прыемна, што не пашкадавалі на вокладку васьмірогаў ды іншых забароненых раней нацыянальных сымболяў (памяць аб стодах?). Але дзіўна, што ня здолелі адарвацца ад чужых уплываў (хай слухач зірне на вокладку «Deep Purple in rock», 1970, «Harvest»). Ды гэта — адзіная праблема. Астатняе трэба проста слухаць, слухаць і слухаць, як сказаў вялізны Ленін.
Дзеля справядлівасьці дадамо, што тэты альбом ужо не захоўвае клясычны або залаты склад «Мроі»: так, сьвятая троица ёсьць — Лявон Вольскі (лідэр-вакал, клявішныя), Юрась Ляўкоў (вакал, бас-гітара), Алег Дземідовіч (бубны). А вось замест Уладзі Давыдоўскага, якога потым знойдзем у гурце «Вялікае Княства» на CD «Легенды Вялікага Княства» («BMAgroup», 2001) замяніў ужо лідэр-гітарыст Венедыкт Конеў-Пятупіковіч.