• Газеты, часопісы і г.д.
  • 222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    222 альбомы беларускага року... і ня толькі

    Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 448с.
    Мінск 2006
    105.26 МБ
    не стае песьні «Я жыву тут», калі не лічыць «Я жыў» наваполацкага гур­та «Мясцовы час». Дык вось і цікава: хто яе напіша?
    Кожнаму зразумела, чаму шмат якія гурты Беларусі сьпяваюць па-расейску: і тавар свой лягчэй збыць на шырокі ўсходні рынак, дзе адных лэйблаў і радыёстанцыяў сотні; і намаганьняў ніякіх прыкладаць ня трэба дзеля ўласнага духовага аздараўленьня, бо школа ж стварыла сякі-такі ўзаемакамунікабэльны інтэгральны натоўп на патрэбу ўлады. Калі кожны наваяўлены «геній сцэны» лёгка зарыфмуе што-небудзь кшталту «девчоночки-юбчоночки», дык нават пры спробе перакласьці такі шэдэўр на родную мову «спадніца» тут жа натыкаецца на «задніцу» і... спыняе творча-інтэлектуальны працэс.
    Вось тады й паўстае больш складанае пытаньне: а чаму пры такіх умовах усё ж лепшымі беларускімі гуртамі становяцца акурат беларускамоўныя («N.R.M.», «Крама», «Палац», «Zet», «Kriwi», «Tesaurus», «Юр’я», «Vir»). Адказ, бадай, ня знойдзеш у простых ляГічных схэмах, але лёс гурта «Neuro Dubel» акурат найбольш пераканаўчы арГумэнт. Калі памятаеце, менавіта Аляксандру Кульлінковічу, лідэру калектыва, належаць словы, якія сталі потым цытатай тыдня ў шэрагу газэтаў: «Мы не такія лохі, каб ня здолець вярнуцца да роднай мовы, якое ў нашых песьнях будзе ўсё больш».
    Нібыта проста гучныя словы? Але прыслухайцеся, нават расейскамоўны рок у іх быў не такі ўжо рускі, як у іншых гадаванцаў інтэгральнага натоўпу. Беларусь Жывая прабівала ў іх на­ват у навеяных расейскай рэклямай
    або паэзіяй Пушкіна песьнях «Чай Lipton», «Belarus Uber Alles».
    Адны іранічна сьпісвалі гэта на кан’юнктурнае жаданьне тусавацца ў прэстыжнай кампаніі «Вольных танцаў» і «БАСовішчаў» (як трапна адказаў ім той жа Кульлінковіч у адным з інтэрвію «Музыкальной газете»: «Я буду шчасьлівы, калі ў гэтай краіне родная мова стане кан’юнктурнай»), другія напружана чакалі якаснага пералому ў творчасьці таленавітых музыкаў. I рацыя, у рэшце рэшт, апынулася за тымі, другімі, пералом пачаўся: сьпярпіа на адной з прэзэнтацыяў у дыхтоўнай канцэртовай за­ле «Менск» прагучала дзіўная песьня «Забі Амэрыканца», якую недалёкія людзі адразу залічылі да антыамэрыканскіх, а яна не такая простая:
    Калі хочаш ты фашыстам стацъ, Калі хочаш нашых забіваць, Калі ласка, забі Амэрыканца! Грамадзянін, забі Амэрыканца!
    Пасьля прыгадваецца тая «Рок-Каранацыя-2001», дзе ўпершыню пра­гучала вострая, дынамічная кампазыцыя «Скрыпка дрыгвы» на вершы прарока нацыі Ўладзіміра Караткевіча, а потым яшчэ й тэты «Tut.by». Усе яны (амаль усе) ўвайшлі ў тэты самы альбом. Дадаць яшчэ трэба сюды ж неверагодны псыхадэлічны панк-рок «Пра паперу», дзе падсьвядома выбухае такі комплекс пачуцьцяў працэсу духовага аздараўленьня, што нават ад жывога рок-клясыка Вольскага такога не дачакаецеся:
    Цудоўным восеньскім днём
    Ішоў я ў напрамку кватэры, Ды бачу: каля мэтро Бабулька гандлюе паперай. I тут запытаў я: «По чём?.. По чём посрацъ для народа, Чтоб загладзіць віну
    Бумагою разного рода?» «Ды йшоў бы ты на хуй адсюлъ, Маскалъская сраная рожа.
    Hi жыцъ вам, ні срацъ не дадзім
    За вашу чырвоную кожу!»
    У адрозьненьне ад рускамоўных гітоў гэтага альбому, прасякнутых ба­нальным! іроніямі над карлсанамі, покемонамі й тэлепузікамі, тут выразна праглядвае сапраўдная народная філязофія, выяўленая, праўда, праз традыцыйную панкаўскую эстэтыку.
    I ўсё ж шырокай папулярнасьцю карыстаюцца ў народзе таксама й такія творы гэтага альбому, як «Мост церазь неба», «Самураі», супэрмодны рамштайнаўскі кавэр «Du Hast», i... Во — «Новая эстэтыка». Панк-рок гурта «Neuro Dubel» — гэта шчыры й незацугляны погляд на навакольны сьвет. А самую прыемную навіну з гэтай нагоды прачытаў я 9 чэрвеня 2003 году ў «Беларускай Газэце» (№21): «Наступны альбом гурта «Neuro Dubel» будзе цалкам беларускамоўным. Увойдуць туды сярод іншага й некалькі старых гітоў, перакладзеных на беларускую мову (!..) Вітаўтам Мартыненкам». А я ж калісьці сапраўды перакладаў чис­та сабе ў кайф сёе-тое з Кульлінковіча на нармалёвую мову гэтай краіны («Гумовы Дом», «Пятрова, вады калі ласка!», «Belarus Uber Alles», «Час на разьвітаньне»), але ня думаў нават, што гэтыя знакамітыя гіты хто-небудзь надумае перазапісваць. Зрэшты, мо йначай і быць не магло, бо ёсьць у нас нешта падуладнае толькі вышэйшым сілам, a «Neuro Dubel» даўно быў больш беларускім, чым здаваўся. I хоць ня ўсе з маіх перакладаў трапілі ў той першы беларускамоўны альбом «Танкі» (2004), але жыўцом я іх чуў, дык надыйдзе час і на аудыёўвасаб-
    леньне няспраўджанай навіны «Беларускай Газэты».
    «Знамя юности» №88,22.06.2002, Менск, В.М.
    NEURO DUBEL
    Танкі
    2004, Master records
    12 кастрычніка 2004 году ў памяшканьні ТБМ (абрэвіятура ад назвы, натуральна, Таварыства Беларускай Мовы) адбылася прэс-канфэрэнцыя самага знакамітага рускамоўнага панк-гурту Беларусі «Neuro Dubel». I нібыта неяк не стасуецца адно з другім? Аднак, пабываўшы там, я пераканаўся асабіста ў гранічна трывалай лёгіцы гэтае падзеі: рэч у тым, што «Neuro Dubel» акурат тады нарэшце завершыў працу над першым сваім беларускамоўным альбо­мам і падпісаў кантракт на выпуск яго з фірмай «Master records», а лэйбл «BMAgroup» 3 22 кастрычніка арганізаваў цыкль грандыёзных прэзэнтацыяў па ўсёй краіне, распачаўшы ад сталічнага клюбу «Рэактар», дзе быў татальны фурор (чытайце «Музыкаль­ную газету» №21 за 4.11.2004).
    Спазіраючы тады на шыкоўны рэклямовы транспарант у менскім мэтро і на фоткі буклета выданьня, дзе лідэр гурту Аляксандр Кульлін-
    ковіч дый самі музыкі красуюцца ў выглядзе японскіх гейшаў (або геяў), народ сьпярша па-свойму асэнсоўваў і саму назву альбома — «Танкі». Перш за ўсё на розум прыходзіў экзатычны вершаваны памер, пачуць які ў панку не даводзілася нават японцам. Але на прэс-канфэрэнцыі сам Кульлінковіч пераканаў прысутную пісучую брат­ву, што ні ў хоку, ні ў танкі ён зусім і ня думаў занурацца, а проста піша пранізьлівыя панкаўскія алегорыі пра танкі ў нашых душах. Праўда, усходнія матывы (але турэцкія, а не японскія) у выкананьні Гюнэш Абасавай ёсьць акурат у загалоўнай песьні. Гю­нэш у адным з інтэрвію той жа «МГ» (№23 за 2.12.2004) неяк выказала зьдзіўленьне тым, што яе запрасілі ў панк-праект, але яна мо й сама не ўяўляе, як багата й выгодна прагучаў у ім ейны ўнікальны голас.
    Дарэчы, акрамя асноўнага складу гурта (Аляксандр Кульлінковіч, Юры Навумаў, Віталь Абрамовіч, Уладзімір Сахончык, Яўген Броўка, Андрэй Сьцепанюк) у запісу альбома прынялі ўдзел і іншыя знакавыя постаці бела­рускай рок-сцэны: вакалісты Лявон Вольскі, Алег Хаменка, Ніна Ліньнік, дудар Кастусь Трамбіцкі і скрыпаль Аляксандр Хаўкін, якія выразна праявіліся ў гэтай абшырнай праГраме з 17 асноўных (канцэптуальных) трэкаў і пяці бонусаў. Калярытнае мастацкае ўвасабленьне гэтай канцэпцыі (усё ж у японскім стылі) удалося зрабіць Вользе Жук. У яе нават трэк-сьпіс альбома такі, што беларускія літары нагадваюць японскія гіероГліфы. А на тытульнай бачыне — дык і ўвогуле гіероГліфы натуральныя. Паколькі няшмат у нас істых японаманаў, дык растлумачу падрабязна: пад малюн-
    кам скрыжаваных танкаў у прыцэле акурат і напісана «танкі», але ў сэньсе вершаванага памеру. Сымэтрычныя слупкі справа й зьлева — гэта дзюбелеўская цытата «Беларусь для цябе й для мяне» (два разы). А ўнізе пад сакурай разьмешчаны выразны японскі надпіс «Нейрадзюбель». Карацей кажучы, сур’ёзны прадукт. I, нягледзячы на панкаўскі прыкол, часам нават востра публіцыстычны (калі прыгадаць, напрыклад, песьню «Жыцьцё», прысьвечаную таленавітай дэмакратычнай журналістцы Вераніцы Чаркасавай, якая па-зьверску была забіта ў Менску ў тым жа 2004 годзе).
    Ня трэба, аднак, думаць, што аль­бом татальна пэсымістычны. Бо нават самая жорсткая праблема вырашальная, калі ёсьць «Паліто», пад крысом якога можна куды заўгодна пранесьці скрозь усялякае сэк’юрыты любы недазвол. Ня менш аптымізму й у песьні «Сёма» («Сёма, ты здольны»). Усьмешку выклікае нават добра вядомы ўсім «Камсамольскі білет». I вы яго ведаеце, хоць мо й ня чулі песьні, бо ж на знакамітую мэлёдыю «Варшавянкі» пакладзены хрэстаматыйныя вершы Аркадзя Куляшова. Спалучэньне атрымалася настолькі незвычайнае, што ў выдаўца, якім сьпершапачатку зьбіраўся стаць лэйбл «West records», нават узьніклі праблемы з спадчыньнікамі аўтарскіх правоў знакамітага паэты. На шчасьце, у «Master records» атрымалася інакш: усе звады ўдалося вырашыць надзвычай канструктыўна.
    Назвы песень альбому часам здаюцца простымі й зразумелымі («Гузік», «Беларусь», «Жыцьцё», «У.Е.», «Таварыш Ч.», «Салдаты»), але слухачу ня варта забываць пра пан-
    каўскую сутнасьць канкрэтна гэтага калектыву, каб не зьдзіўляцца потым, што ніякага бытавізму або псэўдапатрыятызму тут ён ня знойдзе. У кожнай песьні ёсьць свой нечаканы падтэкст. Іранічнай апынулася нават песьня «Вясельле», у «Гузіку» (пра страчанага чалавека) знайшлося месца нават на згадкі пра вясёлую «Крамбамбулю», а самай сумнай сталася чамусьці любоўная тэма «Вольта». Вось такія яны, панкі, парадаксальныя.
    Дый сама панкаўская сутнасьць вельмі шмат каго зьдзівіць сваёй якраз зьменлівасьцю. Ужо на прэсканфэрэнцыі Аляксандр Кульлінковіч гаварыў пра асаблівасьці працы менавіта зь беларускім паэтычным матэрыялам. I гаворка не пра цяжкасьці новага літаратурнага досьведу, а пра асаблівасьці беларускай лексыкі, у якой нават традыцыйны панк-рок вымушаны гучаць цяжэй, чым зазвычай. На мой погляд ён стаў тут проста болып важкім і пераканаўчым. Hard core (цяжкі сутнасна)!
    Нямала хто (і асабліва я) чакаў ад першага беларускамоўнага альбо­му калектыва хаця б толькі перакладаў іхніх старых гітоў, зь якімі «Neuro Dubel» выступаў на фэстывалі «БАСовішча» (бо акурат я й перакладаў «Пятрову», «Гумовы дом», «Час на разьвітаньне»), але з такіх толькі «Belarus Uber Alles» трапіла ў бонустрэкі альбому (разам з раскручанымі ўжо шлягерамі «Марскі чалавек», «Tut.by», «Забі Амэрыканца» ды так і не апублікаванымі творамі з праекту паводле паэзіі У.Караткевіча «Папараць-кветка», «Скрыпка дрыгвы»).
    А ўвогуле «Танкі» — тэта цалкам новы ды надзвычай прадуманы паўнаважны канцэпт, варты гэтак
    жа сур’ёзнага комплекснага асэнсаваньня, хоць створаны ня безь відочнага панкаўскага чорнага гумару. Сур’ёзнаму асэнсаваньню твора закліканыя дапамагчы й мультымэдыйныя файлы выданьня, куды фірма «Master records» уключыла ўсё тэксты альбо­му й калекцыю фотаздымкаў гурта.